Тамбурны маскіт [Зміцер Вішнеў] (fb2) читать онлайн

- Тамбурны маскіт 363 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Зміцер Вішнеў

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]
  [Оглавление]

Зміцер Вішнеў Тамбурны маскіт


Падрыхтаванае на падставе: Зміцер Вішнёў, Тамбурны маскіт - Санкт-Петербург, ООО "Невский простор", 2001 Тамбурны маскіт 


Copyright © 2013 by Kamunikat.org


МАЯ СЦІСЛАЯ БIЯГРАФIЯ


Паводле адных звестак я нарадзіўся ў 1973 годзе ў Венгрыі, паводле другіх - у 1812 годзе ў Францыі, ёсць інфармацыя, што ў 1715 годзе ў трохгадовым узросце мяне прывезлі з Абісініі. Часам я думаю, што гэта ўсё лухта, і кажу, што я прыляцеў з планеты Марс. Ша! Але тым не менш усе гэтыя версіі маюць права на існаванне. Бо мая памяць захоўвае ўражанні ад усіх вышэйпералічаных краін. Так, прыгадваю цёмны венгерскі пакой, лакіраваную мэблю і... я — калабаха — лячу галавой уніз... Бум! Вось яно, прадчуванне псеўдабумбамліта. Пра Францыю памятаю... буйнамаштабныя п'янствы. Некалькі разоў сябры вылоўлівалі мяне з Сены. Што датычыцца Абісініі... Яшчэ дагэтуль маё цела месцамі чорнае. Некаторыя пальцы на нагах чамусьці раз на год робяцца сопушнымі. Ха-ха. Вось гэткія справы.

Некалькі гадоў я бадзяўся па тундры ў пошуках сваёй чукчанкі. На жаль, мара мая спраўдзілася значна пазней. Бо сваю музу — Шханаву — я знайшоў толькі на Беларусі. Праўда, тыя гады не прайшлі для мяне дарма. Я вывучыў суахілі, кіконга і чылуба, бо тутэйшыя абарыгены, як гэта ні дзіўна, сябруюць з некаторымі афрыканскімі плямёнамі. Паляваў на белых медзвядзёў і ў выніку займеў некалькі металёвых зубоў... Дыхаў паветрам свабоды! Ша!

Доўгі час я жыў у Польшчы, але гэты перыяд жыцця мне ўяўляецца досыць сумным. Тлум перапаўзаў з аднаго вока на другое. Я хрумсцеў агуркамі і займаўся браканьерствам. Але цяпер усё гэта падаецца мне дзіцячымі гульнямі.

Ха-ха. Затое якой авантурай выглядае маё перасяленне ў адну правінцыйную беларускую глушэчу. Слуцкія прасторы! Гэта дыхае ў сэрцах тысячаў слуцакоў, якія любяць сваю бацькаўшчыну!.. Нічога не маю супраць любові. Ша! Але самыя лепшыя ўспаміны ад гэтай «бацькаўшчыны» звязаны ў мяне з мясцовым мясакамбінатам. Бо там працаваў мой сябра, які хварэў на графаманію. У вольны ад камбіната час ён забіваў жывёлінаў камянямі і рэзаў іх бітым шклом. Любімым ягоным напоем быў таматны сок. Бо падабалася садзюгу ўсё чырвонае. Я і дагэтуль баюся баявых быкоў. I таму прапанову адной дзяўчыны паехаць у Гішпанію на фіесту ўспрыняў як кроўную помсту. Я выходзіў на памост і забіваў прусакоў. Біў іх вялікай абгрызенай косткай! Ша!

У 1997 годзе неяк пасля клёвай тусоўкі я ішоў па вуліцы. Нікога не чапляў. Планы ў галаве на заўтра маляваў. Як раптам спыніўся варанок і мяне схапілі нейкія спадары-мянты. Ім было пляваць на мае дакументы. Ы-ы-ы-ы-ы... Я чуў, што бываюць мазгі з цэментам. Мяне завезлі ў мянтоўку. Я нават захацеў цыгарэту з ментолам. У мяне вялікае джала, я раззлаваўся і паслаў нейкага падпалкоўніка ў далёкія-далёкія нябачныя землі. Білі мяне доўга. За валасы мяне цягаў дог. Ы-ы-ы-ы-ы!.. Але мой дух не знішчылі. Я прыгадваў дыктатара Піначэта з Чылі. Лічыў змеяў, якія прапаўзалі па маім целе. Вочы прынца выкаціліся з цэлафану. Я пазіраў на свалачэй праз снайперскі прыцэл. Мае прынцыпы скавалі ланцугамі і білі нагамі. Ы-ы-ы-ы-ы!.. У камеру, у літаральным сэнсе, я запаўзаў. Я паліў свой рот каніфоллю і запаяў прыпоем. У пратаколе пазначылі: «Лаяўся нецэнзурнымі словамі і не падпарадкоўваўся праваахоўным органам...» Ша! Праз прыпой і каніфоль кропалі словы супрацоўніка газеты «Культура». Я сцябаў наменклатуру баявым журналісцкім і літаратурным словам! Ха-ха! Гэтую пагонную макулатуру! Перад камерай я згубіў свой партфель з паэтычнымі нататкамі пра Шханаву.

Ха-ха! Усім вам булкі! Я разломваў бомбы, патроны і зубамі ставіў на капсулях пломбы. Я знайшоў паэтычныя нататкі пра Шханаву! Ша! Гэта каштавала мне самазвала нерваў і даўжэзнага цягніка балкампёснага брэху! Я перачытваў п'есы Бертольда Брэхта! На маім шляху гуляла рэха! Ха-ха! Цяпер гэта — дасягненне раздзела «На шпалерах птушкі». Там на якарных ланцугах — дзесяткі скунсавых тушак.

На пяцігоддзе часопіса «Першацвет», якое святкавалася ў менскім Доме літаратара ў 1997 годзе, галоўнаму рэдактару мы паднеслі падарунак - ліхтарык у гандоне. Спадар рэдактар быў усцешаны. Яго рукі трэсліся, з вока выкацілася слязінка. Сін, Барысевіч і я прадэманстравалі сутнасць пяцігадовага існавання «Першацвета». Падкрэслілі фільтрацыю і дэзінфекцыю. Недарэмна рэкламныя шчыты крычаць: «Асцярожна, СНІД! Карыстайся прэзерватывам!» Ха-ха! Дзякаваць Богу, у нас захавалася яшчэ савецкая эліта. Яна стаіць на баявой варце і адстрэльвае ўсялякую контру. Напэўна, 15 чэрвеня 2000 года многія члены прыёмнай камісіі Саюза беларускіх пісьменнікаў прыгадалі мне грынпісаўскую дзейнасць. Яны па-сяброўску адхілілі ад мяне радыеактыўны туман. Каб я не здох. Але я ўсё роўна здыхаю кожны тыдзень пасля кубачка кавы альбо размовы з чыноўнікам. Асабліва мне падабаецца здыхаць, калі некаторыя вусатыя суб'екты мне нагадваюць: «Ты ж сам афрыканскі чыноўнік... Любі свой кабінет, не забывайся на партфель - і ты будзеш нашым фельдфебелем». Ша! Не пройдзе! Прэч, скунсы!

Праўда, пасля адыходу ад Бум-Бам-Літа я ўжо абвясціў пра сваю поўную незалежнасць і крычу пра гэта штодня. Таму мая прысутнасць літкансультантам у Саюзе беларускіх пісьменнікаў тлумачыцца павагай да дзейнасці Вольгі Іпатавай, Васіля Быкава, Ганны Кісліцынай і Пятра Прыходзькі. Колас і Міцкевіч пакінулі мне куфры з натхненнем! Таму я афрыканізую нашую зямлю! Я люблю сапраўдную паэзію!

Дарэчы, рэдактар гэтай кнігі Валянцін Акудовіч аднойчы напісаў: «Ніколі не хацеў быць сябрам (членам) Саюза пісьменнікаў, «Тутэйшых», ПЭН-цэнтра, Таварыства Вольных Літаратараў... Не, калі быць зусім дакладным, то адзін раз хацеў, бо пачаў моцна кашляць і з гэтага думаць пра смерць. I не так мяне тая смерць палохала, як вечная нястача грошай. Дзе ж гэта мая жонка, - думаў, - якой да палучкі грошай ніколі не хапае, набярэцца іх, каб прыдбаць труну, замовіць аркестрык ды справіць хоць якія хаўтуры. Дарэчы, з хаўтурамі найгорай, бо чым-чым, а сябрамі і прыяцелямі лёс мяне ніколі не крыўдзіў. Як уявіў сабе, колькі іх адусюль панацягнецца, і кожнаму трэба па праваслаўнай завядзёнцы тры чаркі наліць (але гэта, можа, вашым сябрам было б даволі тры чаркі, а маім, ды яшчэ з такой нагоды — смеху вартыя тыя тры чаркі)... Адным словам, як уявіў я сабе ўсё гэта, то зразумеў, што пасля хаўтураў маім сямейнікам таксама ўжо жыцця не будзе... I вось тады я ўспомніў, што сяброў (членаў) Саюза пісьменнікаў за дзяржаўны кошт хаваюць, і моцна пашкадаваў, што я не сябар (член) гэтага «саюза». Трэба, — пачаў я ліхаманкава прыкідваць варыянты, — хуценька зладзіць якую-кольвек малюпасенькую кніжачку і прасіцца ў «саюз». Тым болей, што ў мяне там шмат знаёмцаў, можа, паспрыяюць, каб прынялі і за дзяржаўны кошт пахавалі. Магчыма, я і здзейсніў бы сваю задуму, але раптам кашляць перастаў...»

Вось так і я, разумееце, 15 чэрвеня 2000 года па-свойму вылечыўся, калі члены прыёмнай камісіі СБП далі мне выспятка. Мой нармальны стан — часовая змярцвеласць цела. Ха-ха. Баяцца мяне некаторыя маманты! Зайздросцяць майму таленту! Усім ворагам клізмы! Неўзабаве я еду ў Фінляндыю на міжнародны кангрэс пісьменнікаў! Падавіцеся слінай! Па вашым твары дубам і глінай! Мяне праз тысячу год пахаваюць сябры-фіны! Ша!

Але вернемся ў 1998 год — ён стаў пераломным ў маёй творчасці. Акцыя ў галерэі «Шостая лінія» зрабіла мяне вядомым. А наступныя выставы і перформансы замацавалі маё імя ў гісторыі мастацтва і зрабілі знакамітым. Напрыканцы 1998 года ў Літве я правёў акцыю «Тубыльскія відарысы», дзе прадставіў каля 40 візуальных вершаў і перформанс. Віленская «Руская галерэя» мяне вітала! Горад жыў маім прыездам! На дамах шыльды абвяшчалі пра мастацкі з'езд! На пад'ездах сінелі мае пракламацыі. У галерэі я выставіў візуальныя вершы ў новай тэхніцы. Друкарская фарба высвечвала новыя далягляды, якія павуцініла чорная туш. У маім куфры танчыў штукар. На зубах качаўся жывы рак. Я быў ворагам ідыётаў. Я пісаў кнігі на даху «таёты».

Ха-ха!

Я спыняюся. Бо прыпынак - гэта маленькі пікнік. На гадзінніках зноў 2000. Час для варкі фаршу. Хаця... Я здольны рухацца. Там недзе наперадзе мае вершаваныя выступы пад шумавую музыку. У шафах сядзяць галодныя музыкі з фарамі і мараць пра стронгу. У тых мясцінах акварэллю зафіксаваны вобраз радыкальнага анархіста і пацыфіста... Яшчэ я магу прыгадаць начныя шпацыркі да прастытутак. Тады па кутах кватэры сінелі бутэлькі шампанскага. Мае рэйды заканчваліся пацалункамі і кубачкам кавы з дзяўчынай. Уначы плылі, як караблі, белыя птушкі. На балконе мастак Акулаф у белай гарачцы цытаваў Фрэйда.

А як хочацца намаляваць партрэт полькі Олы!.. Варшаўскія масты, як коскі дзяўчыны. Вецер свабоды!.. Гэтая муза знікла імгненна, як і нарадзілася. Побач рагочуць п'яныя сябры Сін, Барысевіч і Лёха. Правакатар ходзіць кругамі і дасылае ў Польскі фонд пасквілі-шыфроўкі. Подых джыну на фортках.

На наступным прыпынку... мяне чакае — дама, валет і туз, Таму я рыхтую свой тамагаўк. Я буду гаўкаць мацней за куліка! Гэта птушка ціхая! Яна толькі для ціра! Ха-ха!..

Змій Віш

Лета 2000


НЕКАТОРЫЯ ПЫТАННІ КНІГІ


Навошта змагацца са шклом? Навошта бавіць час у барах і школах? Навошта ўжываць у вялікай колькасці мікробаў і мамантаў на сняданак? Чаму мне не стае манайскіх бананаў? Адчуваеш, як бурбочуць птушкі на шпалерах? Бачыш, як адстрэльваюць тут качак, як мушак? Сухія бульдогі на балконах — хіба звычайная з'ява? Напэўна, суседка згубіла на сонцы свае лінзы? Мабыць, афрыкоза — гэта кракадзіл Генюсь? Цалкам верагодна, што мара мая, як труна з тварагу? Няўжо ў нас няма ворагаў? Тубыльскія відарысы - гэта што за пасека? Чуеш, як недзе ў асобы галаву адсякаюць? Прызнайся - у каюце каюк — па горле прайшоў якарны крук? А можа, гэта крычаць піяністы-правакатары? Ці гэта аповед пра піянераў, што жылі сярод балотных анархістаў? Хіба варэнне можа быць сёння кіслым? Гэта ты разганяў вёсламі сок? Козы біліся з афрыкозамі? Гэта фокус? Ці ўкусіў камар-сука? У лядоўні прыхаваны мус? Гэта наш сум? Я, здаецца, люблю плюхацца ў тазіку? Альбо мне далі па галаве мячыкам? Напэўна, у кардонным пачку чыпсы? А можа, на галаву мне сыплецца сон? Вулкан разборкі пачаў клеіць? Там жа былі цюлені? Ці гэта былі падземныя алені? Мне падалося, ці гэта Ленін? Як вам спіцца, таварыш Сталін? На крышталіках расталы лёд? Русізмы і паланізмы — мой афрыканскі плед? Я ўжо маразматычны дзед?

Удакладні: ты мая белая гарачка? Альбо на фінцы матляецца рачок? Мой кот — літаратурны качок? У турнэ п'юць каньяк бочкамі? Ці гэта маленькія галюнікі — саранча і конікі? Прызнайся-прызнайся — я ўжо потны гопнік? Ці на маім мундзіры залатыя пагоны? Можа, на труну нагадзіла варона? Страляць баронаў? Страляць дэмакратаў? Страляць камуністаў? А можа, пойдзем гуляць у футбол? Ты футурыст ці валідол? Ты гітарыст ці салідол? Навошта крычаць пра майго сябра Крыстофера Леандора? Ён расплёў коскі Кэры Кізу? Няўжо Юкка на ледаколе паплыў на Паўночны полюс? У дзяўчынкі флюс? Хіба мінус — гэта вельмі дрэнна? Зрэдку бык на арэне? Я спадзяюся, гэта ўсміхаецца мурэна? Гэта мая адрэзаная мурынская рука? Можа, я японскі урка? Бачыш гэты неба круг? Там скачуць пунсовыя кенгуру? Магчыма, гэта тубыльцы з племя Гуру? Хіба на Беларусі няма сваіх фальклорных гуртоў? Памяць пра кларнет і агромністы торт? Табе надакучыла глядзець мне ў рот? Я — вырадак? Я — вурдалак? Што, у мяне на руках крывавы лак? А можа, каля горада трупы і шлак? А можа, з акна падаюць бомбы са шкла?

ЗМІЙ ВІШ

2000 г.


МІКРОБЫ


НА ЦЕЛЕ НАЖЫ
Мой паўтарагадзінны перформанс «Пралетарскае лета», зладжаны ў 1999 годзе на фотаакцыі «Менск пад зорным небам» (Планетарый), стварыў незлічоную колькасць кропак эпатажнасці ў сучасным беларускім мастацтве. Гэтыя знакі пунктуацыі я ставіў паўсгаль, бо жадаў зафіксаваць сваю постаць на кожным рагу постсавецкай прасторы.

На бетоннай падлозе — паэт, расчынены чорны партфель, разгорнуты чорны парасон, газета «Народная воля», кніга «Штабкавы тамтам», стос раскіданых вершаў, пустыя пляшкі з-пад гарэлкі і мінералкі - гэта ўсё ўнутраная экспазіцыйная палітра шаманскага дзейства. Сцены клеткі аддзялілі паэта ад натоўпу пралетарыяту.

Між іншым, свой перформанс я зладзіў на фактуры фотаэкспазіцыі. Пад абцасы маіх ботаў патрапіла фотамастацтва. Атрымалі, хвалёныя канцэптуалісты?

Закручаны ў беларускія газеты і дзіравую чырвоную коўдру, я ляжаў на бетоне і аплываў, як медуза. Напэўна, мае ныркі ў гэты момант нагадвалі падводныя лодкі. Гэты перформанс быў творчым экспромтам, які выбіў зубы мастацтва ў многіх гэтак званых геніяў. Таму мне было напляваць на свае органы. Якая розніца: памру я ў 2031 альбо 2032 годзе? Праўда, раней за 3000 год я аніяк не здохну. Ведаю.

Падчас перформанса, у самы нечаканы момант, я прахрыпеў адзін верш:

Пралетарскае лета
Пралетарская клетка
На вулкі звалілася
дыктатара кветка
Я жыву ў гэтым вялікім
горадзе -дырыжаблі
У маёй галаве суцэльныя
пункціры і штампы
***
учора ў клубе «Чатыры апельсіны»
я згубіў верш
і свой адзіны зуб адзінае джала
ад якога крывя нараджалася
а пасля засыхала
цяпер я з сінякамі
сяджу калмыкам
трэскаю халву
і хапаюся з бадуна за галаву
у маім малаткастым пашпарце
ёсць запіс - беларускі грамадзянін
не - лухта - я як Каха - грузін
я наогул таджык
а хутчэй - я дэ-біл
я біўся галавой аб парэнчы
кранта швораны маршовыя
цяпер - я творца сусветнага маштабу
у мяне рукі сінія
пасля клуба апельсінавага
25 лютага 2000

***
Паважаныя спадары
ў Ічкерыі лётаюць
калматыя кулямётныя чмялі
там вялікія прасторы - горы і палі
таму не адмаўляйцеся ад юшкі і цуду
што прыгатавалі
калі шаблямі махалі
макмуды з Шатоя
альбо сядайце ў танк
паліце шмаль
кашляйце і шыпшынай шамкайце чакайце
пачастунку чакайце шаманскі шаль будзе вам
экзотыкі баль!
2000


***
вось боўтаюся на вяроўцы
на вас гляджу
дзіка вочы выталупіў
і язык высалапіў
сутаргава пальцы скурчыў
і целам падобны да зігзагу
да лацінскай літары 5
боўтаюся жаўцею сінею буркацею
трупнымі плямамі пакрываюся
гнію разважаю пра смерць
пра матылькоў і яшчаркаў
мару пра смачны біфштэкс
які не з'ем
і сам як біфштэкс
і сам як параход Ленін
з трумам поўным
чыстага спірту
і вось вішу ў гарнітурчыку
чорным з матыльком
ніхто мяне не здымае
Лета 1997

***
Я спазняюся на сустрэчу з чыноўнікам. Як
цудоўна!
Я спазняюся на абед да чыноўніка. Як цудоўна!
Я спазняюся да адказнага чыноўніка. Як
цудоўна!
Я не патраплю да чыноўніка. Як цудоўна!
Я не буду адбіўной у гэтага невегетарыянскага
чыноўніка,
у гэтага апартэідна-небяспечнага апаратнага
супрацоўніка!
Як цудоўна! Я застануся жывы.
2000

***


Я сноўдаюся на дне марской лагчыны. Раскручваю над галавой вялікі японскі меч. I адчуваю, як паскудныя конскія скіны нерастуюць. Адкусваю мачты бяззубых караблёў. А ў гэты час быкі смокчуць крабаў. Штурхаю нагамі ракавінкі-вусны. А ў гэты самы час сны прапаўзаюць вусенем. Цягаю на вяроўцы вэнджаную акулу. I страляю з лука па акулярах. I раскідваю, быццам насенне, акулавыя зубы. I мармычу сабе пад нос: «Дзесяць акулавых зубоў і плаўнікоў маюць таўро таямніцы. На беразе помнік мне не патрэбны». Сакатаны зебравыя лазы міхро. Семі нут рот на замку. Ціха набліжаецца начны зарапад. Прыемна, што, як грыбы на кардоне, расплыліся твары кланіраваных кітоў. Я старанна тупаю кірзавымі ботамі. Тамтамы на ботах, як бажкі. Баліць у мяне башка. Шкло і бітум сыплюцца з вагонаў. Вось гэткія гоны.

1996


***
Прачнуўся сярод цішыні і тыфу нагамі
тузаў котку футравую нюхаў дарагую
парфуму і марыў збегчы ў Фінляндыю
каб там катацца на каньках і з Юккам
хадзіць па шынках але перапынілі доступ
паветра схавалі балоны ад акваланга
цяпер толькі балота і танга good bуе
Фінляндыя good bуе Лапландыя
але не чапайце лапамі мары
мы будзем плакаць
і ў нас ёсць мячы і пілы
і дрэвы ліпавыя
і бровы на палях
і дровы з лопухамі
і зрэдку нехта з нас крычыць Алах!
19 сакавіка 2000

***
Я быццам расціснуты часам пад рабром
сядзіць цішыня фугасам і галава
трашчыць самалётам Марэсьева а
трамваі пырхаюць песнямі і варушаць
вусамі весела Я - паэт ляжу на асфальце
падарыце мне фальшывую фатаграфію
ўсмешкі на талерцы чырвоным яблыкам але
санітары-біёлагі кладуць на лоб камяні і нехта
пырскае з флакона нітралакам я не трываю
салодкага паху у мяне пад пахай няма сала у
мяне пад бокам няма падлогі залы у мяне
засталося толькі паэтычнае мыла я буду мыліць
ім ваша савецкае рыла пакуль мяне не пакінулі
сілы я буду біць жалезным відэльцам у самае
сэрца
я буду ў вашым доме накшталт
перцу пакуль мяне не пакінулі сілы
пакуль вы савецкае быдла
1999

ХЕРУВІМЫ
Ну што, няўжо слова гэтае — брыдоцце?
- Так-так! - крычаць у сінім балоце
алкаголікі.
Мы смокчам вашыя цукеркі I пасля
адплёўваемся кіркамі і цэментам. Гэта
неверагоднае бурбулістае, прыдурыстае
Брыдоцце.
Суцэльныя альпійскія горы.
Сядзім у беларускім пікантным балоце
I смокчам пёркавыя пародыі.
На кут радзімы.
Мы — херувімы!
Люты 2000

***
у мазгах аэрапланы пішуць на папках
планы жоўтыя нібыта з гарадской звалкі
валакамі па пальцах поўзаюць зялёныя мухі і
Смярдзючыя мухтары хапаюць рыбу з мукі
з беларуска-польскай мяжы
Беражы Беражы гэтых чатырохлапістых жукоў
Яны маюць дзесяць караванаў фуражу
марыхуанавыя казкі спляліся ў экстазе У
ваннай У фуфайцы Ля унітаза хлебныя ражкі
гэта зусім не кайф Поўнае фуфло
таму давайце біцца аб зямлю варта
Варта набрыняць досведам дзядоў
варта Варта набраць нумар роднага
дуба гэта не бадун гэта тумба
гэта я лячу над
Батумі туман над
горадам манка ў
галаве
аэрапланы жартуюць з кардыяграмай
усё - выпіваю сто грамаў
1997

НЕ КЛЁКАТАМНЫЯ МАТЫВЫ
я вязу на пахаванне вянок хаваю
вараныя вантробы каня людзі
адварочваюцца адыходзяць убок
цягнік клацае вагонамі-барабанамі
што выталупілі вочы грамадзяне?
жвакайце свае нанайскія бананы
смерць пужае гопнікаў і ракаў на
нябожчыку напэўна будзе фрак ён
быў вядомы літаратурны хірург гэта
безумоўна факт
чакатала
чакатала
Чыкаціла Чыкаціла
ты чаму
пакаціла
так накаціла
дрэвам змрочным
якаціла
пальцам смачным
калаціла
бацыла
бо зараз пайду
па машынах
пайду нежывы
гумовай шынай
стукаць буду
сумаваць не буду
таму што
герой
Лета 1999

***
кефірныя пацукі на
талерках якія
паліваюцца соусам
з прамяністай атрутай
раніца шчасце
ўзнагарода дзеля пароды

ЧЫТАПАТЫ
Кракадзілы валэндаюцца па маёй
кватэры Тут не заапарк Тут не
запаведнік Тут кракадзілаў вішнёвы
парк
Я помнікам узвышаюся на зэдліку ў
цэнтры цэнтральнага
адзінага пакоя
Кракадзілы на падваконні на
патэльнях на шыфаньеры
на раскладанцы на газавай
пліце на мыйніку
на баладашах
на кніжных паліцах
Раскрываюць зялёныя зяпы
рыпяць наздрынамі
Варушацца як
дрэвы ад ветру
I бадзяюцца ў паветры
мае радкі бессмяротныя
аб афрыканскіх далёкіх далечах
аб смачных тубылках
аб цёплай каламутнай вадзе
1997

***


У піўнусе сярод хамаватых ракаў піўная рака. А чырвоныя хамы вялізныя, як змеі. Ліжуць нашыя пальцы. Мы са смехам паглынаем мяса. Сярод брацкіх куфляў філоніць філасофскі дух. Воды аблачыны выпускаюць. Пах стварае паветраныя лагчыны. Сярод рудай кучы затлушчанай і вэнджанай рыбы вочы — як кампутарныя маніторы. Тамагаўкі лётаюць. Піфагор на небе крэсліць нешта. Сядзяць. Вуй, сядзіць. Паэтычная свалата. Кучарамі трасуць і рукамі махаюць. Усё хаюць. Вершы чытаюць і рыбай з ракамі хрумсцяць. Мараць зрабіць рэвалюцыю. Прастытуцыю чырвоную. Хочуць выкінуць камісараў вон. Але чамусьці сядзяць. Чамусьці. Мусіць, зусім галодныя.

