Тарасова доля [Янка Купала] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Тарасова доля 22 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Янка Купала

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

ёрмах і чакалі
          Яснага світання.
Як жылося, як вялося,
          Як марнелі сілы,
Таму сведкай там і тутка
          Курганы, магілы.

VII

Пакахаў Тарас дзяўчынку
          У дзяцінстве, рана,
І да самае да смерці
          Не забыў Аксаны.
Разам пасвілі чужыя
          Свінні ды авечкі,
Разам бегалі ўдагонку
          Босыя да рэчкі.
Колькі выснілі абое,
          Думак нагадалі, -
Гэта знае стэп шырокі
          Ды Дняпровы хвалі.
Сэрца меў Тарас такое,
          Што любіць умела,
Вочы меў, што ўмелі плакаць
          Па мілай век цэлы.
Тараса пагнаў з сабой пан
          З роднае краіны,
А Аксана шукаць хлеба
          Пабрыла ў чужыну.

VIII

Хто б падумаў, здагадаўся,
          Што ў такіх аковах
Быў Тарас багаты скарбам,
          Скарбам адмысловым.
Ні цары, ні іхні слугі,
          Ні паны, ні каты
Не маглі забраць, украсці
          Гэты скарб багаты.
А была яго багаццем,
          Скарбам небывалым,
Была песня, што з-пад сэрца
          На свет вылятала.
Не танула песня ў моры,
          Ў агні не гарэла,
Закаваць не мог у путы
          Сатрап азвярэлы.
Маляваў ён і малюнкі,
          Ды, як сіл ні траціў,
Не ўдалося у няволі
          Шчасце змаляваці.

IX

І не спіцца, і не сніцца
          Тарасу на свеце,
Дзе ні гляне, - скрозь няволя,
          Плача маці, дзеці.
Украіна пад панамі,
          Пад жандарам-царам
Сіратою стогне, гіне
          Ў жудкіх думах, марах.
Вешаць ляхаў, з плеч скідаці
          Царскія галовы! -
Зашумела па Ўкраіне
          Песня Тарасова.
Усю крыўду, катаванне,
          Што душыла грудзі,
Выліваў ён на паперы,
          Каб ведалі людзі.
Заклікаў да лепшай долі,
          Долі і свабоды,
Клікаў шчасце, клікаў сонца
          Для свайго народа.

X

Пайшло слова Тарасова
          Горда, непакорна, -
Знайшла водклік яго песня
          У людзей прыгонных.
Людзі вочы праціралі,
          Выглядалі волі.
- Тарас праўду нам спявае, -
          Спявай жа, брат, болей!
А цара, яго прыдворню,
          А паноў крывавых
Агарнуў страх ад такое
          Бунтарскае з'явы.
Думу думалі, як лепей
          Тараса караці,
Ці на полі, на кургане,
          Ці ў бацькавай хаце.
І каралі яго карай,
          Каб нямым зрабіўся,
Каб складаці свае песні
          Навек адвучыўся.

XI

Ой, шлях катаржны, нялёгкі,
          Вытаптаны горам,
Косцьмі людскімі усланы,
          Вымыты слёз морам!
Павяла па ім, халодным,
          Тарасова доля
Цераз пушчы, цераз нетры,
          Праз пустое поле.
Адзінока. Гукнуць спробуй -
          Не пачуеш рэха,
Толькі звер падчас завые
          Ашалелым смехам.
Ой, загнаў цябе, Тарасе,
          Подлы цар-душыцель!
У труну злажыў жывога,
          Каб не думаў жыці.
Тарасовы гора, мукі
          Камень толькі бача,
Ды шумлівы вецер чуе,
          Як гаротны плача.

XII

Крэпасць Орская - астрогам
          Ды з царскім указам,
За пяро каб і за пэндзаль
          Не браўся ні разу.
Каб не браўся і не думаў
          Дум сваіх крамольных.
Во якую панёс кару
          Пясняр паднявольны!
А сны сняцца аб радзіме,
          Аб стэпе мурожным, -
Маляваў бы хоць крывёю, -