Жыцьцё пад агнём [Лявон Юрэвіч] (fb2) читать постранично, страница - 78

Книга 255151 устарела и заменена на исправленную

- Жыцьцё пад агнём 717 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Лявон Юрэвіч

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

сярод вас, якіх мы кінулі-б на фронт каб устрымаць дэзэрцыю.

Ахвотнікі, прашу выступіць наперад».

Цішыня і ніхто не варушыўся. Фэльдмаршал ня гневаўся, а спакойна заявіў — я разумею, таму мушу сам вызначыць, і ідучы перад лініямі пастроеных паказваў булавою: 

― «Вы-Вы-Вы», ― каб выступалі, і наткнуўся на Барыса, які заўсёды строіўся ў першы рад, а я за ім у другім раду. Барыс самлеў, а я ззаду 

 «Кажы, што Ausländer[23], дык ён мэльдуе, што з Беларускае Дывізіі, да якой ён хоча вярнуцца».

Маршал лепш прыгледзеўся да ягоных адзнакаў і загадаў:

― «Zurücktreten», ― адступі назад.

Зараз пад’ехалі аўтобусы й «ахвотнікаў» павязьлі недзе, а Барыс падзякаваў мне за параду.


Песьні Першага Беларускага Штурмовага Зьвязу

Чутны гоман — там войска сьпявае,
Ўвёсцы водгалас рэха чуваць.
Беларускі жаўнер прыбывае
Ў сваю вёску начлегам стаяць
Гэта йдзе першы зьвяз наш штурмовы,
Беларусь — родны край бараніць.
Хоча скінуць чужыя аковы
Ў вольным краі, каб вольным мог жыць
Людзі кветкамі іх абкідаюць,
А дзяўчаты цалункі ім шлюць
Яны з радасьцяй гэта прыймаюць
Так прыгожа празь вёску ідуць.
Па кватэрах гаворка, шаптаньні,
Прысяганьні, ў вачох поўна сьлёз, —
Ноч прайшла, надыйшло развітаньне
Бо жаўнера такі ўжо лёс.
Беларускае войска сьпявае —
У крывавы гатуецца бой,
А дзяўчына жаўнера пытае,
Чаму браць ён ня хоча з сабой.
Родная краіна

Шкода роднае Краіны
І тый міленькай дзяўчыны,
Шкода, шкода, баліць сэрца,
Яна гіне ў паняверца.
Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі!
Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!
Яна, бедная, чакае,
Горкі сьлёзы пралівае
А я тутка між чужымі
Тужу вечна за сваімі.
Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі!
Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!
Але прыйдзе і хвіліна
Калі любая дзяўчына
Зможа пры мне пасядзеці
І ў вочкі паглядзеці.
Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі!
Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!
Ў нас гаворкі будзе многа,
Ў аднога і ў другога.
Што чуваць і як жывецца
Да чаго кожны імкнецца.
Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі!
Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!
Будзем Бога мы прасіці,
Каб пазволіў разам жыці
Па прайшоўшай завірусе
Ў сваёй роднай Беларусі.
Гэй, гэй, гэй браточкі, вы любыя сакалочкі!
Гэй, гэй праз даліны, да каханае дзяўчыны!
Новыя часы

Ўжо новыя часы для нас наступаюць,
Бо і нас у войска сваё заклікаюць.
Ня сумуй, дзяўчына, і ня плач сьлязамі
Як зло пераможам, дык зноў будзем з вамі.
Мы роднай старонцы йдзём усе служыці
І ворага злога ўсюды будзем біці,
Бо дзе лясы, рэкі, дзе старонка тая,
Гэта край наш родны — Беларусь сьвятая.
Дык мы ж, яе дзеці, будзем ёй служыці
І колькі сіл хваце будзем бараніці.
Каб наша змаганьне марна не прапала
І Беларусь вольнай як найхутчэй стала.
Дык я заклікаю ўсіх з усёй сілы
Бараніць край родны да самой магілы.
І хоць бы прыйшлося жыцьцё ёй аддаці,
Мы ўсе ж гэта зробім, бо яна нам маці.

Нямеччына, травень 1941 г. Б. Д-ч.

Примечания

1

Тэкст друкуецца паводле выданьня: Рагулявец. Наваградзкі эскадрон // Наперад (Мюнхен). № 24 - 26. 1953.

(обратно)

2

Ужываны ў артыкуле назоў паліцыі або «чорнай паліцыі» не датычыцца да беларускае паліцыі наагул, але выключна да спэцыфічных абставінаў у Наваградку. Наваградзкая паліцыя ў сваёй бальшыні складалася з палякаў. Камандны склад за выняткам каманданта, якім быў сп. К., беларус, быў польскі. «Зьбеларушчыць» наваградзкую паліцыю было амаль немагчыма, бо акруговая і раённая нямецкая жандармэрыя, якой паліцыя падлягала, была поўнасьцяй пад уплывам палякаў, ці лепш сказаць полек. Адносіны паліцыі да беларускага насельніцтва былі нязвычайна дрэннымі. Рабункі, пабоі, тэрор, п’янства былі на дзённым парадку. Наваградзкая паліцыя, гэта вялікая пляма на тагачасным беларускім актыве.

(обратно)

3

Штабсляйтэр Вольфмаер — вялікі прыяцель беларусаў.