Ідылія ў духу Вато [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично, страница - 6

- Ідылія ў духу Вато 48 Кб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

цені вачніц, голыя рукі паўзверх коўдры.

"Вось яна лягла. Вось упалі на падлогу туфлі. Вось яе глыбокі ўздых. Божа, як я кахаю, як жадаю яе!"

Ён да болю сціснуў зубы.

"Кахаю… І забіваю? Не, яна маладая, здаровая. Гэтыя гады праляцелі над ёй краем. Яна яшчэ можа быць шчаслівай, знойдзе сябра, дзяцей…"

Зноў вырастаў у душы страх.

"Як быццам прыпадак? Выбіць акно? Не. Памыліўся. Горш за ўсё, што яго так і не было за гэты дзень. Толькі прадчуванне. Можа, я перабольшваю? Можа, пайсці да яе?"

Ён чыркнуў запалкай. Трапяткі агеньчык выхапіў з цемры точаную, амаль безвалосую, прыгожае формы руку.

"Жыць бы табе і жыць, рука…"

У цемры мігцеў агеньчык папяросы.

"Здаецца нехта ходзіць па пакоі? Магчыма, прыйдзе сябра, у яго ключы. Адчыніць. А, д'ябал…"

Нейкае падабенства рэўнасці нарадзілася ў сэрцы.

"Пайсці? Не".

А потым усё гэта перастала быць праблемай.

Так яны ляжалі без сну, кожны ў сваім пакоі. Толькі вузкая перагародка, але ўсё адно што акіяны.

"Працаваць, працаваць, працаваць. Толькі працаваць. Гэта адно".

Успыхваў чырвоны светлячок.

"Смерць, я не баюся цябе! Я кідаю табе выклік. Я чалавек… Хоць сёння, як грубая жывёла, адштурхнуў тую, што на руках насіў бы ўсё жыццё… Але ж я кахаю яе. Я кахаю яе, кахаю, кахаю!.."

Ён ляжаў, гледзячы ў цемру. А на начным століку нястомна цікаў гадзіннік, адбіваючы бег часу.


Примечания

1

Я вас цалую вельмі пяшчотна.

(обратно)