Сіндбад вяртаецца [Эрнест Ялугін] (fb2) читать постранично, страница - 79

- Сіндбад вяртаецца (и.с. Библиотека приключений и фантастики) 1.26 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Эрнест Ялугін

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

спадцішка падкацілася пад сходні катэра і ўзарвалася ў камянях, як тарпеда. Усіх абдало буйнымі пырскамі. Паліцэйскі фатограф лаяўся: намачыла аб'ектывы.

Добыш стаяў, падтрымліваючы падвясныя насілкі з Аіт-Хаммушам, каб яны не так разгойдваліся. Побач трымаўся маўклівы Акліль. Ён за гэтыя апошнія дні прыкметна ўзмужнеў. Падышоў паліцэйскі камісар.

— Баліць? — паспачуваў ён. — Потым зойдзеце, калі ласка, да нас, запішам вашы паказанні… Нічога, гэткі выпадак не першы і не апошні. Барацьба… Вы нядаўна ў нас у Алжыры?

— Цяпер мне здаецца — даўно, — адказаў Добыш.

ЗАМЕСТ ЭПІЛОГА, або Хто ўспомніць пра Аіт-Хаммуша?

Пасля дзесяцідзённага падарожжа па краіне Радзім Савілін вярнуўся ў Аль-Джазаір. Ён спадзяваўся, што Юрый Сяргеевіч ужо ў горадзе і павязе, як абяцаў, да магілы Аіт-Хаммуша. Але яго чакала расчараванне: па тэлефоне, які пакінуў Юрый Сяргеевіч, адказалі, што той яшчэ ў пустыні каля Таманрассета. Часу заставалася зусім мала — праз два дні дадому. Выходзіла, што сустрэцца ім не ўдасца. Так прайшоў дзень. Назаўтра Савілін распытаў у алжырскага журналіста, з якім пазнаёміўся ў часе падарожжа, на якіх могілках горада хаваюць рыбакоў. Аказалася — туды ходзіць аўтобус. Савілін купіў кветак і паехаў.

Канечне, нічога пра Аіт-Хаммуша ў вартаўніка ён не даведаўся. Дзе пахаваны стары рыбак, які загінуў на востраве? Вартаўнік паціскаў плячамі: ды такіх нямала, каго паклала бандыцкая куля. За новы Алжыр патрыёты багата сплацілі і крывёю і жыццямі.

Праз брамку Савілін ступіў на тэрыторыю могілак. Тэракотавыя пліты, невялічкія абеліскі з надпісамі на арабскай мове. Ні індывідуальных агародж, ні знарочыстай пышнасці. Пад якой з гэтых сціплых пліт спачывае Стары?

Савілін ціха прайшоў зноў да брамкі і паклаў кветкі ля падмурка. Няхай яны будуць для ўсіх, хто не шкадаваў уласнага жыцця, баронячы добрае ад злога.

Яшчэ Савілін вельмі хацеў убачыць Акліля… Які ён цяпер? Кім стаў? «Што ж, — суцяшаў ён сябе, — калі нават і не сустрэнемся, усё роўна будзем ведаць, што жывём разам на белым свеце. Ну, а Аіт-Хаммуш? Гэта ж і пра яго мудра сказана ў старажытнай арабскай казцы пра Сіндбада-Марахода: «Няхай будзе слава жывому, які не памірае!»

1986

1

Ной — у старажытнаяўрэйскай міфалогіі — чалавек, які цудам уратаваўся ў часе сусветнага патопу;

Стыкс — у старажытнагрэчаскай міфалогіі — рака, за якой быццам пачыналася падземнае царства памершых людзей;

Харон — перавозчык памёршых праз гэтую раку.

(обратно)