Блакітная ноч [Антон Алешка] (fb2) читать постранично

- Блакітная ноч 323 Кб, 8с. скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Антон Алешка

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Антон АЛЕШКА


БЛАКІТНАЯ НОЧ


Апавяданне


Ці даўно гэта было? Вось здаецца толькі ўчора давялося яму расстацца са стэпавай шырынёю палёў, з узгоркамі-узбярэжжамі серабрыстай паласы Дона. Ён едзе верхам і да яго цяпер нібы далятаюць гарачыя словы дзяўчыны, западаюць глыбока ў нутро і бяруць аберуч за сэрца:

— Ізэт, мой каханы...

Ізэт толькі што вярнуўся з суседняй заставы, саскочыў з каня і, ускінуўшы повад на слупок агародчыка, знік у памяшканні. Конь змакрэў і на ім камякамі збілася шэрсць. Ён трэ мордаю аб штакеты агарожы і бадай адчувае што хутка будзе адпачываць. Ізэт вышаў на ганак і з хвіліну затрымаўся, нешта абдумваючы, а пасля паволі павёў каня да канюшні. Покуль рассядлаў, паставіў яго на месца і накрыў папонай, дык і нахлынулі зноў успаміны пра хутар, пра знаёмых, пра Іру. Скрыпнулі вароты канюшні. Дзынкнула жлезам запора. Ізэт накіраваўся ў казарму. Пад нагамі паскрыпвае малады сняжок, а востры вецер з-за чорнага галля саду так і пячэ ў твар, залазіць у рукавы.

Ізэт невысокі, карчукаваты. Ды дзе яму было і быць рослым. Добра яшчэ і так пракідаўся, стаў на свае ногі. Сам ён аб сабе нічога не памятае. Ведае толькі, што суседзі гаварылі, ды калі стаў бегаць з падшпаркамі такімі як ён у бахчы па гарбузы, то заўсёды яго абдзельвалі насля ўдачы і яшчэ прыгражалі:

— Татаршчына... Морда...

А ўжо калі ён падрос, то аднойчы едучы з сенажаці яму Яўхім аб усім і ўталкаваў як след. Бацька яго быў казак і загінуў у першыя ж дні вайны на палетках Усходняй Прусіі. Гаспадарка трымалася на плячах яго маткі і сястры. Мусіць гады праз тры да іх зайшоў пажылы ўжо чалавек і наняўся на сенажаць. Як там яно было, хто яго ведае, толькі калі пайшоў увосень гэты чалавек, то матка стала цясней падвязваць паўразы хвартуха і меней паказвалася сярод жанчын. К новаму году ўжо не было як хавацца ад суседак, ды і гаворка пайшла па ўсяму хутару.

— Падумаць гэта, ад татарына...

А вясною дзяўчынка вазіла па дварэ каляску і суцішала вельмі ж ужо крыклівае дзіця. Гаспадыні не было дома, яна была ў полі. Гадоў праз два ад тыфусу памерла дэяўчынка і матка. Застаўся Ізэт адзін-адзінотаю. Узяў яго да сябе канцавы бяздзетны Паўлюк. І калі Ізэт, яшчэ малым хлапчуком рабіў дарожкі ў пяску насупроць Паўлюковае хаты, з сяла хлапчукі пускалі ў яго каменні і галасіста крычалі:

— Татарская морда!.. Татар...

Ізэт не разумеў што і к чаму тут, а пасля прывык, абабіўся і амаль не зважаў, калі на яго і вельмі ўжо насядалі. Думалася яму, што гэта так і трэба, а раз трэба дык і агрызацца няма чаго. Патрэплюць языкамі, а пасля і сціхнуць. Не завідным хлапчуком ён рос. Ну. проста так і тырчэлі косці. А калі гады праз паўтары, вясною напала на хутар банда і нічога не кажучы двое звязалі Паўлюка і павялі яго, ён застаўся з адной гаротнай бабкай. Потым адкрылася неяк нечакана новае жыццё для Ізэта. Ён стаў пастухом. Пасвіў з Ахрэмам хутарскія авечкі. Так бы яно мусіць было і надалей, каб не здарылася аднойчы, што бабка заснула і болей не прачыналася. Тады Ізэт наняўся да Халімона Якаўлевіча. Тут вось ён і пакаштаваў чаго і не жадалася. Прышлося рабіць усё, умець быць няпрыкметным, калі пільнае вока гаспадара цікавала злавіць на чым-небудзь. Выкручваўся Ізэт з усялякіх нягод так што і расці не было калі.

Яўхім да Ізэта адносіўся ну так, як старэйшы брат, мусіць таму, што адна рука іх ціснула, адны і тыя ж рыжыя вусы гаспадарылі над імі.

І аднойчы ўвосень выдаўся такі дзень, што ўстаўшы рана, Ізэту і Яўхіму не было работы. Не было таму, што Халімона добрыя людзі збіралі ў дарогу.

3 гэтага часу ў хаце засталіся жыць яны ўдваіх. Яўхім хутка ажаніўся, а Ізэт быў пасланы на курсы хатнікаў. Прыехаў у калгас ён неяк ужо на прадвесні. Кожны вечар праседжваў у хаце-чытальні каля прыёмніка. Збіралася многа моладзі. Пад вечар хадзіў к настаўніку: прасіў што растлумачыць, а што паказаць. Праз год стаў камсоргам комсамольскае арганізацыі калгаса.

Паабедаўшы ён вышаў у ленінскі куток, сеў за круглы столік з газетамі, закрыў далонямі твар і задумаўся. Яму сёння толькі што ў Макранах сустрэлася дзяўчына вельмі падобная да Іры. Ён нацягнуў тады павады і крыху не спыніў каня, утаропіўшыся шырока адкрытымі вачыма. Яна падміргнула яму і хутка знікла ў двор.

Ізэт бачыць перад сабою свой родны калгас, гурт моладзі за канцом хутара. Ён і яшчэ шэсць чалавек з хутара накіроўваюцца ў станіцу, а там куды прыдзецца. Для Ізэта ўсероўна дзе быць — ці тут паблізу, ці хоць на далёкую поўнач ехаць. Хлопцы-сябры неяк з зайдрасцю пазіраюць на ад'язджаючых у армію і жартуючы даюць апошнія парады. Ад'язджаючыя таксама ў вачавідкі зрабілі занадта ўжо дзелавы выгляд і ў гурце ідзе ажыўленая гаворка.

— Васька, глядзі, ад твайго клінка не адна фашысцкая галава зляціць. Добра даглядай каня, — раіць, стоячы каля Ваські, яго дзед