Кніга першая. Выйсце крыніц [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично, страница - 144

- Кніга першая. Выйсце крыніц (а.с. Каласы пад сярпом тваiм -1) (и.с. Школьная бібліятэка) 1.31 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

class='book'> 70 Дарэчы, наконт… (франц.)

(обратно)

71

Але трэба таксама мець хаця трошкі розуму (франц.)

(обратно)

72

Прадажнасць вышэйшых колаў дасягнула небывалых памераў. Нягледзячы на частыя працэсы, кралі ўсе, і вінаватых не было. Канцэсія на пабудову чыгуначнай лініі каштавала таго, што каштуе, плюс мільён-паўтара рублёў хабару. Калі пасля забойства Аляксандра ІІ ацэньвалі ягоную маёмасць, дык толькі "добранабытая" ім самім сума дасягала амаль шасцідзесяці мільёнаў.

(обратно)

73

Блытаніна з паходжаннем Кастуся Каліноўскага, здаецца мне, ўяўная. Пачнем спачатку. У Мастаўлянах, дзе нарадзіўся Кастусь, не было іншай царквы, чым уніяцкая. Уніяцтва сярод карэннага польскага насельніцтва не было. Уніятамі ў гэтай мясцовасці маглі быць толькі беларусы. Каліноўскія хадзілі ў касцёл. Яны маглі быць або спрадвеку католікамі, або перавернутымі ў каталіцтва уніятамі. Гледзячы на тое, што нават Гейштар, які ўваходзіў разам з Кастусём (да разгрому белага ўрада) у "Камітэт кіраўніцтва", называе Кастуся "Litwin — separatysta", мы маем права верыць i таму і другому. Гейштар, праўда, кажа пра "старпольскае сэрца" нашага героя, але ці можна верыць ворагу Каліноўскага, шавіністу, прыхільніку белага жонда ў Варшаве.

І, у процівагу яго словам, аб такіх, як ён, Каліноўскі кажа: "Такой дурной мазгаўні, як Варшава, нельга даручаць лёс Літвы".

Дзіўна было б, каб Гейштар і іншыя "гісторыкі" яго напрамку казалі, што ён — беларус. Краіна ж героя была напаўмёртвая пасля разгрому і не магла бараніць імя сына. Кнігі беларускія канфіскоўвалі і палілі, друкаванне іх, нават ужыванне слова "Беларусь" было забаронена пад страхам кары… Між тым, паролем Кастуся і яго сяброў былі словы: "Каго любіш? — Люблю Беларусь! — То ўзаемна".

Але нават каб не было гэтага, заставаўся б яшчэ адзiн, непарушаны нiчым, факт: мова чалавека. На ёй напiсаны перадсмяротныя вершы Калiноўскага. "Мужыцкую праўду" Кастусь выдаваў таксама па-беларуску.

(обратно)

74

Паходжання беларускага, нацыі польскай (лат.)

(обратно)

75

30 сакавіка 1856 года.

(обратно)

76

Дзівосы гімнастыкі (франц.)

(обратно)

77

Ва ўрадзе.

(обратно)

78

Я тут праездам (франц.)

(обратно)

79

У 1846 годзе на Магілёўшчыне выкрылі групу "карбанарыяў", якая рыхтавала закалат. Данос Горацкага студэтна Белавуса быў своечасова раскрыты, і група самаліквідавалася. Не арыштавалі нікога.

(обратно)