Зямля Фердынанда [Віктар Карамазаў] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Зямля Фердынанда 327 Кб, 101с. скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Віктар Карамазаў

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

радасці.

У Багданаве пражыў тыдзень, а яшчэ праз тыдзень, ужо ў Пецярбурзе, занатаваў у сшытку:

"22. 04. 1897.

Вуглём пачаў "Вясну".

Колькі дзён мінула - прызнаўся ў тым самым сшытку:

"Закончыў ваду ручая. Не ведаю, ці добра атрымалася, ці лепей, як у зімовым эскізе, але задаволены. Былі хвіліны, калі глядзеў на зробленае і адчуваў сябе шчаслівым".

Як радасцю дзяліўся са сшыткам, які заўсёды быў сумоўнікам, бліжэйшым сябрам, хоць разам з тым і хваляваўся: ці атрымалася ўсё, што трэба?

Што ратавала ад сумненняў? Крэда: маўчы і назірай? У ім слоў усяго два, але і ў двух - прастора: шукай мазок. Новы паклаў і не пазбавіўся сумненняў? Знайдзі і пакладзі другі. Не той ізноў? Шукай, кладзі наступны. Усё на палітры ёсць, усе колеры, адценні. Ніяк знайсці не ўдаецца - сябры падкажуць. У кожнага свой талент і свой густ - каму з іх верыць? Рылову, Рэрыху, Пурвіту, Багаеўскаму? Ці Століцы, які і сам, заўважыўшы твае пакуты, наб’ецца ў дарадцы? Ці Урублеўскаму, паляку, гэтым таксама блізкаму - па мове, нібы кроўнаму? Шмат думак - не бяда: ёсць выбар.

А быў яшчэ блізкі дарадца - Эрмітаж. Там класіка, любімыя аўтарытэты: Ван Дэйк, Веласкес, Рубенс, Мурыльё - ніхто з іх не хаваўся ад пытанняў маладога мастака. Яны жылі, тварылі ў іншым свеце, у іх іншымі былі натура, школа? Але аснова ўсяго - прырода, у ёй караніліся ўсе школы і эстэтыкі. Шукай тое карэнне - і знойдзеш сваю крону. А ці заўсёды? З карцінай класіка не паспрачаешся - жывога не хапала голасу.

Вось і зусім трывожны запіс:

"Не ведаю, што мне рабіць з "Вясной". Хачу пачуць чужую думку, але каму работу паказаць? Колькі дзён працаваў у захапленні - што сталася сёння? То вада здаецца занадта сіняй, то дрэвы нейкія пасохлыя, прамыя, карціна выдае стракатай. Часам адвернешся, каб вочы яе не бачылі, але ж у думках яна адна".

Ад гэтакіх настрояў шукаў ратунак яшчэ і ў кнігах сабе па думках, па душы. Цяпер блізка ляжаў Сянкевіч - пра Заля. Адклаў палітру, паглыбіўся ў свет пісьменніка: "Сумненні - вораг спакою чалавека, але разам з тым і фільтр, які не прапускае мутнага асадку. Дрэнна, калі іх зашмат, і дрэнна, калі замала". Перачытаў яшчэ раз - на сэрцы палягчэла. Але не ад таго, што новае адкрыў, усё адчуваў і сам, пра гэта неаднойчы думаў, тыя думкі здымалі страх, цяпер свае і не свае ядналіся і пераконвалі, што гэта так.

Перачытаўшы, зноў узяўся за палітру, а ўжо сябры з’явіліся, прынеслі навіну: на калідоры - Зеўс.

Ледзьве пачуў пра гэта, як Куінджы ў дзвярах - любімы грэк: наросхрыст паліто, у шавялюры, прашытай срэбрам, але яшчэ добра чарнявай, гуляе вольны вецер, вочы блішчаць, усміхаюцца. Усе вучні да яго падбеглі, хто паліто дапамагае зняць, хто ўжо каля стала рыхтуе пачастунак. А Фер­дынанд стаіць у сваім куточку каля мальберта, як да падлогі прыкіпеў.

У паляка гонар - золата? Але ён і ў грэка - не пясок. Спакойным, нібы ў Бога, рухам рукі Куінджы вучняў, хто ля яго бліжэйшы, адхіліў, рушыў да Рушчыца.

Захваляваўся Фердынанд - успомніў Госпада: "Даруй, не ганарысты я, ну проста іншы, не гэтакі, як сябра Пурвіт, смелы, таму, толькі таму не кінуўся настаўніку насустрач, але люблю яго не менш..."

Куінджы падышоў, спыніўся перад палатном:

- Дзе ваша крэсла? Стаміўся я.

Замітусіўся Фердынанд. Паднёс свой табурэцік.

Настаўнік сеў, глядзеў на краявід, маўчаў, ні словам, ні тварам не выдаючы эмоцый, думак.

- Я помню ваш эскіз гэтай вясны, зімой напісаны. Тады падумаў, што адчуванне вясны ў вас настальгічнае, яго вам цяжка перанесці з эскіза ў карціну, лёгка зацерці цікавы тон, згубіць з ім і дыханне. Але вось бачу, што не зацерлі, не згубілі. Бо сэрца не згубіла. - Падняўся з табурэціка.

- Гэтак працуйце і далей. Трымайце ўзяты тон. Ён у вас свой.

Яны стаялі побач, глядзелі на работу. Рука настаўніка знайшла запясце вучня, моцна сціснула.

- Бывае, што гэтакае сэрца, як у вас, заўважыць прыгожы жаночы твар і адразу адчуе ў ім свой ідэал, захопіцца. А потым, праз нейкі час, супакоіцца і ўбачыць, як цьмее золата. Нам, мастакам, заўсёды трэба памятаць, што золата ў мастацтве - гэта гармонія жаданага і рэальнага. Яна, гармонія, прынцэса з норавам, ёю авалодаць ой як не лёгка. Але ў ёй праўда мастацтва. - Настаўнік зняў руку з запясця Фердынанда, зрабіў два крокі да суседняга мальберта, каля якога стаяў Пурвіт, але спыніўся, зноў павярнуўся да Фердынанда, наблізіўся і ўжо нібыта аднаму яму прамовіў:

- Я гэтакі і сам, як вы. Жахлівае бывае самалюбства, ну проста д’яблава, і спалучаецца яно з жахліваю, але ад Бога, сціпласцю. - Дабрэйшымі, як прабачэння просячы, вачыма ўсміхнуўся і паўтарыў яшчэ раз: - Я сам... Я гэты вузел ведаю.

Калі настаўнік разглядаў эцюды Пурвіта, Фердынанд падышоў да акна. Там, за шыбаю, стаяла шэрая, нібыта ў гнілой сажалцы, як мёртвая, вада Нявы, за ёю, на тым беразе, грувасцілася халодная,