Тайна графiнi Барбары [Анри де Ренье] (fb2) читать постранично, страница - 3

- Тайна графiнi Барбары 17 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Анри де Ренье

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

назаўтра ж пайшоў да яго ў Палац Грыманэлi. Мяне правялi ў тую самую галерэю, дзе знаходзiлася фрэска.

Паколькi Адаарда марудзiў выйсцi да мяне, я меў час добра разгледзець твор Лонгi. Толькi адна постаць на фрэсцы цiкавiла мяне - постаць графiнi Барбары. Я быў уражаны жорсткiм i пагрозлiвым выразам яе твару. Рука графiнi, здавалася, з лютасцю сцiскала недаступны ўсiм астатнiм тайнапiс, жадаючы схаваць яго ад цiкаўных позiркаў.

Прыход Адаарда спынiў мае назiраннi. Адаарда прыняў мяне вельмi ветлiва: стаў расказваць пра сваю апошнюю вандроўку ў Лондан, пасля па-сяброўску пацiкавiўся маiмi справамi. Цi наважыўся я пайсцi нарэшце на якуюсьцi службу? Я ўхiлiўся ад дакладнага адказу, спаслаўшыся ў апраўданне сваёй нерашучасцi на захапленне архiўнымi заняткамi.

Адаарда выслухаў мяне спачувальна. Напэўна, вандроўкi, гульня i жанчыны былi ў яго адзiнымi магчымымi спосабамi баўлення часу; праўда, я разумеў яго, але сказаў, што i навуковыя пошукi - занятак таксама займальны. Так, напрыклад, на днях я выявiў цiкавы факт, якi датычыцца яго прабабкi, графiнi Барбары. Кажучы пра гэта, я паказаў на яе выяву на фрэсцы. Адаарда знiякавеў, але неўзабаве гучна засмяяўся.

- Ну ты мяне i насмяшыў! Я ўпэўнены, што ты таксама напаў на след якога-небудзь аповяду пра авантуры маёй прабабкi, вечная ёй памяць. Ах, панове вучоныя, усе вы аднолькавыя! Уявi сабе, у Парыжы выйшла брашура аднаго маладога французскага даследчыка, якi сцвярджае, што ён знайшоў - нi больш нi менш - карэспандэнцыю графiнi i авантурыста Казановы дэ Сэнгальт, перапiску, якая, вядома, кампраметуе прабабку.

Сказаўшы гэта, ён адразу коса зiрнуў на мяне. Я таксама засмяяўся.

- О, мой дарагi Адаарда, гэта б мяне не здзiвiла! Мяркую, можа быць i так, што менавiта Казанова далучыў тваю прабабку да заняткаў алхiмiяй i магiяй. Тагачасная Венецыя была перапоўненая кабалiстамi, яны сюды нават з-за мяжы прыязджалi.

Адаарда больш не смяяўся; цяпер ён быў зусiм ужо збянтэжаны i адразу змянiў тэму нашай гамонкi, зноў загаварыўшы, як неабходна мне спынiцца неўзабаве на якойсьцi кар'еры. Нават прапанаваў мне сваю дапамогу: сувязi ў яго былi багатыя. Калi з'явiцца неабходнасць, ён цалкам да маiх паслуг. Размаўляючы, Адаарда цiхенька пабразгваў чырвонцамi ў кiшэнi сваёй камiзэлькi.

Бедны Адаарда, цi ж таго я хацеў ад цябе! Мне патрэбна была запаветная тайна здабывання золата, i я цвёрда вырашыў авалодаць ёю. Мне заставалася знайсцi адно спосаб, як - ласкай цi гвалтам - вырваць з цябе формулу ўсемагутнасцi, не параўнальную з нiякай iншай!

Некалькi тыдняў, дзень пры днi седзячы ў залатым гроце святога Марка, я абдумваў сродкi здзяйснення задуманага. Часта я наймаў гандолу i дабiраўся на ёй да самай пустыннай мясцiны лагуны. Цiшыня яе нямых водаў спрыяе напружлiвай думцы. Аднойчы вечарам, калi мая гандола плыла ўздоўж старых муроў вострава Сан Сэрвола, я абраў нарэшце наступны план: я папрашу ў Адаарда канфiдэнцыйнага спаткання, i тады, калi мы застанемся ўдвух сам-насам, здолею прымусiць яго загаварыць. Я быў дужы фiзiчна i гатовы ў душы на ўсё, толькi б дайсцi свайго.

Мне прыйшлося чакаць, пакуль Адаарда вернецца з Рыма, куды ён паехаў на нейкае тэатральнае вiдовiшча. Урэшце дзень сустрэчы настаў. Адаарда згадзiўся прыняць мяне ў шэсць гадзiн. А палове шостай я рушыў да Палаца Грыманэлi.

Я дбайна падрыхтаваўся. У кiшэнi ў мяне быў кляп i надзейная вяроўка, не забыўся я i пра рэвальвер. Быў я вельмi спакойны. Турбавала хiба што адна толькi думка: дзе прыме мяне Адаарда - у курыльным пакоi або ў галерэi з фрэскамi? Лепш было б каб у курыльнi, больш аддаленай ад астатнiх памяшканняў, у якiх маглi знаходзiцца людзi, але я быў гатовы i да размовы ў галерэi. У любым выпадку я быў упэўнены ў поспеху. Адаарда не стане зацята супрацiўляцца, i пасля таго, як я завалодаю тайнаю, ён, мусiбыць, нават даруе мне абраныя мною сродкi.

З такiмi думкамi я дайшоў да Палаца Грыманэлi. Слуга прывёў мяне ў галерэю. Дайшоўшы да верху лесвiцы, ён спусцiўся ўнiз. Я цiха ўвайшоў. Адаарда стаяў якраз каля фрэскi Лонгi, разглядаючы яе з такою ўвагаю, што я здолеў падысцi да яго зусiм непрыкмечаным. Ён i крыкнуць не паспеў, як ляжаў ужо з кляпам у роце на падлозе. Выцершы з лоба пот, я выняў рэвальвер i стаў тлумачыць, чаго дамагаюся. Чым больш я гаварыў, тым больш Адаарда бляднеў. Здавалася, ён i не слухаў мяне, а вочы яго ўтупiлiся ў нейкую кропку на сцяне. Тое, што я ўбачыў, уяўляла сабою вiдовiшча настолькi жахлiвае, што рэвальвер выпаў з маёй рукi i я здранцвеў ад жаху.

На фрэсцы спакваля ажывала на нашых вачах графiня Барбара! Спачатку яна варухнула адным пальцам, потым - запясцем, пасля - рукою, затым - другой, нарэшце павярнула раптам галаву, ступiла ўперад адзiн крок, другi... Я бачыў, як кiравалася яна да мяне. Але, гэта было так - графiня Барбара сыходзiла са сцяны! Сцяны, на якой яе нерухомы вобраз заставаўся на працягу ста пяцiдзесяцi гадоў у палоне фарбаў. Сумненняў быць не магло: на тым месцы, якое займала яна на фрэсцы, вiднелася цяпер велiзарная белая пляма. Графiня Барбара сама сышла ўнiз абаранiць таямнiцу, за якую некалi, бясспрэчна, яна