Салавей i ружа [Оскар Уайльд] (fb2) читать постранично

- Салавей i ружа (пер. I,рына Сляповiч) 12 Кб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Оскар Уайльд

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Оскар Уайлд САЛАВЕЙ I РУЖА

— Яна сказала, што будзе танцаваць са мной, калi я прынясу ёй чырвоную ружу! — усклiкнуў малады Студэнт. — Але ў маiм садзе няма нiводнай чырвонай ружы.

Са свайго гнязда на дубе гэта пачуў Салавей. Ён выглянуў з лiстоты i прыслухаўся.

— Нiводнай чырвонай ружы ва ўсiм маiм садзе! — зноў усклiкнуў Студэнт, i яго прыгожыя вочы напоўнiлiся слязьмi. — Ах, ад якой дробязi залежыць шчасце! Я прачытаў усё, што напiсана мудрымi людзьмi, я ведаю ўсе сакрэты фiласофii, але таму толькi, што ў мяне няма чырвонай ружы, маё жыццё будзе разбiта.

«Вось дзе нарэшце сапраўдны закаханы! — сказаў сам сабе Салавей. — Ноч у ноч спяваў я пра яго, хоць i не ведаў яшчэ, ноч у ноч я расказваў аб iм зоркам, i вось цяпер бачу яго самога. Валасы ў яго цёмныя, што гiяцынт, вусны чырвоныя, што ружа, якую ён шукае; але каханне зрабiла яго твар бледным, як слановая косць, а пакуты надалi яму мужнасцi».

— Заўтра ўвечары ў Прынца баль, — шаптаў юнак, — i мая каханая будзе сярод гасцей. Калi я прынясу ёй чырвоную ружу, дык абдыму яе. Яна схiлiць галоўку мне на плячо, i мы будзем моцна трымацца за рукi. Але ў маiм садзе няма чырвонай ружы, i я, самотны, буду стаяць у кутку, а яна пройдзе мiма. Яна не заўважыць мяне, i маё сэрца гэтага не вытрымае.

— Вось сапраўдны закаханы, — сказаў Салавей. — Тое, пра што я толькi пяю, для яго боль. О так, каханне — гэта цуд. Яно даражэйшае за смарагд, даражэйшае за цудоўны апал. Яго не купiш нi за гранат, нi за жэмчуг, яно не прадаецца на кiрмашы. Яго не прыдбаеш у краме, не выменяеш на золата.

— На хорах будуць сядзець музыканты, — працягваў малады Студэнт, — i граць на арфах i скрыпках, а мая любая стане танцаваць з такой лёгкасцю, што яе ножкi будуць ледзьве дакранацца паркету. Вакол яе стоўпяцца прыдворныя ў блiскучым адзеннi. Але са мной яна танцаваць не будзе, бо ў мяне няма для яе чырвонай ружы.

I ён упаў нiцма на траву, затулiў твар рукамi i зарыдаў.

— Чаго ён плача? — спытала маленькая зялёная Яшчарка, якая прапаўзала мiма Студэнта, варушачы хвосцiкам.

— Сапраўды чаго? — падхапiў Матылёк, што пырхаў паблiзу ў сонечных промнях.

— Чаго ён? — пяшчотным шэптам пацiкавiлася Стакротка ў свайго суседа.

— Ён плача праз чырвоную ружу, — адказаў Салавей.

— Праз чырвоную ружу? — здзiвiлiся ўсе. — Ах, як смешна!

А крыху цынiчная маленькая Яшчарка проста засмяялася яму ў вочы.

Адзiн толькi Салавей разумеў Студэнтава гора. Ён моўчкi сядзеў на дубе i думаў пра таямнiцы Кахання.

Раптам ён распасцёр свае шэрыя крылцы i ўзвiўся ў паветра. Як цень, ён праляцеў над гаем i, як цень, пранёсся над садам.

Пасярод паплаўца рос прыгожы Куст ружы. Салавей убачыў яго, падляцеў i апусцiўся на галiнку.

— Дай мне чырвоную ружу, — папрасiў ён, — а я табе спяю сваю найлепшую песню.

Але Куст зарыпеў галiнамi.

— Мае ружы белыя, — адказаў ён, — яны белыя, як марская пена, яны нават бялейшыя за снег на горных вяршынях. Ляцi да майго брата, што расце каля старога пясочнага гадзiннiка. Можа, ён цябе выручыць.

I паляцеў Салавей да Куста, што рос каля старога пясочнага гадзiннiка.

— Дай мне чырвоную ружу, а я табе спяю сваю найлепшую песню.

Але i гэты Куст зарыпеў галiнамi.

— Мае ружы жоўтыя, — адказаў ён, — яны жоўтыя, як валасы ў русалкi, што сядзiць на троне з бурштыну, яны нават жаўцейшыя за нарцыс, якi цвiце на няскошаным поплаве. Ляцi да майго брата, што расце пад акном у Студэнта. Можа, ён цябе выручыць.

I паляцеў Салавей да трэцяга Куста ружы, што рос пад акном у Студэнта.

— Дай мне чырвоную ружу, — пачаў упрошваць ён, — а я табе спяю сваю найлепшую песню.

Але i трэцi Куст зарыпеў галiнамi.

— Мае ружы чырвоныя, — адказаў ён, — яны чырвоныя, як лапкi ў голуба, яны чырванейшыя за вееры каралаў, што калышуцца ў пячорах на дне акiяна. Але ад зiмовай сцюжы ў маiх жылах застыла кроў, мароз пабiў мае пупышкi, бура паламала галiнкi, i сёлета ў мяне зусiм не будзе ружаў.

— Адну чырвоную ружу — больш мне не трэба! — упрошваў Салавей. — Толькi адну чырвоную ружу! Няўжо нiчога няможна зрабiць?

— Можна, — адказаў Куст, — але гэта так страшна, што я не асмельваюся сказаць табе.

— Гавары, — папрасiў Салавей, — я не баюся.

— Калi ты хочаш, каб у цябе была чырвоная ружа, ты павiнен стварыць яе, як засвецiць месяц, з гукаў сваiх песень i акрапiць крывёю свайго сэрца. Ты павiнен спяваць мне, прыцiснуўшыся грудзьмi да майго шыпа, усю ноч навылёт, а тым часам твая жывая кроў перальецца ў мае жылы i стане маёй крывёю.

— Жыццё — дарагая цана за чырвоную ружу, — задуменна прамовiў Салавей, — яно любае кожнаму. Вялiкае шчасце, седзячы ў лесе, любавацца Сонцам у залатой каляснiцы i Месяцам у каляснiцы з жэмчугу. Салодка пахне глог, цвiтуць у далiнах мiлыя званочкi, растуць на ўзгорках верасы. Але Каханне даражэйшае за Жыццё, дый што значыць сэрца нейкай птушкi ў параўнаннi з чалавечым?

I, узмахнуўшы шэрымi крылцамi, Салавей узвiўся ў паветра. Як цень, ён праляцеў над садам i, як цень, пранёсся над гаем.

Малады