1996


ЗАПАЗЫКІ ПЕРАМЕННЫХ НАПРАМКАЎ
Вочы галоўны стрыжань маёй паэзіі ляжаць
яны як лом-медзь
вакол металічная сетка
Сетка ілюзорыцца салодкімі сотамі Краны
выцягваюць метровыя муштукі
як балюча Як Балюча Як
я здаю штодня свой метал на пераплаўку у
доменнай печы пунсовыя языкі вылізваюць
чыста
вылузваюцца лісты
вылузваюцца пасля пляжнай хімчысткі
нейкія павукі
нейкія вужакі
нейкія не жахі
на кій нашпіленыя мухі
вуха крычыць страшна
там з прычыны захопу транспарту
згубілася партыя шклянак з мятлушкамі
разлічваюся вачыма
раскідваю запазыкі
1998 + 2000

***
Мой пазваночнік - мая гадзюка
Мой пазваночнік - мая гадзюка
Мой пазваночнік мая вялікая гадзюка
Яна вузорыстая ружовістая няроўністая
я яе люблю
бо няма жалю
гадзюка штодня старанна мяне кусае
і джаліць

***
У мяне вырвалі сэрца
гарачае пульсуючае
падобнае да чырвонай жабы
Камісар Юрась калашмаціў яго
лакіраванымі ботамі
шабляй сек і кетчупам
паліваў
Па вуліцы на прасавальнай дошцы
плавала і бялела
маё веснавое бессмяротнае цела
1997

***
сіняе вока варыцца і плавае як сом
з бульбай і цыбуляй і яйка ўзвышаецца як мыс
сіняе вока плавае як падводная лодка
як згаслы марскі ліхтар
У ім хаваецца магічная энергія-хмара
гэта для страўніка літаўры
страва для чорнага здароўя
тутэйшае вока качаецца ў вадзе як параненая
рысь
стравок які блішчыць патаемным экслібрысам
1999

***
Пляшку з мінералкай папрасіў прапіты чалавек
але на жэлацінавым моры няма патрэбы ў тары
малюскі не растуць у шампанскім
іх выцягваюць з неба шампурамі
глядзець на гэта трэба праз запацелае пэнснэ
1999

***
Пункцір дарогі Таполі пух
я паядаю салодкіх мух
рыфмую белыя шары дзьмухаўцы
з кайфам у мантыі марыхуанай
наркатычныя зоркі стыкуюцца
наркатычная прырода спалучаецца
а рыфма фантастычная загінаецца
пункцір дарогі Таполі пух
я паядаю халодных мух
рыфмую рух
1999

ВОСЬ ГЭТКІЯ ГАДАСЦІ

мікробы рухаюцца роўнымі шыхтамі
на іх галовах шлемы з рагамі а тут Заўважце
у літаратара Серабракова творчая лысіна
ён піша пасквілі на Бум-Бам-Літ Віша і Сіна пайду і задушу пачак шакаладнага пламбіру пломба на скрыні даўжынёй з кіламетр свяцілася як металічны лом
Кісліцына сказала
Ты - алігафрэн
я сказаў кісла - Ты без настрою беларуская літаратура - гэта фрэнч
у мікробах ёсць свой смак калі на пломбы ставяць штамп
20 лютага 2000

МАРАЗМАТАРАМ ЛІТАРАТУРНАЙ ТАРАЙ ПА ГАЛАВЕ!
У Менску, у 1999 годзе я купляў труну. Дзеля гэтай місіі я зафрахтаваў двух сябрукоў — Буль Жы і Самбу Серабракова. Як літаратурны кансультант Саюза беларускіх пісьменнікаў я вырашыў: савецкія мазгі варта пасыпаць мыш’яком і сульфатамі Ша! Менавіта таму мая труна выступіла у ролі антыбіётыку! Мая сасновая дзяўчына! Душы маёй чырвоная ліска!


Але як цяжка было цягнуць гэтую прастытутку!.. Гэтую чырвоную суку!..

Серабракоў з накрыўкай выглядаў цыклопам з бомбай. Я і Буль Жы неслі саму труну. Цягнулі тупую сястру трутняў. Валачылі сырую тонную медузу. Абліваліся мядовым потам. Лаяліся, палілі, пілі піва і пляваліся. I калі думалі, што здохнем... прыйшоў тралейбус. Мы туды загрузіліся і паехалі. Серабракоў адразу засерабрыўся, Буль зажыбуліўся, а я пакрыўся вішнямі. Гэтак мы пражылі да вакзала. Праўда, па дарозе з тралейбуса вынеслі пару чалавек дагары нагамі... А так — цішыня... Толькі гадзіннік істэрыкі пікае. А ўжо ад чыгуначнага вакзала да сталічнага Дома літаратара труну мы цягнулі на сваіх трамвайна-тралейбусных руках. Выжылі. Пра гэта напісалі многія беларускія выданні. Да прыкладу, газета «Вечерний Минск» асвятляла гэтую падзею з падрабязнасцямі. Зайздроснікі пляваліся слінай і атрутай. Іх вушы пакрываліся бародаўкамі. Бо я свідраваў іх мазгі жывой літаратурай. Арматурай абкладаў іх закасцянелыя думкі. Ша! Атрымалі, маразмааматары?!


СКУРА СЯРОД СЦЮЖЫ
Сяджу ў чырвонай труне
і каву тронную п'ю і думаю
пра дрывасека Што засек мяне-трутня
утульна мне Бо вакол нябесная рунь
Таму і грукаю
зрздчас зубамі
зрэдчас рукамі
зрэдчас нагамі
Гучней музыкі
Бо пахаванне Змія Віша
шаманская гульня
ля-ля ля-ля
ля-ля ля
рукі над маёй галавой
радасным часам з квасам халвой
над чырвонай шаманскай труной

***


Зноў мае вочы вылецелі наперад, нібы більярдныя шарыны. Мільярды шыпучых шынаў пусцілі пад сякеру. Будзе смачная шынка. I не было сітуацыі парадоксу. Паўсюль былі баксёры. У гэты момант стары Тык калаціўся і клікаў на дапамогу. Гэта было ў цэнтральным моргу. Урэшце пачалі збірацца розныя паэты і пісьменнікі. У іх былі перакручаныя твары, як кружэлкі ад газавай гарэлкі. Я раблю адзін цікавы жэст рукой — і ўсе палохаюцца. Застаюцца толькі халодныя лохі. Я застаюся без сведкаў злачынства. Да мяне пачынаюць выскокваць з зямлі кактусы — гэта нагадвае ўспаміны...

1996


***


Я прачнуўся праз сто гадоў, паглядзеў на спарахнелыя косткі старцаў. Дзёўбнуў вуснамі дзяўчыну ў вуха. Паеў фінскай юшкі. Запусціў ваўчок — металёвую медузу. Восы палосамі. Там недзе гулялася восень. Хацелася песні. Я папрасіў пісталет і кастэт для пенсіі. Мне было ўсё да фені.

2000


СНЯДАНАК НА ДАЛОНЯХ ПАВЕТРАНАЙ ЛОДКІ
я асадкай паэта нешта крыштальнае крэслю вёсламі махаю па вадзе талай
раскідваю талеры
на крэслах раслінавых слізгаюць штандарты з'есці торт маслінавы варта
і выпіць з цытрынай соннай гарбаты
між іншым
а сонца
схавалася пад газавым шатром
там яно глытае бром пад вершы Лоркі
паветра ватай для Латрэамона
гучаць скрыпкамі электраматоры
тромб пісьменніцкай паперы
раптам паляцеў у ваду сусветнай сферы
я брускі золата абмяняю з верай у фосфарнае
на бутэльку салодкага рому з Басфора і
сімфанічную дуду я
асадкай нешта крыштальна-фатальнае
крэслю
у маёй фатэльнай галаве варэнік летні вату разганяе балетны вецер
Зіма 2000

***
Кажаны - гэта не жах
гэта цёмнае сонца для нас
я бяру дынаміт і падрываю
розных скураных у піўных
кажаны - у іх доўгія сталёвыя нажы
я запаўзаю ў кокан жабны
там я спяваю пра блузную жанчыну
у лузу трапляе афіцэрскі чын
2000

БІ-БО ПЕСНЯ НІГЕРА
№ 1


у кансервавым слоіку пасялілася сёмга

з лускай-зрэнкай памерам з фару да кожнага мяккага пуза цударыбіны

прышнуроўвалі

голас сусвету які раздвойваўся калідорамі урбаністычныя шыльды па форме вуснаў чырванелі на целах галеры

якая стагнала на хвалях

якія пляваліся медузамі

якія глыталі сліну цьмянага неба




N 2


у маім панцыры жылі мікробы малярыі

плюшчаныя маім языком

які гарэў месяцам

нервовым шэптам лушчыў зямлю

дрэвы-дубы смакавалі цішыню

якую лавілі праз паветраны шлюз

а недзе гучаў шведскі блюз

які з цыгарэты выпускаў туман

які коўдрай асядаў на буржуйскі твар




№ 3


у літаратуры жыў нехта

хто як Новы Мао пазнаваў гаркоту атраманту які як крыніца для гэтага маманта

на паперы квітнелі рэкі аплеценыя лазой малако шчэрылася рыльцам-лязом

поза - балерынная бутэлька на падлозе

якая бурбулілася крывёй

ад чаго свастыка выстывала

эклектыка лета

21 снежня 1999



МАРШАВЫ ВЕРШ

Містэрыя аднаго дня


Сярэбраныя рагатыя каскі.
Чорныя сцягі.
Барыкады.
Вогнішчы.
Мы дзевяносцікі - у цытрынавых
бліскучых ботах. Наш вялізны, цяжкі
папуаскі молат вырабляе савецікі ў
сярэбраныя! А на плошчы, пад вежавым гадзіннікам, вісіць расфарбаваная клетка- савецікус. У ёй сядзіць пунсовая птушка- брылюшка, якая хлусліва кудысьці
заклікае.
У нашых шэрагах безупынна гучаць крыкі:
— Страляць шасцёрак і іншых паганцаў!
Мы палім, сплёўваем.
Вакол скрыгат... Танкі!
Што ж, мы
бабахнем
бомбу!
Маленькую
літаратурную
бомбачку!
1995

ЛАПУШНАЕ БАЛКАМДРЭВА
Я б'ю па кактусавым шпуляку. Бум! Вой-вуй-вуй! I ён залятае ў блакітнавокі клапападобны вазон. Бах! Грыміць, шчабеча, чмыхае там. Пасля я сядаю на абскубаную канапу і бяру ікластую птару. Я не я. А нейкая пачвара з сямю хворымі зубамі, з адным вокам і гнілой дзіркай замест носа. I конь мой не конь. А скакун без грывы, без яблыкаў, без колеру, увесь у бародаўках. Ён гойсае вакол канапы... Не ржэ! Рохкае і кукарэкае.

1993


***
Праспекты каменныя хлебныя алычовыя калачом
апавітыя кратамі чорнымі
і тут дзядзька Фрунзэ з далонямі бронзавымі
трымае агромністае вока савецкага літаратара
дзе адлюстроўваюцца нажамі цені дыктатара
а недалёка ўсялякія рыбіны ходзяць у паэтычным
аксаміце галіфэ
іх плаўнікі засмакталіся ў бетоне першабытнага
кафэ
дзе падаюць халоднае пюрэ і жывых лангетаў ледзяную гарэлку з мінералкай пад нямецкую
галету
змрочную дзяўчыну з сінім амлетам
і добры сябра-паэт дасць на апахмел таблетку
я тут штодня як хрыстос на бутэльках
памру ад бацылы фальгетнай
праспекты праспекты праспекты
яны як аэраплан для інспектара
які відэльцам калупае вока катлеты
19 жніўня 1999

СУЧАСНЫ КАРАГОД
Жалезныя мухі шлындаюцца па полі. Шлындаюцца па дзіўным жоўтым полі. Хапаюць, кусаюць, страляюць, крычаць. “Мы — мухі! Чорныя мухі! Нам патрэбныя пірагі з варэннем, мармеладам, шакаладам і разынкамі!”


1996


ДЭЗІ НА ФОНЕ ФАРМАКАЛОГІІ ФАРМАЦЫІ
чорнымі ручаінкамі збягуць змеі з твару
чорныя звяры возьмуць
тару і будуць кідаць туды марангаў
чорнымі ручаінкамі сыдуцца ніці лета
Я не люблю
савецкія газеты!
10.06.99

***
Камечаная жоўтая газетная папера
там хаваецца маскітная галера
майго чароўнага пяра
У гэтых хвалях аквамарынавая шкарлупа
душыць псіхолага халодных начэй вялікага
Пэра
Усё трапляе ў зарасці трыснягу
Разрываецца мяса на скразняку
Як прыемна адчуваць ненаеднасць мустанга
Думкі скручваюцца ў мускат
Каля чырвонага мора
толькі вецер і кат...
1999

***
мая адрэзаная мурынская рука
валасы на ёй варушацца хвалямі
бярыце суграмадзяне за валюту
паглядзіце якія тонкія пальцы эмалевыя
пазногаць да пазногця колеру месяца лютага
можа пісаць вершы артыкулы
раманы казкі карціны-гіяцынты
можа ўпрыгожыць любым тытулам
тайна галантна займаецца танным плагіятам
не адмовіцца ўрэзаць па вашым носе
ну не рука а проста мініяцюрны лось
харчавання шмат не патрабуе
пляшка гарэлкі і бублік на дзень
на мінералку бурбулістую табу
экалагічна-чыстая савецкая рука
выгадаваная на прасторах Саюза уркамі
не любіць дробных дыктатараў
любіць пяшчоту
Бярыце суграмадзяне не пашкадуеце
гэта вельмі нават прадажная рука
стомленая ад адзіноты
нахабная
творчая
змяя
Лета 1999

***
У маіх руках чорная пячатка
нашага штодзённага вар'яцтва
Я праектую графічную рэальнасць
у якой знаходзімся ўсе мы
апошнія некалькі стагоддзяў
Лятуць самалёты як нехлямяжыкі
да хвастатых аблачынак
У бок паднябеснай вежы дзе
адлюстроўваецца сум ветра
паветра раветра суветра куветра
наветра леветра неветра зіветра
муветра хаветра жаветра
шы-ве-тра
1997

АЛЕ БЫЎ НЕФРЫТАВЫ ЦОКАЛЬ
алюмініевыя кактусы
жахлівыя сталёвыя бомбы
алюмініевыя кактусы
тарпеды з пластыку
алюмініевыя кактусы
медузападобныя выбухі
алюмініевыя кактусы
Вы гэтага не прадбачылі
алюмініевыя кактусы
персідскі кот і бульдог
алюмініевыя кактусы
у шатрах кругамі полымя танчыць
алюмініевыя кактусы
квадратныя крапіўныя рыбіны
алюмініевыя кактусы
на талерках чырвоныя вочы
алюмініевыя кактусы
чарапы і косткі
алюмініевыя кактусы
Дайце! дайце! тралейбус з кулямётам!
Дайце! дайце! паравоз з гарматай!
пыльныя аблокі і дрэвы
назіраюцца
алюмініевыя кактусы
кактусы
***
калі маё амбіцыёзнае вуха-правакатар
зразумее запіша на сваю перапонку
што яно лакатар
я буду глытаць шоргат лісця
і скрыгат зубоў клюста
з задавальненнем вар'ята
Таму дайце!
дайце вушам болей ініцыятывы
і яны ператворацца
у апараты лоўлі гукавых звяроў
1997

***
Я гэтую прастору буду секчы на мяса!
На вейках-мятлушках зафіксаваліся
крывавыя кляксы!
Я гляджу на тэатр жыцця шаблі лязом
Не магу інакш бо выбіта вока марозным
маржом
Сонца Сонца Сонца
дай мне гарачыя вусны
каб спапяліць аэраплан-душу
якая гудзе як дразафіла мушка
Сонца Сонца Сонца
крычу я ў зледзянелае неба
пазыч мне шчасця
карабель і мэблю
там У гэтай акваторыі
будзе кавалак лакіраванай тэрыторыі
там я сяду на каня
белага Белага
Грыва ягоная будзе мелаванай паперай
Я глыну віна белага
і гэтую прастору п'яную я засяку насмерць
На вейках-бурштынах
зафіксаваліся садавіны фунты
Фіяска не будзе брашурнага
я крычу праз цыроз пячонкі
які выспявае мармурам
і печывам
6.02.2000

***
галава як мячык надзіманы
коціцца па жаўтковай брукаванцы
Толькі што гуляла ў хованкі
з ёй гільяціна ў таварыша
пабраціма А цяпер галава
адна без сяброў і шчасця
і дабра Усё круціць
пукатым чырвоным вокам
усё пускае бурбалкі з плямамі
крыві і язурам тузае як
цыравальная машынка голкай
Валасамі варушыць у рытме рок-н-рола
і коціцца яна бяздомная
салёная і крыху піўная
Па асфальце шкляным
Да бочкі з капустай Для марынавання
***
Павыціраю зухаватыя слёзы.
Выцягну шаблю.
Пайду ў рэдакцыю.

2 АФРЫКОЗЫ АЛЬБО ЗАБІ МАМАНТА


Д3ІКУНСТВА — ПРЭЧ!
Бумбамлітаўскі перыяд... Неандэртальскі перыяд. Літаратурнае дзяцінства. Многа выступаў. Вось і шаманскі выступ з мётламі ў 1995 годзе. Я грукаю ў складны тазік. Потым зімой 2000 года я і Ілля Сін гэты сімвал Бум-Бам-Літа закапалі. У поўным сакрэце ад усіх. Каб не знайшлі... Спакой змярцвелым бумбамлітаўкам! Пяшчоты чарвёў! Ша! Душыць гадзіну трэба ў зародку. Здаецца, нешта падобнае сказаў спадар Пуцін. А тады, у 1995 годзе, я грукаў у бляшанае дно тазіка і раздаваў народу свае друкапісы «Клёкатамус» і «Афрыканскія матывы». Менавіта ў гэты перыяд фармаваўся геній Змія Віша. Я ішоў да вечнага.

МАНІФЕСТНЫЯ КУПЛЕТЫ*


ТАМУ САМЫЯ ЛЕПШЫЯ

АЛЕ СУСВЕТНА-АФРЫКОЗНЫЯ


На струхлелым чэрапе ўсіх мастацкіх накірункаў жыве і дыхае мурын Афрыканізм!

Няздзейсненыя памылковыя папярэднікі Афрыканізму — дадаізм, імажынізм, сімвалізм, абстракцыянізм, кубізм, лучызм, футурызм, транслагізм, паранаідалізм, шызарэалізм і шэраг іншых псеўдапрадракальнікаў.

Афрыкозныя творы — самыя моцныя кракадзілы на прасторах сусвету!

Афрыканізм — у пэўнай ступені балотная з'ява, у якой булькочуць крывыя крывавыя рукі і вострыя шаблі.

Давайце пабудуем Афрыканічныя гарады — і мы патрапім у самыя прыгожыя мастацкія нетры!

Афрыканізм — у нейкай ступені балетная з'ява з барадаўчатымі вусякамі.

Афрыканізм — гэта свайго роду стадыя натхнення, якая зазірае ў рот чалавека.

Сякера, гармата і вера ў паэта-Афрыканіста — звычайная зброя супраць іншадумцаў.

Афрыканізм любіць красавіцкую і вераснёўскую гарбату, што падобная да крыві, якая бурчыць па артэрыях сённяшняга часу.

Афрыканізм можа быць шыкоўнай галерай або смачнай галетай для самазабойцы.

Сэрца сапраўднага Афрыканіста не спявае і не грукае, яно вурчыць, як сонны бегемот.

Сэрца найсапраўднага Афрыканолага пускае алкагольныя і наркатычныя бурбалкі, якія служаць для стварэння самых прыгожых мастацкіх твораў!

Шыя Афрыканіста мае шчыт супраць сякеры ворага.

Афрыканізм трэба падаваць хворым на вялікіх чырвоных талерках.

Да гэтых куплетаў далучылі свае зялёныя пляўкі маладыя афрыканісты Павел Гаспадыніч і Лёлік Вушкін.

АРФА-АФРЫКАЛМАТАЯ



ліфтабарваўся!

ліфт абарваўся!

крык вібрыраваў выбрываў прастору дома

я на локцяк запаўзу ў порысты склеп бомбай

выплыла з турмы гумовая вобла

цяпер у Польшчы мяне ўзгадае голас

ён прамуркае сотні паласатых кіламетраў да Менска

праз мармуровыя шпалы

ён прастукае мячыкам па жабрацкіх хатках

там далей ёсць вентыляцыйная шахта

там далей мілая шахматная лесвіца

я на свабодзе!

мае ногі авіяцыйныя

мае рукі выкручваюць цынк

я паўзу на захад

дзякаваць Богу ёсць лаз

чырвань марляй вакол пахода

я як нейкі самалётны снегаход

я трошкі ўпрыгожаны холадам

пёркі бліскаюць золатам

а зубы як молаты з Каларада

я ўжо выпіў атраманту літр

дня цябе сонца паэзіі школаў

і ўжо высмактаў цыгарэту праз фільтр

у руках маіх віяланчэлі канфлікт

а на суседняй фатэлі фуры сядзіць муза

у гэтай дзяўчыны раптам мурын нарадзіўся

мы быццам цалаваліся

я цела яе пілаваў а потым выпіваў валідол

вектары гарэлі антэнамі

якія заміналі майму заірскаму сэрцу

якое я паліраваў бруском маралі

падалі падалі падалі падалі

падла

2000



АМБРОФКУСЫ АЭРАПЛАННЫЯ АФРЫКОЗНЫЯ
прымусілі вусатыя Сталіны
іх сляпых сівых байцоў роты смяротнікаў
верыць у тыя слівовыя сцягі
на якія я зазвычай
стаўлюстаўбун-бубен
з белым аўстрыйскім віном
і мальтыйскім селядцом
ад якіх мне робіцца дрэнна
тады падаюць каменьчыкі
з Ціхага акіяна і просяцца
у акварыум
да аднавокай камбалы
і трохвокай воблы
якіх я кармлю глюкозай
Вы абавязаны зразумець
маю маніякальнасць
у гэтым увесь пральны парашок
смак Дзе няма мяне
ёсць толькі газета
з маім запечаным сопушным фотаздымкам
ар грум фрунтрум з гэтых слоў
і пачалося вялікае падарожжа
у краіну цудаў сэрца загіне
вырасце кувалда валёнкавая
пярчонкавая
Я не буду яе грызці а праглыну
мне напляваць
хутка паміраць
роўна праз 1000 год
таму і не толькі
за хоўткай я хаваю жукоў
што размаўляюць на мове вятроў
і азбуцы Морзэ мордай
сябе клічу і ўхваляю
за сваю непаўторную тупасць
апранаюся як правадыр пралетарыяту
зрэдку індзеец ці індыец
заўсёды камсамолец
з панкаўскім білетам
гадам гадамі
мой сябра сядзіць у танку
бо падарожнічаць лепш гэтак
магчыма від транспарту
вусічнага вылузаўся з кукалкі
какаінавага ідыятызму
футурызму постмадэрнізму
поі-дэрнізм
дэрматыт
вочы
вочы
вочы вы
пахмурнелі пакрыліся лакам
пухам і пярхою
і глазурай мазутам
і фактурай сталі
для карціны факт
цяпер выцягну парабэлум
і застрэлю астральную лямпачку
няхай свеціць мне паходня
заціснутая рукамі маёй каханай
якая стаіць у бірузовым кабінеце
і даўно змуміфікаваная
для лепшага жыцця
фікусы кактусы шматкусы
крокусы сідарукасы мускусы
клопусы тараканусы біфштэкусы
я лячу як аэраплан
гудзю грымю рыкю
зараз халера ясная нарэшце
нараджу нешта падобнае
на гарбатнік
нап'юся гарбаты
і з'ем шакаладку
зразумейце хваробу
не жадаю выходзіць на памост
там тарарам
таму заўтра вазьму гіру
і падару бацьку
няхай займаецца спортам
я яго люблю маму таксама
а шханку хачу
таму на хвілінку
спыніце гадзіннікі маторы
у лес пайду закрычу
дрэннымі беларускімі словамі
балкампёсамі рознымі аблаю дрэвы
таму алес штопар
зямля вогнішча і вада
22.02.1998


АФРЫКОЗА ПРА ЗАХВОРВАННЕ НА ВАЙНУ СУСВЕТНУЮ 102-Ю
1.
Замярзаў я пад крыкамі гарматаў
3 похваў выцягваў пэндзлевы нож
I выразаў ім на соснах хатапхаў
гэтак у вайну я тварыў
вясной
калі месяц іскрыўся бравадна ад пылу дажджу промні пражэктараў размаўлялі
на мове Кру
Ды я няньчыў дзяўчынку
па імені Танк
і ў зубах маіх
грымелі сталёвыя пломбы
ад зайздрасці паміралі фашысты
але мне было пофігу
Я толькі раздражняўся
захутваўся ў драп колеру фініка
і піў з гарбастай пляшкі ром
этыкетка абвяшчала нямецкі марш
і было б няблага кусаць фарш нейкага звера
2.
Спіны кітоў накшталт лопасцяў
выломвалі з вады хвалі
жорсткасці Нараджалі
Падлодкі губатыя зубатыя
цокаліся аб камяні
уцякаючы ад калючых мінаў
гэтак некалі мы паядалі міндаль
у перапынах між выбухаў
і енкаў квадратных самалётаў
потым снілі самавітых баб
хацелі вельмі
апраналі іх у фартэпіянны шоўк
і барабанныя каралі
сядзелі сядзелі каля мора
у акопах
шкрэблі на твары
прыгожыя падобныя на сашчэпкі шнары
Былі мужчынамі
3.
Не
Не быў я героем краіны
я любіў забіваць толькі глянцавых камароў
прыкладам сваім баявым
не заахвочваў
а добра кагосьці даставаў
Мае думкі амаль пацыфіста
я не любіў афіцэраў
яны празвалі мяне люцыферам дабра
I таму я крывіўся
уключаў патаемна бра
калі аб'яўлялі сімфонна атаку
Я марыў аб леце
Бо з залацістага неба
будуць падаць сонечныя ананасы
жыў адным словам
гномам
4.
Нам было хранова
але хрэну да мяса не давалі
паасобку зрэдку мы
рабіліся каралямі
насілі кароны са скальпаў ворага
ваявалі
ботамі мясілі кару зямлі
песня наша вынырвала праз кратэры горла
і нябачнай рыдлёўкай утыркалася ў небастык
мы былі садаводамі
садыстамі
асабліва на святы святыя
некаторыя з нас гінулі
тады малітву мы
чыталі штыком у рот фашыста
і супакойваліся калі
абдымаліся з сіропным пахам
мёртвай кашы
і бралі ўзгорак за ўзгоркам
Рушылі да перамогі
5.
Вось я ляжаў абаранкам пад бярозай
быў я раздзёрты геаграфічна і ў
кветках пунсовых афрыканічных
Вакол кулі гулі чмялямі
феерычна каскі бонгамі грукаліся
каля дзота
Там гад вясёлы
Гэта ён мяне піф-паф
А потым яго маразматычнага
расстраляюць Зробяць цудоўнае сітца
дня цэйтноцкай гарбаты
Гэткі шлях рагаты
спіральны небяспечны Чарговасць
фатальная Вось вам будзе
фота франтальнае Калі
адпачну і моц гайкамі закручу
Буду салдацікам алавяным
1999

АФРЫКОЗА ПРА КАМІСАРАЎ
1.
у гэтым горадзе трэба прыбраць трупы
на іх ляжаць кружэлкі з жаўлакамі і глухія
рупары
натхнёныя маноклі камісараў свецяцца
рыбай
на жалезных парэнчах выбіты літары
зноў пракляццем таўраваныя
давайце піць каньяк бо з'едзем з глузду
рэбры нашыя прымярзаюць да кашуляў
вецер вайны дзьме на твары кулямі
вуліцы Значыць будзем героямі-муміямі
ўсе як адзін загінем у траншэях
2.
тут я стаю ў кірзавых ботах
у шапцы-вушанцы з цэшкай
дзе коршак аднавокі з язурыкам-шабляй
але
пад крыламі ліры няма гарматы
там толькі вершаваныя гранаты
як сумна
таму не стойце пад дажджом
спадары можна падхапіць
запаленне лёгкіх
я на пластыр кладу лекі
побач з віном келіх
3.
але што за красавіцкі дзень?
але што за павуцінне паміж халупамі
можа на локцях сядзіць хмара?
сярод рамонкаў і пяску сцяг на раме
вось яна мастака мара
паласкалася Не было мыла
і парашку Вады
толькі
1999


СУРКІ НЕ РАЗУМЕЮЦЬ
ПАДАЮЦЬ 3 НЕБА
БО ВОСЕНЬ
я ўсміхаўся
грымеў глухім голасам
у слоік складваў настрой-ласось
і жаваў нейкую гадасць
што вельмі нагадвала засохлую радасць
і адчуваў набліжэнне трагедыі
што валялася трафарэтамі на тратуарах
калі мой рот раптам парваўся
на дзве паловы яблыка
а рукі вывіхнуліся ў спіраль
якая выявіла партрэт каханай
я ляжаў суткамі Незабудкай
занядбаны і скурчаны
і я зразумеў што розум крэйда
я жаваў суркоў сыркі і сушкі
нарэшце на кухні цюкнулі ў рондаль-гонг
Паветра прынесла да мяне труну-трактар
у ёй ляжалі скурчаныя трактарныя казюркі
няшчасныя цудоўныя жучкі
яны бліскалі серабрыстымі плямкамі
і вусікамі Лапкі нагадвалі
зламаныя шпількі і сашчэпкі
Я адразу ператварыўся ў чэрап-чарадзея
выгіны майго тулава
магічныя туман і лава
гэты новы стан падобны на славу
і я здолеў дацягнуцца
да кавы якая ўжо
дымілася браткамі
побач тырчэлі крыштальнай чысціні арэшкі
і са шклопадобнай скарынкай кавалкі
запечанага шэрага хлеба
Эўрыка! Гэта - рак-корак
Няма нічога прасцей за хатнюю
кухню і паэтычныя канаты
што аплятаюць прастору ценяў
вакол і разрываюць яе па
перыметры метрамі
словам манжэты мініяцюрнага метро
і магма і магічныя вятры
гэта ўсё не мара
мая сурковая хібара
Жучкі Жучкі Жучкі
Вы Вы Вы і толькі Вы
Я падышоў да балкона
дапіў сваю каву
з'еў сухога бульдога
і зваліўся
жуком
у неба
Лета 1999


3 СА ЗМІЯ ВІША


ТВОРЫ, НАДРУКАВАНЫЯ

ВІШНЁВЫМІ БОТАМІ


Нататкі пра акцыю Зміцeра Вішнёва ў галерэі «Шостая лінія» - перформанс «Краіна кактусаў», выставу візуальнай паэзіі «Падземныя графумусы» і прэзентацыю кнігі «Штабкавы тамтам»


Аналізуючы сваю творчую дзейнасць за апошнія месяцы, я прыходжу да высновы, што пэўны розгалас вакол прозвішча Вішнёў зроблены. Увесь час прыгадваю да банальнага камічны, чыста кіношны выпадак, калі ў метро да мяне падышла дзяўчынка і з усмешкай паведаміла: «Вы - не Далі, вы - Вішнёвы кракадзіл». Было прыемна, што мяне пачынаюць пазнаваць.

