Лісце забытых алеяў [Кастусь Цвірка] (fb2) читать постранично, страница - 140

- Лісце забытых алеяў 1.2 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Кастусь Цвірка

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

— Ён так і сказаў: — Нейкі час варочацца...»

Соф'я Януараўна прыгадвае, як яе бацькі, убачыўшы, што адгаварыць Янку немагчыма, збіралі яго ў дарогу (хоць Луцэвічы і прасілі іх нічога не даваць хлопцу з сабой: думалі, так ён хутчэй адумаецца): — Мама папытала, нябожчыца: «А што ты ўзяў з сабой?» — «Нічога я не браў і ў вас браць не буду». Паглядзеў бацька мой у яго кішэнях, прагледзеў усе яго рубчыкі — можа, яму далі грошы... Мама кажа: «Ты ж памрэш у дарозе, ты ж нічога не ўзяў, грошай пры табе няма...» Пераначаваў. Плачам мы ўсе па ім. Ён такі харошы быў, мілы. Ну што ж рабіць, што рабіць? Падышоў тата да маткі: «Як ты яго будзеш адпраўляць, галоднага? Трэба даць з сабой хоць трохі». Мама ўзяла торбачку палатняную — беленькая, чысценькая была... Вяндліны, сухой кілбасы палажыла! І палажыла во такія — як цяпер магу адмераць — кускі сала... Паглядзеў ён, узяў гэту торбачку — і да маткі: «Цётачка, забяры гэтае сальца, аднясі назад: торбачка мокрая зробіцца ад сала, пацячэ яшчэ, як цёпла стане... Лепш мне сушэйшай вяндлінкі падлажы... на месца гэтага...» Так і зрабілі. Тады бацька падазваў матку: «А ты грошай яму не дала?» — «У цябе ж грошы, я ж табе гаварыла: дай трохі на дарогу». Пайшоў бацька... дастаў грошы, даў яму некалькі: «Глядзі ж толькі, каб не загінуў дзе... Старайся вярнуцца чым скарэй — каб мы на цябе паглядзелі...» З гэтым ён і пайшоў ад нас.

Праз нейкі час, расказвае далей Соф'я Януараўна, Янка прыслаў ім пісьмо. Пра што ён пісаў, яна, вядома, не помніць. Але ў памяці назаўсёды засталася адна страфа верша, які быў у гэтым пісьме:

Бацька на калодцы
Смолку рассякае,
Матка на камінку
Агонь раскладае.

Не можа не зацікавіць нас і расказ сясцёр пра сваіх бацькоў, якіх гэтак любіў Янка Купала. Маці іх, Садалія, жыла ў беднасці, асабліва да замужжа. Калі была дзяўчынай, не мела нават «людскага плац ця»: было толькі адно — і на будзень, і на свята. Пражыла яна каля трыццаці трох гадоў. Памерла з няшчаснага выпадку: ехала на падводзе, конь спу дзіўся, яна вывалілася з калёс, моцна пабілася — а была ж цяжарная. Сканала ў бальніцы ў Мінску. Пасля яе асталося сямёра дзяцей. Бацька, Яну ары Дамашэвіч, хадзіў удаўцом чатыры гады, потым ажаніўся. Калі пачалася калектывізацыя, уступіў у калгас «Чырвоны сцяг» у вёсцы Дафарэнцыя. Памёр у 1930 годзе. Ён вельмі любіў дзяцей. У двары зрабіў для іх арэлі. Пагушкацца на іх часта прыбягалі з недалёкіх Бараўцоў, куды пераехалі Луцэвічы, родныя сёстры Янкі Купалы Марыя і Анця...

Жывуць яшчэ сярод нас сучаснікі Янкі Купалы, блізкія яму людзі, якія ведалі яго, сустракаліся з ім. Чаму б нам не распытаць іх усіх, не запісаць падра бязныя ўспаміны? Кожная іх згадка дапамагла б нам намаляваць жывы вобраз вялікага паэта, адчуць ат масферу яго памкненняў і пошукаў, лепш зразумець неўміручую купалаўскую паэзію.

1980-1983



1 - Тут і далей «зорачка» азначае, што пераклад мой. Аўтар.►

2 - Людовік Дзюба — магчыма, адзін са школьных таварышаў ці настаўнікаў Яна Чачота і Адама Міцкевіча.►

3 - Контэнт (пол.) — давольны.►

4 - Мешкаюць (пол.) — жывуць.►

5 - Ліцвіне, літвіны — так называлі ў тыя часы і літоўцаў, і беларусаў па імені агульнай для іх феадальнай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага; тут ідзе гаворка пра беларусаў.►

6 - Назоліць — напэўна, назаляць.►

7 - Віленка — Вільня.►

8 - Маскалі — царскія салдаты.►

9 - Схэндожыць (польск.) — саб'е, скосіць.►

10 - Заўшэ (польск.) — заўсёды.►

11 - Піндар — старажытнагрэчаскі паэт, класік харавой лірыкі.►

12 - In crudo (лац.) — у першапачатковым выглядзе, ва ўсёй непасрэднасці.►