Слова сапраўднага лад [Ала Сямёнава] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Слова сапраўднага лад 778 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Ала Сямёнава

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

сацыяльныя праблемы сучаснасці І. Шамякін. У перыяд, які цікавіць нас у гаворцы, з'яўляецца яго раман «Атланты і карыятыды». Якім павінны быць сучасны горад? І якім быць дойлідам, што ствараюць яго? Як спалучыць узлёт фантазіі і прагматычныя мэты? Як суадносяцца натхненне і цвярозы інжынерны разлік? Як давесці да суладдзя дзелавыя інтарэсы і чалавечую годнасць? Як ісці ўпоравень з часам і не забывацца, ну, калі не пра вочнае, дык пра нармальны заўтрашні дзень і добра памятаць тое, што было. І невыпадкова з'явіўся ў яго раман «Петраград — Брэст». Пра важную, этапную старонку пашай гісторыі. Таму што адтуль — нашы сацыяльныя карэнні, нашы грамадзянскія прынцыпы, стыль нашага жыцця. Праўда, глядзець па ўвесь перыяд з семнаццатага года ці нават з чатырнаццатага як на адзіны маналіт, як на сучаснасць, як гэта робіць Ігар Дзядкоў у артыкуле «Наш жывы час» («Наше живое время») (Новый мир, 1985, № 3), наўрад ці выпадае. XX стагоддзе — так, новая эпоха ў жыцці чалавецтва — безумоўна. Але ў непарыўнай сувязі гэтага прамежку часу ёсць свае перарывы паступовасці, свае выбухі, свае этапы, свае вельмі адрозныя перыяды.

Апошпім дзесяцігоддзем настойліва і ў добрым ідэйна-эстэтычным суладдзі з лепшымі творамі так званай экалагічнай тэматыкі ў рускай прозе і прозе твораў нацыянальных прагучалі такія сацыяльна значныя творы, як «Цвіце на Палессі груша» і «Неруш» Б. Казько, «Паляванне на Апошняга Жураўля» А. Жука, «Пушча» В. Карамазава. Сёння гэта тэма закранае столькі праблем, што становіцца адной з кардынальных, найважнейшых праблем сучаснасці. Будучае кожнага кутка па нашай зямлі і па планеце. Разумнае, навукова абгрунтаванае ў кожнай дробязі гаспадаранне. Не толькі натхнёнае жаданне, але і руплівы, дакладны разлік. Уменне не толькі хвацка рабіць, а і перспектыўна, грунтоўна мысліць.

Гадоў дваццаць назад гэта тэма ў такім сацыяльным маштабе, па сутнасці, не існавала. Нават слова «экалогія» было малаўжывальным. Аднак вытокі многіх праблем — там. Сёння, у эпоху НТР, што такое экалогія, зразумела кожнаму школьніку, але стэрэатыпы ўяўленняў засталіся. У малым, побытавым, і ў вялікім, глабальным.

...Праблема вельмі пашырыла гарызонты беларускай «вясковай» прозы. Па сутнасці, закранае так ці інакш гэтую праблему і А. Кудравец у «Сачыненні на вольную тэму», і І. Пташнікаў у «Мсціжах», і А. Жук у «Халоднай птушцы». Нестандартнае выяўленне знайшла гэтая тэма ў творчасці маладзейшых. У апавяданнях У. Рубанава («Паляванне»), Х. Лялько («Касцы») і інш.

Калі мець на ўвазе літаральна — у «Халоднай птушцы» ці ў «Сачыненні на вольную тэму» канкрэтнай гаворкі пра ахову асяроддзя як быццам і няма. Але ўсім сваім жыццём Анэта з аповесці А. Жука — жывы ўзор разумнай і клапатлівай еднасці з прыродай. Адсюль — мудрасць жанчыны, яе разуменне нармальнай існасці ўсяго па зямлі, разумення, што ўсё мае свой пачатак і свой канец. І заканамерны працяг. Яна ўсё жыццё рабіла на зямлі і для людзей. І блізкі свой канец прымае немітусліва, без боязі, як чалавек, што зрабіў сваю справу па гэтым свеце. Жыццё пражыта — з'ява нармальная, ад гэтага ніхто не можа збегчы. Вось ужо і чатыры вярбы за ваколіцай, якія яна памятае маладымі, «з чыстымі святочнымі лісцікамі», аджылі свой век. Аджыла і яна — з годнасцю, як наканавана чалавеку. Галоўнае — усё сваім парадкам у свеце ідзе. Вось урэшце восеньскую стылую зямлю снегам заслала: не памерзне азіміна. Жыццё не спыняецца, як тое і павінна быць.

І Андрэй Вялічка з аповесці «Мсціжы» ўспрымае сваю пасаду лесніка як пажыццёвую, крэўную місію, як адзіны і галоўны занятак, якому нельга здрадзіць, як немагчыма здрадзіць памяці жонкі. Гэта тое, што ў ім жыве, яго натуральны чалавечы стан, нармальнае светаадчуванне. Яго чалавечая існасць.

Ігнат Сцяпанавіч Вапшчэткі з рамана «Сачыненне на вольную тэму» таксама з людзей, для якіх натуральнае і немарнатраўнае дачыненне да прыроды, гаспадаркі, да лесу, да звяроў — жыццёвы статус. Ён не задумваецца над гэтым — жыве. Але памятае заўсёды пра здаровае карэнне сваё. Сам рабацяшчы, учэпісты, цэніць гэта ў людзях: пашай народы чалавек, скажа ён.

Яўмен Ярыга з аповесці «Цвіце на Палессі груша» В. Казько ўвогуле не ўсведамляе сябе адстароненым ад прыроды, ён і з горада таму вярнуўся, хаця быў на заводзе выдатным спецыялістам. Але, як і ўсе яго аднавяскоўцы, ён браканьер. Рыбак і браканьер. Як усе, ловіць рыбу ў рыбгасаўскіх саджалках. Паводле вось таго самага жывучага стэрэатыпу. Звер — каб яго палявалі, рыба — каб яе лавілі, лес — каб яго секчы. І Яўмен — цудоўны чалавек. І аднавяскоўцы яго — не злодзеі. Але стагоддзямі засвойвалася ну не так каб спажывецкае стаўленне да прыроды, але досыць неагляднае. Была, ёсць, будзе. Здавалася, і багацце прыроды невычарпальнае. І раптам... Выявілася, тое, славутае, не чакаць літасці ад прыроды, браць...— аджыло, узніклі іншыя меры вартасцей. І да прыроды трэба літасцівымі быць. Але ва ўсведамленні чалавека яшчэ добра трымаюцца паняцці былога. Памятаеце, і ў В. Астаф'ева ў «Цар-рыба»