Тутэйшыя [Янка Купала] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Тутэйшыя 246 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Янка Купала

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

адкуль прыйшоу, — на вёску, дзе столькі поля някратанага ляжыць. I мне здаецца, што яго туды пацягне.

Г а н у л я. Не цягне яго і туды, мой саколік, ой, не цягне! Стары згарусціў быў лішнюю сотню, маніўся кусочак зямлі з хатай купіць, але не успеў. А яму, свайму Мікітку, што я наталкавалася, каб з'ісціу бацькаву думку, — не паслухаў. Цяпер ні зямелькі з хатай, ні грошай… А мне ужо старасць на носе. Як падумаю, што бяда зноў прыцісне, што зноў прыйдзецца людзям бялізну мыць, дык аж рукі вянуць ад нейкага жалю горкага.

Я н к а. Э, цётачка! Не так ужо дрэнна, як вам здаец-ца. Устаткуецца ваш Мікітка з часам І пойдзе па розум да галавы. А цяпер ён жа яшчэ малады ў вас.

Г а н у л я. Ды, разумеецца, малады, яшчэ зусім малады! Яно ж і наракаць на яго роднай маці гэтак не выпадае, але падчас, як прыйдзе нешта нейкае, дык і гаворыш, і гаворыш; спачатку палягчэе на сэрцы, а пасля і шкадуеш. Ён жа мае родненькае дзіцё, ды адзін, як той васілёк у жыце.

Я н к а (набок). О, гэтакіх адных у нас многа, толькі ж яны не васількі, а праклятае зелле на нашай беднай зямлі! (Ходзіць па пакоі.)

З'ява II


Гануля, Янка, Мікіта.


М і к і т а. (уваходзіць з пакупкамі). О, меджду протчым, і профэсар у нас! Здрасціце!

Я н к а. Майму кватэрнаму гаспадару нізка кланяю-ся! Апрача гэтага пазвольце, Пане рэгістратар, павіншаваць вас з імянінамі! Жычу вам надзець шліфы калежскага асэсара.

М і к і т а. Дзякую, меджду протчым, дзякую! Шчыра мяне цешыць, што вы аб гэтым не забыліся. Жадаю, каб і праз год мы ў гэтай кватэры віншаваліся.

Я н к а. Аб гэтым трудна загадзя варажыць, бо я ўскорасці зусім выязджаю з Менску на вёску.

Г а н у л я. Як жа гэта, Пане настаўнік? Мы ўжо да вас так прывыклі, што мне здавалася, ніколі не разлучымся.

Я н к а. Там, на вёсцы, я патрэбней, чымся тут, а да таго — не люблю я гораду: вельмі ўжо ў ім цяжкае паветра.

М і к і т а. (да Ганулі). Меджду протчым, мамаша, прышыкуйце закуску, бо незадоўга і госці збяруцца. (Стаўляе набок пляшку.)

Я н к а. Эгэ! I пляшку бачу. А кажуць, што няможна дастаць.

М і к і т а. Усе можна, толькі асцярожна.

Г а н у л я (збірае пакупкі). Вось тут селядцы, во цыбуля да іх, а вот сала, а тут… меджду протчым — кілечкі… пальцы госцікі абліжуць.


Гануля з пакупкамі выходзіць.

З'ява III


Янка, Мiкiта.


Я н к а. Гучны, як уважаю, баль у вас будзе.

М і к і т а. О, так! У нашым чыноўніцкім становішчы іначай няможна. Як чуць што зблышыў, дык i пачнуц-ца ўсялякія суды ды перасуды: адзін будзе казаць, што па службе атрымаў П а н.іжэнне, другі — што ў карты прагуляўся, а трэці — што скнэра, а гэта — найгорш, і так пайшла пісаць губэрня — не адцярэбішся. Станові-шча, меджду протчым, Пане мой, абавязвае.

Я н к а. А вы плюнулі б на тое, хто што кажа, ды жылі сваім адумам. Прытым якое тут чорта чыноўніцкае становішча, калі яно ўжо не стаіць, а ляжыць, ды як яшчэ ляжыць — як трухлявая калода!

М і к і т а. Меджду протчым, гэта яно ляжыць так сабе — да часу, а потым зварухнецца i падымецца.

Я н к а. Чакай, бабка, Пятра!.. Пакуль ваша гэта становішча уставе, то вас саміх чэрвІ паточаць. Ды скажэце, калі ласка, каму i нашто патрэбна гэта ваша з мёртвых паўстанне? Ды каму, якую тут карысць вы прыносілі, як яшчэ стаялі?

М i к i т а. Мы цвёрда стаялі на варце святога расійскага самаўладства і баранілі тутэйшую рускую народнасць ад «інародчаскага засілля». Во яно што, меджду протчым!

Я н к а. Няма чаго казаць — баранілі! У лапці абува-лі, з торбамі пушчалі ды ў сібірскія катаргі вывозілі. Гзта называецца — баранілі!

М і к і т а. А што вы, наваспечаныя рэспубліканцы, хэ-хэ-хэ! беларусы ці як там… што вы маніцёся бара-ніць, бо дагэтуль, меджду протчым, вы яшчэ нічога не ўбаранілі!

Я н к а. Мы баронім саміх сябе ад вашай навалы.

М і к і т а. А, меджду протчым, нічога не выходзіць: вашы сходкі ці там з'езды раскідаюцца, а саміх на казённы хлеб садзяць. Хэ-хэ-хэ! раскідаюць — во, i ўсё тут.

Я н к а. Але, раскідаюць, але! Толькі ж думак нашых і сам люцыпар не раскідае — бо мы служым вялікай ідэі вызвалення.

М і к і т а. Усё гэта глупства. Меджду протчым, ідэя — вельмі скупая Пані: ні шэлега сваім слугам не плаціць — хоча, каб на яе ўсе дарма працавалі. А ў мяне, хэ-хэ-хэ! Пане профэсар, душа рэальная: хто мне лепей плаціць, таму і служу і кіхаць хачу на ўсякія ідэі. Мая лінія жыцця вельмі простая.

Я н к а. Памыляецеся, Пане рэгістратар. Ваша лінія не простая — а крывабокая, — цямняцкая ваша лінія і ўжо вядзе вас туды, адкуль не варочаюцца.

М і к і т а (стукаючы кулаком па стале). Меджду протчым… меджду протчым… вы мяне абражаеце. Я не цямняк, Пане… Пане дырэктар беларускай басоты.

Я н к а. Выбачайце, я крыху пагарачыўся. (Выходзіць у свой пакой.)

З'ява IV


Мікіта, Гануля.


Г а н у л я (увайшоўшы пры апошніх словах Мікітавых). Ты ізноў з ім павадзіўся?

М і к і т а. Меджду протчым,