Вяртаньне Веры [Уладзімір Някляеў] (fb2) читать постранично, страница - 3

- Вяртаньне Веры 394 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Уладзімір Някляеў

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

мая была на другой палубе, самая танная, каля дызеляў і ўсёй паромнай механікі — там нармальнаму чалавеку ноч ня вытрываць. Білеты ў такія каюты іншым разам нават задарма даюць, абы ты паплыў — і грошы ці ў барах прапіў, ці ў казіно прайграў, ці ў крамах на пароме пакінуў.

На шостай палубе ў казіно «Халінг» я зноўку, папстрыкваючы жоўта-бліскучымі, пад золата, замкамі на кейсе, тлумачыў Арвіду і гэткаму ж, як і на сёмай палубе, малінаваму з рабіньнем круп’е, толькі ўжо ня шведу, а фіну, якому прайграў нядаўна дваццатку і які зараз разяўлена маўчаў, што я хацеў бы прайграць астатнія сто тысячаў, і Арвід зноў паказваў мне інструкцыю, даводзячы, што на шостай палубе ў казіно «Халінг» правілы гэткія ж, як і на сёмай палубе ў казіно «Танга», з тымі ж абмежаваньнямі найвысокай стаўкі і максімальнага выйгрышу, а я настойліва дапытваўся, як я магу сто тысячаў ня выйграць, а прайграць, калі не магу іх паставіць, — ці мне іх проста так аддаць на разьвіцьцё нарвежскай народнай творчасьці?..

Арвіду, я гэта па выразе твару ягонага ўбачыў, ня надта спадабалася, што я хачу аддаць грошы на разьвіцьцё нарвежскай, а ня шведскай народнай творчасьці — яны ў Скандынавіі не абыякавыя адзін да аднаго. Нарвежцы болей сябруюць, як сяляне з сялянамі, з фінамі, хоць ніякія фіны не скандынавы, проста ў тым баку жывуць, і ўжо разам яны, фіны з нарвежцамі, недалюбліваюць шведаў, гарадскіх, якія з былой метраполіі паглядваюць на былыя калоніі, на сялянаў сваіх, паблажліва, асабліва на сялянаў разбагацелых — і Арвід з гэткай лёгкай іранічнай усьмешкай мімахадзь анекдот пракінуў: «Прыйшоў швед да нарвежца ў кiроўцы наймацца...»

Калі нехта з вас падумаў, што гэта пачатак анекдоту — дык не: гэта ўвесь анекдот. Я ўжо чуў яго, таму не чакаў, што там далей будзе...

Круп’е, разяўлена памаўчаўшы, раптам прапанаваў, каб я свае сто тысячаў прайграў, калі ўжо так прайграць мне закарцела, па пяцьдзесят еўра ставячы, і я для таго, каб нават такому тупому, як ён, зразумела стала, ўзяў у яго калькулятар: «Глядзі... 100000 дзелім на 50, маем 2000 — столькі разоў я павінен паставіць. Гэта ў тым выпадку, калі буду толькі прайграваць і прайграваць, а магу ж і выйграць. І калі ты рулетку будзеш няспынна круціць і круціць, а я буду толькі прайграваць і прайграваць, дык усё адно на кожную гульню спатрэбяцца хвіліны тры, ці няхай сабе ўсяго хвіліна — гэта 2000 хвілінаў. Дзелім іх на 60, маем 33 гадзіны і 333333 хвіліны ў перыядзе. Па 3 хвіліны — гэта 99 гадзінаў і 999999 у перыядзе, а паром у Стакгольме ў 9 раніцы... Дык дзе мне часу набрацца, каб столькі гуляць з табой?..»

Рабога круп’е, як мне здалося, найбольш уразіла тое, што ў перыядзе, і болей у гаворку нашу з Арвідам ён ня ўлазіў.

Арвід зьнямогся ў напружаньні скеміць, чаго я ад яго хачу, калі ён ня можа зьмяніць правілы, перапісаць інструкцыю, якую на радзе дырэктараў кампаніі зацьвердзілі, і тут у галаве ягонай нешта пстрыкнула, як у мяне замок на кейсе, гэтак «пстрык», я нават гук пачуў, Арвід выратавальна нешта ўспомніў і пазваніў нейкай Наташы, тая прыйшла і, скасіўшыся на мой кейс, спытала ў мяне па-руску:

— Панты ганяеш?..

Я да чаго пра гэта распавядаю?.. Бо падумаць пасьпеў, што мужык той, на бадзяжніка падобны, які прыпаліць папрасіў і ў лоб мне стрэліў, абрабаваць мяне, кейс мой забраць хацеў, бо таксама плыў на пароме і ўсё падгледзеў, падслухаў збоку, паверыўшы, што ў кейсе маім насамрэч сто тысячаў... Як паверыў пра сто тысячаў і той няголены чарнявец, які, калі ўжо я гарэлку ў бары выпіваў з Арвідам, падсеў да мяне і, выдаючы сябе за чачэнца, стаў плесьці, што Масхадаў, прэзідэнт Чачні, якога ён, як сябра, проста па імені называў, Аслан ды Аслан, паслаў яго ў Стакгольм, каб з Ахмедам Закаевым, прадстаўніком Масхадава на Захадзе, сустрэцца, які заўтра ў Стакгольм з Лондану прылятае, і яны будуць зброю для вайны за незалежнасьць прыкупляць. Ён ня можа, зразумела, раскрыць, дзе яны тую зброю прыкупляць будуць і ў каго, а можа сказаць толькі, што ім грошай трохі не хапае, тысячаў сто, дык Аслан даручыў яму знайсьці іх пад любыя адсоткі, вось... І чарнявец паказаў бліскучую, укладзеную ў скураную папку з залацістымі, як у мяне на кейсе, замочкамі, мелаваную паперу з грыфам «Прэзідэнт Рэспублікі Ічкерыя», на якой было напісана, што гэтая папера зьяўляецца дакументам, які гарантуе выплату... (тут быў пропуск для таго, каб пазначыць, каму і колькі...) адсоткаў ад сумы... (яшчэ адзін пропуск, каб праставіць суму), а выплата забясьпечваецца ўсёй маёмасьцю, нетрамі, нафтай і золатам (нібы нафта і золата — ня нетры) Рэспублікі Ічкерыя, — пад чым прэзідэнт і падпісваецца. Чарнявец прапанаваў спачатку трыста, потым пяцьсот і адразу ж, рукой махнуўшы, тысячу адсоткаў, бо надта тэрмінова патрэбныя грошы, на кейс з якімі ён усё касіўся, і мне, каб гэты жулік-аматар па-дурасьці мяне не прырэзаў, давялося выйсьці з бару і паказаць яму ў кейсе брытву фірмы «Gіllett» і пакет з намаляваным на ім чырвоным трактарам і зялёным