Тамбурны маскіт [Зміцер Вішнеў] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Тамбурны маскіт 363 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Зміцер Вішнеў

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

партфель - і ты будзеш нашым фельдфебелем». Ша! Не пройдзе! Прэч, скунсы!

Праўда, пасля адыходу ад Бум-Бам-Літа я ўжо абвясціў пра сваю поўную незалежнасць і крычу пра гэта штодня. Таму мая прысутнасць літкансультантам у Саюзе беларускіх пісьменнікаў тлумачыцца павагай да дзейнасці Вольгі Іпатавай, Васіля Быкава, Ганны Кісліцынай і Пятра Прыходзькі. Колас і Міцкевіч пакінулі мне куфры з натхненнем! Таму я афрыканізую нашую зямлю! Я люблю сапраўдную паэзію!

Дарэчы, рэдактар гэтай кнігі Валянцін Акудовіч аднойчы напісаў: «Ніколі не хацеў быць сябрам (членам) Саюза пісьменнікаў, «Тутэйшых», ПЭН-цэнтра, Таварыства Вольных Літаратараў... Не, калі быць зусім дакладным, то адзін раз хацеў, бо пачаў моцна кашляць і з гэтага думаць пра смерць. I не так мяне тая смерць палохала, як вечная нястача грошай. Дзе ж гэта мая жонка, - думаў, - якой да палучкі грошай ніколі не хапае, набярэцца іх, каб прыдбаць труну, замовіць аркестрык ды справіць хоць якія хаўтуры. Дарэчы, з хаўтурамі найгорай, бо чым-чым, а сябрамі і прыяцелямі лёс мяне ніколі не крыўдзіў. Як уявіў сабе, колькі іх адусюль панацягнецца, і кожнаму трэба па праваслаўнай завядзёнцы тры чаркі наліць (але гэта, можа, вашым сябрам было б даволі тры чаркі, а маім, ды яшчэ з такой нагоды — смеху вартыя тыя тры чаркі)... Адным словам, як уявіў я сабе ўсё гэта, то зразумеў, што пасля хаўтураў маім сямейнікам таксама ўжо жыцця не будзе... I вось тады я ўспомніў, што сяброў (членаў) Саюза пісьменнікаў за дзяржаўны кошт хаваюць, і моцна пашкадаваў, што я не сябар (член) гэтага «саюза». Трэба, — пачаў я ліхаманкава прыкідваць варыянты, — хуценька зладзіць якую-кольвек малюпасенькую кніжачку і прасіцца ў «саюз». Тым болей, што ў мяне там шмат знаёмцаў, можа, паспрыяюць, каб прынялі і за дзяржаўны кошт пахавалі. Магчыма, я і здзейсніў бы сваю задуму, але раптам кашляць перастаў...»

Вось так і я, разумееце, 15 чэрвеня 2000 года па-свойму вылечыўся, калі члены прыёмнай камісіі СБП далі мне выспятка. Мой нармальны стан — часовая змярцвеласць цела. Ха-ха. Баяцца мяне некаторыя маманты! Зайздросцяць майму таленту! Усім ворагам клізмы! Неўзабаве я еду ў Фінляндыю на міжнародны кангрэс пісьменнікаў! Падавіцеся слінай! Па вашым твары дубам і глінай! Мяне праз тысячу год пахаваюць сябры-фіны! Ша!

Але вернемся ў 1998 год — ён стаў пераломным ў маёй творчасці. Акцыя ў галерэі «Шостая лінія» зрабіла мяне вядомым. А наступныя выставы і перформансы замацавалі маё імя ў гісторыі мастацтва і зрабілі знакамітым. Напрыканцы 1998 года ў Літве я правёў акцыю «Тубыльскія відарысы», дзе прадставіў каля 40 візуальных вершаў і перформанс. Віленская «Руская галерэя» мяне вітала! Горад жыў маім прыездам! На дамах шыльды абвяшчалі пра мастацкі з'езд! На пад'ездах сінелі мае пракламацыі. У галерэі я выставіў візуальныя вершы ў новай тэхніцы. Друкарская фарба высвечвала новыя далягляды, якія павуцініла чорная туш. У маім куфры танчыў штукар. На зубах качаўся жывы рак. Я быў ворагам ідыётаў. Я пісаў кнігі на даху «таёты».

Ха-ха!

Я спыняюся. Бо прыпынак - гэта маленькі пікнік. На гадзінніках зноў 2000. Час для варкі фаршу. Хаця... Я здольны рухацца. Там недзе наперадзе мае вершаваныя выступы пад шумавую музыку. У шафах сядзяць галодныя музыкі з фарамі і мараць пра стронгу. У тых мясцінах акварэллю зафіксаваны вобраз радыкальнага анархіста і пацыфіста... Яшчэ я магу прыгадаць начныя шпацыркі да прастытутак. Тады па кутах кватэры сінелі бутэлькі шампанскага. Мае рэйды заканчваліся пацалункамі і кубачкам кавы з дзяўчынай. Уначы плылі, як караблі, белыя птушкі. На балконе мастак Акулаф у белай гарачцы цытаваў Фрэйда.

А як хочацца намаляваць партрэт полькі Олы!.. Варшаўскія масты, як коскі дзяўчыны. Вецер свабоды!.. Гэтая муза знікла імгненна, як і нарадзілася. Побач рагочуць п'яныя сябры Сін, Барысевіч і Лёха. Правакатар ходзіць кругамі і дасылае ў Польскі фонд пасквілі-шыфроўкі. Подых джыну на фортках.

На наступным прыпынку... мяне чакае — дама, валет і туз, Таму я рыхтую свой тамагаўк. Я буду гаўкаць мацней за куліка! Гэта птушка ціхая! Яна толькі для ціра! Ха-ха!..

Змій Віш

Лета 2000


НЕКАТОРЫЯ ПЫТАННІ КНІГІ


Навошта змагацца са шклом? Навошта бавіць час у барах і школах? Навошта ўжываць у вялікай колькасці мікробаў і мамантаў на сняданак? Чаму мне не стае манайскіх бананаў? Адчуваеш, як бурбочуць птушкі на шпалерах? Бачыш, як адстрэльваюць тут качак, як мушак? Сухія бульдогі на балконах — хіба звычайная з'ява? Напэўна, суседка згубіла на сонцы свае лінзы? Мабыць, афрыкоза — гэта кракадзіл Генюсь? Цалкам верагодна, што мара мая, як труна з тварагу? Няўжо ў нас няма ворагаў? Тубыльскія відарысы - гэта што за пасека? Чуеш, як недзе ў асобы галаву адсякаюць? Прызнайся - у каюце каюк — па горле прайшоў якарны крук? А можа, гэта крычаць піяністы-правакатары? Ці гэта аповед пра піянераў, што жылі сярод балотных анархістаў? Хіба варэнне можа быць сёння кіслым? Гэта ты разганяў вёсламі сок? Козы біліся з афрыкозамі? Гэта фокус?