Клубок гадзюк [Франсуа Марыяк] (fb2) читать постранично, страница - 66

- Клубок гадзюк (пер. Леанід Казыра) 582 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Франсуа Марыяк

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

бязлітаснага чалавека, які стаяў на яе чале. Не магу я забыцца таго, што бабулін прыклад павінен быў бы адкрыць яму вочы, а ён так доўга рабіў толькі адно — помсціў, як мог, за сваю крыўду… І дазвольце яшчэ мне сказаць, чаму я, урэшце, апраўдваю яго, там, дзе былі скарбы нашы, там былі і сэрцы нашы — мы толькі і думалі пра гэтую спадчыну, якая магла нам не дастацца. А сябе апраўдаць мы, вядома, можам: вы былі чалавекам справы, я — беднай жанчынай… І тым не менш усе мы, акрамя бабулі, жылі не так, як трэба жыць. Думкі нашы, жаданні нашы, учынкі нашы былі адарваны ад веры. І душы нашы, рукі нашы цягнуліся да золата, грошай, багацця, у той час як дзядуля… Ці зразумееце Вы мяне, калі я скажу, што сэрца яго было не там, дзе было яго багацце. І я магу паклясціся, што дакумент, які ад мяне так старанна хаваюць, з'яўляецца вырашальным доказам гэтага.

Спадзяюся, дзядзечка, што Вы пачуеце мяне, і з нецярпеннем чакаю адказу.

Яніна.


Примечания

1

Вышэйшая навучальная ўстанова ў Парыжы.

(обратно)

2

У французскіх школах чацвер і нядзеля — вольныя ад заняткаў дні.

(обратно)

3

У 1879 г. сенатар Жуль Фера ўнёс у сенат законапраект аб вышэйшай адукацыі, паводле якога езуітам забаранялася кіраваць навучальнымі ўстановамі і весці там навучанне. У 1880 г. гэты законапраект абмяркоўваўся ў сенаце, пасля чаго быў прыняты закон аб выгнанні езуітаў з краіны.

(обратно)

4

Леапольд (1790–1865) — бельгійскі кароль.

(обратно)

5

Аўтар, відаць, мае на ўвазе Зігмунда Фрэйда (1856–1939), заснавальніка тэорыі псіхааналізу.

(обратно)

6

Жан-Батыст Люлі (1633–1687), французскі кампазітар, заснавальнік французскай класічнай оперы.

(обратно)

7

«Таіс» — лірычная драма кампазітара Ж.Маснэ паводле аднайменнага рамана А.Франса, які прасякнуты скептычным стаўленнем да хрысціянскага фанатызму.

(обратно)

8

Эдуард Друмон (1844–1917), рэакцыйны журналіст, выдавец антысеміцкай газеты «La Libre Parole» («Вольнае слова»), якая вяла раз'юшаную кампанію супраць Дрэйфуса.

(обратно)

9

У верасні 1914 г. многія парыжане пакінулі сталіцу, баючыся наступлення нямецкіх войск.

(обратно)

10

Жорж Клемансо (1841–1929), французскі палітычны дзеяч; у 1917–1920 гг. — старшыня савета міністраў і ваенны міністр.

(обратно)

11

Нацыянальнае свята французскага народа. 14 ліпеня 1789 г. паўстанцы штурмам узялі Бастылію, што стала пачаткам Вялікай французскай рэвалюцыі.

(обратно)

12

Медуза — у міфалогіі старажытнай Грэцыі страшыдла, у якога на галаве замест валасоў варушыліся змеі. Людзі камянелі на месцы, паглядзеўшы на яе.

(обратно)

13

Мір (лац.).

(обратно)

14

Францыск Сальскі (1567–1622) — багаслоў, каталіцкі епіскап Жэневы; пасля смерці быў кананізаваны. Паводле легенды, да яго нібыта з'явіўся Хрыстос; іх «гутаркі» Францыск Сальскі выклаў у сваіх пісаннях.

(обратно)

15

Паводле біблейскай легенды, Ноевы сыны — Сім і Яфет — пачціва накрылі бацьку плашчом, калі той выпіў многа віна і голы заснуў.

(обратно)