Доўгая дарога дадому [Васіль Быкаў] (fb2) читать постранично, страница - 159

- Доўгая дарога дадому 1.39 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Васіль Быкаў

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

найбольш рабiлi рукамi самiх жа творцаў зь лiку найбольш спрытных калябарантаў. Па прынцыпе колiшняга самаабслугоў ваньня: самi пiшаце, самi сябе i саджайце.

Нашая лiтаратура быццам бы пакрысе выкараскваецца з таго iнтэлектуальнага гулагу, зь якога яшчэ належыць выбрацца нацыi. Свабода рабочых i сялянаў патрабуе, як кажуць, шмат валютных iнвэстыцыяў, якiх у дзяржавы няма. Лiтаратуры ж ня надта патрэбны iнвэстыцыi, але ёй патрэбна — свабода. Аднак iнтэлектуальная свабода каштуе яшчэ даражэй, чым свабода на карыстаньне зямлёй. Зрэшты, што да Беларусi, дык вынiк аднолькавы — нi сяляне ня маюць зямлi, нi пiсьменьнiкi ня маюць свабоды. Хоць бы свабоды на родную мову. Нават на мяккi знак, каб ня корчыць язык у роце ад ненатуральнага, барбарскага вымаўленьня. Сапраўды, мова, паводле Генрыха Бёля, ёсьць апошняе апiрышча свабоды.

Усё тое — непераможная сiла няволi, зь якой нацыя звыклася, параднiлася, ад якой адступаць рызыкова. Як павiнны ставiцца да таго творцы? Томас Венцлова, напрыклад, пiша, што найвялiкшы патрыятызм у тым, каб ваяваць з комплексамi сваёй нацыi. Гэта сказана ў дачыненьнi да ня самай закамплексаванай нацыi, але тое праўда i, мабыць, адносiцца да ўсiх нацыяў без выключэньня. Можна зразумець нашых калегаў, расейскiх дэмакратаў, якiя нядаўна перажылi тое, што i мы, i цяпер памкнулiся да зманлiвай, труднадасяжнай свабоды. Паяднаўшыся зь беларусамi, яны маюць намер набыць дадатковы шанец на шляху да яе, кiруючыся ўсё той жа лёгiкай — гуртам зручней. Але старая чэская прымаўка кажа: не запускай млын, калi ня маеш моцы яго спынiць. Цi маюць моц нашы расейскiя калегi годна распарадзiцца хоць бы ўласнай свабодай? Цi ня болей рэальнай для iх i для нас застаецца рызыка страцiць усё? Дзе гарантыя таго, што iхняя свабода дасягнута цалкам i назаўжды? Надта тое сумнiўна ў краiне, дзе не спыняюцца ганебныя войны, усюды лiецца кроў, нiшчыцца свабода слова, а галоўнай дзяржаўнай iдэяй робiцца ўсё той жа нацыянал-iмпэрыялiзм.

У нас i ўласнага няшчасьця хоць адбаўляй. Рушыцца эканомiка, народ даведзены да галечы, гвалтам нiшчацца нацыянальная культура i мова. Вельмi падобна, што дапамагчы нам ня можа нiхто — так глыбока завязьлi мы ў багне хлусьнi i тыранii, што ад нас адвярнуўся ўвесь белы сьвет. I ўсё ж нам, як тым зэкам, дужа непажадана трапiць з адной камэры ў такую ж iншую, асаблiва калi перапынак памiж допытамi апынуўся такi кароткi.

Мабыць, кожнаму свой шлях да свабоды наканавана прайсьцi асобна. Усё ж iндывiдуалiзм i ў гэткiм аблiччы — ня самы горшы кiрунак да яе. Можа, не найлепшы, але i не найгоршы, — у аснове кожнай калектыўнай свабоды ляжыць свабода iндывiдуальная. Што да мяне, дык пэўне мой лёгас пэсымiстычны, хаця мая душа прагне аптымiзму. Як некалi пiсала вялiкая Лэся Украiнка: «Без надii таки сподіваюсь»

Сакавік 2002 г.

Франкфурт-М.

Примечания

1

Першая была надрукавана ў «ЛiМе», аўтарам яе стаўся крытык Васiль Буран.

(обратно)

2

Шмат гадоў пасьля адзiн адказны працаўнiк ЦК КПСС па шчырасьцi растлумачыў мне, што тое было зроблена дзеля майго паратунку. Iнакш яны змушаны былi б скiраваць мяне сьледам за Салжанiцыным.

(обратно)