Пра акцыю, якую я правёў у галерэі сучаснага мастацтва «Шостая лінія», напісалі дваццаць тры выданні і зрабілі перадачы тры праграмы тэлебачання і чатыры радыёкампаніі. Свой скандальны вобраз я зафіксаваў дзесяткамі журналісцкіх пёраў, фотаапаратаў, відэакамераў і дыктафонаў.

А пачалося ўсё з выбівання прэстыжнай залы пад акцыю майго размаляванага натхненнем цела. Але ж, як эгафутурыстычны нот-постмадэрніст і першы вялікі афрыканіст, заяўляю, што мужна перамог усе складанасці і даказаў свае поўнае права на грандыёзны праект. Я ніколі не хаваў і не хаваю, што лічу сябе чалавекам выключнай творчай велічыні. Заўсёды вылучаўся сярод сяброў-паэтаў-культуролагаў-празаікаў-мастакоў панка-анархіяй. Абзываю сябе не паэтам, а чалавекам-гарой. Нездарма ж у тысячы падрыхтаваных да акцыі запрашальнікаў вялікімі літарамі і лічбамі надрукавалі: «Зміцер Вішнёў — паэт-цыклоп, лідэр сярод сусветных творцаў!» Каб быць зусім шчырым, прызнаюся: я ствараю афрыканскія краявіды пры дапамозе музыкі, ветру і вадасцёкаў. Мая паэзія — самая лепшая паэзія кракадзілаў, сланоў, жырафаў, ягуараў і шырокіх каменных праспектаў. Я пастаянна пра гэта кажу, але многія знаёмцы і сябры толькі пасмейваюцца. Праз дваццаць гадоў яны зразумеюць, як моцна памыляліся, калі, задыхаючыся ад смеху, блекаталі аб вішнёўскай творчасці як бурбалкапусканні. Ужо цяпер некаторыя з іх пры сустрэчы са мной пачынаюць азірацца. Гэтымі апошнімі я пагарджаю, бо яны зайздросцяць, што ў крамах купляюць лепш за ўсё мае кнігі і карціны, у той самы момант як іх кволыя на вобразнасць і сэнс тэксты і малюнкі не падабаюцца нават пацукам. У мяне ж дома развялося столькі афрыканскіх мух, што ўсе радкі я вымушаны хаваць у валізу. Бо насякомыя любяць садзіцца і гадзіць менавіта на мае бессмяротныя творы.

Ідэя пра больш шчыльнае далучэнне да выяўленчага мастацтва прыйшла мне ў галаву ад вялікай жарсці да Ганкі Шханавай. Яна актыўна спрабавала ігнараваць існаванне генія Зміцера Вішнёва. I на ўсе мае клоунскія і акрабацкія тру-ла-ла старанна чмыхала. Нават падарунак на Дзень Святога Валянціна ў выглядзе кансервы з мясам каровы, дзе на этыкетцы было намалявана пульсуючае сэрца, яе не ўразіў. Я ўжо маўчу пра вялізны драўляны шчыт перад вокнамі з прызнаннем: «Подлая Шханка! Я цябе кахаю у твой святы дзень! Змій Віш». Яна і гэта праігнаравала. Дзякуючы званку яе суседзяў мне пасля давялося доўга тлумачыць мясцовым міліцыянтам, што гэтак я хацеў пажартаваць. I вось, калі я страціў надзею атруціць сваім эстэцтвам прыгожую Шханаву, то вырашыў пайсці на крайні выпадак — акцыя! Так! Толькі яна можа канчаткова дыскрэ- дытаваць мяне ў вачах каханай і паставіць у шэраг сусветна вядомых вар'ятаў свету! Што Сальвадор Далі, Казімір Малевіч альбо Канстанцін Алімпаў у параўнанні са Зміцерам Вішнёвым?! Маё вар'яцтва выкладзена на шпалы перад коламі цягніка. Я спалучыў у адно цэлае літаратуру, музыку і жывапіс. Прыцягнуты ледзь не за вушы да куратарства шалёнай акцыі Юрась Барысевіч у сваім артыкуле, напісаным для афішаў і ўлётак, апраўдваўся, што Зміцер Вішнёў, маўляў, ідзе навобмацак па слядах Гіёма Апалінэра і Андрэя Вазнясенскага. Яму яшчэ не хапіла смеласці прадэкламаваць аб маёй прыхільнасці да Эрнста Неізвеснага і Алега Цалкова. Я ж рушыў сваім шляхам.

Нягледзячы на маю цыклапічнасць, мне давялося шмат папацець, каб у вачах наведнікаў акцыі маё цела не зменшылася да памераў прусака.

У гаспадарчай краме, недалёка ад Камароўскага рынку, я купіў усе пяцілітровыя вёдры, што меліся ў продажы. Роўна пятнаццаць штук. Ні больш. Ні менш. Кармічная лічба. Літаральна столькі ж я сабраў кактусаў па аддзелах культуры, дзіцячых бібліятэках, школках і каханках. У некаторых месцах мне аддавалі калючых прыгажуноў адразу і з задавальненнем, але ж зрэдчас даводзілася ісці і на розныя правакацыі. Так, у адной дзіцячай бібліятэцы спалоханай жанчыне я прачытаў цэлую паэму пра кракадзілаў. Яна тут жа прыйшла да высновы, што кактусы — сваякі зубатых шэльмаў. I, каб ад мяне хутчэй пазбавіцца, проста вымушана была ахвяраваць паўднёваамерыканскі кактус. Але ж вёдры! Несці іх з крамы мне дапамагаў вядомы паліндраміст Віктар Жыбуль.

Мы ішлі па вуліцах Менска самымі шчаслівымі калекцыянерамі пяцілітровых вёдраў. Мы бліскалі імі на сонцы, як перлінамі. Мы цягнулі штандары майго будучага перформансу «Краіна кактусаў». Пасля, некалькі начэй запар, я размалёўваў гэтыя перліны чорнай фарбай. Па маёй задуме тут забегалі эпітафіі, эпіграмы, показкі і вялізныя паэмы, што прысвячаліся таямнічай асобе з чорным вокам. На адным вядры я гэтак і накрэмзаў: «Дзяўчына з чорным вокам, напаі мяне сокам». Гэты сок я нібыта атрымліваў праз сеанс медытацыі. Па маіх артэрыях бурліла не кроў, а чырвонае грузінскае віно! I мае выверты з вёдрамі перакуліліся на візуальную паэзію! На мастацкія творы, якія павінны былі ўвабраць лепшыя дасягненні прыгожага пісьменства і выяўленчага мастацтва! На чорны, быццам лакіраваны кардон я накладваў шнары свайго запаленага розуму. Па гэтых мастацкіх рубцах перамяшчаліся касякі зубацікаў, літар, іерогліфаў і сакрэтных піктаграмаў. Рамкі, што пакрываліся высакаякасным нітралакам, я даваў кусаць кракадзілам, варанам і вярблюдам. Укусы застывалі няроўнымі плямамі, нібыта ад пэндзля і малатка. Дызайнер Наталля Курыла адчула схаваны падтэкст: «Мабыць, паэзію ты доўга прасаваў пласкагубцамі і патэльняй». Гэта былі сімвалы маёй творчай улады. Маё таўро. «Куратар» Юрась Барысевіч зразумеў, куды ўляпаўся і чым гэта ўсё патыхае, і таму ад уступнага слова на акцыі адмовіўся. Другі «куратар», Серж Мінскевіч, таксама ледзь не сілком прыцягнуты да акцыі, доўга скакаў з нагі на нагу і перабіраў банальную фразу: «Зміцер Вішнёў, канечне, паэт». Людзі, што прыйшлі на мае канцэптуальныя выпендрожы, і дагэтуль не могуць зразумець, у чым была соль, а ў чым цукар. Некаторыя, нічога не разумеючы, гэтак проста і пыталіся... I дарэмна ворагі і сябры пнуліся даўмецца сэнсу тэкстаў. Цішыня панавала паўсюль. Пасля троххвіліннага перформансу, дзе адбылося дзіўнае чвартаванне сцяга суполкі Бум-Бам-Літ, я проста страціў дар маўлення. Гэтую акалічнасць я спрабаваў замарынаваць, шпацыруючы па галерэі, як павіян. Але ж журналісты, якія паналяцелі натоўпамі саранчы, патрабавалі ад мяне тлумачэння. I я ім казаў, што сутнасць усяго ў бясслоўі, у вёдрах з кактусамі, у візуальных вершах, у кнізе «Штабкавы гамтам» («Мастацкая літаратура», 1998)...

Перавага візуальнай павзіі самая відавочная перад друкаваным прадуктам. Так, кожны маляваны верш зазвычай утвараецца ў колькасці аднаго экзэмпляраў, той час як большасць друкаванай стравы робіцца тысячным, соценным і нават мільённым накладам. У вырабе сінтэзаваных шэдэўраў мне не перашкаджаюць карэктары, рэдактары, левыя мастакі і друкары. Тут я — Бог, князь і фабрыка па вытворчасці бессмяротнага.

Дарэчы, акцыяй на «Шостай лініі» я засведчыў поўны адыход ад «сапраўдных ідэалаў» Бум-Бам-Літа. Бо як ні сумна, сярод дваццаці ўдзельнікаў суполкі, акрамя мяне і яшчэ аднаго-двух чалавек, з сінтэзаваным мастацтвам сёння не працуе ніхто. Ідэалогія і дзейнасць Бум-Бам-Літа аказаліся рэчамі амаль несумяшчальнымі. Сваёй акцыяй я падкрэсліў сваю індывідуальнасць. Я рухаюся накірункам, уздоўж якога няма творчых сябрукоў. Ні адзін з былых паплечнікаў суполкі не падтрымаў майго блюзнерства над сцягам. Я са сваім швейцарам-палкоўнікам Мітрычам разадраў сімвал еднасці. Фетыш, выкананы з фарбаў, клею і тканіны, я кінуў да падножжа Галгофы. Цяпер дома над маім гуашавым партрэтам вісяць ашмёткі бумбамлітаўскай эры. Некаторыя наіўныя людзі ўсё яшчэ па старой звычцы стараюцца ўціснуць мяне ў межы сваёй традыцыйнай свядомасці і ў клетку беларускіх авангардыстаў, але ў іх нічога з гэтага не выпякаецца. Урэшце, ёсць індывіды, якія пачынаюць прыгадваць, што зрэдку ў прыгарадзе Менска сустракаюць безназоўную бронзавую скульптуру, якая вельмі нагадвае Зміцера Вішнёва. Так, тую акцыю і дагэтуль замоўчваюць. Але ж мая актыўная дзейнасць пераблытала ўсе планы бюракратаў ад мастацтва.

У падрыхтоўцы да акцыі ў галерэі «Шостая лінія» я выціснуў з сабе самыя-самыя лепшыя імпульсы натхнення. Мокры ад поту, стомлены ад недасыпання, за палову гадзіны да свайго зорнага часу я з жахам думаў аб правале, які няўмольна насоўваўся. Прывезеныя вёдры, што вельмі пэцкаліся, трэба было напаўняць зямлёй і засаджваць кактусамі. Таму мы (я і мой швейцар-палкоўнік Мітрыч) ліхаманкава перакапалі ўсю пляцоўку перад галерэяй. Здзіўлены вартаўнік не ўцяміў, якое паскудства мы ўтварылі. Ён, здаецца, прыняў нас за рамонтнікаў водаправоднай сістэмы. Некалькі чалавек, што дачасна завіталі на маю акцыю, назіралі за землянымі работамі з вялікай цікавасцю і, мабыць, думалі, што ў сценах «Шостай лініі» ўтвараецца піраміда Хеопса.

Расфарбаваць маё цела я прымусіў Юрася Барысевіча. Ён настолькі захапіўся маляваннем, што перарэзаў чырвонай фарбай маё горла. Але гэтая рана часткова дазволіла адпачыць ад надакучлівасці наведнікаў, бо многія прымалі мяне за сапраўдны мастацкі прывід.

Было ў галерэі і шаманскае грукатанне бонгаў. Музыкі з біг-бэнда Васіля Коназа збацалі нешта зусім сакральнае і джунглевае. Здавалася, што са столі падаюць агромністыя какосы. Я ўдзячны гэтым энтузіястам культуры. Каб не яны, можа, і абарваўся б апошні ланцуг кракадзілаграфічнага дзейства.

Мой імідж фармавалі не толькі палоскі грыму, але і экзатычная вопратка. Так, боты былі адметныя - шнураваныя, зацёртыя, з дзіркай на правай падэшве. У пару сваёй маладосці яны нагадвалі абутак амерыканскіх пехацінцаў. Дзеля іх рэстаўрацыі спатрэбіліся сіняя гуаш і вялікі пэндзаль. Чмялі і змеі нарадзіліся на старой чорнай скуры. 3 гэтага моманту мае ступні будуць абараняць маляваныя целаахоўнікі.

Выбар штаноў быў не менш адказнай справай. Мне патрабавалася нешта надзвычайнае. На самым дне куфра для бруднай бялізны я адшукаў некалі шыкоўныя шырачэзныя велюравыя штаны. Калісьці я сам іх выкройваў, бо жадаў мець акіянскую вопратку. Я хацеў, каб ад маіх крокаў вакол уздымаліся марскія хвалі і пылавыя завірухі. Каб народ бачыў: вось шкандыбае паэт Зміцер Вішнёў! Да аднаўлення і ўпрыгожання штаноў прычыніліся алычовыя аксельбанты. Іх я садраў з камуністычнага сцяга. Я адсек галаву штандару камуністаў. Зямліста-чырвоная, з фекаліямі алею, каўбасы і чарніцаў, з ціхім хрыпам яна закацілася пад канапу. Ведалі б пра гэта бальшавікі-рэвалюцыянеры!.. Але ж гэтак я адпомсціў за рэпрэсаваных і расстраляных творцаў! За паэтычнага афрыканіста Гумілёва! Таму першы расшкамутаны мной сцяг быў менавіта бальшавіцкі, а не бумбамлітаўскі. Праўда, падобныя ўчынкі не перашкаджаюць мне і дагэтуль крычаць пра сваю поўную апалітычнасць. 3 першага пакаранага смерцю сцяга я зняў цудоўную блішчастую махру рэвалюцыйнай паэзіі. Юрась Барысевіч, калі даведаўся аб гэтым вандалізме, абвінаваціў мяне ў нерашучасці: «Ты зняў не галаву — скальп. I хаваешся пад ім». Але ён памыліўся. Ён не меў рацыі! I наогул, шлупай ты, Юрасік, у афрыканскую дрыгву!

Выбар кашулі быў таксама няпросты. Яе я шукаў па ўсіх менскіх крамах і кірмашах. Мне была патрэбная са своеасаблівай расфарбоўкай, дзе абавязкова мусілі расці пальмы і бегаць афрыканскія звяры. Тубыльская ануча! Недзе пасля дзесятай крамы я зразумеў, што тубыльскія рэчы варта купляць толькі ў тубыльскіх месцах. Таму я завітаў у адзін з «сэканд-хэндаў», што распладзіліся на тэрыторыі Беларусі, як мушкі дразафілы. Мяне ніколькі не засмучае, што я купіў паношаную вопратку. Прэч гідлівасць! Лідэр тубыльцаў абавязаны трымацца ўласных канонаў.

Асобнае месца ў экспазіцыі, бясспрэчна, займалі розныя напоі. Іх я выставіў на імправізаваным століку, зробленым з белых кубоў і прамакутнікаў, што былі абцягнуты шпалерным абрусам. На ім няроўнымі літарамі я напісаў паэму «Аб кракадзілавых Шханках». Прычым радкі паэмы перамяжоўваліся вершамі-іерогліфамі, якія нагадвалі чалавечыя галовы. Пад маім кіраўніцтвам палкоўнік-швейцар выпаліў на паперы дзіркі, што мусілі быць вачыма гэтых галоваў. Абрус я аздобіў трыццацю пластмасавымі шклянкамі. Адмысловай, каларытнай і апошняй кропкай гэтага відарысу сталі некалькі трохлітровікаў з «Кактусавым напоем» і «Кракадзілавым булькнутам». Рэцэпт прыгатавання той смакаты і цяпер трымаецца ў сакрэце, бо прывезены з краіны Гвінея-Бісаў. Дарэчы, і гукавая афарбоўка перформансу, дзе ёсць агу-ый (кракадзіл) і розныя маду (мужчыны) і уані (жанчыны), складаецца часткова са словаў адной афрыканскай мовы, якая ў сексуальным спалучэнні з беларускімі словамі загучала ў галерэі, як штабкавыя тамтамы.

1998


КАВАЛАК СА СТРАЧАНАГА ТЭКСТУ

ПЕРФОРМАНСА «КРАІНА КАКТУСАЎ»


ібо-бо-бо-бі-бо агу-ый
агу-ый агу-ый агу-ый
выпаўз з цемрачы
да вялізнага мбэ
мбэ стаіць
каля небастыка мбэ
мбэ а побач
не подлы грымз-ук
а маду
і уані
агу-ый агу-ый агу-ый
агу-ый выпаўз з цемрачы
а вакол уб-аля-ды
уба-элю рыкаюць
грукочуць
жалезнымі зубамі
ды язурамі б'юць
б'юць рытмы
патаемнага
Бога-сонца
што прыйшоў
да ўка грымзаў
маду маду маду
агу-ый агу-ый
1998

ДОБРАЕ НАДВОР'Е*

1

Будзем фатаграфавацца. Будзем хавацца. Пачнем кідацца чорнымі гарбузамі. Заплюшчым вочы, выцягнем кулямёт "Максім" і расстраляем свае белыя жаданні. А калі з неба прыйдзе чалавек з сякерай, тады гучна закрычым гукамі бубна пра нашы магнітныя ўчынкі. Ноччу, 13 верасня, мы пойдзем у парк імя Горкага, каб заняцца паглынаннем італьянскай гарэлкі "АSКА". Вырвем сабе языкі, выталупім вочы, ногі апусцім у раку Свіслач. Адчуем восеньскую прахалоду і глынем думак пра рыбіны, што сноўдаюцца па дне марскім. Потым запэцкаем у конскай крыві свае страўнікі, бо толькі яна выцягне з нас звычаі продкаў. Папросім прабачэння. Будзем маршаваць, махаць шаблямі. Напішам вялізны дыфірамб на перамогу парцалянавага над каштанавым. На мосце, што ляжыць побач з паркам, знойдзем сімвал Мапа. Гіпнозам надрукуем у сваіх галовах рыфмы і сімфоніі новага часу. Але калі супраць нас падцягнуць гарматы, мы схаваемся. Будзем сядзець сярод жоўтых пялёсткаў і ціха крумкаць. Як жабкі.


2

Выпаўзем змяюкай да цэнтральнага рэспубліканскага сарка- фага. Успомнім старыя звычаі. Адкаркуем бутэльку з сіропам вішнёвым. Натолім сябе асалодай салодкай. Зробім новы акведук, што будзе ахутваць дрэвы і агароджу, як павуцінне. Адным словам, упрыгожым родны горад цудам мастацтва. I вось тады націснем рукамі на неба, каб белы флегматык сыпануў цукру з перцам і карыцай. Назвы вуліц зменім да ценявога гуку "р" і "я". Затым каля сметніц мы паставім транспарант з цытатамі ад Каш-

Прапанаванае апавяданне мае каля 15 розных варыянтаў, напісаных Юрасём Барысевічам.

курэвіча. Дзядзька Фрэйд сядзе каля цырка і распавядзе казку пра геаграфічную заблытанасць і недасканаласць свету. Магчыма, у гэты раз супраць нас вышлюць танкавую армаду. Распачнем. Распачнем оперу пра цёцю Рагнеду. Болей нафталіну кінем на свае чырвоныя гальштукі і лакіраваныя лысіны, і з гэтага атрымаем эпілептычны радок. Закалоцімся. Закалоцім цвік у сцяну бетонавую. Спілуем прозвішча мінулага правадыра і, можа, нарэшце атрымаем прафесарскае званне.


3

Бо некалі я і ён боўталіся па менскіх пячорах, грызлі макавую саломку. Супраціўляліся дэспатызму. Спявалі песні па-андалуску. Зрэдчас выносілі на балкон свае ныркі, каб яны супакоіліся і загадалі два словы: "Гага сар". На ботах крэмзалі фарбай усялякія непрыстойнасці. Начавалі на даху лякарні № 6, хацелі ператварыцца ў лятучых звяроў. Будавалі сваю выспу, абмазвалі яе шакаладам і варэннем. Марылі жыць вечна. I калі здырдзіліся — самі не заўважылі. Бо наступіла зіма.

* Прапанаванае апавяданне мае каля 15 розных варыянтаў, напісаных Юрасём Барысевічам.

4 лістапада 1997


ДОНА

I

Будзетафа. Фатадзебу. Хазага раснебузы. Заплюшчым вочы нябожчыку, выцягнем гранатамёт з ягонай кішэні і бабахнем па белых муміях і жоўтых манекенах нашых мараў. Калі на гук стрэлаў з неба зваліцца бамбук і прыйдзе дрывасек з іржавай сякерай, сустрэнем яго грукатам патэльняў і відэльцаў. Раніцай у парку імя вялікага пралетарскага пісьменніка і аматара прыроды Горкага вырвем адзін аднаму языкі, выталупім вочы, ногі апусцім у заімшэлыя вусны Свіслачы. Абмыем пальцы восеньскай прахалодай, абліжам сляды нашай сяброўкі-русалкі, якая неаднойчы тапіла добрых і шчырых людзей. Потым афарбуем страўнікі рачной вадой, бо толькі яна ды некалькі кропляў цытрыны могуць нагадаць мінулае лета. Нарэшце, запросім Калумба і Кука выступіць у навінах па тэлебачанні і расказаць пра заблытанасць і спрэчнасць геаграфічных адкрыццяў у сусветнай кулінарыі. Адкрыем свае вайсковыя сакрэты ўсяму свету, каб ператварыць сваю краіну ў самую шчырую прастуху (сабе - па вуху). Заб'ем цвік на цэнтральнай станцыі метро: няхай тут прышвартоўваюцца падземныя караблі.


II

Выпаўзем тыгровай змяюкай па мастах і лесвіцах да цэнтральнага сталічнага морга. 3 зубоў святла і эскалатарнай працы сэрца зробім аэрапланерцела. Да яго крылаў прымацуем вены, якія будуць валачыцца па ўсіх тратуарах, дрэвах і дамах. Гэта будзе вялікай сеткай для лоўлі трутняў нашых шаманскіх жаданняў. Упрыгожым родны горад струменямі і фантанамі кетчупу ўсіх колераў фарбы. I вось тады націснем вушамі на неба, каб мушкі, птушкі і крылатыя паэты сыпанулі нам цукру з карыцай і перцам. Зменім стомленыя літары ў назвах плошчаў і вуліц на іерогліфы.

Схаваемся для адпачынку ў цёплай мокрай лістоце і старых цвілых сшытках з пракуратуры. Будзем ціха, як конікі, стракатаць вершы і сімфоніі Зміцера Вішнёва і Юрася Барысевіча ўсяму сусвету і пазасусвету. Але каб ніхто не чуў. Бо біць будуць.


III

Некалі я і яна ляталі лятучымі змеямі, цалаваліся і нюхалі гарадское задымленае паветра. Крычалі і енчылі на мове глуханямых пра сваё няўдалае каханне. Крэмзалі мётламі тратуары сваіх сноў. Змяталі ўсё смецце ў склепы пад хатамі, дзе з яго нараджаліся людзі. Рабілі з мараў жыццё, а з жыцця — успаміны. I калі пайшоў снег, мы апранулі тоўстыя медзвядзёвыя кажухі. Наш кетчуп ужо затапіў увесь горад — гэта сагравала душу. Голад знік.

1997


МАТЫЛЬКІ ПАД КУФРАМ*
Пераклад з амхарскай

Я кажу вам, спадары, не піце гарэлку. Так, мая задума вылятае праз фортку сусвету. Келіх зла апраметнага напоўніць вашыя вантробы. Пішу, твару, рызыкую, плюю ў калодзеж горкага сну.

На беразе пустынных хваляў Стаю
Я, з думкамі ў плямах.
Каціўся вал дзевяты ўніз.
Дарэмна піў я антыфрыз Іван
Іваныч Іваноў — Адзін з
цудоўных дактароў,
Псіхіятрычнае свяціла,
Але вылечвае без мыла.
Брэх галактычнага сабакі перапыніў мае думкі. Зоркалёт абрынуўся ў чорную дзірку.

— Дарагая, каханая, не-маг-чы-ма далёкая, у рэшце рэшт, як і я, адзінокая, у гэтым свеце ёлупаў ніколі не пабачу ні цябе, ні твайго кахання, ніколі, ніколі, паўтару...

— Паўтары!

Звон, трэск, скрыгат, я пераскочыў у іншую прастору. Зялёны карабель усміхнуўся і падміргнуў. Шалёна буркочучы, турбіны вынеслі нас на безыменную выспу. Скурчанае люстэрка космасу яшчэ больш скурчылася і паказала язык.

Увайшоў лекар з фанендаскопам.
Усміхаецца, зараза!
А ў самога няма нават вока дзікабразавага.
* Апавяданне напісана ў 1991 годзе на амхарскай мове сумесна з Андрэем Кадрэнкам.

