Званы ў прадоннях азёр [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично, страница - 3

- Званы ў прадоннях азёр 199 Кб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

першай прыстані. Астраўкоў (Астраўкі!) з драўлянымі сходамі да дэбаркадэра, гэтыя патрэсканыя гумны ў ценю велізарных, у познім цвіценні, груш.

Ох, што там, за гэтай ідыліяй, да нас, мімаходных!

Ані д'ябла мы не ўмелі. I прычальваў наш параходзік да нейкага там Радуля ў лепшым выпадку пад "Тр-ры кар-рты" з "Пікавай дамы", а то і пад гукі бессмяротнай, як усякая выпушчаная мільённым тыражом пошасць, "Лады".

"П-под жел-лезный звон коль-чу-ги".

Я сам люблю кальчугі, - нездарма гісторык, — толькі не папяровыя і не пластмасавыя.

"Хмуриться не нада, Л-ла-а-да!"

Алёша ў зялёным пінжаку саскоквае на бераг і забівае ў пясок жалезную свайку, ломік, каб швартавацца. З палубы лянівы голас капітана:

— Ён жа яго ў Амерыку загоніць…

I сапраўды, пры такім старанні і да Амерыкі недалёка. А на самай справе, цікава было б, каб ломік вылез праз асфальт недзе побач са статуяй Свабоды. Ото быў бы газетны і палітычны шквал наконт падступных падкопаў і інтрыг!

Выбух халоднай вайны. А вінаваты — Алёша…

Халоднай вайны не адбылося. Адбыўся сеанс у цеснаватай параходнай зале. Не помню ўжо, ці то прыгоды славутага Івана Макарэвіча, ці то прыгоды дзяцей на паўночным птушыным востраве. I такія ж дзеці сядзелі, шморгаючы насамі ад хвалявання, а брывастыя дзяўчаты (о, манастыр-манастыр!) чысценька лузалі ў адзін кулак семкі, а другім камячылі ражкі хустак на грудзях. А пасля іх праводзілі па сходнях, галантна трымаючы замест парэнчаў доўгую лату. I дзеўкі павісквалі над чорнай вадой, і іх, пасля ліхтарыкаў, чакала ноч, рыпенне драча, пах лазы, а можа, і моцная рука, што туліць да сябе за плечы. Э-эх, манастыр-манастыр!


III. Мая рака


Добра, што ноччу мы не плылі, а стаялі недзе ля вёскі ці проста ўторкнуўшыся ў бераг. Такім чынам, бачыў я кожны дзюйм, кожную цалю таго берага, ля якога мы праплывалі.

I скажу вам: прыўкрасны дубовы Сож, багацей за ўсё на свеце рыбаю плёсы Прыпяці. Але другой ракі за маю раку, за мой сонечны, за мой суровы і шырокі, за мой старажытны Дняпро — другой такой ракі на свеце няма.

Ясна, што ён неласкавы, што кожны год ён, як кожны бог, павінен узяць хаця адну ахвяру. Але ён карміў, корміць і давеку будзе карміць нас, ягоных сыноў і дачок, ён даў нам шырыню душы і размах думкі, ён… ён проста Рака, што адзіная такая на зямлі.

З броханнем самоў і браканьерамі, з курганамі ў квецені шыпшыны і разлівам бэзу на котлішчах, з памяццю пра жалезных варагаў і сталёвых старых і новых беларусаў.

Ён — бацька. Ён калыска наша. Ягоная душа — наша душа, усё яшчэ нястрымная, язычаская, вераломна-праўдзівая, цыганская. Ён і сапраўды язычнік, мнагажонец, і ўсе жонкі ягоныя не чуюць у ім душы. I Друць, і Прыпяць, і Дзясна. А браты ягоныя і сябры, накшталт Сажа, таксама не чуюць у ім душы. Бо гэты не выдасць. Бо ён верны сябар, які не заложыць цябе ўсякай свінні.

Бо ён — Рака.

Амаль невераемная шырыня ўладна рухалася некуды. Стары працаваў, каб напаіць сотні земляў,

накарміць тысячы людзей і птушак, нагадаваць нялічаныя легіёны рыб.

Я якраз рабіў замах на тых рыб. Шчыра кажучы, не дужа паспяховы. Але ж справа была не ў гэтым. Справа была у тым, што курэла рака і шурпатыя акуні з блакітнымі шчупачкамі дыхалі жабрамі ў маленькіх вымачынках між зарасцяў ліловых і залатых дэкадэнцкіх касачоў. I ў касачоў былі мяккія вусны, вычварна загнутыя, пушыстыя.

Я люблю касачы. Беларускія архідэі.

Яны цвілі шалёна над морам разнатраўя.

Чаго тут не было! Аж да круглалістай расіцы (Drossera roturdisotia), якая — хай гэта будзе вам вядома! — дужа дапамагае ад няшчаснага кахання. Рэцэпт — даць у страве ці зашыць у адзенне. Я-то, праўда, сам не спрабаваў, але, як лёс мне тое няшчаснае каханне (толькі яго мне ў маім шматпакутным жыцці і не хапала) — пашле, — абавязкова паспрабую.

Ліны, як пацьмянелае меднае блюда, гладкія, з высакароднай буйной луской — хоць глядзіся ў іх — таўстахвостыя. Сырымі еў бы. Але кручок увесь час налязае на чапу, і, паколькі я не люблю губляць кручкоў, трэба распранацца і плысці адчапляць ад тоўстых, плямаватых, як пітоны, каранёў лілей.

А потым амаль марскі разліў з сапраўднымі марскімі бакенамі на створы. Месца, дзе ў абдоймы да майго віцязя прыходзіць Прыпяць і неразрыўна, навекі зліваецца з ім. Караблі, рудавозы ў туманным вэлюме, белыя, крыклівыя хусціны чаек, напаўзатопленыя астравы.

Абшар! Бог мой, які абшар!


IV. Брама ў Палессе, або "и разошлись, как в море корабли"


Палі амаль затопленай хаткі бакеншчыка. I над усім халодны вечар. Шэра-блакітнае, бясколернае бязмежжа.

Кавалачак украінскага Палесся, Зялёны Чарнобыль з царквою XVIII стагоддзя (абразы нікуды не вартыя), з ціхім рынкам і мяккім пылам на вуліцах. Вялізныя грушы на вуліцах (наш галоўны агітатар чамусьці палічыў адну за грэцкі арэх).

I ледзь не канец падарожжа. Рудавоз РС-09. Харошы рудавоз. У маі выканаў план на 115 працэнтаў. Капітан — казак з вёскі Мысы, якую мы праплывалі, Васіль Антонавіч Бычок,