Пра з'явы ды існаванні [Даниил Иванович Хармс] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Пра з'явы ды існаванні (пер. Анка Упала) 27 Кб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Даниил Иванович Хармс

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

як у гэтай дзявулі. Пятровіч сказала, што гледзячы на гэта, можна і самой узбудзіцца і што Златагрымаў, напэўна, ужо ўзбуджаны. Златагрымаў прызнаўся, што дзявуля моцна на яго дзейнічае. Абельфар сядзела чырвоная і цяжка дыхала. “Аднак паветра ў пакоі робіцца невыносным!” – сказала Пачварская. Абельфар круцілася на крэсле, потым ускочыла і выйшла з пакоя. “Вось, – сказала Пятровіч, – вы бачыце вынік жаночай спакушальнасці. Гэта дзейнічае нават на кабет. Абельфар пайшла паправіца. Адчуваю, што і я хутка буду вымушана зрабіць тое самае”. Вось, – сказала Амонава, – нашая перавага худзенькіх жанчын. У нас заўжды ўсё ў парадку. А вы і Абельфар мажныя кабеткі і вам даводзіцца пільнаваць сябе зашмат”. “Аднак, – сказаў Златагрымаў, – мажнасць і некаторая неахайнасць менавіта і шануецца ў жанчыне!”



Абяззброены альбо Няўдалая любоў
Трагічны вадэвіль у адным дзеянні

Леў Маркавіч (падскоквае да дамы) – Дазвольце!

Дама (адштурхоўвае далонямі) – Адстаньце!

Л.М. (з наскокам) – Дазвольце!

Дама (адпіхвае нагамі) – Сыдзіце!

Л.М. (мацае рукамі) – Дайце разок!

Дама (адпіхвае нагамі) – Прэч! Прэч!

Л.М. – Адзін толькі пістон!

Дама (мыкае, маўляў, “не”).

Л.М. – Пістон! Адзін пістон!

Дама (закатвае вочы).

Л.М. (Мітусіцца, лезе рукой за сваім струмантам і раптам апынаецца не можа яго знайсці).

Л.М. – Пачакайце! (Мацае ў сябе рукамі). Што за чччорт!

Дама (здзіўлена глядзіць на Льва Маркавіча).

Л.М. – Вось жа гісторыя!

Дама – Што здарылася?

Л.М. – Хм… (глядзіць разгублена ва ўсе бакі).

Заслона


***
– Ва-ва-ва! Дзе тая баба, якая сядзела вось тут, на гэтым фатэлі?

– Адкуль вы ведаеце, што тут сядзела баба?

Ведаю, таму што ад фатэля пахне бабай (нюхае фатэль).

– Тут сядзела маладая дама, а цяпер яна пайшла ў свой пакой перабіраць гардэроб.



Прызнанне ў каханні
Вадэвіль

Ён: Тут нікога няма. Пасяжу я тут.

Яна: А, здаецца, я адна. Ні хто мяне не бачыць і не чуе.

Ён: Вось жа добра, што я адзін. Я закаханы і хачу пра гэта падумаць.

Яна: Ці кахае ён мяне? Мне так хочацца, каб ён сказаў мне гэта. А ён маўчыць, усё маўчыць.

Ён: Як бы мне прызнацца ёй у каханні. Я баюся, што яна спалохаецца і я не змагу больш яе бачыць. Вось бы даведацца, кахае яна мяне ці не.

Яна: Як я яго кахаю! Няўжо ён гэта не бачыць. А раптам заўважыць і не захоча больш са мной сустракацца.



Старыя, што вывальваюцца з акна

Адна старая ад празмернай цікаўнасці вывалілася з акна, упала і разбілася.

З акна высунулася іншая старая і пачала глядзець уніз на тую, што ляснулася, але, ад празмернай цікаўнасці, таксама вывалілася з акна, упала і разбілася.

Потым з акна вывалілася трэцяя старая, потым чацвертая, потым пятая.

Калі вывалілася шостая старая, мне надакучыла глядзець на іх, і я пайшоў на Мальцаўскі рынак, дзе, кажуць, аднаму сляпому падарылі плеценую шаль.



***

Ніна – Вы ведаеце? А? Вы ведаеце? Не, ці чулі вы? А?

Вар. Міх. – Што такое? А? Што такое?

Ніна – Не, вы толькі падумайце! Варвара Міхайлаўна! Вы толькі падумайце!

Вар. Міх. – Што такое? А? Што такое?

Ніна – Ды вы ўявіце сабе, Варвара Міхайлаўна! Вы ўявіце сабе!

Вар. Міх. – Ды што такое, урэшце! Што такое?

Ніна – Не, вы паслухайце, Варвара Міхайлаўна! Ха-ха-ха.

Вар. Міх. – Ды я слухаю, слухаю! Што такое?

Ніна – Ха-ха-ха! Ну і каралева!

Вар. Міх. – Абышто нейкае кажаш!

Ніна – На сам рэч каралева!

Вар. Міх. – Абышто нейкае кажаш!

Ніна – Наш та! Блакітная кроў! Стары корч! Таксама туды!

Вар. Міх. – Куды туды?

Ніна – Ды, усё туды ж! За Лізаветай улягае!

Вар. Міх. – Як улягае?

Ніна – Ды ўлюбіўся!

Вар. Міх. – Ды хто ўлюбіўся?

Ніна – Ды наш сталбавы дваранін! Стары корч Абернібесаў!

Вар. Міх. – Абарнібесаў?!

Ніна – У тым та і жарт, што Абернібесаў!

Вар. Міх. ― Апалон Валяр’янавіч!

Ніна – Але! Вы ж падумайце!

Вар. Міх. – Даўмецца не магу, што ў ёй добрага? Чаму усе мужчыны з глузду з’ехалі?

Ніна – Вы глядзіце: Валодзя Кнуцікаў з глузду з’ехаў! Сяргей Іванавіч з глузду з’ехаў!..

Вар. Міх. – Нічога ў ёй няма цікавага!

Ніна – Ялдыгін з глузду з’ехаў!..

Вар. Міх. – Нічога ў ёй няма цікавага!

Ніна – У тым та і жарт! Нічога ў ёй няма цікавага!

Вар. Міх. – Даўмецца не магу, чаму ўсе мужчыны з глузду з’ехалі!

Ніна – Не такая ўжо яна прыгажуня!

Вар. Міх. – Па мойму, проста непрыгожая!

Ніна – Нічога ў ёй няма цікавага!

Вар. Міх. – Зусім не цікавая!



Фама Баброў і яго жонка
Камедыя ў трох частках

Бабуля Баброва (раскладае