Гарачы, да звону пранізлівы прамень плазмы голкай упіўся ў шэрыя мазгі.

Нахіленая пляскатасць. Шум рухавікоў. Жоўтая бясконцасць. Аблачына ацэтылену.

Іван Іванавіч паправіў пенснэ і праверыў пацыента на электрашок. Крык душы перапыніў маўчанне.

НЕ!..

Медсястра з поснай пысай,
па таемнай... не лысай...
Укол... Сон...

Пацыент прачнуўся і страсянуў галавой. Зоркавыя жахі булькнулі ў пустэчу. Доктар падміргнуў, і пустыня разламалася.

— Ну, усё. Тут рабіць няма чаго, — сказаў Сурветкін, выходзячы з палаты і зачыняючы за сабой дзверы.

Пачуўся крык. Сурветкін скалануўся і затрымаўся. Доктар усміхнуўся і паведаміў аб новым хворым, якога клічуць Крыстофер Райт. Павуцінне хваробы зашыпела, і Сурветкін тузануў на волю. Ён бег па калідоры.

Чулася:

— Адпусціце!.. Я гэтага не рабіў... 123... Каля 118 затрымаўся...

Сурветкін бег, але раптам нейкі псіх нечакана наскочыў на яго і, чапляючыся за бальнічны халат, замармытаў:

Я хацеў толькі кахання,
каб снег, на плячах тваіх плед,
ды яшчэ за акном сонныя гілі
бралі з рук маіх цёплы хлеб.
— Бяздарна, пошла, але гэтага хочацца і мне, — сказаў Сурветкін уголас і выскачыў на вуліцу.

А ўсё навокал патыхала праклёнам. Варона села на сук і гучна, з хрыпам, гыркнула. Свет перакуліўся і званітаваў механізмамі.


* Апавяданне напісана ў 1991 годзе на амхарскай мове сумесна з Андрэем Кадрэнкам.



ЛІСТЫ ДА ЯГО*
* Апавяданне напісана ў 1996 годзе паводле тэкстаў Алега Крупіна.

“Колькі ж я цябе не бачыў, мой дарагі Хвост?

Апошні раз мы запарылі па бярозавым веніку, выпілі па кубку віна і выкурылі па люльцы балотнага сусвету. А потым праз паперу стагоддзяў плявалі на патэльню часу. Здаецца, разляцеліся стракозамі. Таму давай сустрэнемся каля Казярога ў леташнім стагоддзі, каб не парушыць графік.


Твой Брыдота”


Я вываліў свой адказ у сталёвы куфэрачак, прыбіў яго да хваста сарокі і кінуў яе ў мора, але яна вырашыла ляцець без адпачынку і таму, мне здаецца, не даляцела.

"Колькі ж я цябе не бачыў, мой дарагі Хвост? Сёння з раніцы ў мяне быў брыдкі настрой. Я зусім не ведаю, чаму ён у мяне такі. Я умыўся дрыгвянай вадой, паглядзеў на агідныя хаты за акенцам, і мне стала да жудасці адзінока.

Я назіраю вакол сябе звярыныя твары, апырсканыя юшкай, ртутны небасхіл, які абсыпае мяне аскепкамі роспачы. Я хаджу па непралазным гушчары маны і нянавісці, тапчу нагамі ўлас- ныя вартасць і каханне. Я кладуся адпачываць з думкамі пра стагодцзі і падымаюся цыклопам, каб не ўбачыць золак... А чаму я такі, не ведае ніхто, нават я.


Твой Брыдота"


Я вываліў свой адказ у сталёвы куфэрачак, прыбіў яго да хваста сарокі і кінуў яе ў мора, але яна вырашыла плыць без адпачынку і таму, здаецца, не даплыла.


"Колькі ж я цябе не бачыў, мой дарагі Хвост? Пачуў ад знаёмых, што ты глытаеш небяспеку. Таму крычу да цябе!.. Не палі! Не ўжывай! Не лайся! Не спрачайся! Не раві! Не крадзі!


Твой Брыдота"

Колькі ж можна слухаць? Я — мужык — у плямістай скуранцы, з вялізным сінім вокам, трымаю ў адной руцэ цыгару, у другой — поўную шклянку бразільскага рому.

Я выліў свой адказ у сталёвы куфэрачак, прыбіў яго да хваста сарокі і кінуў яе ў мора, але яна вырашыла бегчы без адпачынку і таму, здаецца, не дабегла.

"Колькі ж я цябе не бачыў, мой дарагі Хвост? Так. Лісты ідуць вельмі-вельмі доўга, таму вырашыў павінша- ваць цябе з Новым годам! Зычу табе здароўя, якога не маюць нават сланы.


Твой Брыдота”



ХУТКАЯ МЕДЫЦЫНСКАЯ ДАПАМОГА
Камар Хвядос чмякнуўся аб люстэрка-загароду. БАМС. Хрушч Антух пратараніў лімонную лямпачку-маяк. БРАМ-М! Прусака Аўтуха прыціснулі пантофлем-шлагбаўмам (300 гр.). БУМ. КР-КР-Кр.

Мураш (курашка, курсік) Мікола зваліўся ў журавінавае варэн- не. ПЛЯСЬ.

Плюска (блошчык) Генюш забіты кімсьці незразумелым пунсо- вым аб'ёмістым. ЛОПС. ЛОПС. ЛОПС.

Здыхля мышаня Віктусь трэснулася аб зубы гагатавага ката БРЫ- КЕТА-МАФІЁЗІ. ХРУМ.

Муха (мушка, клушка) Варуся глазуравая чвякнулася ў павуці- ну-гасцініцу. Ш-Ш-Ш. Ш-Ш-Ш. Ж-Ж-Ж.

Павучына Валех - серавадародны — трапіў у серавадарод-пас- тку. ЖБОК...

Пацук Барнась — небарака — паспеў пад'есці брыдоты-пачас- тунку. БРАЗЬ.

Моль (свірнавая, брызглінавая, дубовая, пупышкавая, парасонавая, бульбяная, дывановая, пакаёвая, лістоўнічная, цыбульная, мэблевая, рапсавая, парэчкавая, свірэпавая) Аршуля пырхала. Грукнулі клямары-забойцы. БА-Бах!!!

Вош Ева — несамавітая, бляклая, зубатая. ЛОП... Конік (прузік) Зміцер джвугнуўся аб сцяблінку-слуп. БЛЯМ! БЛЫХА (скочка) Анэта - пякуча-нязграбная. СКОК. СКОК. ЛЯП. БРЫК.


П. - Барон занавесіў чырвонымі, колеру «кітайскай вішні», фіран- камі акно. Запаліў п'яўкападобныя свечкі. Узяў калматы венік і паволі пачаў падмятаць запылены, засмечаны паркет.


1995



УДМУРЦКАЯ АБЛАЧЫНКА
Калі месяц заплюшчвае свае марганцовыя вочы, таварыш Л. выходзіць на вулкі металічнага горада. Ён з асалодай дыхае паветрам, якое смярдзіць тухлым мясам. Галоўныя заняткі Л. у гэты час — шпурлянне вялізных камянёў у ліхтарнае сургучнае шкло. Дзіньканне шкляных аскромкаў нагадвае фашыстоўскія маршы. Ад яго на душы становіцца неяк брыдка і брудна. Звычайна на гукі збягаюцца мясцовыя дзікія каты. Яны падхопліваюць крыкі мёртвага шкла, і маршы ператвараюцца ў артылерыйскую кананаду. Тады расчыняюцца вокны ў суседніх дамах, і людзі злосна пачынаюць успамінаць розных бабулек, дзядулек і сабак. Гэта Л. падабаецца больш за ўсё. Яму падаецца, што ў гэткія хвіліны горад ажывае. Тады Л. пачынае бегаць па няправільных траекторыях і крычаць песню пра паветраных зайцоў, што жывуць на планеце Марс. Гэта канчаткова псуе маральны дух абуджаных гараджанаў — звычайна яны выклікаюць паліцыянтаў. Апошнія на месцы начнога спектаклю знаходзяць толькі бітае шкло і рудую паперку з дзіўным надпісам: «Фрак — барак!» Таварыш Л. працягвае начныя гулянні па іншых раёнах горада, дзе ён зноў наладжвае колькі феерычных спектакляў. Калі яму надакучваюць падобныя ўцехі, ён выцягвае з кішэні пісталет «ТТ». Цудоўна расстрэльваць зялёныя вочы, расціснутыя на небе металічнага горада! Потым таварыш Л. выцягвае з кішэні кавалкі марлі і чапляе іх на пад'езды. На жаль, раны вуліц ад гэтага не вылечваюцца. Але прыемна ўсведамляць, што ты робіш добрую справу - дапамагаеш роднаму гораду заглушыць страшэнны боль. Калі на небе ўспыхвае жоўтае вока спадара С., таварыш Л. супакойваецца. Ён падыходзіць да пурпуровай бездані. Затым, пракрычаўшы словы пра салёныя палі, дзе жыве ягоны дэбіл-бацька, знікае — як атрутны хомар.

Файна сачыць за пурпуровай аблачынкай, якая падае ў пурпуровую бездань.

1997



ГАРАЧКА
(спакой)

(бездапаможна праўлены твор)

(дапаможнік па лянотнаму тварагу)

(памада і спадарожнік пакладзеныя на ноты ворага)


Манах выйшаў (не тое — выпаўз прашлындаў прашпацыраваў правыў) са склепа. (шайба ляцела са слядамі) Ён (! анёл дыміў цыгарэтай!) там гуляўся на нарах у нарды. (народ раны залізваў) Ён там губляў (русізм) на небе (лепш небастык) нікелевыя (дрэнна) норы. (адчулі які нораў у дзяўчыны) У яго на руках (?) бялелі вараныя кальмары (можа фары). Мары прапаўзалі па зубах (лытках) варанаў. Ён белым мармурам зубоў адгрыз галаву агурку (кісла), які зелянеў (гарэў полымем) па суседству з кальмарам. Камар смактаў кроў (крывю). А недзе ў вышыні пэцкаліся ў алеі калматыя касмічныя (можа марскія?) алені.

— Якая багатая саліцёрнасць (прафесіяналізм), — сказаў манах (хрысціянізм).

— Ты - не манах (паланізм), — сказаў Прасторавы Хвост. — Ты - Абдурахман-марак.

— Паглядзі, якія ў мяне кірзавыя боты, — сказаў фальшывы манах.

— Ты гэткіх не бачыў. Бо ведаю. Але мушу.

— Што-што? (лепш - у)

— Мушкі Цэ-цэ лётаюць.

— Не - саліцёрнасць.

— Самае галоўнае — на літарах няма тлуму.

— Магчыма. (можа так сталася верагодна вы маеце рацыю ідыёт)

— Але прыглядзіся як па травах бягуць суслікі (парсюкі). Прыслухайся як непаўторна гучыць трамбон (рэдактары спяваюць).

Абдурахман задумаўся (сэрца забалела). У дуду дзьмухаў модна. Тое, што ён не сапраўдны манах, ён, вядома, падазраваў... Але ў рэшце рэшт яму было похеру (выдатна!). Але тым не менш яму хацелася выпіць гарэлкі (сакэ). Цэлы месяц ён піў толькі піва. А гэта для чалавека, падобнага фальшываму, было поўным вар'яцтвам.

Кілішак, — сказаў Абдурахман. — На ягоным дне корпаецца халодны склеп і чырвоная градусная рыбіна (шчупак вугар акула).

Смак і гамак.

Арамах.

А вы, як пагляджу, цынікі, — сказаў чырвоны трус.

Ды пайшоў ты, — сказалі.

У ніякім разе. Я зараз буду рэпрэсіі праводзіць. Многа вы вынішчылі нашага брата. Я вас пастраляю каля сцяны з бетону (занадта моцна). Пасля на гэтай сцяне намалюю бярозу.

Разумнік.

А вы як думалі?! А ну, шыхтуйся!

Фальшывы манах і Прасторавы Хвост трохі аслупянелі. Песні пеўням спявалі. Ну, не нахабства? Трусы ўсялякія бегаюць. Свалата.

Я, — выціснуў Абдурахман.

Ты, — пагадзіўся трус.

У гэты самы час па галінках бегалі прусакі і жабкі, па трубах грукалі круглякі лёду і снегу.

Гэта ўсё свалата, — сказаў Абдурахман. — Хачу гарэлкі. Бо я - касманаўт-алкаголік.

Не месца гэткім у нашых шэрагах, — сказаў трус і выцягнуў аднекуль дубальтоўку. - Маліцеся.

Балкампёсы, — сказаў Абдурахман. — Майткі з сэканда- хэканда. Я між іншым баксёр. Б'ю, як разцамі жвакаю.

I Абдурахман грукнуў паганага дубальтоўшчыка па чырвона- асфальтавай пысе. Той ікнуў і шмякнуўся на травы. Прасторавы Хвост вяроўкай абматаў шыю труса і праз пяць хвілінаў задушыў.

Фррр, - фыркнуў першы.

Фурр, — фыркнуў другі.

Вой-вой, глюкі. Надакучыла белая гарачка. Хочацца белых лілей. Марыцца на пляжы паляжаць. Не буду! Не дуду! Я — не мудак! Я — вурдалак!

На брукаванцы (асфальт) ляжалі сабака і трус. Патыхала. Туманіла. Усе спяшаліся на працу. У руках былі вялікія скураныя партфелі. У руках трымцелі дзіравыя торбы. У вачах свяціліся бруд і кефір.

(паэзія абсурду Постмадэрн? Адабраў - на свой густ - 8 радкоў, якія можна даць нізкай у рубрыцы "ПАСЛЯ НАС". - Рэд.)

2000



ХМАРЫ НА ГАРОДАХ
Я сядзеў у парыльні і чытаў газету. 3 носу на літары пляскалі іялізныя каламутныя кроплі. Нечакана хтосыді пастукаў.

Калі ласка — заходзыде, — запрасіў я. Зайшоў чалавек, закручаны ў прасцірадла.

Добры дзень.

Добры дзень, — згадзіўся я, — сядайце. Хочаце пачытаць?

Не. Не, - чалавек уздыхнуў і залез на паліцу.

Вы хто? — пацікавіўся я.

Злодзей. Учора я ўкраў вашу гіру.

Малайчына, - ухваліў я.

Крыху стаміўся, - чалавек зноў уздыхнуў. — Трыццаць два кілаграмы - шмат.

Хочаце штосьці яшчэ ўкрасці?

Хачу.

Крадзіце, - дазволіў я. - Хадзем, я пачастую вас квасам.

Я б каньяку выпіў, — прызнаўся чалавек.

Каньяку няма, — засмуціўся я. — Ёсць гарэлка.

Добра.

Мы пакінулі парыльню і прайшлі ў прылазнік. Тут на стале ўжо стаялі талеркі з салатай і кубкі з квасам. 3 лядоўні я выцягнуў пляшку гарэлкі.

Вы як любіце — з кубка, кілішка ці рыльца? — пацікавіўся я.

Давайце я пракамбіную.

Гэта як?

Буду піць з рыльца. А запіваць — з кубка.

Цікавы праект.

Чалавек першы раз усміхнуўся і паказаў зялёны зуб.

Вы здагадаліся — я праекціроўшчык. Я праектую наш горад.

Гэта нецікава, — заўважыў я. — Я, напрыклад, люблю ляжаць на балконе і разглядаць аблачынкі. Гэта цікавей.

Не згодны, — запярэчыў чалавек. — Акрамя афіцыйнага праектавання я займаюся неафіцыйным. Гэта адбываецца па панядзелках у сне.

I які вынік? — запытаўся я.

Наш горад папрыгажэў. Вакол паркаў з'явіліся трыццаць чатыры дзоты. На плошчы Леніна паставілі помнік Троцкаму. Каля рэстарацыі «Чырвоны мак» пабудавалі вадапомпавую вежу. Вакол гарадскога выканкама выкапалі некалькі траншэй і ўстанавілі каналізацыйныя адстойнікі.

Вы трубадур.

Канечне, галоўнае ў нашай справе - не перабольшыць. Людзі нашай прафесіі павінны валодаць пластыкай розуму і абавязаны быць хранічнымі алкаголікамі.

Яны абавязаны лётаць, — дадаў я.

Безумоўна. Тут павінен прысутнічаць палёт. Чаму многія паэты співаюцца? Яны п'юць, каб лётаць. Некаторыя займаюцца падводным паляваннем — гэта таксама своеасаблівае лятанне. Скачкі з трампліна і дахаў — трэці від палётаў. Выдатны па-свойму палёт на дэльтаплане — але гэта прывілея багатых. Самая даступная і лёгкая разнавіднасць палёту — п'янства.

Ваша філасофія можа загубіць чалавецтва. Вас нельга пускаць у дзіцячыя сады і школы.

Давайце вып'ем квасу, — запрапанаваў праекціроўшчык.

Я пасміхнуўся. У кубках бліскалі маленькія бурбалкі і разынкі. Тут таксама прысутнічаў палёт.

За ваша нахабства! — абвясціў я.

За вашу даверлівасць! — дадаў праекціроўшчык. ч I за мяне — праекціроўшчыка.

Не падавіцеся, — заўважыў я.

Мы чокнулісякубкамі, як два алені рагамі, і выпілі.

Вы любіце халву? — пацікавіўся я.

Люблю. Мне падабаецца, калі яна стаіць на стале на фоне кветак. Ствараецца ўражанне радасці. Тады я адразу прыгадваю горы.

Значыць, вы займаліся альпінізмам. У вас позірк пераможцы гор.

Так. У пяць гадоў гэта была мая галоўная мара. Тады я паставіў свой рэкорд — я перамог хатнюю шафу. Як зараз памятаю: залез на яе пры дапамозе зубіла і малатка — і я, і шафа паваліліся ўніз. Вось гэта рамантыка.

Вы ідэаліст.

Я рэаліст.

У любым выпадку вам трэба заняцца лячэннем сабак. Мне падаецца, у вас атрымаецца.

Праекціроўшчык неяк сарамліва заморгаў вачыма:

Вы думаеце, атрымаецца?

Упэўнены.

У маім жыцці заўсёды прысутнічалі жывёліны. Яны неяк ліпнуць да мяне. Так у маёй кватэры развяліся пацукі і мышы. Нават на працы мае супрацоўнікі нагадваюць жывёлін — гэткіх мілых бройлерных пеўняў, — праекціроўшчык уздыхнуў. — Але вось лячыць я пакуль яшчэ не спрабаваў. Праўда, у мяне ёсць маленькае захапленне: я зрэдчас палюю — адстрэльваю дзікіх качак.

Дык будзеце халву? — зноў запытаў я.

А панюхаць можна? — пацікавіўся праекціроўшчык і ўсміхнуўся.

Я таксама ўсміхнуўся, прайшоў да насценнай шафы і выцягнуў пакет з халвой.

Нюхайце! — крыкнуў я і сунуў ласунак пад нос госця.

Праекціроўшчык зажмурыў вочы, заціснуў рукамі вушы і са свістам уцягнуў у сябе паветра.

Адчуваеце, як мы падымаемся ў паветра?! - закрычаў я. — Вакол лунаюць чайкі, плаваюць дэльтапланы і рояцца чмялі!

Так! Так! — падхапіў праекціроўшчык. — Я вялізны бамбардзіроўшчык! Дыхаю дымам, пахам мёду і гарам! Я пашкоджаны і падаю ў марскую бездань!

Іншы свет! — паведаміў я і прыбраў пакет з халвой з-пад носа праекціроўшчыка. — Мне здаецца, мы астылі — час у парыльню.

Можа, мы пары напусцім сюды? Каб нікуды не хадзіць. Проста расчынім дзверы і парыцца будзем тут — з квасам і гарэлкай, —запрапанаваў госць.

Давайце лепш палаемся, — прапанаваў я, — вы занадта мне падабаецеся — баюся пасябраваць. Давядзецца разам арганізоўваць розныя пікнікі, хадзіць у грыбы, на рыбалку, на паляванне... Карацей, праблемаў наплыве — баржа!

Праекціроўшчык вырачыў вочы, пачырванеў ад напругі і ціха выдыхнуў:

Падлюга!..

Яшчэ. Яшчэ, — пачаў падбадзёрваць я. — Разгортвайце крылы! Раскрывайце адвечную прыгажосць нашай мовы!

Не магу, — прызнаўся госць, — няма моцы. Не магу адшукаць адвечнай прыгажосці. Толькі лопухі і рамонкі.

Небасхіл пакрыты плеўкай у 32 сантыметры, - паведаміў я. — Гэта плеўка, як хірургічная пальчатка, стварае ўмовы для стэрыльнасці. Зверху на нас навальваюцца тоны нябеснай музыкі. Мы яе не чуем, а толькі адчуваем. А вы кажаце аб нейкіх акселератах-лопухах. Мы абавязаны спяваць песні аб касміч- ных глыбінях.

Праекціроўшчык усміхнуўся ва ўсю сваю картаграфічную мысу.

Вось бачыце, вам слон у вуха плюнуў, — нечакана зрабіў выснову праекціроўшчык.

Я заўсёды падазраваў, што са мной не ўсё добра, — прыз- наўся я. — У дзяцінстве мяне вадзілі да лекара, і лекар доў" праслухоўваў маю грудную клетку. Ён казаў, што ў мяне там сэрца, а молат. Таму вы маеце рацыю. Напрыклад, я заўсёды любіў маляваць бегемотаў. Цалкам магчыма, што ў вуха мне плюнуў не слон, а бегемот.

Вы не спрабавалі лячыцца?

Аднойчы, - сказаў я, — я выехаў у лес і паспрабаваў расшыфраваць мову дрэваў. Я доўга ўслухоўваўся ў іх рып, гуд, шолах. Ламаў кару. Шараваў рукамі мох. Але ўсё было марна. Я нядужы.

Ад хвалявання праекціроўшчык ускочыў і стаў хадзіць па прылазніку — падлога зарыпела, надрыўна забурчэла лядоўня, лямпачка ў свяцільні пацямнела і зрабілася марэлевай.

Падзякуйце мне, — паведаміў праекціроўшчык, — на гэтым тыдні я падпісаў генеральны праект. У наступным месяцы, згодна з праектам, ваша хата ідзе пад знос, разам з прылеглымі да яе гаражамі і прысядзібнымі надзеламі.

Вы разумны чалавек! — здзівіўся я.

А вы ведаеце, — раптам зашаптаў праекціроўшчык, — учора, калі сонца выкацілася з-за хмары, я стаяў на часопісным століку і разважаў пра псіхалогію птаха. I мне прыйшла думка запусціць у неба мой вядзёрны гарбатнік. Я нават уявіў, як ён будзе куляцца ў паветры. Гэткі сінтэз хмары, сонца, птаха і жабкі.

Вунь! — раптам закрычаў я, тыкаючы пальцам у кут.

Праекціроўшчык спуджана вырачыў вочы.

Вунь! — зноў закрычаў я. — Там хаваецца дамавік-лазнік! Там бліскае вока! Калі так бліскае вока, дзесьці нараджаюцца дзеці пад грукат барабанаў!

Праекціроўшчык рэзка выдыхнуў паветра, рыкнуў і апусціўся на кукішкі.

Пачакайце, — замармытаў я, таксама апускаючыся на кукішкі. — Цягнікі ідуць па раскладзе. Таму яны і не сутыкаюцца.

Я не цягнік — я бронецягнік, — удакладніў праекціроўшчык.

Калі ў лазні яшчэ жывуць дамавікі-лазнікі, значыць, лазню вы не знясеце... Вы не праекціроўшчык!.. Вы не злодзей!.. Хто вы?!

Я той, хто імчыць на крылах ночы! — заекатаў госць. — Я заглушаю выццё мора! Я марыную ласгавак! Я выношваю шкодныя ідэі! Я вельмі падазроны суб'ект! Я ўкушу вас за левую нагу!

Хто вы?! Хто вы?! — з пафасам заенчыў я.

Я твой брат, няшчасны.

Падае заслона.

1996-1997



4 КУЛЬТ АСОБЫ


КУЛЬТ АСОБЫ
У 1999 годзе ў Рэспубліканскім палацы мастацтваў Беларусі я правёў перформанс "Культ асобы", які стаў працягам майго чарадзейства, зробленага ў Бярэсці ў 1998 годзе на Акцыі "Чацьвёра і Вішнёў-аб'ект". Тады мяне зрэзалі нажом са сцяны. У гэты раз я скалаціў мабільную перформарную групу, гэтак званую "Спецбрыгаду афрыканскіх братоў", якая мусіла мне дапамагчы ў ажыццяўленні маіх грандыёзных планаў. I мы рабілі культурныя выбухі! У Палац мастацтваў я заехаў у чырвонай труне, пасля чаго мяне забальзаміравалі цестам і аблілі бензінам. Прысутныя былі проста шакіраваны. У адной жанчыны здарылася істэрыка. Мая місія была выкананая. Як вядома, на месцы палаца некалі табарыліся могілкі... Канцэпцыі скрыжоўваліся свастыкай. У сваіх склепах ад злосці варушыліся Сталін, Ленін і Гітлер.

Афрыканеры прачыталі мой трактат "Культ асобы", закалацілі труну і панеслі цела ў маўзалей. Зайздросціце, дыктатары, канцлеры, прэзідэнты і сакратары ЦК КПБ! Пры жыцці я стаў не проста культавым, а нашчадкам вялікіх фараонаў.


ТРАКТАТ "КУЛЬТ АСОБЫ"
Аб'екты могуць быць вечнымі.

Вішнёў-аб'ект - рэдкая форма вычварэння.

Аб'ект — і ў Афрыцы аб'ект.

Вішнёў-аб'ект — гэта патэнцыяльны вораг маразматыкаў.

Аб'екты могуць ператраўліваць сегменты вычварэння.

Не кажы аб'екту, што ён інсталяцыя, бо атрымаецца акт людажэрства, машынажэрства, дрэважэрства, звяругажэрства, тараканажэрства і г. д.

Аб'ект не заўсёды ў поўнай меры аб'ектыўнасць.

Аб'екты бываюць шызафрэнічнымі з прычыны сваёй генеалогіі.

Аб'ект можа выдаваць паролі, піктаграмы, графікі і іншую лухту, а можа не выдаваць нічога.

Вішнёў-аб'ект, безумоўна, салодкая рэч.

Вішнёвы выспяваюць на тубыльскіх прасторах, бо там шмат цукру і какосаў.

Аб'ект — гармонія і дыскамфорт на адной пысе.

У аб'ектах нараджаюцца дзеці.

Ты таксама аб'ект.

Вішнёвы-аб'екты як вынік пабочнага эфекту.

Розум — гэта аб'ект у аб'екце.

Аб'екты маюць розныя смакі.

Тэрыторыя — прастора для дыктатуры аб'екта.

Паважанае спадарства! Таямнічы рытуал пахавання скончаны. Прашу сяброў і блізкіх нябожчыка пакінуць пляцоўку.



АКУЛЫ ВАЛЯЮЦЦА НА ДАХУ ДУШЫ
я не існую
мяне няма
я па-за святлом бытла
я па-за святам Лондана
на плячы татуіроўка роўная
я не чалавек
я падлога вектарная
песня праектная
пад нагамі стоўчыка сусветнага
мяне няма
манка на матрацы
ёсць нейкая трансфармацыя вакууму
вайна на кукішках
вантробы без розуму
не існуе зоны зла
так на кансервавых заводах
робяць мінеральную ваду
з пахам селядца
гэта марная справа
заклятая леапарда
левы парад дада
мяне няма
2000


КАНСТАНЦІНУ АЛІМПАВУ
(АЛІМП ДЛЯ АПЬПІНІСТАЎ)
На сонечным куфры спала сама эпоха
фенаменальны эга-альпінізм дыхаў пухам
зорны россып граў у Лато
падаў на зямлю дождж залаты
па царскіх залах гуляў паэтавы
ток электрычнасць працінала рыфмы каток
на бессмяротных крылах уздымаўся
друкаванай паперы маток


УЛАДЗІМІРУ МАЯКОЎСКАМУ
(МАЙ ЯК ВЕЦЕР ВАКОЛ МАЯКА)
На цэнтральнай чырвонай плошчы
стаіць чалавек -
у руках аблокі
На галаве чыгуннае сонца
на штанах маціцовы лак
Ён разліў сваю лаву слоў
і фарбаў
Як тысячы сусветных лямп
і фараў
I грымяць пазыўныя
Грамадзяне!
маяк падае сігналы
Не варонам і Врангеля баронам
А па рангу рэвалюцыйным фараонам!


