Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных [Багуміл Грабал] (fb2) читать постранично, страница - 26

- Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных (пер. Ян Максымюк) 255 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Багуміл Грабал

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

значэньне якіх перабольшанае, перасунутае, перавернутае, таму што байдун працэджвае рэчаіснасьць праз дыямантавае рэшата натхненьня. Байдун поўніцца такім захапленьнем ад бачнага сьвету, што той акіян прыгожых відзежаў не дае яму спаць.

Рызыкуючы, што нарвемся на нецярплівасьць і злосьць чытачоў, яшчэ раз вернемся да дзядзькі Пэпіна, а дакладней, да таго, як гэты „байдун нумар адзін” запамятаўся Багумілу Грабалу ў сувязі з гісторыямі ў „Танцавальных гадзінах”: У прадмове [да першага выданьня „Танцавальных гадзінаў”] я ўзгадаў апошні разьдзел Джэймса Джойса, дзе місіс Молі Блюм на додніцы, унутраным маналёгам без пунктуацыі і сынтаксісу, сьніць сваю Schlummerlied, узгадаў, што мой прыём заключаецца толькі ў тым, што дзядзька Пэпін то выкрыквае, то гарлапаніць, даводзячы ўсяму сьвету да ведама, што адбываецца ў ягоным нутры, выслоўлівае свае прыявы як пасланьне, як рэшткі таго прыгожага, што засталося ад старое Аўстрыі, хоча быць пачуты, хаця б толькі мною, але я ведаў, што дзядзька Пэпін дакладна так сама галёкаў тыя самыя сказы над берагам Лабы, у колькіх дзясятках дамовак, куды яго запрашалі, у дзясятках корчмаў, дзе ўсе прыслухоўваліся, што ж гэта дзеецца, хто так апантана і займальна дзярэ глотку, шпурляючы справаздачы зь мінулага людзям у твар, якая ж гэта была краса, калі дзядзька Пэпін быў малады, што за дзіва было бачыць Вену і Будапэшт, што за жах быў на фронце, помню, як я служыў дзядзьку як людзям у твар, якая ж гэта была краса, калі дзядзька Пэпін быў малады, што за дзіва было бачыць Вену і Будапэшт, што за жах быў на фронце, помню, як я служыў дзядзьку як своеасаблівы імпрэсарыё, білетэр, мы былі неразлучнымі цэлыя дзесяцігодзьдзі, як падчас нашых падарожжаў хуткімі й звычайнымі цягнікамі дзядзька зачароўваў купэ і сваім голасам прывабліваў іншых пасажыраў, як цягнік даехаў у Оламоўц і стаў, мусіў стаць, таму што там была канцавая, але пасажыры з правадніком яшчэ гадзіну слухалі таго, што выцякала зь дзядзькі пра ягоны прыгожы й юродзівы сьвет. Дзядзька Пэпін меў у сабе нешта ад таго, што мелі вестуны й ведзьмары, ён мог сваім крыкам лячыць і гаіць, зьнімаў з чалавечых сэрцаў маркоту і клопат, некаторыя нават знаходзілі ў ягоным балбатаньні сказы, якія лічылі паэтычнымі і прарочымі ў гісторыі ня толькі чалавека, але і чалавецтва. Гэта быў байдун нумар адзін, мая муза, апавядальнік, які быў ня толькі звыш мяне, але і звыш усяго, што я калі-кольвечы чуў, тое самае скажуць сёньня і тыя, якія яго чулі, якія зь ім таварышавалі, перш за ўсё ягоныя вялікія сяброўкі, жанчыны й маладыя дзяўчаты, зь якімі ён гутарыў бяз хітрыкаў пра вельмі далікатныя рэчы, таму што дзядзька Пэпін ня ўмеў хлусіць і крывіць душой, а справы полу былі для яго ня менш важным пытаньнем, чым мозг Эдысана[1].


Заўвагі

1

Усе цытаты паводле кніжкі Bohumil Hrabal, Kdo jsem, Hynek, Praha, 2000.

(обратно)