Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму Автор: Алесь Зелімханаў, Андрэй Казакевіч, Андрэй Ляховіч, Пётра Натчык, Віталь Сіліцкі, Юры Чавусаў Жанр: История: прочее; Политика и дипломатия https://coollib.com/b/382821-ales-zelimhanaw-naynowshaya-gistoryiya-belaruskaga-parlyamentaryizmu Гэтая кніга – спроба праз прызму кароткай і драматычнай гісторыі найноўшага беларускага парламэнтарызму паглядзець на гісторыю краіны апошніх дваццаці гадоў. У асобных раздзелах прааналізаваны ўсе выбарчыя парляманцкія кампаніі з 1990 г. па 2004 г. уключна. Калі разьвіцьцё парлямэнтарызму было лякаматывам палітычнага жыцьця ў Беларусі на пачатку 1990-х гадоў, дык сёньня яго адраджэньне патрабуе значных палітычных зьменаў, якія, хутчэй за ўсё, ужо не адбудуцца шляхам нармальнай, “сыстэмнай” палітыкі. Адметнасць кніжкі ў тым, што апроч электаральных праблемаў у ёй абмяркоўваецца і культурны фон беларускай палітыкі. Перш за ўсё палітолягі аналізуюць вынікі ідэалягічнага „павароту” беларускіх уладаў пасьля 2001 г. Сутнасьць „павароту” ў адыходзе ад „рэвалюцыйнай” панславісцкай ідэалёгіі з элемэнтамі савецкай рэстаўрацыі да „ідэалёгіі беларускай дзяржавы”, якая адлюстроўвае пераход з „імпэрскага” да „тутэйшага”. За апошнія гады ў Беларусі завяршылася фармаваньне новай грамадзкай самасьвядомасьці. Большасьць насельніцтва прыняла ідэю дзяржаўнай незалежнасьці, а праблемы яе сьцьвярджэньня адышлі ў палітычных дыскусіях на другі плян. Прыняцьце незалежнасьці, аднак, ня выклікала пашырэньня сацыяльных практыкаў беларускай мовы і культуры. https://coollib.com/i/21/382821/cover.jpg