КАЗІМІРУ МАЛЕВІЧУ
(МАЛЯРЫЯ НА МАЛЫМ ПОЛЮСЕ)
Бубны забабоны і цені супрэматычныя
рэчы геаметрычныя з вуснамі феерычнымі
на квадратах розных п'юць каву аксамітную
яны выцягваюць з кішэні аспірыну вочы
і застыгаюць у подыху дынамічнай ночы


ІОСІФУ БРОДСКАМУ
(БУТЭРБРОДЫ ЯДУЦЬ КАЛІ ІДУЦЬ УБРОД)
Ля кісейнага мора стагнала Іосіфа аднавокая
рыба
Адвальвалася заморская луска Хадзілі людзі
міма
У кацялках і рэйтузах У мыльных робах з
Рыма
А паміж кантынентамі хрыпеў драўляны
мосцік
Па ім як па жывым караблі шпацыравалі
рознакаляровыя дзеці
Ім было напляваць на хвосцік рыбы і сонечны
дзень


ЖАНУ ТЭНГЛЕ
(НА ТЭЛЕФОНАХ ГЕЛЕВЫЯ МАТОРЫ 3 ТЭНТАМ)
На фешэнебельных партрэтах сінелі
супер-машыны
канструкцыі дэканструкцыі рукамі пілавалі
15-цю галовамі махалі і зубы тачылі
што былі 23 футы ў даўжыню і 27 у вышыню
шыпелі шэрыя механічныя палосы
як напалову змярцвелыя восы


ВІКТАРУ ВАЗАРЭЛІ
(ВЫЛІЗАМШЭЛЫЯ АРЭЛІIЧАМУСЬЦІГАРЭЛІ)
Прадказаў эльф нараджэнне сеткі звышновай
прытым з чорнымі і белымі рэльефамі
для пэўнага часу гэта сталася міфам
рэле ганяла святло і аліфу па ліфце
а на заднім плане плакаў морквай Нью-Йорк
новыя мегафоны і пражэктары ляцелі праз
фортку
у антычную аптычную запацелую норку


ФРАНСУ МАЗЭРЭЛЮ
(ФАКТУРА МАЦЕРЫКА НА МЕТАЛЕ)
На заводах Бельгіі ёсць экзатычныя кветкі
Іх сілуэты замацаваныя пляскатымі
варштатамі
Там жа выбівалі кувалдай металічныя дрэвы
Бровы вежы з Кранштата
I твары для таршэраў і вёдраў
А брукаванка рыпіць уверцюрай
Так — перад вачыма гравюра

МАРСЭЛЮ ДЗЮШАНУ
(ШАТАН ЗАДУШЫЎСЯ НЕ ШАМПАНСКІМ
А ЛІМАНАДАМ ДЗЮШЭС)
Чаму не душыцца спадар Разэ Селяві?
мабыць мармуровыя кубікі распушыліся да
стадыі цукру
тэрмометры выгнулі хвосцікі ртутныя па
тэорыі Кру
а суары муркаючы зжавалі саспелыя пі-радкі ва ўзорах сталёвай клеткі нарадзіліся белыя
піражкі
і ўся гэтая смачная тля падала ў бутляныя
фуражкі

ГЕОРГУ ГЕЙМУ
(ГЕАЛАГІЧНАЯ ГЕМАТОМА)
Пад ільдом кафляным ракі Хафель
на дне ляжаў жоўты партфель
у ім сядзелі мілыя вершы з крыльцамі
якія глыталі патаемна мёд праз рыльца
пляшкі
побач адзінока сінела шахматная фігура -
пешка

ВАСІЛЮ КАН ДЗІНСКАМУ
(НЕ КАНАДАI НЕ ЗІМБАБВЭ)
Абстрактныя піраміды Хеопса
быццам празрыстыя танкі
міндальны праносіцца ранак
астральны пануе хаос
на Марсе растуць каласы пшаніцы
яны шыпяць ад расы сініцай
разлятаюцца ад ветру валасы каханай
жанчыны
з бадуна баліць галава ў мужчыны
ён п'е халодны расол

ПАБЛА ПІКАСО
(ПІКІ КЛАСНЫЯ ПА БЛАТУ АД ГОРНАЙ КАСЫ)
Напэўна і ў Афрыцы ёсць мястэчка Малага
там пластыка ластаўкі ляжыць
на ружовых палёх контура талага
там дзяўчынкі ходзяць на шарах
і птушка Герніка сядзіць на зламаных марах


САЛЬВАДОРУ ДАЛІ
(ДАЛЯГЛЯД ТОЛЬКІ ДЛЯ БАГАТЫХ
ДЭЛЬФІНАЎ - ДАЛІ БОГ)
Геній з вусамі да неба
кактэйль размешваў на крыві
Грамадзянская вайна! - крычалі
гішпанцы з шаблямі крывымі
але жанчына Галантна
перабірала белымі пальчыкамі
раяль выбіваў Далягляд
на сініх палотнах варанчыкамі
і полымя скручвалася ў спружыны
і застыгала залатымі шынамі
на якіх былі дэльфіны

ІЛЛЮ ЗДАНЕВІЧУ
(ЗДАНЬ НАД БЕЗДАННЮ)
Гузікі бліскалі ў Піцеры і Парыжы
напэўна хруць персвеці рынерыжы
як вядома акрэслілася не здань
ды вялікі творца пляваў у бездань
яго прозвішча фіксавалі градусы
моцнага напою футура-фабусы

ГЮНТЭРУ ЮКЕРУ
(ЮНКЕРС ДЫМЕЎ НАД КУРСКАМ)
Чалавек у панцыры з кінетычных цвікоў
ён нарадзіўся напэўна ўзімку
калі месяц быў маленькай срэбнай радзімкай
на малочным целе вякоў
бачыце як замест зорак-моржыкаў
на чорным небе выспяваюць вожыкі?


АМАДЭО МАДЫЛЬЯНІ
(ЗАДУМЕННАЯ МАДЭЛЬ ДЫЗЕЛЯ)
Пяшчотная ручка дзяўчыны як ліяна
Далонька выцягнулася ў накірунку
фартэпіяна
Ножка выцягнулася як у балеце
Твар у берэце падоўжыўся ў прадчуванні
кавалера
3 ружовай карціны сыпалася карыца
шпалерная
Лірычны свет быў пад аховай рыцара вернага
I нехта стаяў на сінім балконе і паліў цыгарэту
Ён глядзеў як унізе варушыцца
геаметрызаваная карэта

ЭНДРУУАЕТУ
(ЭЛІКСІР ЭНДАКРЫНОЛАГА)
Сярод амерыканскіх прэрый жыве паэт
Тэмпера матылькамі асядае на герб
На ржавых даляглядах спявае дуэт
У ім бяруць удзел герб і капялюх-брыкет
Тут любы штрых не падобны на штык
Шыхт гэтых карцін — паэтычны шык
***
па берасцейскіх аблоках Так
пусцілі перформанса ток
я стаю з малатком у цягніку
я таварыша Брэнера б'ю
у аблоках сядзіць балабух
гэта можа лоб кнігі нервовай «брэменскі
пісталет»
гэта можа лабок правакатара Брэнера
моцна б'ю малатком і абцасам гада
атрымай дэбошу лішайны білет
ад беларускага боса
па самыя зубы шкілет
косці і скура
2000


ПРЫГАЎСКІЯ ХАКУСАІ
Твар выцягнуты як у жырафы
У чалавека ў аквалангу.
Ён напэўна напалову дыназаўр,
Гэты чалавек падобны на жырафу.
У яго ёсць машына — рафінаваны рафік.
Яны абодва рахіты
У яго была клікуха — Фікус ціхі
Бо мог ён выпіць пляшку воцату піцерскага.
Так - аквалангіст, вядома, марынаваны
рахітык.
Бо ён літаратурны крытык.
Зрэдку ён ужывае новакардзін.
Апе жырафы — гэта дзеці дыназаўраў
Без аквалангаў.
Там-тарам-там-там.
Аквалангі-тарам-там-там.
Дыназаўры-тарам-там-там.
Жырафы-тарам-там-там.
Чалавекі-тарам-там-там.
Там-тарам-там-там.
1997


КАКОСЫ I ПАЛЬМЫ ВАЗНЯСЕНСКАГА
Перабіраю касеты магнітафонныя як косці.
Пераглядаю сваім вокам людажэрскім
этыкеткі
— паўсюль аксамітныя какосы.
Мне патрэбныя людзі!
Але няма,
Бо прайшла мода.
Я - апошні, з людажэрскім вокам,
Лячу ў ракеце на Венеру.
Няма чалавека ў яйкавых вокнах —
Можа, будзе на новай планеце?
Углядаюся да болю ў вакуумную прастору.
I раптам там бачу нейкую бутлю з коркам.
Этыкетка абвяшчае — рыцына!
I далей рыцарская прыпіска:
«Прымаць па сталовай лыжцы штодня
усім людажэрам з планеты Зямля,
пакуль іх мазгі падобныя на пальму».
2000

***
у абойме чатыры патроны
гладкіх і блішчастых цара
першага раскрышу аб белы граніт
вока што ляжыць тутака
упрыгожанае кругамі броваў
выцісну вонкі
і ўпаду ў жоўтае лісце
другі быццам гуляючыся ў
стрэлку гадзінніка
пераляціць па арбіце пакоя
пакіне пячатку на люстэрку
на маім адпюстраванні
а трэці падобны да
знятага з трона
да залатога сабакі
ўгрызецца ў неба
у блакітны халадзец
у мёртвае цела
чацвёртага апранутага пацалункамі
караную сам
1998


***
Іллю Сіну

ну што Ілля рыхтуй мыла і вяроўку для шыі бяры
шынель і дпя раны адэкалонную
Шанель
Там наперадзе вашывая шрапнель
і паехалі ў Польшчу таямнічую
там прыйдзем у фонд празаічны
скажам Вось і мы
далі за кабету з бухгалтэрыі калым
прыехалі ў купэ першага класа
паядалі дарагую шакаладную кашу
уяві на фоне прыгожай Варшавы
задушаць нас польскім шоўкавым шалікам
і вяроўку беларускую не заўважаць
мы скажам перформанс літаратурны
засмажылі
баксаў толькі на шыбеніцу хілую
на астатняе не хапае - прабухалі мілыя
гэта як па Хармсу Мы не хамы
так звычайныя паэтычныя хамлы
на могілках сэксафоняць млыны
вартаўнік адкопвае душманскія міны
у руках Сіна соннага сіняя фінка
гучыць кружэлка фонам
нам пофіг
3 сакавіка 2000


ТРАНСФАЗНАЯ ПЕРАДАЧА
С. Адамовічу

І. Сіну

А. Бахарэвічу

колеры хакі
якія прывабліваюць цябе
яны апранаюць нацыю
якая прыйшла на вайну

КАЛІ Б Я БЫЎ ПРЭЗІДЭНТАМ

Загад А

Усталяваць на цэнтральнай плошчы сталіцы помнік мне — Зміцеру Вішнёву. На ўсіх астатніх плошчах сталіцы ўсталяваць помнікі ўсім маім сваякам.


Загад Б

Толькі Саюз Вольных Краін можа задаволіць наш гераічны і афрыканічны народ! Таму загадваю пайсці на аб'яднанне паміж нашай краінай і Заірам. Толькі гэты Саюз можа прывесці нас да светлай будучыні, што знаходзіцца каля возера Мабуту.


Загад В

Усталяваць помнікі літаратарам з Бум-Бам-Літа: Юрасю Барысевічу — у горадзе Бумба, Ганцы Шханавай - у горадзе Лубумбашы, Вальжыне Морт — у горадзе Мбандака, Іллю Сіну — у вёсцы Селішчы, Ганне Кісліцынай — у горадзе Кісангані, Валянціну Акудовічу — у горадзе Кіншаса. Усім бумбамлітаўцам, не ўключаным у спіс помнікаў, самім падрыхтавацца назаўсёды з'ехаць у аддаленыя мястэчкі нашай неабсяжнай дзяржавы.


Загад Ш

Абавязваю дзяржаўныя і камерцыйныя структуры! Усіх звольненых і скарочаных супрацоўнікаў — на сталы нашых грамадзян! Будзем пераймаць тысячагадовыя традыцыі некаторых афрыканскіх плямён! Бо вараны, смажаны альбо марынаваны лянотнік — лепшы стымул для росту прамысловасці нашых прадпрыемстваў!


Загад Д

Усім фальклорным калектывам спяваць толькі на суахілі. Хто супраць — тыя здраднікі! Я - прэзідэнт!


Загад Ф

Стварыць Храм Сонца і Кракадзіла. Бо я люблю ляжаць пад сонцам, а кракадзілы заўсёды былі, ёсць і будуць маімі лепшымі сябрамі!


Загад Р

Інтэр'еры ўсіх крам, школ, лякарняў, аптэк і кінатэатраў павінны быць афрыканізаваныя. Працоўны персанал гэтых устаноў у гутарках з наведнікамі абавязаны скарыстоўваць бумеранг. Хто супраць, тых на заірскія руднікі!


Загад М

На ўсіх дзяржаўных і камерцыйных прадпрыемствах прэміі павінны выдавацца толькі бананамі альбо какосамі. Хто не згодны — тым каштаны.


Загад Л

Усім, хто мяне любіць, прапаноўваю гучна сказаць: «Гаў!» Бо праз пэўны час і гэта вымаўляць будзе забаронена.


Загад I

Каб у нашай краіне адбывалася планавая афрыканізацыя, дазваляецца наведваць толькі краіны Афрыкі. У паездках за мяжу кожны грамадзянін абавязаны мець з сабой амулет і тазік. Хто будзе парушаць дадзены загад, тых саджаць у чаротавую хібару і некалькі гадзін прымушаць смяяцца. Потым злачынцу дазваляецца пасыпаць перцам і з'есці.


Загад П

Дзяржаўнымі мовамі аб'яўляюцца суахілі, лінгала, кіконга і чылуба. Хто будзе супраць, тых дазваляецца выслаць у Індыйскі акіян альбо з'есці.


Загад Э

Мастакам дазваляю маляваць адно кракадзілаў і ўласныя вушы. Прычым у мастацкіх творах можна скарыстоўваць толькі белыя фарбы, белыя палотны і белую паперу. А хто будзе супраць — выслаць у Папуа-Новую Гвінею да майго сябра чарадзея Барнабаса.


Загад Ч

Сантэхнікаў прымушаю заўсёды насіць на спіне мой партрэт. Хто будзе незадаволены, тых сантэхнікі могуць стукаць гаечным ключом па вялікім пальцы правай нагі. А хто супраць майго рашэння, тых абавязваю трымаць у ваннай кракадзіла 1,5 х 1,5 метра.


Загад Т

Усім распрануцца! Мы павінны быць бліжэй да прыроды. Дазваляецца насіць толькі шлёпкі, фескі, лапці, галёшы, мой партрэт і майткі.


Загад Я

Пенсіянераў у нядзелю выводзіць на плошчы, і няхай пад грукат бубнаў спяваюць у мой гонар гімн нашай краіны! За імі павінны рухацца танкавыя калоны. Страляць толькі па маім сігнале.


Загад У

Вайскоўцаў навучыць грызці бамбук! Зубы, толькі зубы выратуюць нашу армію ад магчымых нападаў варожых краін! Хто супраць — тых на мыла!


Загад Ж

Жанчынам забараняю крычаць падчас родаў. Можна толькі спяваць гімн нашай краіны. Таксама падчас родаў дазваляю есці кашу з геркулесу.


Загад Ю

Аб'яўляю свой Дзень нараджэння 7 жніўня вялікім святам. У гэты дзень можна піць толькі малако і бананавую гарэлку. Дазваляю прысвяціць верш майму вялікаму розуму і майму вялікаму носу.


Загад Ё

Чытаць можна толькі мае кнігі. Прычым ноччу і пры святле месяца. Хто супраць, той мусіць ведаць усе мае творы на памяць. Падчас чытання можна танчыць ламбаду, але ў поўнай адзіноце.


Загад Н

У аўторак усім выйсці на вуліцы і прыпадабняцца да жырафаў, бегемотаў і суслікаў. Ролі можна агучваць. Лепшых сяброў і лепшых ворагаў трэба пэцкаць зубной пастай.


Загад К

Паміж вуліцамі выкапаць траншэі. У парках пасекчы ліпы, дубы і пасадзіць пальмы. Да ліхтарных слупоў прычапіць каналізацыйныя люкі.


Загад О

Аб'яўляю сябе валадаром свету. I загадваю свайму сакратару намаляваць мне трэцяе вока і трэцюю руку.


Загад Ы

Машына XXI стагоддзя — камбайн! Таму ўсе астатнія віды транспарту загадваю пераплавіць у камбайны. Будзем камбайнёрамі. Будзем мець хлеб. Будзем жыць шчасліва.


1997


***
Знікне ўсё. Застанецца адно думка. Яна прасвідруе прастору космаса голкамі літараў. Сярод пунсовых кратэраў магмай будзе пералівацца маё прозвішча. Ды я раскідваю паэтычныя свішчы!

2001



5 НА ШПАЛЕРАХ ПТУШКІ


МАЯ ШАХТА

На дошках сусвету я напісаў залатымі літарамі: «Шханава — ты мая шахта!» I гэтыя словы замацавалі ў маёй душы вялікую жарсць. Праз усё жыццё я пранясу гэтае заклінанне.

Напэўна, у чэраве маткі я ўжо прадчуваў не толькі сваё нараджэнне, але і сваё каханне. Паводле аповедаў роднай бабулі, мая неардынарнасць праяўлялася ўжо ў маленстве. Так, я любіў лупцаваць дзяўчатак кулаком, кнігай або гумовым кракадзілам. Магчыма, у тыя часы і пачаліся пошукі Шханавай.

Аднойчы ў халодны зімовы вечар 1996 года, гартаючы адзін графаманскі часопіс, я наткнуўся на фота... Пачаў-пачаў прыглядацца. Прыгледзеўся. Шханава! Сонца! Мая паэзія! Мая муза! Мая рыбная луза! Гэта быў лёс. Так у той вечар я ўпершыню пабачыў Ганку. У рэдакцыі часопіса я дамогся атрымаць яе нумар тэлефона. I пазваніў. «Алё», — сказалі мне. I скрозь рып электрапілы, электрадрэлі я пачуў дзурчэнне мёду!.. «Не алё, — сказаў я, — а рыхтуй мне мясное філе, бо праз трыццаць хвілінаў я буду ў цябе дома. Гэта значыць, што на гаспадара прыйшла мода. Шлак машынамі будзем адгружаць. Не чакай ружы».

Аднойчы на Дзень Святога Валянціна я прыйшоў да Шханавай а 8-й раніцы з падарункамі. Я купіў тры кілаграмы аранжыкаў і паклаў іх у размаляванае вершамі вядро. Акрамя гэтага я купіў набор нажоў і на іх нагах напісаў верш «Легедà пра медузабо». I да ўсяго гэтага падарункавага набору я прыклаў жоўтыя кветкі — на развітанне.

Праз 78 гадоў на Дзень Святога Валянціна я падару Шханавай сякеру і кавун памерам з чалавечую галаву. Хочацца, каб спадарыня Шханава стала Шахеразадай з халвы. Выла піларама хіты. Ідуць хіпі!



СПАРТОВАЯ ТРАМПЛАНАМАНІЯ
Я атручаны нечым
праз маю кракадзілавую скуру
выпаўзае мёд
Мне засталося жыць
лічаныя хвіліны
на іх я буду пырскаць ром
Выносьце выносьце спадары
атлеты маё цела
на трамплін
I біце біце малаткамі
па змярцвелых накавадлах
Вах! крыкну я моцна
каб спалохаць вас
Мох на твары
будзе расці і
таму спатрэбяцца
неўзабаве нажніцы
дпя адразання галавы
але атручаны нечым
ябудуспяваць
песні і кахаць
змяю з вялікімі
шкпянкавымі вачыма
чым шклян мі вы
шклян чым вымі
біце біце
разбіце
каханне
атручанае нечым!
9.03.1999

***
у вялізны сачок я пасадзіў дзяўчыну
яна там сядзіць накшталт ёга
расплюшчыла вялізныя сінія вочы
не вочы - аэрадромы
лайнеры як слёзы
золата як крыніца
а вецер быццам сінеча на маіх далонях
у свалачным сачку сядзіць дзяўчына
я выграньваю свае вусны мужчыны
для апошняга ласінага пацалунку
для вайсковага ўчынку
каб на драўляных крыжах свяцілася
кружляла ласкавае імя Юля
у маім пісталеце - адна залатая куля
1999-2000


ПАЦУКА МАМA НА ГАНАК ШAМА
Я падвешу цябе як тушку труса да
бэзавай лямпачкі Каб ты свяцілася
і аплывала Кропала крывёй як свечка
воскам Да нагі тваёй прывяжу
бутэлечку з малаком Каб ты
была прыгожая як дзяўчынка-ліра
Заварушы Заварушы сваімі канечнасцямі
уздыхні Я прачытаю табе
гімн Савецкага Саюза
11 кастрычніка 1997


КРЭМ МАТОРНЫ ПАД АКАМПАНЕМЕНТ ВІВАЛЬ ДЗІ IПТУШКУ НАЛІМ
цягнік рэжа дзень парай і чорным дымам
чырвоны сасновы экспрэс як птушка Налім
пад градусам пад цыстэрнай са спіртам
напэўна па паркетных рэйках грукоча
мабыць крывавая ракета што абкручаная
скотчам
вядома паглядзі якія вагоны
дошка да дошкі
цвік да цвіка
я пацалую твае халодныя вусны-пагоны
персік на марозе зусім не сумны
я пагляджу на тваё імгненнае цела
я патану ў краіне кацельнай
сінія падковы на твары
толькі Вівальдзі і тара толькі
салодкія булачкі з макам
крышталізуецца чорнымі ніцямі смак
мне падаецца
што дзесьці ў дэпо цьмянее маяк
так
я дастаю крэм маторны
19 лістапада 1999

***
Кран паэтычны вурчыць
Трап карабельны мурчыць
Вобразы набліжаюцца хмурна
Вялікімі зграямі-урнамі
Свяцільня аплеценая светлай цінай
высвечвае вечнае
Я прыкладаю сваё папасатае вуха
якое гудзе зняволенай мухай
да бязносага імбрыка які ўвесь у пене
і адчуваю гарачае хрыпенне
твая рука выплывае з-за аблачынак
(летам заўсёды патрэба ў дзяўчынках)
карцінным батыскафным ланцугом
што расфарбаваны падводным царом
Холад акрэслівае мае крыштальныя бровы
гэта выпадак мацерыковы
Таму яны аддзяляюцца і коршакам вырываюцца
у комін-какаін у кратэр-поўню
што па баках абрамлены мармурам куродыму
адным словам над домам мачтавы дым
Думкі як балотная камарэча
прыгожыя сумныя капамутныя
сакавітыя П'юць маю кроў
чэрапа мак
Яны зліваюцца з тваімі вачыма
аксамітнымі чароўнымі вішнямі...
вішнямі... вішнямі... вішнямі...
Кран вурчыць
На кіліме курчыцца гумовы мішка
Мая рука Мая шабля Пераможная фішка
падзяляе кайданы і ланцугі на ўзоры
Ты не адчуваеш гэтай прыгажосці
Ты – інфузорыя
20 красавіка 1999

НАРОДУ-ТРАКТАТ

Я на боты апранаў камяні. Я рабіў раны на канторах. Я кіраваў кантонам. Кант чытаў трактат народу. У 1999 годзе ў Менскім Палацы мастацтваў нарадзілася выстава «Сhron-А-Тор". Я выставіў некалькі прасторавых карцін з серыі «Інфузорыі». У буклеце быў змешчаны тэкст пра мае творы. На творчай шашы ўзнікалі макаронныя заторы.


ІНФУЗОРЫІ

Аб'ёмныя карціны з серыі «Інфузорыі» даюць магчымасць у поўнай меры наблізіцца гледачу да ідэй аўтара. Гэтаму спрыяюць незвычайныя сродкі для прагляду твораў. Фактычна адбываецца падарожжа ў цудоўны свет аднаклетачных арганізмаў. Дзеля ажыццяўлення грандыёзнага праекта спатрэбіліся кірзавыя боты, красоўкі, пантофлі, тупачкі... Спецыяльныя вентыляцыйныя дзірачкі ў абутку набліжаюць скуру аматара прыгожага да прыгожага. Праўда, ёсць варыянты шпацыраванкі басанож, але ў некаторых выпадках гэтае выключаецца, бо знікаюць пачуцці, звязаныя з абхопам ступні разнаскурым матэрыялам. Яшчэ адным сродкам набліжэння наведніка да ідэяў аўтара служаць спецыяльныя напоі. Кожны твор мае свае асаблівасці смаку: так, да прыкладу, шкло асацыятыўна спалучаецца з самагонкай, зброя — з атрутай і г. д.

Карціны з серыі «Інфузорыі» унікальныя сваёй мутацыйнасцю. Пры кожным судакрананні з наведнікам яны набываюць новыя фантастычныя рысы, што з'яўляецца працягам дыялогу з аўтарам. Практычна любы глядач падключаны да творчага працэсу. Трансфармацыя ў прасторы часу сцвярджае ісціну навізны ў кожным шэдэўры. Падобныя «Інфузорыі» застануцца актуальнымі для чалавецтва, пакуль яно існуе.


ЧЫНАЖАН ПАД КОМЛАТМА
Адбойным малатком зраблю табе трэцяе вока, дарагая. Яно будзе свяціцца і блішчэць дыяментам. Сакавік прыйдзе ў нашу кватэру.


