План Бабарозы Автор: Павал Касцюкевіч Жанр: Зарубежная современная проза https://coollib.com/b/681830-paval-kastsyukevich-plan-babarozyi Павал Касцюкевіч План Бабарозы …Як паеду да Дунаю, там дзяўчыну маю. …Каханне, Шэйнфельд, трэба разбіць на дробныя купюры: не  ыношваць грандыёзных планаў, не рабіць гучных дэкларацый, не ахвяраваць усім жыццём за адзін ход. Мэір Шалеў. “Як адзін дзень”© Касцюкевіч Павал, 2016 © Logvino Literatūros namai, 2016 Раздзел 1 Вось яна Вось яна. Вызірае на свет Божы з авальнага, жаўтавата-шэрага медальёна. Вусны банцікам, з вачэй шугае феерверк гняўлівых яскарак. Фотамайстар, эмальшчык ці хто там трохі перакруціў прапорцыі: вочы выйшлі завялікія, навыкаце, рэшта ж твару – наадварот, здрабнілася. Таму выглядае яна ўсё роўна як суседка знізу, што падазрона зазірае ў вочка тваіх дзвярэй з лесвічнай пляцоўкі (ты ж бачыш яе з кватэры). Дзвярны званок распаляецца да беласці, і з таго боку чуваць лямант пра залітую кухню або нараканні на шум пагулянкі, а таксама пра гатоўнасць усы ... https://coollib.com/i/30/681830/cover.jpg