Салёная раса Автор: Аляксандр Капусцін Жанр: Советская проза https://coollib.com/b/579020-alyaksandr-kapustsin-salyonaya-rasa Аляксандр КАПУСЦІНСАЛЁНАЯ РАСАГазета «Правда» за 10 жніўня 1941 года надрукавала перадавы артыкул «Военное искусство, помноженное на храбрость». Побач з артыкулам змешчан партрэт капітана Фёдара Аляксеевіча Баталава.I Яны сядзелі за невялікім, збітым наспех, з непагабляваных дошак сталом. Гаварылі мала, найбольш маўчалі. У іх так заведзена было — сказаць тады, калі думка акрэпла. Пасля доўгай паўзы Баталаў падняў галаву. Стомлена глянуў збоку на свайго паплечніка, ад’ютанта старшага (так афіцыйна называлася пасада начальніка штаба батальёна), і ў галаве міжвольна пранеслася: «Мядзведзь!» У паўзмроку зямлянкі масіўная фігура капітана Садоўнікава з шырачэзнымі плячамі і вялікімі цяжкімі рукамі выглядала яшчэ больш магутнай. Падалося, Садоўнікаў зараз расправіць плечы, і яны ўвапруцца ў сцены цеснай зямлянкі, з трэскам рассу ...