***
моль грызе сцяну
паглядзі гэта ж цень Неферціці
гэта кнот цягнецца з твайго рота
гэта кампутарны порт перад выбухам
мы бухаем па-чорнаму
вакол манеты і дождж
моль ламае сцяну
але я чамусьці слухаю цішыню
дзверы маўчаць
звяры цябе чакаюць у подыху зефірным
я трохі прыкалваюся
але дзе тваё цела-сакавік
сакавіты рот
і ягоная чорная горная каса
я цябе чакаю сем гадзін
я - адзін
я смакчу гаручы кафеін
я вядома ў каханні бедуін
на душы маёй бяда і гераін
дождж
моль прыйдзі
4 красавіка 2000


СЛІВЫ РЭМАРКАВА-АЛІФНЫЯ Ў ГАЛІФЭ
буду частаваць
сургучом часта буду чапаць
бо мой кулак пячатка на дакумент
я — не мент Але ў душы маёй лак
ты ўсё роўна не выжывеш
вунь цытрынавы столік-барак
прыме страву з белага цела
ты будзеш распушчальнай кавай у страўніку
са сваімі вялікімі ільдзістымі вачыма
і чорнымі вейкамі-трапамі
Я буду адкусваць пальчыкі родныя
разам з пылам Адзін за адным
як саспелыя смачныя слівы
хрумстаць буду
і тады ты заўважыш
хто ў доме гаспадар
сярод газавых пліт адзінокі радар
гэта я - твой Рэмарк
Лета 1999


НЕКРАФІЛІЧНАЕ КАХАННЕ ЯК ЛОЗУНГ
Задыхаюся ад гэтага салодкага паху
напэўна ты ляжыш тут дні тры
калі куля кусала валаскі на скуры і
запаўзала пад рэбры жарсцю афрыканскай
шаблі
дакранаюся да цябе як да егіпецкай муміі
бінты што сінеюць хмарным небам
ствараюць момант краявіднасці
а плямы крыві гэта парасоны тваёй душы
я сам амаль у гіпсе Хранічна кашляю
узгадваю ў гэткія хвіліны друкароў
якіх душыць не пах а жаба
грудная газетная квадратная
яны сукі але я ім прабачаю
не захлынайцеся
трымайце асалоду некрафілічную кніжную
бо толькі яна выратуе вашыя
сапсаваныя сушкамі страўнікі
я фіксую вусны ў раёне пірамідаў
мне пляваць
3.12.99

ДАРЭМНЫЯ ЗЫЧАННІ ЛЕПІІІАМУ СЯБРУ
калі не хапае марскога паветра
калі твае кедравыя жабры
накшталт капялюшыка фетравага
калі ты б'ешся аб сцены мярлога
узгадай ланцуговага шэфа былога
у чым ёсць сядай у аўтамабіль
у гэткі на колах катафалк любімы
з грукатам кантрабаснага більярда на столі
з дзікім піўным позіркам каніфолі
адпраўляйся багажом у самалёце кампаніі
«Еstonian Аіr»
не думай не думай ляці веерам
кудысьці ў цёмныя струнныя лясы
кудысьці кудысьці ў хомарныя балоты
да чорта да бабулі да любай матулі
у Хельсінкі ў Стакгольм
у Парыж у Нарыльск
але толькі не адзявай заручальны пярсцёнак
ён упіваецца ледзяной п'яўкай у палец
ён угрызаецца ў душу сабакам катэрным
не будзь закатаваным краявідам мацерным
9.01.2000 (1.50)


ДЛЯ КАХАНАЙ
Ну што перарэж мне рапірай горла горнае
Яно вырасце зноўку як хвост яшчаркі
як хобат слана Я плямы змяіныя
дэманструю і лямпы бальшавіцкія ўскладаю
ля манументаў мянтам і палю цыгарэты
з ментолам Я ў полымі
Я ў градусах алкагольных
Я ў градусніках тэмпературных
На мне паліто літаграфічнае доўгае як
шырокія менскія прашпекты Яно
валачэцца па камянях па брудзе
па ўсмешках пысных і
вушах цюбікавых
I мова мая ў шнарах у цюбецейцы
вылузваецца скрозь літары ценяў
31.12.98
Можна скарыстаць рашпіль.

ЭКА МАРЫХУАНА
штодня ў тваю кашу я дадаю тоўчанае шкло
цукар са шклом мілая сумесь
даю табе есці Жвакай родная Жвакай
ты памрэш у страшэнных сутаргах
ты будзеш курчыцца як прыціснутая змяя
твае вочы ператворацца ў белыя цукровыя
мячы
рукі набудуць надзвычайную бледнасць
я пакладу цябе ў малінавы катафалк
і спіхну яго ў мора
стогны марскіх чаіц і гудкі парахода
будуць песняй тваёй
я паплыву жуком-плывунцом і гучна праекачу
к-в-в-в-в-в-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-у-рррррррррррр
Чэрвень 1997

***
хопіць блукаць па нябёсах
будзеш есці сусліка мяса
за кратамі сярод іскрыстых гузікаў
будзеш песні крычаць мурзікам
у паласаты шоўк апранутая
з параненай галавой на нарах
узгадай шчырага Змія Віша
у доўгім рагу-л імузіне
са шклом чорнымі норамі
ён паглынае снежных налімаў
п'е ліманад і перадае праз пасыльных
табе прывітанне
Шханка

***
пацалункі паветраныя пацалункі
праз палонкі дасылаю
склера хвалямі сыплецца
гэта як грыбы ваўнянкі
быццам я пасля п'янкі
рыхтую бандэроль велічынёй з
бамбардзіроўшчык
там унутры авіяцыйныя бомбы
і мурын дрэсіроўшчык
і крывая карова крыху акрываўленая
чуеш крывая
у люстэрках скурчаных
станеш роўнай як швабра
шханка
Вясна 2000

***
Я складаю ў торбу твае
вочы пясчаныя крыштальныя
гранітныя бронзавыя
маціцовыя
сінія чырвоныя бэзавыя
чорныя зялёныя
Запіхваю тваё імя ў
вадасцёкавыя трубы Крэслю на дамах усялякія
магічныя знакі
Тупаю па тратуары
вялікімі афіцэрскімі
ботамі
якія блішчаць новай
чарнатой
I закручваю ў спіралі
сонечныя промні
1996

***
Твае сухія вусны
з гарою Шанкр
перад маімі вачыма
як сімвал нашага кахання
НАФТАВАЯ МЯРЛОГА СЯРОД сярэбраных
ДЫСКАЎ
ПЛАЦДАРМ ДАРМАВОГА ПСІХОЗУ
1997


***
на люстэрку няма халата
яно свалачное Выяўляе толькі палату
акуляры хаваюць падлодкі з перыскопамі
выратуй маё сумленне літрам Джына
мы будзем з ім будзіць п'янае сонца паэзіі
На снежных мастах цяпер холадна
і няма Вольгі і няма вялікай падлодкі
мы пойдзем разам на дно
толькі дай квіток на польскае метро
там пад зямлёй цішыня
моцныя цягнікі як алені
ну прыгледзься да святла палоннага
гэта не краты і не калоны
гэта натуральны хлеб салёны
ну мне проста весела
Варшава
23.11.99

ЛЯСНЫЯ ШХАНКІ
Усю ноч бесперапынна па лесе швэндаўся
Вушамі варушыў і хвастом махаў Фрук-фрук-фрук
і бутэльку рому выпіў і бутэльку віскі выпіў
і ўсё швэндаўся Дрэвы ламаў Цябе ўспамінаў
і ў яругу зваліўся раніцай і там стод знайшоў
і выцягнуў сякеру і высек Фрук-фрук-фрук
з яго зорку Шханавую
26.06.97

***
чуеш кветка лясная
пазбаўляйся ад зімовага сну
на талеркавым вожыку ляжаць круасаны
а вакол чмыхаюць
фазаны фазаны фазаны
2001


ПРЫВІДЫ, ШТО ЗАСТАЮЦЦА 3 НАМІ

Мы памерлі 19 кастрычніка. На гарнітурах рыпелі значкі. 3 неба падалі жоўтыя атручаныя кветкі. На зубах мармыталі гаркавыя квіткі. На плошчы Незалежнасці злавілі кішэнніка. На ягонай шыі сядзеў плюшавы мішка. Кішэнніку запхнулі ў рот сасновую шышку. Паэты весела пілі ў скверыку з кілішкаў. Таннае віно гудзела ў кішках. А бамжы саграваліся гарэлкай. Бомбы падалі ў страўнік, як на роліках.

Перад смерцю мы выключылі семафоры і запалілі парафінавыя свечкі. Гэта было пахавальнае веча. Моўчкі паклалі ў вёдры салату «Масэдуан» і налілі ў вазоны Еўрапейскага чырвонага. Краявід быў нервовы. Прыйшоў трунар і пачаў апісваць рэчы. Чыстая вінная рака каровай рыкала. А трунар увесь час грукаў вялікай пячаткай і злосна ўсміхаўся. Сапраўднае хамло. Трактарыст маўзалейны. Было халодна, і таму я вырашыў распаліць невялікае вогнішча. Лікі знішчаюцца імгненна. Я сабраў свае вершы і падпаліў іх. Зрэдку паліваў іх бензінам. Чамусьці лепш за ўсё гарэлі тыя, што прысвячаліся ёй... Бо пісаў іх не на фользе — на паперы. Папера скручвалася ў трубачкі, чырванела, цямнела і рассыпалася... Быццам краявіды набягалі праз падзорныя трубы. Быццам туман набягаў разам з лесарубамі. Радкі, словы штосьці мармыталі і з глухім грукатам знікалі ў пустэчы... Я адкруткай дабіваў адных, другіх на катаргу выпраўляў.

26 кастрычніка

Чую, як гучыць твой голас. Магу раскласці яго на гукі, але не раблю гэтага. Усе мае кракадзілы — усе мае сябры-драпежнікі — разбегліся па кватэрах суседзяў. Зніклі невядома куды мой партрэт і скіпетр.Кожную раніцу я прачынаюся ад твайго голасу, раблю табе каву і не знаходжу цябе. Вось каля канапы ўжо шэсць кубкаў, шэсць цёмных люстэркаў.


***

Я гляджу на тыя два каменьчыкі, што ты мне прывезла з Грэцыі. Супакойваюся грэцкімі арэхамі. Каменьчыкі — гэта слёзы мора. Я брусую аб іх лязо самурая. А каменьчык з дзірачкай махае мне ручкай. Ха-ха. Зараз я рачкоў аб цябе буду расколваць. Ты не рыбінка - ты марская фінка. Я трымаю гэтыя каменьчыкі ў руках. Каханне выменьваю. Халву завальваю.

Некалі да гэтых каменьчыкаў дакраналася і ты. Магчыма, ты падарыла ім некалькі сваіх сінякоў і пацалункаў. Ды я лункі выбіваю на валунах. У шклянкі складаю твае жалезныя ўздыхі. Слухаю подых марскога паветра. На самаварах — лікі. Лічбы перакочваюцца як фурункулы-фігі.

кастрычніка

Ведаеш, Мікалай Гумілёў падчас вандроўкі па Абісініі аднойчы вельмі напужаў сваіх спадарожнікаў. Бо ходнікі кракадзілавыя вынаходзіў. Ход гадзіннікаў спыняў. Допыт гадаў праводзіў. Мілыя былі відарысы. Падарункі рыссю перапаўзалі. Па залах. Па лазах. Нейкія крычалі хазары.

Калі Гумілёў перапраўляўся праз раку ў падвешаным на канаце кошыку, ён пачаў калыхаць кошык над вадой. Шыкаваў вайсковец малады. А ўнізе было шмат кракадзілаў. Лыпала неба вачыма. Зубатыя шэльмы валтузіліся пад кошыкам раз'юшаным натоўпам. Ноты вывучалі. Чай каштавалі. Пазяхалі і выстуквалі зяпамі нешта шаманскае. Потым спадарожнікі пілі шампанскае. У піялах сядзела сонца каштанавае.

кастрычніка

У цемры грукочуць цягнікі. Рым вандроўны. Сумнае стварэнне. Варэнне з алеем паглынаюць суслікі. У адным з купэ засталося маё каханне. Ласі.


***


Ты здзекуешся. Шыпіш гадзюкай. Ты гэта добра ўмееш рабіць. Па панядзелках посуд б'еш. Нават цяпер нешта задумала — зноў знікла. Я выпускаю іклы. Тваё маўчанне мяне пужае. Толькі ў балоце жабы крумкаюць. У гэтыя хвіліны я гатовы поўзаць па сценах і крычаць на ўсю вуліцу пра сваё няшчасце. У цеплатрасу запіхваю пакеты з цукрам. Зрэдку мне падаецца, што паміж маім каханнем і нянавісцю ўжо няма мяжы. Ханы ўжо нябожчыкі. Змыла хваляй панкаўскіх вожыкаў. Я — Жыгала, у руках — вялікае душманскае джала. Зараз буду ўсіх рэзаць кінжалам.


29 кастрычніка

Я пачынаю ненавідзець гадзіннікі. Гады разынкавыя. Яны бадзяюцца вакол мяне, як нейкія хатнія злодзеі. Радыеактыўнае трымаюць валлё. Шчоўкаюць стрэлкамі, выпучваюць лічбы, ашчыляюцца. Зуб чысцяць. Узнікае жаданне ўзяць кулямёт і расстраляць гэтыя вымяральнікі часу. Сучасныя амаральнікі. Трэба плаціць падаткі кулямі. Дакуль моцы хопіць. Трэба біць гопнікаў. Я стаміўся чакаць — не магу і не хачу думаць пра гадзіны, хвіліны, секунды... Буду секчы. Буду праводзіць экзекуцыю.


***


Сябры па Бум-Бам-Ліце мяне выратоўваюць. Запіхваюць мне ў рот варэнне. Закідваюць мне ў страўнік дубовае карэнне. Яны даюць мне сухарыкі і згушчанае малако. А пасля лакіруюць маю галаву. На рукі накладваюць гарачую лаву. I я крычу, што чую свой апошні самурайскі вал. Бо смярдзіць ён ванілінам. Калі я здыхаю, мяне кладуць на насілкі і носяць уздоўж вуліцы Залатая Горка. Я сілкуюся ў апошні раз... Горка таюць на зубах цукеркі Рака нясе кедры.


7 лістапада

Сёмага лістапада пад паяданне сёмгі нарадзілася ты. Ты — сука не сібірская. Ты — сука не аўстралійская. Ты — сука не азербайджанская. Ты — сука не афрыканская. Ты — сука не гандураская. Ты — сука аблачынная. Ты — сука сацыялістычная. I не трэба ўзгадваць Жанну д'Арк. Я ведаю, што нявыхаваны. Здагадваюся, што параноік. Але на тваіх пазногцях інфантыльны гной. Чуеш, як Гоя Фейхтвангер мяне вітае? Гэта таямніца фомкавая. Я твой апошні факір. Я буду калоць рапірай. А потым зробім у Парыжы пір.

Памятаеш тры радкі, што я напісаў у 1996 годзе:

На станцыі метро Кастрычніцкая
Я шукаю сваю рэвалюцыю з чырвонымі вуснамі
Знайшоў. Цяпер, як шаман, бадзяюся з бубнам па Менску і гучна грукаю. Злобна весялюся і сумую. Мус з бадуна п'ю.


***


На плячы свеціцца зорка. А праз фортку шлангі цягнуцца да норкі. I людзі п'юць чырвоны ліманад. На машынах вязуць дынаміт. Вароны лётаюць шампанскімі коркамі. Я чытаю ліст сябра з Комі. Я калыхаюся, як прафесійны шкіпер. Капялюх пернікавы нацягваю на вушы. Нехта крычыць: «Шухер!» Халодныя промні падаюць на зямлю кроплямі. Мікробы танчаць з лямантам мамантамі. Я ўзгадваю маці.

Па вулках носіцца песня бубна. Каханне бурбуліцца. Гэта я расшаманіўся! Заплюшчвайце вочы! Заціскайце вушы! Я пад вокнамі каханай пратанчу рытуальны танец!


***


Недзе ля вогнішча ты смяешся і жартуеш. Як кажуць, мяне няма. Я б навёў манеры. Рыпелі б нервы. Усе плавалі б на пірогах. А так невядомыя мне папуасы ходзяць вакол цябе і складаюць ля тваіх ног падарункі. Трэба ім павыдзерці рукі. Так некалі сказаў хан Пашкевіч. Я яму падару ката Пашку. Будуць яны есці кашку. А ты, гадзіна, адпачывай пакуль. Я рыхтую для цябе залатыя кулі. Буду страляць з гранатамётнага лука.


8 лістапада

«Усе мужчыны — гады», — гэтыя словы расплыліся па маім пакоі, як атрута з марэлевым смакам, як грузінская гарбата з лімоннікам, як пах наркатычнай цыгарэты. Цяпер жыву гадам і ўзгадваю, што і ты нарадзілася ў год Змяі.

Алілуя! Снарады ў маёй валізе зілавыя. Будуць яны выць, як мілыя тонныя пчолы. Я радасна жвакаю дыню. Будзе над горадам вялікі дым. Вырадкам будзе адзін альпійскі дом. Я хлопец модны. Потым схаваюся на афрыканскае дно. Буду пісаць оды.


9 лістапада

Ты аддаляешся. Ша! Я гэта адчуваю. Па артэрыях чўхаюцца чукчы. Узнікае жаданне распілаваць сябе на дзве паловы, выцягнуць вар'яцкае сэрца і аддаць яго сабакам. Я — нябожчык. Я — мёртвы паэт. Я ляжу ў труне і спяваю песні маторам. Пад маім галаўным уборам гудзе бор. Я выцягваю з робы свечы. Я падару сусвету фарных матылькоў. Але чаму так марудна ператраўліваецца яд? Выдры ў вачах - як групавы палавы акт. Не — не буду рабіць тэрактаў. Дайце напісаць апошні тэкст. Гэта будзе мой апошні тэст. Апошні тост. За смерць!


***


Ніколі не вер маім слязам. Замкі на залах. Я злосны, калі іду па холе. Я злосны, калі мне холадна. Я злосны, калі мне голадна. Слёзы — гэта сонечныя блісы, што асвятляюць мой твар. Гэта — салёная вада, якая выліваецца з мёртвых азёраў. Гэта — смех з цябе. Я — каўбой. Гэта — тамагаўк над шханавай ракой.

Хо Шы Мін мяне блаславіў. Я міны кладу на шашу. Шолах лёду на далонях. Кладзіся. Я іду.


***


Словы, думкі, вершы — гэта мае прывіды. Я стаю з віламі. Я раскладваю іх. Перад гэтым адпілоўваю ім галовы. Гарачы свінец заліваю ў рот. У перапынках адпачываю і жвакаю торт. Я запіхваю трупы ў ложак, хаваю ў валізы і кнігі. Размалёўваю свой пакой тваімі вобразамі. У язвах ёсць свая прыгажосць. Жорсткая ноч. Узгадваю гарачыя вусны, цёплае лета і чырвонае віно. Так хочацца апрануць дыктатарскае паліто. Перад вачыма літыя прынтэры. Я рарытэтны дыктар.


10 лістапада

Я раптам захацеў пісаць аб прыгожым вершамі, казкамі і кветкамі. Ша! Але гэтае прыгожае я запхаю ў рагожу. Рагатаць буду. Скуру буду здымаць. Будца будзе мне дапамагаць. Сонца апусціцца на мае далоні, і я панясу яго, як ліхтар. Яно апынецца ў пляшцы ліхой. Блыхой. Бляха будзе блішчэць, як гной. I не дзіўна, што ля нашага дома з'явіліся кіпарысы і пальмы... Іх высадзілі тубыльцы. Я буду глытаць фінікавыя пальцы. Цеплыня ляснецца.

Але ты знікла...


***


Я паднясу да тваіх вуснаў крывавыя вішні. Будуць падаць шыны. Ты — сатканая з вятроў і кветкавых пялёсткаў - падары толькі ўсмешку, позірк і цень. Але будуць падаць шыны. I шыны, шыны, шыны. Нашы, нашы, нашы.


***


Дыназаўраў прымі на палянцы. У фляжцы сядзяць атручаныя плямы падбароддзя. Гэта Радзімаю. Але Наталі мяне гукам гэтага дня. Заслані мае вочы вуснамі сваёй яшчаркі. Згубі тут на некалькі гадзін усе рэаліі, траекторыі і вектары. Каб свяціла нервовая зялёная свечка. Каб мароз перапаўзаў з кончыкаў пальцаў на падлогу, а столь асвятлялася нашым скрыжаваным ценем. Тут жывуць сінія птушкі, што спяваюць пра далёкую выспу, вясёлыя марскія хвалі і пухкія аблачынкі.

Падары адпачынак. Качан капусты будзе свідраваць спадар Пушкін.


* * *


Сёння дрэвы цёмныя і абвугленыя. Па парку гуляюць нашы цені. Я вуглем кідаю ў помнік. Навошта абражаю гэты каменны комін? Памінкі зробяць без мяне міністэрскага. У мяне ёсць партфель імперскі. Я зноў паглынаю пернікі. Цень мая накшталт фанатычнага верніка. Сёння можа быць вербны дзень? У куце парка карпы рабамі калоцяцца. Пайду ў галошах да сусветнага калодзежа.


13 лістапада

Вясной, калі ўсё агаляецца да непрыстойнасці, ты прачнешся. Але я ўжо знікну ў цемрачы. Я буду на выспе вешацца. Над маёй галавой будуць лётаць светлякі. Глухім голасам я буду чытаць салёныя вершы. Табе не дапаможа крык, здзекі і праклёны. На дамах будзе ляжаць туман.


15 лістапада

Чорная раса падае на маю галаву. За ржавымі кратамі свеціцца цьмяны ліхтар. На каменных лаўках сядзяць манекены. Наводзяць манікюр. Вятры ахінаюць мае вочы. Я поўзаю змяюкай. Па маім целе прабягаюць бліскавіцы — я паціху ператвараюся ў дзіўнага звера — чалавека-зебру. Як хочацца разбіць аб галаву начальніка бра. Ён брат казла. Сволач. Валачыце, валы, для мяне лесвіцу свабоды. I дайце бітон вады. Сволачы, дайце вады!


17 лістапада

Мая паэзія ператварылася ў шчотку, якой абціраюць шэрыя сцены камеры.


19 лістапада

За шыбамі падае белы снег — дробны, блішчасты, сумны. Паляўнічы страляе пошчакам. Дробатам накатваюцца вобразы мёртвых ваўкоў. У вантробах каня знік твой голас. Ён паляцеў, як гулкі аэраплан на поўнач да хваста. Бо, магчыма, там схавана твая снежная карона. Маё сэрца спрэс пакрылася каростай. Цяпер яно не пульсуе, а толькі рыпіць, як той аэраплан. Абавязкова зрабі каня план. Бо там невядомыя землі.


21 лістапада

Хачу, каб ты дакранулася да мяне сваімі вуснамі. Адрошчвай, дарэчы, вусы. Тады пацалунак будзе больш моцны. Ён будзе накшталт укусу. Выпалі на мне таўро «ты мой». А я адкажу кулаком. Ён будзе кувалдай-кухталём. Тады па небе прабягуць залатыя блісы. А на снезе з'явяцца жоўтыя ружы. Гэткае простае

жаданне. Нават жаба пад душам душыцца.


***


Ты зусім не ведаеш Зміцера Вішнёва. Калісьці яго абварылі смалой і білі нагамі. На рукі наклалі металічныя клемы. У вочы кінулі солі і налілі гарчычнага соусу. У страўнік закінулі два літры мыш'яку. Цяпер ён ляжыць на карнізе дзевяціпавярховіка і мар- мыча нешта пра каханне і Ганку. Такі вось сюжэт. I не трэба чытаць Фета!


22 лістапада

Скумбрыяй валэндаюся. Пускаю бурбалкі маслістыя. Шпількай тыркаю дзверы дубовыя. Уваходжу ў камеры сінія. Ем кашу серную з катлетай тубыльскай. Лыжкай-яйкам пілую сцены пеністыя. Закручваюся ў футра фінскае. Чытаю «Эка марыхуана» і

«Пацука Мама на Ганак шама». Я шаман!


***

У кожным маім свалачным радку ёсць схаваная чароўнасць. Унутры маёй акулы ляжаць катвіга і бурштынавыя бусы.


***


У гуках новага дня зноў з'явішся ты. На шпалерах узнікнуць вялікія птушкі Фазаны. На агромністым кухонным стале я раскладу абрус з краявідамі Афрыкі. Тут я пастаўлю кактус.

1997, Менск



ЛЮДАМАКІ П'ЮЦЬ МАЕ МОЗГІ
на фірмовых фіранках фестываляць яйкі
праз фанеру падглядваю
частуюся свежым якарам
зазіраю пад самую радасную сукенку
вейкамі лашчу фанеру
крычу Выратуй мяне паэтка Нерынга!
я тут выпадкова!
Нерынга!
Пойдзем адсюль гуляць! паехалі піць піва!
клей ПВА выціскаю замест алкагольнага
пітва!
задыхнуся тут!
бачыш кекс расплываецца ў роце пародзістай
сукі!
я люблю сабак!
у мяне дома ёсць добрая калекцыя
ашыйнікаў і масак!
але за фанерай прастытуцкія ногі
ногі фарамі ад мэрсэдэса
я выкручваюся ў жаданні
пад маім дахам развальваюцца кватэры
абгарэлым выкручваюся на патэльні
пот набягае ядам на тыл далоняў
Гоя і Фейхтвангер смяюцца
я выблюдкам задыхнуся
ну вельмі хочацца
паехалі
паехалі адсюль на сіропных сабалях
будзем усіх секчы шаблямі
усіх ворагаў нашай краіны на сала
але
афіцыйна заяўляю Я задыхаюся!
Прыбярыце гэтыя ногі!
бо на нагах валаскі сібірскія
бо на нагах нешта васковае
ды я на галаву адзяваю нямецкую каску
у мяне ёсць кот калекцыя ашыйнікаў і масак!
але не трэба мне пародзістай таксы!
Нерынга кліч таксі за любую зялёную таксу!
Можна нават танк самурайскі!
2000

6 ЛУНКІ ДЛЯ КАНТАКТНЫХ ЛІНЗАЎ


ЛУНКІ ДЛЯ КАНТАКТНЫХ ЛІНЗАЎ

Перформанс пратэсту «Развітанне з Бярэсцем», зладжаны 4 сакавіка 2000 года на берасцейскім вакзале, абурыў усіх чыноўнікаў — міністраў, падміністраў і паласатыя каністры. А справа разгортвалася наступным чынам... Я і натоўп творчых кунакоў прыехалі з Менску ў Бярэсце на Акцыю «Дзень муміфікатара». Прыехалі, значыць, змуміфікаваць савецкія мазгі грамадзян. Я тады нават марыў пра новы «культ асобы», бо перад выездам патэлефанаваў у Бярэсце і замовіў у пахавальным бюро нефарбаваную труну. Усю дарогу ў цягніку я смакаваў маршрут да вуліцы Фарцечнай, 115. Я перабіраў на далонях вочы розных сусветных узурпатараў і лакальных свалачэй. Я быў на вяршыні сваёй фараоністай муміфікацыі. І што? Сустракаюць нас арганізатары і радасна паведамляюць: «Акцыю забаранілі мясцовыя ўлады». Я тады ледзь не закалаціўся ў прыпадку. Бо кулакі гэтак свярбелі, быццам іх кусалі клапы... Вух, як я люблю плюшчыць клапоў! Таму, доўга не думаючы, выцягнуў са свайго багажа агромністую 1,5 х 0,5 метра маску з пап'е-машэ і давай яе ламаць. Тупаў, біў і пляваўся. Атрымайце, сукі!


