Сумленны ўчынак [Эрве Базен] (fb2) читать постранично, страница - 7

- Сумленны ўчынак [be] 32 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Эрве Базен

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

адмовiўся ад узнагароды i знiк, не назваўшы нават свайго прозвiшча. Камiсар Цюмань, якому даручана весцi следства, мае сумненне адносна шчырасцi гэтага сумленнага ўчынку, якi мог з'явiцца нагодай для азнаямлення з укладам кватэры..."

- Гэта няпраўда! - бурчаў Ганзаг, абураны скептыцызмам камiсара.

Але восьмая шлянка "перно" колеру маладога лiсця ўжо ўзбуджала ў iм расткi дабрачыннасцi. Пiтво, як звычайна, замест таго каб падвойваць прадметы ў ягоных вачах, падвойвала ягоную душу. Ён апусцiў нос i прачытаў апошнi сказ:

"...Палiцыя шукае гэтага сумленнага чалавека, якi адчыняе дзверы злачынцам".

- Бертран, "крывавую Мэры"! - крыкнуў Ганзаг i на нейкi час зноў адчынiў перад сабой дзверы ў сумленнасць.