Муштук i папка [Янка Брыль] (fb2) читать постранично, страница - 68

- Муштук i папка (а.с. Бібліятэка школьніка) 637 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Янка Брыль

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

лягчэй: ён жа i Богачалавек, i тры апосталы, найвярнейшыя з дванаццаці, былі пры ім. А брату майму не было каму сказаць у безвыходнасці чалавечай тугі: «Душа моя скорбит смертельно; побудьте здесь и бодрствуйте со мною...»

I другі запіс, пазнейшы:

«I зноў, i ўжо даўно не ўпершыню вяртаецца бачанне страшэнна невымернай чалавечай крыўды i абразы. Ён працаваў сумленна, жыў сціпла, шчасліва ў сям'і, i вось яго бяруць, катуюць датуль, пакуль яму не стане абыякава, што перапісваць пад дыктоўку (тое «заявление»), што падпісваць, нібы нямоглай старэчай рукой (тыя тры пратаколы), тады яшчэ паўгода — скатаванага да слепаты, зламанага, зганьбаванага — трымаюць за кратамі, каб потым завезці за сто з гакам кіламетраў, у галоўнае падзямелле, дзе ў рабочым парадку, на масавым канвееры застрэліць ва ўпор у скронь ці ў патыліцу, а потым механізавана, на транспартнай стужцы выкаціць у грузавік,— ноччу! ноччу! — завезці далей за горад, у лес, i закапаць разам з мноствам таксама скатаваных, зламаных, зганьбаваных, у скронь ці ззаду застрэленых, навекі,— бо так i лічылі каты-следчыя, атлусцелыя «троечнікі» ірадавыязабойцы,— навекі, наглуха закапаных у «праклятае народам» небыццё. Разам з усімі бездапаможнымі пратэстамі, заклікамі да справядлівасці, з мільённадушным адчаем: за што? у імя чаго?..»

Пры той жахлівай масавасці генацыду — у адным чалавечым лёсе няма нічога надзвычайнага.

Апроч цуду з імянным муштуком, цуду — аднаго на сотні тысяч ці на мільёны. I мне так неабходна найясней убачыць, як расказачь пра гэта — пра звычайнасць i незвычайнасць, універсальнасць трагедыі, заключанай, як у маленечкай кроплі, у гісторыі адной чалавечай сям'і. На прыкладзе свайго мне лепш, а можа, i найлепш відно, як гэта жудасна — замучыць, забіць невінаватага. Думаючы пра мільёны, адзін бачыцца вельмі маленькім, у вялікай краіне, тым больш ва ўсім вялізным свеце гэта так мала — адзін. A ў сям'і, у душах родных гэта ж цэлы свет болю. A ў душы найраднейшай — у матчынай? Я памятаю, я чую зноў, як яна плакала начамі... Не ведаю, што адчуваў бы я як сын яго, як бацька, як шчыры друг. Я адчуваю сваё, як ледзь не па-сыноўняму малодшы брат. Так пазнаю, i яшчэ пазнаю свайго таямнічага, амаль зусім невядомага... Вось я чытаю пра допыты, пакуты, стойкасць i ламанне i ўвесь час міжволі думаю пра свайго. Ён трымаўся чатыры месяцы. Ён быў, як маці казала, «гарачы i горды», i гэта раз'юшвала катаў, яшчэ ўзмацняла яго i так невыносныя пакуты. Сам ён зламаўся? Яго зламалі! Як многіх, вельмі многіх... Гляджу на фота яго, адно з апошніх, ужо, як мне здаецца, з тым сумам у вачах, гляджу найменшы на найстарэйшага, цяпер старэйшы за яго на паўстагоддзя, i хочацца бацькавым любімым словам сказаць, i я гавару: «Голубчик мой!..» I плачу за ўсіх, за бацькоў, за сясцёр i братоў. I за Валю ягоную, нашу мілую Валю, якая плакала б цяпер найбольш.

«Віна» з пакутнікаў пераходзіць на віііу над крэслена, без двукосся — на іхніх «суддзяў», на той час, на тую палітыку, аслепленасць, апантанасць, чуму, халеру... штосьці яшчэ горшае!.. I як ні многа я чытаў i слухаў пра той генацыд, не памятаю, каб сярод прычын, якія спрыялі яму, накіроўвалі яго, была названая яшчэ ад на прычына, вельмі істотная, з найгалоўнейшых — партыйная дысцыпліна, што спараджала, натхняла, апраўдвала выканаўцаў...

У «Выпісцы з пратакола пасяджэння Тройкі», нібы незаўважна, сціпла, стаіць такая вышынская фраза: «В проведении шпионской деятельности сознался». I яна там, для «тройкі» — галоўнае. Агавор самога сябе, выбіты катаваннямі, быў для ахвяры не проста небяспечны, а смяротны. Канцоўка ў «заявлении», трафарэтна прадыктаваная вязню, з тым «сознавшись чистосердечно прошу даровать мне жизнь и дать возможность исправиться» — гэта банальны інквізітарскі цынізм. Ужо само накіраванне следствам справы на «асобую нараду» азначала i суд i прысуд адразу...

A быў жа яшчэ i нагавор. На ветэрынара Клісенку, таварыша па працы. Таксама выбіты катаваннямі, а тым не менш такі мне балючы. I радасна, што нагавор Клісенку не зашкодзіў. Праз два месяцы пасля вочнай стаўкі з Валодзем ён быў выпушчаны з турмы пад распіску пра нявыезд, дапушчаны да ранейшых абавязкаў, каб потым, у маі трыццаць дзевятага, калі ўжо не было яжоўшчыны, а прыйшло берыеўскае ўступнае паслабленне, быць апраўданым пракуратурай «як няправільна арыштаваны». Не ўзяўся пад увагу i той «антысавецкі анекдот», які, дарэчы, не падняўся да самога Сталіна, a быў нібыта расказаны пра Калініна. Сяржант Сагалаеў, які i следства вёў, i пратакол вочнай стаўкі падпісваў, вышэй узняцца не асмеліўся...

З падтэкстам бачыцца мне ўвесь той нагавор. Балюча было ад падазрэнняў, чытаючы i ў «заявлении», i ў пратаколах перадсмяротнае трызненне блізкага чалавека... Няўжо i гэта было патрэбна толькі для таго, каб так ламаць i зламаць упартую ахвяру?

Я паўтараю — як гэта добра, радасна, што нагавор той не зашкодзіў, што Клісенка дажыў да часу, калі ў яго сталі зноў пытацца пра Валодзю, i сумленна сказаў пра яго тое, што так прычынілася да зразумення, да