Жыццё і смерць Андрэя Варатынца,альбо Як упершыню з’явілася на Беларусі бульба (fb2)

- Жыццё і смерць Андрэя Варатынца,альбо Як упершыню з’явілася на Беларусі бульба 45 Кб (скачать fb2) - Дзмітрый Магілеўцаў

Настройки текста:




Дзмітрый Магілеўцаў


Жыццё і смерць Андрэя Варатынца,альбо Як упершыню з’явілася на Беларусі бульба


Даўняя тая справа і досыць загадкавая. Дый крыві там хапае і абсурду. Усяго пакрысе, а часам і без усялякае меры.

Жыў некалі ў Вялікім княстве добры рыцар і дужа адукаваны князь Міхайла Глінскі, першы і амаль што адзіны ў гісторыі крывіцкі кандацьер. Дзе яго толькі лёс ні насіў! I пры двары імператара Святой Рымскай Імперыі Максіміліяна Габсбурга, і ў Фрысландыі з мячом у руцэ, і ў Багеміі, і ў Італійскіх краінах. Але ж, бадзяючыся там ды тут, ваюючы ды зарабляючы рыцарскую рэпутацыю, не забываў наш князь роднае Вялікае княства, кавалкам-іншым якога ахвотна павялічыў бы свае ўладанні. Бо, ня гледзячы на веліч уласнай постаці, вялікага багацця не меў - безумоўна, калі не лічыць багаццем тое, што ўзбуджаў у галовах і сэрцах простай шляхты, князёў з магнатамі ды каранаваных асобаў. Вось тым і вырашыў скарыстацца, стаміўшыся ў рэшце рэшт узнімаць меч пад чужымі харугвамі.

Гэтак ужо здараецца на свеце, што ў часы, калі больш за ўсё паважаюць адданасць, шляхецтва ды цноту, часцей за ўсё і трапляюцца найбольш агідныя здраднікі ды распуснікі. Не, не лічыце, быццам хачу запэцкаць брудам адзінага нашага кандацьера. Крый Божа! Але ж уявіце: князь старажытнага роду, зорка пры двары самога імператара, харызматычны, прыгожы, разумны, з далікатнымі дворскімі манерамі, з адукацыяй і марамі аб велічы і уладзе - і вяртаецца да балотаў, да паўп’янай шляхты і змардаванага хлопства, да палацаў з бярвення, дзе сцены завешаныя смярдзючымі скурамі. Дзе выходзіць праз дзіравы дах і смурод конскага поту лічаць за гонар для мужчыны. Дзе ён далёка не першы багаццем. Дзе які-небудзь спрадвеку не мыты гаспадар кута, у якім нават і святары паганства ад веры не адрозніваюць, задаволена зрыгнуўшы, кажа яму над час застолля па-сяброўску, каб месца сваё ведаў і наперад за лепшых не лез - ну як усё гэткае можна стрываць?

Час быў не дужа мірны. Сварыліся з маскоўцамі ды з татарамі, і патыхала вялікай вайною. Глінскі ж быў някепскі правадыр. Нельга сказаць, каб вельмі добры, але войска яго любіла і пакорліва ішло за ім - ва ўсялякім разе, да першай значнай паразы. Ен належаў да той славутай рыцарскай пароды, прадстаўнікі якое ўмеюць скакаць наперадзе войска ды ўдала працаваць мячом, на якіх вельмі прыемна зірнуць - і сэрца у грудзях хутчэй 6'ецца, і рука мацней зброю сціскае. Якія жывуць у бойках, але не ведаюць, што рабіць паміж імі. Якія выйграюць бітвы і губляюць перамогу ў войнах. Менавіта гэткі быў князь Міхайла.

Кажуць, калі не дасталася яму гетманскага пернача, ён пачаў збіраць вакол сябе гультаёў ды адарвірогаў, малодшых сыноў славутых радоў ды худое баярства. Нават і хлопаў прымаў, і з крымцамі ды дабруджынцамі нейкія меў зносіны, усім абяцаў ці па кавалку зямлі, ці луп, ці прывілеі ды пасады. А хто і проста пайшоў, не разважаючы асабліва, бо ўласнага розуму не меў, а жыў ад чаркі да бойкі. Менавіта з такіх быў Андрэй Варатынец.

Варатынцы асаблівым багаццем ці старажытнасцю не вызначаліся, але ж ніхто б і не папракнуў іх худапахольствам ці невялікім дастаткам. Багацейшыя былі за Падбіпятаў, калі вам гэта пра нешта гаворыць. Мелі зямлю і ў Аршанскім навеце, і на Літве. Андрэеў бацька лічыўся велікакняжацкім дваранінам, умеў трымацца някепска і падчас застолля, і на палявашіі. Умеў і своечасова слова сказаць, падтрымаць каго трэба, коней ведаў добра, а дзе грашыма патыхае - яшчэ меней ведаў. Таму патроху-патроху па зярнятку збіраў ды пільнаваў скарбніцу, і маёмасць расла хаця і павольна, аднак безупынна. I старэйшы сын уваслед пайшоў. А вось малодшы... Тут Фартуна крыху памылілася. Відавочна толькі, што захацела праліць на Варатынцаў за раз сапраўднае мора здольнасцяў, талентаў ды перспектываў. Але ж патрапіла не ўсім, а нейкім неверагодным чынам адной постаці - небараку Андрэю. I ўсе ягоныя здольнасці, працуючы адначасова адна супраць адной, ператварылі Андрэева жыццё ў жудасны хаос.

Урадзіўся ён моцны, жвавы, кемлівы, прыгожы. У чатыры гады шаблю ў руку ўзяў, а ў пяць - засек ёю да смерці лепшага бацькавага сабаку, харта, за якога дзве капы грошай давалі, але бацька не прадаў. Казалі яму, што сабакі - спрытныя жывёліны. Вось ён і зацікавіўся, ці паспее сабака адскочыць. Сабака, відаць, пе паверыў, што дзіцятка з жалеззем мае ў галоўцы благое. Добрую ж карабелу толькі ўзнімі - а падае яна ўжо сама, барані Бог над яе трапіць. Так Андрэй упершышо забіў жывую істоту, якая яму даверылася. I ўпершыню пакаштаваў бізуноў. А пасля бацька палічыў, што лупцаваць пачалі надта рана, і малодшы сын не паспеў займець звычкі да гэткага пачастунку. У адзінаццаць гадоў упершыню пацалаваў дзяўчыну - дачку старасты. Адбылося тое падчас Божага Нараджэння, і пасля тры гадзіны ён, узлезшы на пуню, на жудасным марозе ў адной кашулі адбіваўся шабляю ад ашалелых братоў дзяўчыны, пакуль тых не разагнаў бацька. Варатынцы ледзь не нажылі смяротных ворагаў, але неўзабаве Андрэй з тымі ж двума