Свята для сэрца [Анатоль Бензярук] (fb2) читать постранично, страница - 36

- Свята для сэрца 341 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Анатоль Бензярук

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Брэсцкай вобласці прысвечана ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Тым людзям, якія ратавалі гэту зямлю ад фашысцкай навалы. Слава і гонар героям!

Не пашкадуй кветак і ўдзячнасці памёрлым. Бо ўсе помнікі “жывыя”. Той народ, які забываецца пра сваю гісторыю, – загіне. Нездарма людзі кажуць: “Калі хоча Бог пакараць, ён пазбаўляе чалавека памяці”.

Жыві і помні!


Пытанні і заданні

1. Ці бываюць жывыя помнікі? Намалюй які-небудзь з іх.

2. Дзе знаходзіцца самае старажытнае дрэва Беларусі?

3. Як пушча ратавала чалавека? А як чалавек выратаваў пушчу?

4. Чаму крынічную ваду часам называюць “жывой” і “святой”?

5. Якія камяні звязаны з імёнамі Адама Міцкевіча і Казіміра Лышчынскага?

6. Прачытай выразна легенду пра Бусні.

7. Як берасцейцы ўшаноўваюць сваіх вядомых землякоў?

8. Як ты лічыш, чаму апошні падраздзел названы “Жыві і помні!”?