Дазорца маяка [Генрик Сенкевич] (fb2) читать постранично, страница - 3

- Дазорца маяка (пер. Паліна Маслянкова) 28 Кб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Генрик Сенкевич

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

пасаду, найлепшую для сябе з усіх на свеце. І няма нічога дзіўнага ў тым, што ўвечары, запаліўшы святло маяка, адчуў нейкую ніякаватасць, нават сам пытаў у сябе, ці праўда гэта, і баяўся адказаць: так. Але рэчаіснасць красамоўна сведчыла на карысць праўды; гадзіны сплывалі адна за адной, а ён усё стаяў на гаўбцы. Глядзеў, спраўджваў, пераконваўся. Здавалася, ўпершыню ў жыцці ён бачыў мора, бо поўнач адбіла на аспінвольскіх гадзінніках, а ён усё яшчэ не пакідаў сваёй паветранай вяршыні — і глядзеў.

Унізе пад яго нагамі грала мора. Лінза маяка адбівала ў цемру агромністы авал святла, за якім вочы старога губляліся ў чорнай далечыні, таямнічай і страшнай. Далячынь, здавалася, бегла да святла. Доўгія верставыя хвалі выплывалі з цемры і разбіваліся аб падножжа выспы, і паказваліся іх успененыя грэбні, азораныя ружовым святлом маяка. Прыліў мацнеў і заліваў пясчаныя косы. Таямнічая мова акіяну з надыходам поўні рабілася ўсё больш надрыўнай, падобнай то да гуку гармат, то да шуму лясоў, то да далёкіх галасоў людской гаворкі. На хвілю ўсё сціхала. А потым ад вушэй старога адбівалася некалькі вялікіх уздыхаў, потым нейкія рыданні — і зноў грозныя выбухі. Урэшце вецер разагнаў туман, але прынёс чорныя хмары, што засцілі месяц. З захаду дзьмула ўсё мацней. Хвалі ўжо дасягалі стромы выспы, аблізваючы пенай падмурак маяка. Недзе далёка лютавала бура. У цёмнай разбушаванай прасторы бліснула колькі зялёных ліхтароў, падвешаных да карабельных мачтаў. Зялёныя кропачкі то ўздымаліся высока, то падалі ўніз, то завальваліся на адзін ці на другі бок.

Скавінскі спусціўся ў сваю хатку. Бура пачала скавытаць. Там, на дварэ, людзі на караблях змагаліся з ноччу, з цемрай, з хваляй — а ў хаце было спакойна і ціха. Нават водгулле буры слаба адчувалася праз моцныя муры, і толькі размеранае “цік-так” гадзінніка закалыхвала зняможанага старога.


II

Сплывалі гадзіны, дні і тыдні... Матросы сцвярджаюць, што часам, калі мора дужа ўсхваляванае, яно кліча іх сярод ночы і цемры па імені. Калі марская бясконцасць можа так клікаць, то, магчыма, гэтаксама кліча і іншая бясконцасць, яшчэ больш цёмная і таямнічая, і чым больш ты змучаны жыццём, тым мілейшы гэты покліч. Але каб яго пачуць, патрэбная цішыня. Да таго ж старасць любіць адчужэнне, нібыта ў прадчуванні магілы. Маяк стаў для Скавінскага такой напаўмагілай.

Маладыя людзі калі і пагаджаліся на такую службу, то ў хуткім часе сыходзілі. Дазорца маяка — зазвычай чалавек немалады, замкнёны і пануры. Калі ж ён выпадкова пакідае маяк і апынаецца сярод людзей, то ходзіць паміж іх як чалавек, абуджаны ад глыбокага сну. На вежы няма ўсялякіх дробных уражанняў, якія па жыцці вучаць звычайна ўсё прыкладаць да сябе. Усё, з чым сутыкаецца дазорца, вялікае і пазбаўленае пэўных, акрэсленых формаў. Неба — гэта адна сутнасць, вада — іншая, а сярод гэтай бясконцасці — самотная людская душа! Гэта жыццё, у якім думка ёсць хутчэй одумам, ад таго одуму не абуджае дазорцу нічога, нават ягоны занятак. Дзень падобны да дня, як дзве пацеркі ў ружанцы, і толькі змены надвор’я прыносяць хоць нейкую разнастайнасць.

Аднак Скавінскі пачуваўся шчаслівым, як ніколі ў жыцці. Уставаў на досвітку, падмацоўваўся, чысціў лінзы маяка, а потым, седзячы на гаўбцы, углядаўся ў марскую далеч, і вочы яго не маглі насыціцца малюнкамі, што адкрываліся перад ім. Звычайна на агромністым бірузовым тле былі бачныя чародкі надзьмутых ветразяў, якія іскрыліся ў промнях сонца так моцна, што аж вочы мружыліся ад празмернага бляску. Часам караблі, кіруючыся пасатамі, ішлі выцягнутым шэрагам адзін за адным, нібы ланцуг чаек ці альбатросаў. Чырвоныя бочкі, што пазначалі дарогу, калыхаліся на хвалі лёгкім, лагодным рухам; паміж ветразяў штодзень апоўдні з’яўляўся вялікі шэры плюмаж дыму. Гэта параход з Нью-Ёрка вёз пасажыраў і тавары ў Аспінвол, цягнучы за сабой доўгі ўспенены шлейф.

З другога боку гаўбца бачыў Скавінскі як на далоні Аспінвол і яго рухлівы порт, і ў ім лес мачтаў, караблі і лодкі, а крыху далей — белыя дамкі і вежы горада. З вышыні маяка дамкі былі падобныя да гнёздаў чаек, лодкі — да жукоў, а людзі рухаліся як маленькія кропачкі па белым каменным бульварчыку. Зранку лёгкі ўсходні павеў прыносіў няпэўны шум людскога жыцця, што перакрываўся свістам параходаў. Апоўдні надыходзіў час сіесты. Рух у порце сцішаўся, чайкі хаваліся ў шчыліны скалаў, хвалі лянотна запавольваліся, а тым часам у гарадку, на моры і на маяку наступаў час цішыні. Залатыя пяскі, ад якіх адбіваліся хвалі, блішчэлі, як залатыя плямы на водных абшарах, а вежавы слуп цвёрда ўзвышаўся ў блакіце. Струмяні сонечных промняў ліліся з неба на ваду, на пяскі і на скалы.

У такія хвіліны старога агортвала немач, поўная слодычы. Ён адчуваў, што гэты адпачынак створаны менавіта для яго, і яму больш нічога не было патрэбна. Скавінскі наталяўся ўласным шчасцем, але чалавек хутка прызвычайваецца да лепшай долі, і паступова ён пачынаў у яе верыць і разважаў так: калі людзі будуюць дамы для