Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі [Павал Севярынец] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі 730 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Павал Севярынец

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

тэхналёгіі й выбух камунікацыяў III тысячагодзьдзя здольныя даць нам сынтэз Новага Эўрапейскага Абуджэньня – той звышэфэкт, дзеля якога робіцца цяперашняя карпатлівая праца.

Беларускую нацыянальную ідэю як ідэалёгію спрабавалі выразіць і народнікі ХІХ ст., і нашаніўцы пачатку ХХ ст., і адраджэнцы найноўшага часу. Але большасьць спробаў у сілу акупацыі, нізкае самасьвядомасьці насельніцтва й слабасьці нацыянальнага руху ставіла за мэту давесьці самім беларусам і астатняму сьвету, што мы ёсьць. Што мы народ, ня горшы за іншых. Што гэта наша краіна – а ня ваша ўскраіна. Што мы маем права на ўласную дзяржаву. Зьмест гэткае ідэі ў сьціслым лёзунгу Купалы – “Людзьмі звацца”.

Пытаньні “А што мы за людзі?”, “Навошта мы тут?”, “Адкуль мы?”, “Куды ідзем?” і, урэшце рэшт, “У чым сэнс?” – пытаньні, на якія любая нацыя адказвае найперш, заставаліся на другім пляне. У выніку замест таго, каб сьцьвердзіць нацыянальную мэту, мы ўзводзілі на вяршыню гіерархіі першую ж нацыянальную задачу. Замест стратэгіі загрузалі ў тактыцы.

Мы дагэтуль перабіраем розныя імёны – Крывія, Вялікалітва, Белая Русь... Мы зацыкліваемся на Расеі-Маці, або Расеі-Ворагу. Замест беларускіх духовых імпэратываў мы шукаем пацьверджаньняў беларускае ваяўнічасьці, беларускай уладнай магутнасьці, беларускаму багацьцю й матар’яльнай велічы, – і, у канчатковым выніку, сваёй падобнасьці да іншых нацыяў. Між тым, нацыянальная ідэя – гэта адметнасьць.

Комплекс нацыянальнае непаўнавартасьці, вось як гэта называецца.

Адсюль і сучасныя ідэалы: “нармалёвая эўрапейская дзяржава”, “маленькая, але ўтульная (мірная, мілая, - патрэбнае падкрэсьліць) рэспубліка”, “Краіна ня горш за Чэхію” і да т.п. Сярэдненькія такія арыентыры. А калі арыентыр сярэдненькі – гэта ўжо не ідэал.

Адсюль і відавочная слабасьць большасьці існых ідэяў. Адсюль – кволасьць і бясплоднасьць сёньнішняга нацыянальнага руху. Усе сучасныя замяняльнікі нацыянальнай ідэі – і дзяржаўная ідэалёгія, і побытавы гонар “хвалі сваё”, і нават прасунуты апазыцыйны “нацыяналізм” ёсьць усяго толькі бледным водбліскам сапраўднай нацыянальнай ідэі. Той адзінай гістарычна і сьветапоглядна апраўданай ідэі, у якой звышмэтай зьяўляецца Сам Ісус Хрыстос.

Невялічкая, сьціплая Беларусь баіцца прызнацца самой сабе, што мае Вялікую Нацыянальную Ідэю. Што нічога “нармалёвага” няма ў тых страшных пакутах і ахвярах, якія выпалі на яе долю. Што нічога выпадковага не было ані ў Чарнобылі, ані ў Белавескай Пушчы, ані ў Лукашэнку. Што Міцкевіч, Дастаеўскі, Рабін – гэта таксама Беларусь. Што Полацкае княства, фэномэн ВКЛ і ўваскрашэньне беларускай незалежнасьці – гэта сапраўдныя цуды Божыя. Што стратэгічнае скрыжаваньне між Захадам і Ўсходам, Балтыкай і Чарнамор’ем – гэта нацыянальны крыж. Што краіна найвялікшае цярплівасьці й найвышэйшае любові ў самым сэрцы Эўропы – гэта пакліканьне. І гэта навечна.

Такі эфэкт заўжды спрацоўваў і ў самым паказальным моманьце беларускае гістарыяграфіі – расейскім.

Мы ўвесь час ацэньвалі дачыненьні з Масквой то ў праекцыі адвечнае вайны, то ў плоскасьці штучнае роднасьці, не спрабуючы сыстэмна й глыбока адказаць на пытаньне: якую ролю адыгрывае Беларусь у Расеі? Але нават кароткі агляд і супастаўленьне фактаў расхінае перад намі велізарнае сілы й дынамізму місію.

Расея – найбольш важнае пытаньне беларускае геапалітыкі. Вырашальнае.

Стагодзьдзі войнаў і акупацыяў прызвычаілі нас глядзець на яе па-рабску, спадылба, сьціскаць кулакі й бясьсіла аглядацца вакол: скрозь расейшчына, хамства, мат і падсьвядомая ўлада імпэрыі. Але невыпадкова Госпад Бог даў нам супэрсуседа – самую вялікую краіну ў сьвеце. Нашае заплечча – Эўропа? Тады трэба адважыцца стаць адкрытым тварам да Крамля. Калі добра падумаць і перабраць гісторыю, Беларусь – адзіная, хто можа кінуць Расеі выклік.

Беларусь – найлепшы кірунак удару. Сходу – і пад дых. Ува ўмовах інфармацыйнае цывілізацыі мы маем доступ да ўсіх сакрэтаў расейскае прасторы: выдатна ведаем іх мову, культуру, глядзім іх тэлевізію й слухаем іхнія сьпевы. Мы вялі змаганьне 600 гадоў, а гэта гіганцкі досьвед. Мы маем мільённую дыяспару – у Маскве, на Смаленшчыне, у Піцеры, Карэліі й Сібіры... І галоўнае, Беларусы ў Расеі – браты. Эвангельскі падтэкст яўны: нас чакаюць са Сьвятым Пісьмом, малітвай і пропаведзьдзю. Збавіць Расею! – лёзунг, варты моцнае беларускае стратэгіі. Бо менавіта ідэя адкрытае Хрысту, пакаяннай, духовай Расеі, якая добраахвотна адмаўляецца ад прыгнёту – фантастычнае відовішча! – натхняла дзесяткі пакаленьняў беларусаў ад Рэфармацыі і дасёньня. Пераўтварэньне РПЦ, падрыхтоўка місіянераў, беларускія хрысьціянскія праекты і пастаянная малітва за няшчасных людзей, што там прападаюць – так выглядае сёньня справа, на якую Беларусь ахвяравалася стагодзьдзямі.

Я веру ў тое, што масавая эвангелізацыя й Слова Божае могуць перамагчы самую змрочную й барбарскую імпэрскую дэспатыю. Я ведаю, што гэта мацней за