Званы ў прадоннях азёр [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично, страница - 23

- Званы ў прадоннях азёр 199 Кб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

балотам, тваім шырокалістоўным бязмежным пушчам, тваім азёрам, залатым рэкам тваім, задуменна-пахмурым вежам і мурам, праўдзівым сведкам мінулага. I яшчэ тваім людзям, дзецям тваім чыстым, сапраўднаму сэрцу твайму і тваёй непадкупнай, вялікай, справядлівай душы.

Яны старанна працуюць. Яны светла думаюць. Яны жывуць дабром. Што б там ні было, яны жывуць дабром. I заўсёды жылі дабром, іначай не збярогся б, даўно паў бы пад ногі захопнікам і рознай навалачы, расплыўся б, знік гэты тысячы разоў выпалены, тысячы разоў попелам пушчаны край.

Я ледзь паспеў вярнуцца ад цябе. Але часам ужо зараз на світанні або ўначы, калі сплыве на імгненне сон, а то і ўдзень сярод чалавечага тлуму я раптам забываю аб усім і не чую нічога.

Пачынаюць гаварыць твае званы.

Вельмі далёкія, амаль нячутныя, яны пачынаюць гаварыць з усіх тваіх азёр. Там жывуць людзі, жыве стары палескі народ, першародны народ з вялікім сваім сэрцам, якое мы не павінны забыць.

Настане дзень, і з'явяцца над вадою шпілі, залатыя шатры і самыя белыя вежы, а тады ў патоках блакітнай пены, у карунках і сонцы багатыя і гожыя муры.

I людзі з яснымі, як вада тваіх крыніц, вачыма, не затуманенымі вайной, жахам, адступніцтвам і здрадай, будуць пяшчотна махаць рукамі, сустракаючы нас, а мы кінем ім пад ногі кветкі, сваё раскаянне і сваю любоў. I мы абдымемся з імі братнімі абдымкамі, якія не разарваць, і нідзе нішто не будзе гарэць і выбухаць, і паўсюль застануцца толькі хаты, тонучыя ў кветках, і маці з дзецьмі, і светлая радасць, і мова, і песні, і шчасце.


Ліпень, 1969 г.

Палессе — Мінск

Примечания

1

Рыштунак - падлога.

(обратно)