Над Вугерай — дождж [Маргарыта Латышкевіч] (fb2) читать постранично

- Над Вугерай — дождж 525 Кб, 47с. скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Маргарыта Латышкевіч

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Маргарыта Латышкевіч


Над Вугерай — дождж


Другім, падтопленым берагам возера нетаропка крочыў бусел — ярка, амаль нясцерпна белы ў сакавітай зеляніне. Высока падымаў чырвоныя ногі, круціў галавою, нахінаўся, пабачыўшы жабку, суха шчоўкаў доўгаю дзюбаю.

Пахла ігліцаю і смалою — вецер павяваў ад стромкага бору. Каляровыя стракозы мітусіліся над трыснягамі, над спакойнаю вадою. На мелкаводдзі мірна спачывалі вялікія, у далоню велічынёй, мідыі, ад узросту пазелянелыя, і бліскалі сярэбраным бокам імклівыя малькі. Туды, да малькоў, да мідый, да стракоз плаўна спускаўся ціхі пясчаны бераг, і залацістыя хвалі пяску далёка было відаць пад празрыстым водным покрывам.

Ільга, стомленая за цэлы дзень дарогі, крочыла па беразе, нетаропка, як і бусел, і бяздумна паглядала на зыркую сінюю ваду. За аброць вяла пярэстую кабылку, і тая таксама глядзела на ваду — касіла трывожным залатым вокам з доўгімі вейкамі, неспакойна торгала вушамі.

Лес быў незнаёмы, чужы, таму і згубіла дарогу. Увогуле, дзяўчына яшчэ не была так далёка ад дому — прынамсі, адна.

Вецер падхопліваў русявыя пасмы, што выбіліся з Ільзінай цяжкой касы, таму раз-пораз даводзілася праводзіць рукой па твары, адкідваць надакучлівыя валасы назад. Веснавое сонца падпякала, залаціла макушку Ільгі, рассыпала па твары пазнакі сваёй прыязнасці — дробнае частае рабацінне. Промні слізгалі і пужліва ўспыхвалі, разбіваючыся на серабрыстай лусцы лёгкай кальчугі, на ўзорыстых спражках на поясе. Цьмяна і драпежна свяціўся востры наканечнік бацькавай дзіды, прытарочанай да сядла, пабліскваў метал на плячах цяжкога баявога лука.

Тое гэта возера, млява думала Ільга, ці ўсё-такі не тое? Здаецца, у карчме пад Кудравіцамі ёй расказвалі, быццам калісь на месцы аднаго такога возера быў горад. А пасля праваліўся пад зямлю. Чары там, ці што.

— Толькі званы і чуваць, праўда, адно ў добрае надвор'е!..

Ільга прыслухалася. Званілі толькі аблокі гнюсу, што віўся над зараснікам. Белы бусел на другім беразе спакойна высочваў жабак, трыснёг ледзь прагінаўся пад крокамі ветру. Цягнулі сакавітыя басавыя ноты чмялі, а высока-высока, нябачны ў вецці, працаваў клапатлівы дзяцел. Са схованкі ў чароце, спудзіўшыся, порстка ўзняліся, сталі на крыло качкі.

Не, ніякіх званоў не было. Ільга нават усміхнулася. Ясна згадала, як у паўцёмнай карчме кашчавы дзед з гуслямі на каленях, акругляючы вочы і шырока разводзячы рукі, казаў голасным шэптам:

— ...і п-праваліўся, значыцца, п-пад зямлю!..

Карчомнікі дружна жахаліся — і бывалыя воі з кудравіцкага двара, і местачковыя гандляры, і сяляне з ваколіцы. А пасля наўзахваткі ўсе адначасова пачалі згадваць, як самі ехалі тамака, і нешта ж там было — ну такое, ну такое ўжо, што —

— І не вымавіць!

Пярэстая раптам заржала — нервова, перарывіста. Спынілася, ірванула галавою ўбок з самым пакутніцкім выглядам.

— Чаго ты? — здзівілася Ільга. — Ціха, ціха.

Кранулася кабылчынай шыі, пагладзіла, адчуваючы, як жывёла дрыжыць, скаланаецца ўсім целам. Пярэстая зноў паскардзілася, праўда, ужо цішэй, затупала на месцы.

— Супакойся, ну, што ж ты... — ласкава гаварыла ёй Ільга. І раптам сама скаланулася, з трывогаю зірнула на спакойную сінюю гладзь.

Над возерам, ледзьве чутная, бязважкая, плыла, адмыслова сплятаючыся са спеву вады, з шэптаў трыснягоў, з паважнага чмялінага гуду, з пляскату птушыных крылаў, музыка. Узвівалася ўверх, да верхалін меднастволых хвой, да пульхных белых аблокаў — каб тут жа рассыпацца дробнымі пырскамі гаваркой сярэбранай вады.

Ільга павольна ўдыхнула і выдыхнула, высілкам волі супакойваючы сябе. Азёрная музыка трывожыла, непакоіла — і разам з тым настойліва, бясконца вабіла, быццам запрашала ісці за сабою.

Не дзіва, думала Ільга, што пярэстая так дрыжыць: жывёлы лепш за людзей адчуваюць чары. А ў азёрнай музыцы звіняць чары, гэта несумненна. Таму яна пранізвае наскрозь і гучыць унутры, спакваля вырастаючы, перапаўняючы сэрца дзіўным спалучэннем і бязмернай радасці, і невычэрпнай тугі адначасова.

Людзі так граць не ўмеюць. Так граюць — іншыя, тыя, што не-людзі. Тыя, што з рогатам носяцца ў зімовых віхурах, блытаюць лясныя сцежкі, апоўначы гушкаюцца на галінах, запальваюць бледныя агні на курганах. Тыя, што выходзяць з ценяў, нядобрыя, падступныя, з вострымі агністымі — у колер іх курганных агнёў — вачыма. Аплятаюць людзей сваімі спевамі ды танцамі, зводзяць — зачараваных, паўсонных — пад зямлю. Навечна, назаўжды.

Ільга сутаргава намацала на поясе жалезны нож з касцяным дзяржальнам. Ад дотыку металу супакоілася, нават набралася рашучасці. Цвёрда ведала: тыя, іншыя, баяцца жывога агню ды халоднага жалеза.

А другой дарогі ўсё роўна не было.

— Ну! — строга сказала яна кабылцы,