Сарочае радыё [Кацярына Оаро] (fb2) читать постранично, страница - 24

- Сарочае радыё (и.с. Пункт адліку) 287 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Кацярына Оаро

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

паўстае. Рэзкі, моцны выдых! Не згасае. Растрэніравалася… Гашу пальцамі, устаю каля акна. Цяпер хуткамоўкі.

― Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў, дагаварыў, дагаворваў ды загаварыўся, ― я бачу неба: цёмнае, зацягнутае. Чаму мае словы, праўдзівыя, не наводзілі глыбокага міру і цішыні, а выклікалі тысячы іншых, злых слоў? Чаму сэрца маё з кожнай новай тэмай мярцвее? Усе лягчэй працаваць, але ўсё складаней здзівіцца. Я быццам раблюся прафесійнейшай, і выконваю заданні хутка і ўпэўнена. Але гэты прафесіяналізм ― як новы чужы орган ува мне. Няўжо я створаная для таго, каб тэлефанаваць, тэлефанаваць, тэлефанаваць, пісаць, удакладняць, часам бліскаць, але менавіта бліскаць, а не свяціцца? Адлюстраванае святло кладзецца на кожнага, хто падстаўляе яму гладкі лоб ці спіну пад патрэбным вуглом. Мне хацелася рабіць як мае быць сваю справу. Але быць журналістам ― значыць гаварыць. Не сказаць, змаўчаць ― гэта схлусіць. Ці можа быць, што ўсе мае сюжэты толькі змушалі душу мітусіцца? Як жа сумна Табе, напэўна, было слухаць мае рэпартажы…

У гэты момант я вырашыла, што больш не зраблю ніводнага такога рэпартажу. Ці ёсць у мяне яшчэ час? У майго рэдактара, у бацькоў, педагогаў, акцёраў, чыноўнікаў, у прэзідэнта, Божа?

Запілікаў дамафон. Мы сцішыліся і замёрлі.