За морам Хвалынскім [Вольга Міхайлаўна Іпатава] (fb2) читать постранично, страница - 144

- За морам Хвалынскім 1.27 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Вольга Міхайлаўна Іпатава

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

ля прыгожага, з чырвоным дахам доміка войта. Ведалі, што Давыд дазволіў войску дзень адначыць тут перад Брандэнбургам, a назаўтра раніцай адпраўляецца яно далей. Аднаногі Вілі, калі пабачыў Давыда, які выйшаў на стайню, каб самому пакарміць каня, расхваляваўся і, скачучы на драўлянай кульці, усхвалявана крычаў:

— Так, так, я пазнаю яго! Гэты славянскі Одын з'яўляўся перад намі ў самых розных мясцінах адначасна! Меч яго астуджаны ў малацэ белай кабылы!

A ўвечары, калі Давыд з дружыннікамі сеў за стол, у пакой зайшла, трасучы галавой ад старасці, Гудруна. Гаспадыня, убачыўшы яе, ажно выпусціла з рук вялікі паднос з кіслай капустай i качкай, а Грэтхен перахрысцілася. Хрыплым голасам, указваючы рукой на Давыда, пачала яна гаварыць незразумелыя словы, дзікай, старадаўняй сілай павеяла ад ix.

— Што яна гаворыць? — закрычаў, ускочыўшы, ахоўнік i сябра гарадзенскага старасты Раман.

— Мабыць, насылае на цябе чары! — ускочыў i другі.

Але Давыд перапыніў ix.

— Ці ёсць тут хто, каб сказаць, што яна кажа? Гэта не мова германцаў! Я ведаю яе, не раз гаварыў з крыжакамі, хаця зручней мне было б гаварыць з імі моваю мяча!

Адзін з дружыннікаў адгукнуўся:

— Я ведаю, гэта мова нарманаў, я пяць гадоў быў у ix у палоне!

I ён пачаў перакладаць у след за варажбіткай:

Слоў я ведаю шмат. Ix не знае ніхто
З тых, хто зараз жыве на зямлі.
Дапамога яно — i ад многіх хвароб
Можа вылечыць — i ад галечы.
I другое я ведаю — толькі яго
Можа лекар узяць у мяне.
Ну, а трэцяе слова — я ім забяру
Сілу ворагаў злосных маіх.
Я ім сталь размякчу, i не будзе ix меч
Анічога сячы i калоць...
Яна працягнула руку да аднаго з вояў, падняла яе — i раптам кінжал у таго таксама прыўзняўся i, выслізнуўшы з ножнаў, бразнуўся аб падлогу. Усе як скамянелі.

— Злая вядзьмарка! — закрычаў Раман, зноў ускокваючы,— Прэч!

Але Давыд зноў паківаў галавой:

— Калі яна i вядзьмарка, дык мне яна не перашкодзіць. Наша справа святая, мы ратуем Радзіму, сваю — ад злой набрыдзі. Каб крыжакі не лезлі болей на нашы землі. Каб яны не палілі нашы храмы.

— Я хачу табе дапамагчы,— сказала Гудруна.— Я ўчора выклікала добрых духаў, i яны мне адкрылі, што цябе чакае небяспека. Затрымай войска на дзень — сёння ноччу мне трэба адвесці ад цябе небяспеку, a ўдзень я правяду зейд i замацую перамогу.

— Зейд?.. Што гэта? — запытаўся ў яе Давыд.

— Гаснадзін, зейд у паўночных народаў — гэта спевы пад адкрытым небам, на памосце. Яны накіраваны на тое, каб адагнаць ад кагосьці злыя чары ці небяспеку. Мне здаецца, гэтая жанчына сапраўды хоча табе дабра.

— А мне здаецца, яна хоча наўмысна затрымаць нас тут на дзень! — загаварыў Раман.

Давыд падышоў да варажбіткі, пастаяў перад ёю. Яна ж нешта мармытала сама сабе, пасля падняла голаў, зноў востра зірнула на яго.

— Якая ж небяспека мяне чакае? — запытаўся ён.

— Я магу сказаць табе гэта толькі сам-насам,— прабурчала яна.— Таямніцы патрабуюць павагі.

Тады ён загадаў усім выйсці, i старая Гудруна нешта нядоўга гаварыла яму. A калі пайшла з хаты, заціснуўшы ў руцэ сярэбраны талер, настрой у дружыннікаў змяніўся.

— А можа, i лепей было б, каб яна адвяла-ткі тую небяспеку? — першым сказаў Раман.— Ты ўсім нам дарагі, пан наш Давыд, твая моц з'ядноўвае нас, твая ўдача захіляе нас крыламі!

— У кожнага чалавека свая мяжа,— задумліва сказаў Давыд,— Калі ж ён падыдзе да яе, то не трэба яго трымаць, значыць — ён выканаў свой доўг на зямлі.

— Але зямля наша яшчэ не дыхае вольна, яшчэ каркаюць над ёю груганы! — палка ўсклікнуў малады дружыннік.

— На жаль, i твайго жыцця не хопіць, каб сагнаць ix з яе.

— Што ж яна табе сказала, Давыдзе?

— А гэта хай будзе са мною. Калі нават i блізка мой апошні дзень, то біцца з крыжакамі буду да канца.

I, зноў усаджваючыся за вячэру, яшчэ сказаў Давыд Гарадзенскі:

— Ворагі нашы часта ваююць подла, не будзем браць з ix прыклад.

Так ніхто i не дазнаўся, што прапаноўвала магутнаму вою старая Гудруна, якая, як сцвярджалі ў мястэчку Фрайбург, умела прадракаць будучыню i адводзіць небяспеку. Але ў тым жа годзе быў пры дапамозе ашуканства подла забіты мазавецкім рыцарам Андрэем Давыд, i горка дакараў яго, мёртвага, верны Раман — чаму ніколі не расказваў пра таямніцу, можа, i праўда адкрытую яму ў той цёплы, вераснёўскі, ласкавы вечар старой жанчынай, якую ён уважыў у далёкім нямецкім гарадку?

Дзед Бялун — у славян стары смаркаты дзед, які, варта выцерці яму нос, рассыпаецца срэбрам. Апроч таго, увасабляе яснае неба i праганяе хмары.

(обратно)

2

Згодна з іранскімі паданнямі, справы людзей пасля ix смерці абмяркоўваюцца ля моста Чынвад.

(обратно)

3

Па мусульманскім звычаі нябожчыка хаваюць у той жа дзень, да заходу сонца.

(обратно)

4