ПЕРФОРМАНС «КАПРАФАГІЯIКАСЦЮМ
3 КОПРАВАЙ ТКАНІНЫ» -
ФАКІРНЫЯ КАСТЭТЫ
Перад вамі маленькі шызоідны тэкст,
напісаны па слядах берасцейскіх афіш,
што абвяшчалі мой перформанс як:
"Капрафагія і беларускі нацыянальны
касцюм". Абвесткі выклікалі
неардынарную рэакцыю ў асяродку
правінцыйных чыноўнікаў, і мяне
ахрысцілі сатаністам. Я быў, безумоўна,
абураны, і таму ў цягніку нарадзіліся
гэтыя радкі:
мінеральныя солі закупорваюцца
у нашай нацельнай багне Балоны
з кіслародам і іх біялогія болкамі
кланіраванне клапана басаножкамі
мы - неўротыкі Галоўнае сякерны сан
у нашым роце ліхтарыкі
на галовах паўзункі-рамантыкі
у вушах прабітыя перапонкі
запінкі на дзёслах
абавязкова трэба выдзерці з вядра
капялюх дабра
але я не пайду па крамах
гэта не лухта — гэта крах
4-5 сакавіка 2000
Менск - Бярэсце - Менск
***
нервы — гэта струны
не гітарныя не кантрабасныя
чалавечыя Цела майго зігзагнага
яны зроблены з сонечных промняў
з балотнай ціны і кветак пунсовых
я нацягваю іх паміж вагонамі цела
і з размаху б'ю пальцамі
какафонія не для Баха не для Шастаковіча
не для Стравінскага
штосьці для Сталіна
2000


Ы
у бурштынавых вёдрах з акцыі
жывуць зялёныя кактусы
я даю ім па вострых зубах
бо яны кусаюць усіх дам
у якіх спаўзае чарапічны дах
гэта звычайныя сухоты на вуліцы
вулей на ім аксамітныя дошкі крыжамі
дайце дамам спакою кактусы
дайце агрэсту
балкампёсы
бялкі вачэй вылазяць у каменных балваноў
біўні ўтыркаюцца ў салёныя жаночыя бакі
бінты
вінты
ы
2000

***
Дрэллю высвідруй дзірку ў небе
Каб тут падаў мазут
Каб быў моцны стук
Паглядзі Паглядзі на маім целе таксама
дзіркі Розныя пячоры Калодзежы
а каля Крывавай ракі лодка і маржы
Разрэж бохан сумненняў
выцягні разынку і яе праглыні
Прагні гэтай мастацкай плыні
Будуць і на тваім целе таксама талыя лікі
6 чэрвеня 1999


ВУСНЫ ЯК ЧЫГУНОВЫ МОСТ
у нагах самота
у шклянку наліваю таматны сок
у томік вершаў трапляеш ты
на мастах гудуць валасы
у сталёвых патыліцах ляжаць не далоні
вочы майго натхнення з балонамі
цішыні гэтага дня
дамы выпучваюцца як вясновая тля
у плафон залятае каханне
з нагана мясцовага хана
красавік 2001

ШАХМАТНЫ ПАДЗІШАХ У ШАФЕ
Шафа стаіць у цэнтры кабінета
такая чыноўніцкая афрыканская кабета
пазірае на мяне праз свой марскі бінокль
пазірае таксама праз бляклы манокль
яна наглыталася за год пылу і тоўстых папак
у яе ад гемарою баліць азадак
я часам даю ёй жоўты маласольны агурок
цалую ў тоўсты дубовы пупок
запаўзаю пад чорныя грудзі
і там варушуся як чарвяк-чарадзей
і мару ікнуць я моцна ўвосень
каб наліць у шклянку воцату
і выпіць за здароўе шафы
каб стала яна падзішахам
у гэтай хамскай дзяржаве
16 жніўня 1999


СЛОВЫ - ЛАЗЕРНЫЯ ШАМПУРЫ
стукаю курхам па патыліцы чорнага ліхтара
ты здымі навушнікі са сваёй насаглоткі
паўтарай успых мае строфы-прысмакі
пырхай разам са мной выдрай
з шэрых дзотаў з шэрых плітаў
мы здымем парашут туману элітнага
наша радзіма не будзе галаграфічнай
малітвай
на нашых валасах бурштынам і золатам
заблішчаць і затрашчаць бубны Літвы
1995

МОЙ КУЛАК
У 1999 годзе Шведскі інстытут запрасіў мяне ў Стакгольм. Паездка мела вялізную агароджу перформансаў. Я фармаваў маньячныя афрыканскія стансы. Я вымываў крышталь з экзатычных карцінаў. Карацей кажучы — паядаў паэтычную ціну. Так апошні дзень акругліў маю постаць у вачах наведнікаў да формы шара. Гэты шар калаціў усе стэрэатыпы. Ён грукатаў рэвалюцыяй па брукаванцы мастацтва.

У культурным цэнтры Стакгольма я зрабіў выставу візуальнай паэзіі «Нахабус насякомус» і перформанс «Адрэзаная рука», які прайшоўся па галовах сталёвым пацалункам. Паўсюль на тварах выспявалі лункі. На сталах піва і віно ператвараліся ў сумныя нулі. Я качаўся па сцэне, закрываў твар часопісам «Nihil» і страшэнным голасам мармытаў нешта .пра руку... Рука... Рэвальвера курок. Так сярэднестатыстычны швед адчуў подых афрыканізму. Дыхайце! Дыхайце гэтым атрутным паветрам! Мастацтва абавязана не толькі любіць, але і біць кулаком!


***
калі на пальцах застаюцца кавалкі сонца
марыхуана робіцца марай
і тады на фронце п'юць кроў
якая як нафта
а потым апоўначы
па вуліцах ходзяць цыклопы
і нейкі вікінг са Стакгольма ўключае
цыклатрон
а нехта закладае малады патрон
у сваю чорную вінтоўку
восенню тут мне цёпла Я адчуваю сябе воўкам
я чытаю каву і гляджу на валасаты кулак
дыктафон шыпіць і запісвае мой голас
круцяцца падшыпнікі і вока Доларас
вока птаха кладзецца на кружэлку
на вайсковых ботах курчацца ружы
вавёркамі
таму дзяўчына быццам экзатычная дзічына
яна пад экстазі быццам чарвяка лічынка
яна сядзіць на даху маёй галавы
яна чытае вусцішна доўгія вершы
якія раптам абрываюцца і падаюць на нашыя
валасы
як самалёты
18.10.99, Стакгольм


***
літары сонныя напаўзаюць кобрамі
гэта напэўна саната Басаева
у траўні я гуляў басанож па Стакгольму
па небе качаліся два сонцы
твае экстазныя вочы-соты
я адкрэсліваў контуры горада алоўкам
тваю кітовую сукенку цалаваў вецер
ногі архітэктурна зліваліся з вуліцай
душы склейваліся на брукаванцы
душам былі позіркі
думкі абліваліся шампанскім
дула гарматы дыхала ў гарлавыя штольні
сум асядаў на рукі ліўнем
без вады здыхалі налімы
2000

****
Усё замірае нават зумер не крумкае
У калідорах Дома літаратара разлілася ртуць
Крумкачы за вокнамі заліваюцца цішынёй
Цыравальныя блакноты маўчаць
А па шкле пабегла кропелька попельная
У папцы адбіткі пальцаў
на мяне завялі крымінальную антымастацкую
справу
Гэта парваныя твары па праву
Па франтальнаму з Управы рухаюцца
цывільныя паравікі
На люстэрку сінее мой апошні чарнавік
Прыйдзе новае Заўтра ці ўчора зноўку
Я не ведаю
Я веды бяру праз калодзеж восені
На парозе зіхацяць вострыя сосны
7 сакавіка 2000


ЛЯТУНЫЦЫ СТРАШЭНЦЫ
Я ганяю
зграі
афрыканскіх
мух!
мух ганяю
ганяю мух
Я ганяю
тоўстых
афрыканскіх
мух!
мух ганяю зграі мух
Я не бачу
афрыканскіх мух! мух ганяю
тоўстых мух
Я ганяю
ганяю
ганяю
афрыканскі дух!
дух ганяю
ганяю мух

РOSTSCRIPTUM ПIЦЕРСКАГА ПАДАРОЖЖА
барадатыя хлопчыкі палілі гашыш
статуі перакусвалі заkатыя шышкі
якія стукаліся аб заводскую галаву Пушкіна
меднага сябра вуліцы душнай
якая мікрасхемай патанала пад абцасамі
новага героя што смактаў зялёную цацу
вітайце! вітайце! тапографа ў каптанцы
не кацапа - бульбаша з чапляй
плячыма паціскалі рэстаранныя ахоўнікі
рудымі зубамі перамолваючы чыпсы
ахвотна
іх фота цяпер у рамцы на падваконні
там дзе кветкі і велікодныя коканы
2001


***
бачыш я ў гаштаках танчу амерыканскае
танга
у маім носе кальцо
у вушах слыхавыя апараты
зубы мае вывальваюцца і шлёпаюцца гукам
даміно
сківіцы я ўжо прыхаваў розных памераў і
афарбовак
ашыйнік з ланцугом таксама маю
зірні на мой пупок круглы ружовы з
украпінамі
бурштыну ў ім будзе таксама кальцо
а тутэйшыя сцены я пакрываю іерогліфамі
у гэтай камеры N5 асветленай дзіркамі
і клятчастымі ліхтарамі
гаўкаю гаўкаю гаўкаю
1997


Я

У мяне сёння дрэнны настрой! Я забіў бройлера. У мяне баліць сэрца падшыпнікавае і ролікавае! Я хачу кашы! Каб многа-многа было кашы! Бо я плаваць хачу ў кашы. Я буду кашыстай рыбінкай. У зубах маіх карабіны. Гэткі валасаты, крыху лускаты, махаю плаўнікамі. Вас пужаю. Жадаю быць. Бо не быць дрэнна. Ха-ха. Галава мая алігафрэнная. Таму рыхтуйце манку, грэчку, геркулес і рыс! Гэта закуска пад кіпарыс.

1997


ТАЎСТУНОВАЯ ПЕСНЯ
Жоўтыя цаглінавыя кракадзілы
пнуцца да мяне штурхаюць
мае красоўкі (краны і сокі)
сваімі бакамі бочкамі
Я люблю гэтыя прыродныя маторы
У іх вочы спелыя зоры (як у Аўроры)
Гэтыя цаглінавыя кракадзілы (цягнуць гліну)
сапраўдныя горы
(няма іншай флоры)
Таму дайце мора соку
гэтым няшчасным таўстунам
(тупат тайфуну будзе недзе там)
29.03.1999


ХТО ПАРАЗІТ НА ЦЕЛЕ ЧАЛАВЕКА?
Мае зубы жалезныя прыгожыя
Разгрызуць і гранату.
Іх кладу я ў шклянку гранёную,
Паласкаю рэчывам смачным.
Зубы мае — як мачты.
Праз іх выпаўзаюць словы.
Зубы чухаюць калматыя бровы.
У люстэрку на твары
Яны — як нейкая мара
Для чалавека-кальмара.
Не. Ну, праўда, чаму я не катэр?
Ну чаму я не крэйсер?
Ну чаму я не глісер?
Ну чаму я не шкіпер?
Бо ў душы я вялікі марак.
У нядзелю пад піва там рак.
Мае зубы жалезна-прыгожыя.
Выціраю іх цёплай рагозай.
I нашу іх у торбе дарожнай,
Калі еду ў Рым
Альбо Крым.
Не, ну чаму я не шкіпер?
Ну чаму я не катэр?
Я чамусьці — як нейкі бязногі маляр
У чалавека-кальмара,
Які сядзіць на плячах
I марыць, магчыма,
Вырваць і забраць мае зубы.
Шатанскія рубы.
Цудоўныя буры.
26 ліпеня 1999

***
шкляныя кветкі нервова паліваю
шапатаныя весткі як ранеткі
гляджу праз попельніцу на мінеральныя
шары
грымяць песню бранзалеты паненкі Сулемы
МЫ НЕ ЛЫСЫЯ
МЫ 3 МЫСА ШМІДТА
У НАС КВАДРАТНЫЯ ПЫСЫ
на патэльні дэвізы пасопваюць сытыя
ды я хачу высмактаць кроў сусвету
і зняць для палёту галаву з шамана
брыво брытвіны вые на крывых шыях
я кажу не чапляйце маю шаблю
я зразаю душу па самую шайбу
ідадаю
у сусвеце мае вершы як сола
я пасыпаю раны содай
1999

***
У тысяча першы раз паўтару слова: «Салёны». У мільён
другі - скажу слова: «Вочы». У прывітанне дыктатара паўтару слова:
«Крывавы».
Каб не задыхнуцца, зноў крыкну:«Дайце
кіслароду!»
Як наркаман у трыльённы раз пацалую
кававы вобраз.
Паўтару, паўтару, паўтару сваю жанчыну -
сваё каханне.
Яшчэ раз перажыву свой трамвайны шлях.
Але выпаўзу.

***
Ты калі ласка напоўні кубак грогам
Поўня як маг стварае грымучы гам
Гамлет на сцэне
Праз кашулю прасвечваюцца рэбры
Расцягваюць яго на дзве паловы жанчыны
цэрэбральныя
Гамлет Гамлет
Шэпт прабягае маленькім шакалам Жанчыны
дзеляць нябожчыка на кавалкі
неба ножыкам Калі
ласка не чапайце генія - гэта не
прыватнае жытло
Гэтыя жывыя чытаюцца ў стагоддзях
гэтыя нябожчыкі каля ног Бога

***
Параноікі на кожным рагу. Пара ахутвае не кіно —
конскае рагу. Я люблю горы! Тут я раблю чорныя
чалавечыя норы! Рота! Штык карталыгай у рот гэтага
вырадка! ! на слуп выблядка! Я-ха! Як мне падабаецца
замест мяча — галава! У турмах параноікаў і герояў зашмат! Прапаную іх колькасць змяншаць! Таму і раблю у дакуменце подпіс і штамп!
2001

7 МЯЧЫКІ І ТАЗІКІ


КІДАЙЦЕ ЧАІЦ У АКІЯН
У 1999 годзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі я правёў перформанс «На хвалях шкла». Пляскат маіх ластаў выявіў рэаліі нашага жыцця, якія мы бачым штохвілінна праз фотаапараты, тэлебачанне, акуляры, вокны аўтамабіляў, кампутары і г. д. Я біў лямпачкі з уласнымі вершамі, і гэта сімвалізавала летуценнасць паэзіі. Пускаў бурбалкі ў тазіку. I атрымаўся скандал. Вар'ятная журналістка папросту абвінаваціла мяне ў антымастацтве. I, акрамя таго, яна абвінаваціла мяне ў закліках да вайны ў Югаславіі. Псіхічка! I гэта толькі таму, што я запускаў папяровыя самалёцікі!.. Але на маіх ластах свяціліся кроплі сусвету. Я ішоў па галовах чыноўнікаў і адукаваных вар'ятаў. Мяне немагчыма было спыніць.


ПАДЧАС ПЕРФОРМАНСА «НА ХВАЛЯХ ШКЛА» ЗАПАЦЕЛА ПАДВОДНАЯ МАСКА I ГЭТЫ КАВАЛАК ТЭКСТУ НЕ БЫЎ АГУЧАНЫ

тут у павуцінні гэтага дня
мы вітаем рэвалюцыю шкла
мы глядзім на святло
праз шкляныя сківіцы
мы не людзі — мы правадыры лямпачак
цяпер на сонцы растуць вокны
праз вітрыны крамаў сонца
мы чытаем паэзію
крыштальных гарматаў
а на плафонах
тэлевізарах і дысплеях
і лямпачках
мастакі ствараюць шкляныя краявіды да пабачэння
сустрэнемся ў шкляным горадзе
да пабачэння
сустрэнемся ў шкляным горадзе
да пабачэння
сустрэнемся ў шкляным горадзе
гэй
лямпавыя тэлевізары тэлеаб'ектывы
і фотаапараты

***
у чорным раялі нараджаецца хрып мой
людзі-бамжы ля фантана паляць цыгаркі
тынк адвальваецца з вачэй на палатно
Саламаціна
дзе на арэне да бою рыхтуецца бык
у чорным раялі нараджаюцца вершы
я на падлозе сяджу
як джыгіт
1998

***
На магутнай магме-спіне
ляжыць сфінкс з вокам-фінікам
ён глядзіць на Каўказ
дакладней на мапу
чароўную калейдаскоп-карціну
дзе ёсць сіні туман і ціна
сіні барабан і «Маrtinі»
барытонам гучыць сон
у аксамітнай барадзе жыве матылёк
я бяру малаток і забіваю шпынёк
на магутнай спіне Каўказа
гэта нібыта ў сне
быццам побач дзед з сенам
у самавітай барадзе серпам
10.06.99

***
Я прысвячаю гэты верш сваёй музе з Кітая
Яна аголеная худая на камянях танчыць
На руках яе плёскаецца гейзеравае віно
Праз тунэлі яе галавы праходзяць магістралі
Сотні львоў ліхтарных чытаюць кнігі
маргінальныя
Вінт пяцілапісты закручваю
Віно на вуснах вые сумна
Спыняю танцы
Спыняю табакавыя оргіі
Вясна 2000

***


Зафрахтуй маё цела на некалькі сутак Паркетнае неба будзе над намі Чорныя пальцы пройдуцца па далінах тваёй фігурнай краіны

1996


+


***


Файныя раскінуцца малочныя краявіды-

рапіры

Усё гэта прывіды I вочы сінія маціцовыя I горы белыя мармуровыя У параўнанні з месяцам што хаваецца пад снежнай лесвіцай

1999



ПРАЗ ПАЛЬЦЫ МОРФІЮ
камфорт - гэта разрэзаны крывавы рот
гэта лісце
і мая жоўтая аголеная галава
камфорт - гэта дзяўчынка Элі
якая ляжыць на маіх плячах цюленем
і цягне дзіцячыя ручкі да варэння
сонца крэсліць наросхліст
вараныя крэветкі я кладу асцярожна на
мяккія вусны
вусень
я крычу: Прыйшла восень!
на кавалках лінолеуму воспа
я вырабляю чорныя іерогліфы
У цэнтры Еўропы - савецкая выспа!
У цэнтры Еўропы - калгасная пыса!
***
Неабходна вынесці на холад
усе самавары. Каб зямля
забурбулілася і пакрылася
пальмамі. У лункі мы будзем
класці не зярняткі, а гузікі.
Ракавінкі бурбочуць у пузіках...
Дык схавай свой савецкі каптурык
Бачыш, як у нямецкіх гарнітурах
шпацыруюць туркі?
2001

***
на тарпедным бронецягніку прышвартуюся
выпаўзу праз квадратны люк
цыкорнай цыбуляй плюну нібы куляй
накручу на кулакі галіны ліпавыя
душыць буду пад музыку Феранца Ліста
буду лютаваць пад сонечныя блісы
буду катаваць валютнага ліса
Лета 2000

***
каша на плячах бліскае
рыпяць салёныя агуркі
з іх выліваецца вайсковая песня
рухаюцца атрады ў накірунку тушы
якая смярдзіць чалавечынай
півам і гарэлкай
абрэзкі скуры бінтамі
вятры дыхаюць як паравозы
магма накіпае на ботах
гэта адказ на
твары кладуцца на прастору як трафарэты сонца замест фарбы
1997


НЯБОЖЧЫКАМ - КАЛАМАЗЬ!
Я ўразіў шведаў, і мяне захацелі бачыць фіны. Усіх натхняў мой нафталін. Нафтай пляваліся фаны з Таліна. Ха-ха. Музей сучаснага мастацтва Хельсінкі запрасіў мяне на тусоўку мастакоў. Марылі, напэўна, што буду біць усіх электрычным токам. I котку сустрэну і кока. Таму я не доўга раздумваў — зрабіў у Швецыі візу, сеў на самалёт і...

I літаральна праз тыдзень з адным беларускім кунаком я быў у Фінляндыі. На дэбілах я ставіў мастацкія плямы. Эксцэсы перапаўзалі чарвякамі сталінскімі. П'яныя дэбошы з паэтам Юккам Малліненам нагадвалі садысцкіх налімаў. Мне здаецца, што тады мы паставілі на галаву ўсе тамтэйшыя піцейныя ўстановы. Шукалі беларускія міны. Гучаў матыў вайсковай малітвы. Ша! Няхай ведаюць нашых! Цяпер у многіх фінскіх афіцыянтак дома ляжыць мая апаленая алкаголем творчасць. Свае аўтографы я пакінуў пад ром і чыпсы. Я быў сыты сын фінскага мора. На маёй кашулі свяціліся мардоўскія зоры. Мае перформансы скакалі альпійскімі козамі. Быццам нехта забіваў усіх КамАЗам. А пасля абкладаў твары нябожчыкаў каламаззю.



МУЗА НА ПАЛАСАТЫХ БАТАРЭЯХ
1.
прывітанне восень вось і я
у душы маёй швэдар
як у кожнага фіна
прыкладаю да вачэй чырвонае шкло
праз яго я бачу дзяўчыну
2.
надакучыла грэцца ля батарэяў
паласатыя пад'езды накшталт ганарэі
так хочацца разбіць лямпачку суму
бо з пляча раптам збегла муза
3.
цішыня
як цік шыі
ціск напэўна таксама шыпіць
дыск гадзінніка варушыць вусамі
у цісках памірае
мой развітальны верш
9 лістапада 1999


СУМ САЛАТАВАГА КОЛЕРУ
КАЛІ НА ДУШЫ СОК
якое неба
давай возьмемся за рукі і скінем скуру
мне так надакучыла есці металёвыя слоікі
у Хельсінкі мабыць няма сініх дажджоў
тут на століках ляжаць вецер і кава
у мяне спякота на сэрцы
Тут таксама некаторыя людзі носяць
па святах шаманскія маскі
Таму мілую дзяўчыну з воблакам
валасоў я заўважыў але
прайшоў міма толькі як моль
дакрануўся да яе
пальчыкаў ваксавых
Яна не заўважыла
села ў аўтобус бусловы
я не сумую
я проста плачу ад радасці
і выпускаю ў неба з клеткі
маленькія самалёты
гэта марскія птушкі
Якое неба салютнае
Куплю сіняга дажджу і гарэлкі «Аbsolut»
запалю цыгарэту «Космас»
і можа адкрыецца трэцяе вока
з краявідам кававым
і вобраз незнаёмкі зафіксуецца на вокнах лавай
2 лістапада 1999, Хельсінкі

***
Прыемна піць каву ў якой прысутнічае
нешта бразільскае і сядзець у балеі
абшарпанай і разглядваць лямпачку
запыленую з плямкамі і аб котках
пародзістых прыемна думаць і аб адной загадкавай мастачцы Н.
у якой ёсць сонечны позірк
і ёсць аранжыкавы позірк
і магчыма марэлевы позірк
і без сумнення гарбузовы позірк
і абавязкова вішнёвы позірк
і вядома малінавы позірк
і вось кава дыміцца і заліваецца
ўнутр мяне а я апускаюся ў бурбалкі
серабрыстыя а мазгі парцалянавыя
чамусьці ў туман мараў
падаюць і атрымліваецца
небяспечны сінтэз мастацтваў
13 жніўня 1997

***


Трамвайны шлях спіралямі абкручвае мой жоўты дом. У вокнах пустэчы я вынаходжу адлюстраванні ворагаў. Яны стаяць слупамі. Іх рукі цягнуцца да мяне і ператвараюцца ў шоўкавыя канаты. Усмешкі цягнуцца ніткамі... і раптам усё ірвецца.

Я прымаю лекі смерці - белыя таблеткі, падобныя да вітамінаў, падаюць у шахту. Чуюцца крыкі. Я здыхаю і разумею, што душа - гэта дымавая шашка.

2001


***


У яечнях ёсць свая цішыня. Жаўткі — падобныя да запаленых вачэй. Так-так — усе мы аматары смажанага кан'юнктывіту. А белая махра вакол жоўтага - гэта нечы мёртвы голас. Зрэдку мне падаецца, што і мае вершы запякаюцца на патэльнях нашых грамадзянаў. У гэткія хвіліны я ўяўляю свой доўгі распараны язык, які выпрастаўся і нападае на нечы відэлец. Ша!

2001


***
Цыклопы таксама не лохі
у іх на штрыфелях клацаюць блохі
цыклопы жывуць у холах і лазах лімоннасці
у іх на спіне ёсць бэзавыя лопасці
яны любяць культурныя вольнасці
яны схільныя да лекарства
там займаюць першынства
сярод
афрыканскіх
брыгад
1999


ЗВАНОК 3 ГАРАЧАЙ КРАІНЫ
ДЗЕ НЕБАСТЫК ТАМ ДЗІВОСНЫЯ БЕРАГІ
— Гэта Алена Твая залатая карова
дасылае шыфроўку з какосавага Зімбабвэ
Вельмі хочацца секчы дровы Брускву
і тваё ўсходняе цела Праходчык
Валасы мае ў жоўтых пёрах Тут вятры
і птушкі нерастуюць кожныя хвіліны тры
Твар мой у чырвоным атраманце
бо тубыльцы пырскаюцца з Атрабанта
п'ю шмат крыштальнага віскі
на руках узрастаюць выспачкі-міскі
ты пішы ты чуеш ты напішы
мой партрэт вясельны ў поўны рост
з цаглічнай вагой як у кіта
каб усмешка мая спявала жалезнай
каруселлю каб у
вачах свяціліся бэзавыя сяляне
а вушы зелянелі смачным салямі
не праміні пра грудзі Яны ў мяне
вялікія Як вялікія два матавыя плафоны
як два кірзавыя патэфоны
з флаконамі славянскага адэкалону «Трайны»
Гэтак значыць цябе абдымаю моцна
каб тут не загнуцца каля салёнага вала
бо я твая навала
я цябе не змяняла
я камянямі кідала ў ворагаў
19 чэрвеня 1999

КОЖНАМУ Ў ЗУБЫ ПА ДРАНІКУ
Ха! На шыю 9 прычапіў амуле- ты з трупных вершаў.

А ў 2000 годзе ў сталічным Доме літаратара я цягаў на ашыйніку двух маленькіх кракадзілаў. Апрануты ў нацыянальны беларускі гарнітур, я ажыццявіў поўную афрыканізацыю беларускіх земляў. Публіка ў зале была шакіравана па самыя копчыкі. Ша! У самы нечаканы момант я пачаў жаваць адну зялёную шэльму... Паяданне кракадзіла і чытанне вершаў уразіла ўсіх!.. У зале заплакала дзяўчынка. Няшчаснае дзіцё Яно і не ведала пра свае шчасце: Хутка ў кожным культурным цэнтры будуць стэнды з муміяй кракадзіла. Не плач, дзяўчо. Я выратаваў зямлю запаветную. Я — кракадзіл! Я — нашчадак вялікіх беларускіх шаманаў! Свабода!


***
напэўна на маёй зялёнай радзіме
ёсць такія фруктовыя кракадзілы
якія нерастуюць як рыбіны
і лятаюць на хвастах
як на ластах
1998

Кароста маёй галавы скінула валасы. Цяпер я — лысы. Скура блішчыць салам, і мылам, і маслам. Чысціня галавы канцэнтруе чалавечую нацыю. Бо каска цудоўна адзяваецца менавіта на аголены чэрап! Валасы - гэта непатрэбны бруд! Да прыкладу, расейскі паэт Іван Ігнацьеў абраў шлях брытвы! Ягоная шыя скінула паразітную вопратку! У рукі — брытву!

2001


***


Нашыя мазгі засмактала сістэма. Працоўны дзень мне нагадвае вялікі морг з незлічонай колькасцю маразільных камераў. Я рухаюся сантыметрамі, бо вакол бегаюць вусатыя чыноўнікі і падсоўваюць пад нос усялякія загады. Перад вачыма перасоўваюцца вар'яцкія рэзалюцыі. Ды ў маім пантофлі ляжыць рэвалюцыя. Я раблю ёй штучнае дыханне. Яе сінія рукі чырванеюць.

Супраць сістэмы дыктатуры ёсць сістэма аўтамата Калашнікава!

