Паляўнічы [Джэймс Олдрыдж] (fb2) читать постранично, страница - 79

- Паляўнічы (пер. Максім Валошка) (и.с. Школьная бібліятэка) 697 Кб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Джэймс Олдрыдж

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Тады вы, вядомая рэч, выправіцеся ў свой Таронта?

— Вы можаце ісці куды хочаце, — спакойна адказала яна. — Я выкупіла гэтую ферму. Я і буду ўтрымліваць яе. А вы ідзіце куды хочаце!

— І вы думаеце справіцца з фермай? — ён стараўся запалохаць яе. — Вы думаеце, што адна справіцеся з чатырма акрамі?

— І з гэтым спраўлюся, — сказала яна.

— Праўда, — сказаў ён супакоена. — Бадай што справіцеся!

— А як вы? — спытала яна са сваім гарадскім лаканізмам.

— Што я… — пачаў ён.

Яна чакала.

Затым ён раптоўна пайшоў да дзвярэй.

— Я хутка вярнуся, Джыні, — сказаў ён.

— Куды ты? — гукнула яна наўздагон.

— Пайду паталкую з інспектарам, — азваўся ён і ў тое ж імгненне знік за дзвярыма.

Яна назірала, як ён спускаўся з ганка, а індзейскі сабака — за ім. Яна чула, як ён клікаў сабаку, бачыла, як ён, высока ўздымаючы кароткія ногі, з плюханнем ішоў па гразі, нібыта гэта была паляўнічая сцежка, і чула, як ён смяяўся сваім ранейшым смехам.

Примечания

1

Трапер — у Паўночнай Амерыцы паляўнічы на пушнога звера, які скарыстоўвае пасткі.

(обратно)

2

Двухстволка з вертыкальным размяшчэннем ствалоў.

(обратно)

3

Персефона — у антычнай міфалогіі жонка гаспадара падземнага свету, якую муж адпускаў на зямлю да яе маці Дэметры толькі на некалькі месяцаў за год.

(обратно)