2001


ЛАПКІ ІМПЕРАТАРСКІХ ПАЛАЦАЎ
партвейн хвалі Нявы
усё гэта нагадвае глінтвейн
цёплага горла невад
я раскладаю горад вейкамі
мёртвымі голкамі Іосіфа
адчуваю горад рыбнымі пальцамі
кальцыем вокнаў
дыхае п'яны сіні сіфон
фон - даміно трушчаных дамоў
праз думкі
праз белую муку
праплывае фестывальны кубрык
галава - труна перакуленая
у сэнсе бяссонага кубіка
няголенай шчакой цалую паветра
гетэру у вел ьветавых гетрах
школьніцы з кантрабасамі штосьці
абстрактнае
заключаю мастацкі кантракт
з горадам дзе жыве трап
майго твайго
паласатага сэрца
24 красавіка 2001
Санкт-Пецярбург

***


Твой шматгабарытны страўнік, пабудаваны пры дапамозе піўных лімузінаў і каўбасных сховішчаў, уяўляе сабой белы месяц у перыяд саспеласці галандскага сыру. Можна не карыстацца бубнам, а граць на тваім пузе. Так-так, даражэнькі. Ты — звычайны гібрыд дыназаўра і гіпапатама. Твая каштанавая туша перад вачыма — нібыта трэйлер

Красавік 2001

Санкт-Пецярбург


ЖЫВЁЛІНЫ
Малюнак як пацалунак
ён для мяне малюс(а)к
я гляджу на яго праз шкло
ён кусае сцяну як клоп


***
Лоб раскручваецца белым пластырам. Быццам шаша
пракладзеная ў накірунку празрыстага неба.
Калі далонямі заплюшчыць твар, падаецца, што
сядзіш у панцыры. Але на жаль, маё трэцяе вока
выкацілася лупай і зачапіла небастык. Гучна
крумкае мой кадык. Дык. Дык. Дык.
2001

***
Пажадай мне моцы сталёвай
птушка палётная
ліра шалёная
сонца салёнае
Пажадай мне мора вольнага
ветру дзікага
вопраткі дымнай
Каб імчалі аблокі марныя
горы чорныя
дрэвы фарныя
звяры сінія
вершы файныя
23.03.99

***


Запісаць сваю думку — тое самае, што забіць мураша. Мурын коціць шар. Гучыць беларускі марш. У кампутары суцэльны кірмаш. 3 вуха выязджае машына. Галава — гумовая шына.


2001



СІМФОНІІ АФРЫКАНСКАГА МЛЫНА
выбачай за ўсё мая сонечная афрыканка
я буду цалаваць твае ракавінкі неба
але толькі не кідай у самотным Конга
дай змяюку рашпіль
пакладзі мяне ў чорную скураную валізу
на спражкі зашпілі
я буду ляжаць ціха як крамлёўскі шпіль
толькі адзін раз муркну курантамі
толькі не пакідай Змія Віша людажэрам з
племя Мбу
тады будзе амба
1999

***


У чамадане я сяджу. Жвакаю. Слухаю крыкі багажу. Сівая мастачка — аўтарка інсталяцыі. Столь талеркавай тканінай яна запаяла. Яна — мастачка — гаўкала. Нельга забіваць кашалотаў. Я не шаблон — жывёліна. Сонца я зусім не бачу. Патыліцу чухаю. Я тут акрайчык батона смакчу. Я сяджу ў кальсонах крутога фасону. Я чытаю тут кнігу пра каханне Ганса Хрысціяна Андэрсена. Я свайго роду дыверсант. У мяне на шыі амулет. Ён як мул муку перамолвае. Я тут акрайчык батона смакчу і плаўнікамі варушу. Я крышку валодаю ушу. Я патаемны шаман. У маім ручніку жабка шапоча.

1998


КЛЁКАТАМУС АЛЕ ТАМАТНЫ СОУС
***
Шамацяць чарнічныя сцягі.
Шыпы ўслалі актавую залу.
Рабая люстра адбарабаніла марш.
***
Маўзерная сволач зваліла бутэльку.
Забразгаталі медныя гербы.
Затрашчалі сібірскія тамтамы.
***
Чырвоная скнара, седзячы на бочцы,
выцягнула зялёны талмуд.
Я слухаў яе тужлівую малітву.
***
Размазалі ботамі крушон.
Апоўзень бранявых тылітаў.
Мая клятчастая душа.
***
Я — Вішнёў — ля кіпарыса.
На галаве агнямётны шаль.
На шыі Эфа пясчаная.
***
Мой сябра ў шлафроку.
На плячы клінтух.
Ён занадта геніяльны.
***
Выкпалі з даміно небасхіл.
Прыклеілі пажаваную гумку.
Самі размаляваліся.
***
Рэвалюцыйны слон скокнуў уніз.
Ляпаліся крумкачы.
Мяне не было.
***
Чуліся гукі маракаса.
Я ляжаў у Мерычлеры.
Цябе не было.
***
Я паўлін-маўлін,
сапселы канчаткова,
не падлеглы рэтардацыі
***
Свабода мая - паліхромія!
Акружаная! Зарэтушаваная! Прышпіленая!
Заражаная ксенафобіяй!
***
У піўных бутэльках сядзяць бегемоты.
Яны ўсмоктваюцца, угрызаюцца
у мой страўнік, артэрыі, мозг.
Уключаецца музыка Шастаковіча.
Узлятае сімфонія.
***
Вялікая подласць.
Усе мы падлюгі.
У кожнага халодная зброя.
***
Калі я напіваюся чорнай вадкасці,
з мяне выкочваецца каменны страх.
Я бадзяюся па няправільных траекторыях.
Я шукаю сярод цьмяных ліхтароў начное
сонца.
***
Я — купрыт — глытаю
сасіскі, сардэлькі, курагу
і іншую юшку барвовага колеру!
***
Глытаючы таблеткі трэнталу,
гледзячы на амялу —
з'язджаю з глузду.
***
Здыхаю пад крыкі.
Але паўзу...
Цягну шаблю.
1994-2000

ПРЭЧ!

У ноч з 31 снежня 1999 на 1 студзеня 2000 года я зладзіў перформанс «Смерць гадзінам!». Так-так, на вялікае народнае свята — Новы год — я не проста п'янстваваў, як добрапрыстойны грамадзянін, а клапаціўся пра нашу літаратурную спадчыну. Дзякаваць Богу, на той момант маю кватэру аздабляла вялізная чырвоная труна. Яна стаяла ў маёй аднапакаёўцы як нейкі каменны ўцёс. I што цікава, .перашкаджала хатняму руху. Кожны раз даводзілася скакаць як кенгуру, калі была патрэба ў кухні альбо ў прыбіральні. Але вернемся да перформанса «Смерць гадзінам!». У навагоднюю ноч у труну я заклаў каля двух дзесяткаў розных кніжак. Я адабраў на мой погляд самыя бяздарныя літаратурныя працы. Дарэчы, сам пошук кніжнай брыды заняў каля дзесяці хвілінаў. У сваёй большасці гэтую макулатуру мне прэзентавалі самі аўтары, якія імкнуліся атрымаць маю прафесійную ацэнку... Атрымайце! Глытайце выбітыя зубы! Я здзейсніў кніжны акт! Увесь 2000-ы год пройдзе пад знакам афрыканскай літаратуры! Калаціцеся, мазгавыя нябожчыкі! Ванітуйце, закарузлыя ахматаўкі, шханкі і саўдэпы!



2000 СНЯЖЫНАК
расквітнелася ўсё паўсюль
пульсуюць гадзіннікі
на святочным падарунку сяджу ў кальсонах
побач агеньчыкамі гараць птушкі-гілі
тушкі з абвугленымі сям-там пёркамі
штучная радасць апусціцца на шпалы
шапікам задушу кавалак сала
банальныя словы распадаюцца на гукі
мы народ мы не сукі
мы паглынаем шампанскае праз шкляныя
люкі
ды дзяўчына ўчора сказала што знікла
бо не верыць у цукеркі салодкія мілыя
я сяджу на труне Вуй як страшна
нават у паласатай коткі ёсць сумленне
мачтавае
адкаркую пузатую плмшку
да рыльца лапамі-вуснамі прыпаду
як да вуснаў смерці
дэкламую вам новае тысячагоддзе
ўзурпатары
у пляшцы петардавай свеціцца твой фаянсавы
анфас
мая Ратару
віншую ўсіх вас
з Новым
25 снежня 1999

8 ТУБЫЛЬСКІЯ ВІДАРЫСЫ


ДЗЕНЬ МУМІФІКАТАРА

Перформанс «Забі маманта», зладжаны ў 2000 годзе ў менскім клубе «Альтэрнатыва», прайшоў праз доменныя печы, балоты і вакуум. Ён прымусіў задумацца ўсіх пра сэнс жыцця. Асабліва моцна ён прасвідраваў вузкалобых гопнікаў. Я і афрыканеры змуміфікавалі не толькі «Альтэрнатыву», але і прастору ўсіх клубаў. Труна і агромністая маска. Закляцці. Бой бубна. Сігналы космаса. Хтосьці зваліўся ў нірвану. Я зжаваў каля трыццаці лічынак, у ролі якіх выступілі гусіныя і курыныя яйкі. Літаратурныя крытыкі пляваліся. Атрымайце, эстэты!

Адным з апошніх акордаў у перформансе быў момант атручвання. Я памёр. Змярцвелае цела паклалі ў труну і вынеслі прэч. Ешце на здароўе. Але маманты вечныя. Ша!


ШЧЫТ ДУШЫ
«Літ-арт - 2000» засвяціў маю постаць на самым высокім дзяржаўным узроўні. У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь я выставіў графічную працу «Паэма пра забойства конікаў» (70 х 100). Прафесары і аспіранты, балерыны і кінарэжысёры, мастакі і паэты хадзілі кругамі вакол майго шэдэўра. Я выставіў душы вялізны шчыт! Яны пазіралі на паганскія сімвалы і са страхам вырачалі вочы. На адлегласці дзесяць метраў я глядзеў на музейны тэатр і задаволена паціраў рукі. Ха-ха. Я таўраваў мазгі наведнікаў мастацтва! Я маляваў на матацыклах! Птушкі фіксавалі дзень на крылах! Я дазволіў спадару Малевічу паціснуць сваю руку! Я зрабіў у музеі закуток уркі! Я, гурман і эстэт, ажыццявіў вакханаліі фэст! Паўсюль мне салютавалі тэнісныя сэты!


САБАКІФЮРЭРА
21 красавіка 2000 года ў Гомелі ў Палацы культуры глухіх я правёў перформанс «Сабакі Фюрэра». Правінцыйная публіка была агаломшаная. Напярэдадні я раструшчыў сэрцы выкладчыкаў і студэнтаў Гомельскага Універсітэта сваімі афрыканічнымі вершыкамі... Ша! Карацей кажучы, Гомельшчына выла воўкам ад вішнёўшчыны. Я б сказаў яшчэ — смакавала алергію. Гэткі вось прыродны наркотык.

Але вернемся да «сабак». Я і афрыканскія браты (мастак Банько і літаратар Бахарэвіч) апранулі куклукскланаўскія капя- люшыкі і, гаўкаючы, выпаўзлі на сцэну.. Там я па нашай афрыканернай традыцыі зжаваў некалькі дзесяткаў курыных яек і здох. Ха-ха. Афрыканеры выцягнулі санітарныя насілкі, загрузілі на іх змярцвелае цела і вынеслі яго прэч. Вось вам канцлагер у мініяцюры! Страшна?! Ха-ха. Нюхайце мёртвае цела шамана! Гэта могілкавыя кветкі! Гэта легенды! Гэта памяць! Так-так, гэтыя напаміны вельмі смярдзяць учарашнім!


БОМБЫ № 1
У траўні 2000 года мяне зноў запрасілі наведаць Швецыю. Мяне чакала галерэя «Коnstakuten». Ша! Але дзеля паездкі патрабавалася віза. На гэты раз я рабіў яе праз Маскву. Як высветлілася потым, шведскае консульства адкрылася ў Менску літаральна на наступны дзень пасля майго ад'езду ў сталіцу Расіі. Ы-ы-ы!.. Але ж місіяй у сонечна-хмарную Маскву таксама былі ўзнагароджаны паэт Ілля Сін і мастак Артур Клінаў. Таму гора мы падзялілі на траіх. Ша! Па дарозе мы назюзюкаліся піва, брэндзі і гарэлкі, як цуцыкі. Мы тады цукеркі і цацкі з фільмаў жахаў нагадвалі. Таму нават пацукі нас пужаліся. Кружпялі таматнымі жулікамі. Мы кідаліся ў гадаў жукамі.

А потым я абрыгаў увесь цягнік. Правадніцы хадзілі ўсцешаныя. Бярыце гэтыя жывыя аўтографы! Захоўвайце святое! Памяць — гэта наша золата! Сін і Клінаў мне зайздросцілі. У іх страўнікі не гаўкалі. Небастык трымаў штыль лякалам. Шыхт маіх зубоў нагадваў штыкі. Я забіваў вар’ятных бізонаў і кітоў. Потым у Маскве я насіў марсіянскія маскі. Я ляпіў твары і чапляў да іх скальпы. Скалы развальваліся пад маімі, пальцамі. Ррррр-ы-ы-ы!!!


МАЯ НАГА
24 траўня 200 года, за два дні да Стакгольма, ў Магілёве з перформансам “Вочы фараона”. Выставачная зала па вуліцы Болдзіна рыхтавалася прыняць мяне з хлебам, соллю,шашлыком і кухлем гарэлкі. Ха-ха! Але мяне чакалі ворагі! Я падмануў тэрарыстаў!.. Ша! Я перакуліў усе планы патрыётаў-сатаністаў! Ша! Я заслаў замест сябе артыстаў! Ідэйных афрыканічных пацыфістаў! Афрыканеры павезлі ў Магілёў замест мяне маю запасную фаршыраваную нагу, якую я склаў з фаршу, ячменных камякоў і… пачку дражджэй. Фу-у! як смярдзела мая нага! Як сапраўдная нямытая бамжацінка! Вулічна-нямытая бужанінка! Гэта проста мара кожнай сэксуальна-заклапочанай жанчынкі!

Па рэспубліканскім радыё перадалі навіну… “Афрыканеры-перформеры прапаноўвалі пакаштаваць фаршыраваную нагу Зміцера Вішнёва…” Ха-ха. Адзін п’яны хлапец з’еў кавалак нагі. Кажуць, усе перапужаліся. Думалі — атруціўся. Выжыў. Ха-ха. Гэта ж жывыя лекі. Чарадзейныя смакі дзеля калекі.


БОМБЫ № 2
У самалёце кампаніі "Белавія" 26 траўня 2000 года я абрыгаў мастака Клінава. Потым доўга гучала яго сяброўскае: "У-у, сволач". Адбывалася гэтая дзея недзе над Балтыкай на падлёце да Стакгольма. Сцюардэсы былі ўсцешаныя і бегалі да мяне з пакецікамі кожныя пяць хвілін. Па самалёце гуляў мой ванілін. Я быў садыстам — я жаваў віртуальных дантыстаў. Я ўжо ўвайшоў у стан нірваны. Пачалося!

У галерэі "Коnstakuten" я паказаў перформанс "Культ асобы: шведскі варыянт". Афрыканер зрэзаў мяне са сцяны. Я зваліўся ў эпілепсіі. Я калаціўся і калаціў шведскія курыныя яйкі. Буржуйскія яйкі. Рукамі якарнымі я раздзяўбаў два шкляныя слоікі. 3 аднаго вываліліся ныркі. Шведы перапалохаліся. Ша! Ведай нашых! Сігналы ішлі з цемрачы. На столі высвечваліся сілуэты фараонаў. Афрыканер круціў фарай. Нам зайздросціў сам Рафаэль. Махаоны звальваліся ў эль. Я здох. Маё цела выцягнулі ў рэанімацыю. Я перадаў сусветнай буржуазіі інфармацыю. Я будаваў афрыканскі капіталізм. Усім вам клізмы!

На дзёслах ляжыць шкло. Я ведаю, што гэта смачна. Мачты і цукар. Ты лаешся рускім матам. Я буду ў садзе вучыць цябе тамагаўкам. Не будзеш болей сыпаць атруту ў шклянкі людзей і звяроў. На зебры скача душа Бога. Гэта сонца душавае. I таму душманы грызуць шайбу. Бо мая шайка — гэта шабаш са швабрай. Бо мая юшка — гэта жабры рыбы і слана вушы. Я на батарэях пабачыў творчасці батон. Таму тупаю па кнігах і карцінах вайсковымі ботамі. Я — Змій Віш. Я — атаман літаратурна-мастацкай лодкі.


ВЕРАШЧАКА З ЯЙКАЎ КЛЁКАТАМУСА


Зміцер Вішнёў бачыць вушамі, а вачыма чуе. Я не ведаю, як гэткае магчыма, але калі такі чалавек крэмзае вершы, то найлепей іх разумеюць кажаны, лакатары і глуханямыя. (Дзеля апошніх паэт дадатна бразгаў у бляшаны тазік, пакуль не ўсвядоміў, што грукату ў ягоных вершах і без таго даволі.) Між іншым, абнармаваны чытач таксама можа нешта ўцяміць у "вішнёвых" крэмзах, калі залепіць вушы воскам, а вочы засціць чорнымі акулярамі. Я пра гэта кажу з асабістага досведу, бо нашу чорныя акуляры блізу трыццаці гадоў і маю вушы, якія амаль нічога не чуюць, акрамя моўчы быццяў ува мне самім... Мяркую, што менавіта з гэтага ў мяне ніколі не было алергіі на семантычна разбалансаваную паэзію Зміцера Вішнёва, паколькі загерметызаваны ва ўласнай самасці заўсёды здольны перакуліцца праз выспу знадворкавага свету ў хай сабе і нязвыклую, але тоесную яму герметычнасць іншага...

Мне бадзёра і весела ў размаітым вадаспадзе каляровых словаў, у як бы бязладнай какафоніі пляскастых гукаў, у тэатральнай буфанадзе гіпертрафаваных жэстаў і ўчынкаў — ва ўсім тым, з чаго сфармаваны творчы дыскурс былога начштаба Бум-Бам-Літа. Падобна, што паэтычнае пісьмо Зміцера Вішнёва неўпрыкмет для яго самога скалькаванае з маўлення немаўляці (дазволім сабе гэты каламбурысты аксюмарон ці аксюмароністы каламбур), якое зважае не на сэнсавыя структуры мовы, а найперш на фанетычныя суладдзі і тоеснасці гукаў гульні сам-насам з вялікай моўчай. Такі тып пісьма нагружае фанетычнае вымярэнне вербальнага дыскурсу абсалютнай каштоўнасцю, якой падпарадкаваныя ўсе іншыя вымеры, у тым ліку — намінатыўныя і сэнсавыя. Тут словы і словазлучэнні істотныя ўласнай самасцю, а не тым, штб і пра што яны сведчаць. Гэта адмысловая канферэнцыя гукаў, арганізаваная ў агульнае цэлае праз разнастайныя асацыятыўныя механізмы, але не семантычнага, а фанетычнага мыслення.

Што да сэнсавай семантыкі, то перад намі прыклад татальнай дэканструкцыі ўсіх яе іерархічных структураў. У Зміцера Вішнёва слова пазбаўленае свайго граматычна і лексічна ўнармаванага атачэння, праз якое яно толькі і набывала функцыю прэзентанта пэўнага сэнсу. Страціўшы іерархічна арганізаваную "світу", слова апынулася ў семантычнай адзіноце і цяпер мусіць выступаць не ад імя нейкага сэнсу, а толькі ад свайго ўласнага фанетычнага імя. Аднак апошняе зусім не азначае, што ў Зміцера Вішнёва за вэрхалістым тарабарствам паскіданых у тэксты лексемаў — спрэс экзістэнцыйны вакуум. Гэта не так, — калі добра ўгледзецца, то пад засенню вадаспада з феерычных хваласпеваў і гіпертрафаваных жэстаў няцяжка заўважыць увесь спектр інтэлігібельнай і сацыяльнай праблематыкі, натуральнай для ўсялякага маладога чалавека (ад кахання да палітычнага супраціву і духоўнага бунту). Іншая рэч, што традыцыйная сістэмная мова ўжо не задавальняе Зміцера Вішнёва, верагодна найперш з прычыны ейнай няздольнасці не толькі развязваць гэтыя праблемы адэкватна запатрабаванням паэтычнага мыслення эпохі постмадэрну, але хаця б заўважыць іх і актуальна фармуляваць. Адсюль старая мова мусіць быць разбуранай, дэканструявэнай, перайначанай незалежна ад таго, ці магчыма будзе на гэтых руінах збудаваць новае і больш дасканалае вербальнае цэлае.

Зрэшты, я не думаю, што несістэмнае і фармальна алагічнае паэтычнае маўленне Зміцера Вішнёва ёсць плёнам яго тэарэтычных развагаў над праблемамі крызісу традыцыйнай мовы. Зусім верагодна, што ён і ўвогуле пра гэтыя праблемы нічога не ведае, а піша гэтак, як піша, таму, што мае адмысловую фізіялагічную канстытуцыю, у якой функцыі вачэй і вушэй, далікатна кажучы, трохі пераблытаныя.

Дарэчы, у звязку з нелінейнай паэтыкай Зміцера Вішнёва мяне досыць доўга турбавала, бадай, толькі адно пытанне: яна натуральная ягонай творчай экзістэнцыі ці свядома выштукаваная з узгляду на традыцыю негатыўна-канструктывісцкай паэтычнай плыні, так плённа распачатай калісьці "дадаістамі", а сёння паноўна дамінуючай ва ўсёй еўрапейскай літаратуры? I рэч не ў тым, што "свядома выштукаваная" — гэта дрэнна, а "натуральная" — добра; я не належу да апалагетаў "натуральнасці" і не нагружаю яе спрэс станоўчым значэннем, бо ў свеце, дзе чалавек майструе ўжо нават хмары, няма нічога больш штучнага за "натуральнае". Але ад адказу на гэтае пытанне залежала, у сістэме якіх каардынатаў будзе карэктным падшукваць месца ягонай паэзіі. I вось толькі цяпер, рыхтуючы да друку кнігу "Тамбурны маскіт", я канчаткова зразумеў, што Зміцер Вішнёў стылёва цэласны і арганічны як іманентнаму сюжэту ўласнага бытавання, так і трансцэндэнтнай фабуле таямнічага кону.

Гэты факт экзістэнцыйнай арганічнасці паэтыкі Зміцера Вішнёва, якой цэласна ахоплены ўвесь ягоны творчы дыскурс (акрамя вершаў — проза, драматычныя практыкаванні, перформансы, жывапіс), не ёсць сам з сябе "знакам якасці", але якраз згаданы вышэй момант "натуральнасці" дае падставы меркаваць, што праз яго паэзію ў нашай літаратуры натуральна адбыўся яшчэ адзін зрух у бок яе збліжанасці з сучасным дыскурсам еўрапейскай вербальнасці.

Было б скрайне некарэктна звязваць гэты канцэптуальны зрух толькі (ці найперш) з творчасцю аднаго Зміцера Вішнёва. Сярэдзіна дзевяностых гадоў выявіла цэлую плойму прынамсі не менш таленавітых літаратараў (ладная частка згуртавалася пад сцягам Бум-Бам-Літа), амаль кожны з якіх патэнцыйна здольны прэтэндаваць на ролю знакавай фігуры ў акцыі постмадэрновага прарыву скрозь татальную аблогу ўжо архаічнай на той час традыцыйнай беларускай літаратуры. Але, з майго гледзішча, наскрозь эгацэнтрычная кніга Зміцера Вішнёва, ва ўсялякім сваім фрагменце скіраваная на высоўванне персоны аўтара паперад усяго і ўсіх, як гэта ні парадаксальна, пакуль найлепей прэзентуе агульны дыскурс татальных пераменаў той (гэтай) пары. I якраз найперш — агульны дыскурс, а ўжо потым — самую сябе і свайго эксцэнтрычнага наратара.

Верагодна, гэткі эфект, бадай нечаканы і для самаго паэта, з'явіўся з таго, што Зміцер Вішнёў быў адным з самых актыўных ініцыятараў ды арганізатараў супольнага постмадэрновага прарыву сярэдзіны дзевяностых, і тое мінулае, як бы цяпер ён ні намагаўся прыватызаваць уласны плён у агульнай працы, татальна пануе над усімі творчымі ініцыяцыямі паўз эгаістычную волю самога аўтара. Гэта па-першае. А па-другое, эфект кнігі як прэзентанта дыскурсу радыкальных пераменаў стварае яе шматжанравая структура (паэзія, проза, перформансы, дзённікавыя запісы, фотаздымкі, малюнкі), з чаго перад намі аб'ёмна паўстае калаж пэўнага эстэтычнага часу на персанальным фоне зануранага ў сваё амбітнае "эга" клёкатамуса, што ў адзіноце гатуе сам для сябе верашчаку з размаітых яек, якія ён кагадзе намаляваў на шматку абадранай шпалеры.

Таму на развітанне мне нічога іншага не застаецца, акрамя як пажадаць:

— Смачна есці!

Валянцін Акудовіч


АСНОЎНЫЯ ВЫСТАВЫ I ПЕРФОРМАНСЫ ЗМІЦЕРА ВІШНЁВА


1996 Выстава-акцыя "Аrt-прагноз-Эб", галерэя сучаснага мастацтва "У Пушкіна", Віцебск, Беларусь.

1998 Акцыя Зміцера Вішнёва, галерэя сучаснага мастацтва "Шостая лінія". Менск, Беларусь.

1998 Рэспубліканская выстава маладых мастакоў "Час. Прастора. Асоба", Палац мастацтваў, Менск, Беларусь.

1998 Міжнародная выстава-акцыя "Чацвёра і Вішнёў-аб'ект", галерэя "Бергамот", Брэст, Беларусь.

тава-акцыя "Тубыльскія відарысы", "Русская галерея", Вільня, Літва.

Выстава-акцыя "Насценныя афрыкозы", Дом літаратара, Менск, Беларусь

1999 Выстава-акцыя "СНгоп-А-Тор", Палац мастацтваў, Менск, Беларусь.

1999 У межах міжнароднай выставы сучаснага мастацтва маладых мастакоў Выстава-акцыя Бум-Бам-Літа "Праз шкло", Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Менск.

1999 Выстава-акцыя "Нахабус-насякомус", Культурны цэнтр Стакгольма, Швецыя.

1999 Перформанс, Музей сучаснага мастацтва, Хельсінкі, Фінляндыя.

1999 Перформанс "Фаршыраваныя мазгі Альгерда Бахарэвіча", кінатэатр "Змена", Менск, Беларусь.

1999 Міжнародны фестываль перформанса "Навінкі-99", Палац мастацтваў, Менск, Беларусь.

Міжнародны вечар перформанса, галерэя "Каnstakuten", Стакгольм, Швецыя.

2000 Акцыя "Смак слова", Дом літаратара, Менск, Беларусь.

2000 Выстава "Літ-арт-2000", Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Менск.

2000 Акцыя "Дзень муміфікатара", Менск, Гомель, Магілёў, Бярэсце, Беларусь.

2000 Акцыя "1948", галерэя "Noas", Рыга, Латвія.

Рэспубліканская маладзёжная выстава "Новыя імёны", Палац мастацтваў, Менск, Беларусь.

Фестываль электроннай музыкі "Не!", перформанс "Труп дыктатара", кінатэатр "Ракета", Менск, Беларусь.

Міжнародны фестываль "SKIF", перформанс "Труп дыктатара-2", Палац моладзі, Санкт-Пецярбург, Расія.



Оглавление

  • Зміцер Вішнеў Тамбурны маскіт
  • МАЯ СЦІСЛАЯ БIЯГРАФIЯ
  • НЕКАТОРЫЯ ПЫТАННІ КНІГІ
  • МІКРОБЫ
  • 2 АФРЫКОЗЫ АЛЬБО ЗАБІ МАМАНТА
  • 3 СА ЗМІЯ ВІША
  • 4 КУЛЬТ АСОБЫ
  • 5 НА ШПАЛЕРАХ ПТУШКІ
  • 6 ЛУНКІ ДЛЯ КАНТАКТНЫХ ЛІНЗАЎ
  • 7 МЯЧЫКІ І ТАЗІКІ
  • 8 ТУБЫЛЬСКІЯ ВІДАРЫСЫ
  • ВЕРАШЧАКА З ЯЙКАЎ КЛЁКАТАМУСА
  • АСНОЎНЫЯ ВЫСТАВЫ I ПЕРФОРМАНСЫ ЗМІЦЕРА ВІШНЁВА