Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных [Багуміл Грабал] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных (пер. Ян Максымюк) 255 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Багуміл Грабал

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

дваццаткі, ведаеце, у тыя часы мы трымалі шык, я любіў насіць пэнснэ, а ў гальштук прыколваў значок, які дзед майго сябры дастаў ад клюбу «Ахілес» у Брне за перамогу ў скоках у вышыню, галоўнае, каб мець грошыкі, за грошыкі можна ўсё, і прыгожыя панны, нават калі хто гарбаты або й стары грыб, за грошы можа купіць сабе прыгажуню, бо на гэтым наш сьвет круціцца ў сусьвеце, а я, хоць і прысягаў кайзэрам і прэзыдэнтам, увесь час застаюся героем, далей маю залатыя рукі, як хірург або доктар, у шаўца заўсёды далікатныя рукі, таму мяне называлі прафэсіяналам, сам Баця, казалі, паслаў мне дэкрэт, каб я ў яго рабіў, каб яму паставіў ягоную фірму на ногі, баранэса Бжызава, якая прыходзіла да нас па малако, паглянула на мяне, а потым апусьціла вочы і кажа, а вы самі ня шляхціц будзеце? была яна дамай высокага роду, мордачка як у кошкі на шакалядзе, а ейная дачка выйшла за прыгляднага судзьдзю Юста, таго што даваў валацугам і п'яніцам вялізныя прысуды, Тонік Воплетал уляпіў таму судзьдзі поўху, бо ён засудзіў яго на трынаццаць месяцаў за тое, што перагрыз горла Рыгу падчас акадэмічных дэбатаў, Хрыстос жа, лекар усіх народаў, апірышча бедных, ужо тады ведаў, што чалавек схільны да найбольшага лайдацтва і зараз потым да сьлёз, таму меў досыць сілы і за ўсіх узяў тое бервяно на плечы ды зьбіты і ўвесь у крыві валок яго два кілямэтры на Гальготу, сьвятары й да сёньня гэтаму зьдзіўляюцца, найахвотней выкладаюць дзецям пра сьвятую Тройцу, што айцец ёсьць уласным сынам, а сын сваім айцом, і што яны перапісваюцца з дапамогай галубіцы, ну й лухта, ажно ў мазгох рыпіць, як быццам ксяндзом было мала, што яны чуюць на споведзі, тыя нягоды зь няшлюбнымі сынамі і айчымамі, але гэта людзям ня трэба, бо Хрыстос хацеў любові да блізкага, дысцыпліны, а ня той любові на канапе, як гэта некаторыя тутака плятуць, прыдуркі, якім паадбівала мазгі, гэта я магу ганарыцца, я, які заўсёды помніў Гаўлічака, а ў шавецтве быў інжынерам чалавечых ног, спраўна падшываць чаравічкі белай дратвай, а цьвічкі не павінны муляць у пяткі, я, які ўжываў клей маркі Эльбэт і Гумідрабант з слановых капытоў, ды што, калі грамадзкай думкай валодаюць ідыёты й п'янюгі, хай адно дакажуць столькі як нябожчык Масарык, які яшчэ ў свае семдзесят рабіў стойку на кані, або як тыя манахі ў Тыбэце, якія паставілі сабе электрастанцыю і сьвецяць сабе ў кляштары на жывога Буду, тое малюткае дзіцятка, або спадар прафэсар Айнштайн, які вынайшаў падводную лодку з атамам, або рускія, якія робяць досьледныя палёты вакол сьвету на самалётах з рэактыўнай цягай і лётаюць так хутка, што не пасьпеюць узьляцець, а ўжо мусяць тармазіць, так што адзін спрытнюк сказаў, недалёкі той час, калі пры такіх падарожжах вакол сьвету рэактыўны самалёт будзе бачыць свой уласны хвост сьпераду, людзі толькі пасядуць у такім эрапляне і зараз павінны выходзіць, падарожжы будуць адбывацца так хутка, што лепш будзе сядзець дома, галоўнае аднак, каб чалавек ня жыў як у хляве, а насіў кветкі прыгажуням, вось наш ксёндз-пробашч ня мог сцаць і доктар Карафіят яму кажа, я ж вам казаў, толькі поснае, а ня мяса й вінцо, а адна баба пасьля родаў зьела кілбаску і доктар ёй дапякаў, вы нажэрліся яблыкаў ці што? а мужа аблаяў, што для парадзіхі шэсьць тыдняў нельга нават глядзець на кілбаскі, і даў мужу клізму, а я калі хадзіў да доктара Карафіята лячыць саліцёры, ён адразу прыпісаў мне дыету і наказаў, каб я сядаў на цёплае малако, каб які іншы, дык мяне выкінуў бы, а доктар Карафіят кажа, адразу па вас відаць, што вы нечым узварушаны, значыць, ня шлюбная тайна вас сюды прывяла, а тут якраз чэрці прынесьлі кірмаш і на пляцы адна баба жэрла ліверную каўбасу дык выбег сабака і цапнуў у бабы тую каўбасу разам з губою, дык доктар мусіў купіць ёй яшчэ адну каўбасу і прышыць ёй тую губу, таму што баба прыйшла да яго з плачам, на той час людзі былі галянтныя да жанчын, адзін прафэсар мне казаў, ня ўмелі мы шанаваць Аўстрыі, ня ўмелі шанаваць бардэляў, дык цяпер ад празьмернага клёку мужыкі ў нас сталіся нэрвовымі, Грулешак малаціў сваю жонку ланцугом ад ровара або катом, як называлі ланцуг для ўцягваньня калодаў на калёсы, адвакат Кір, які пасярэднічаў у продажы нашага дому і паставіў сабе вілу каля суду, з фантанам, пальмамі і мармуровай калёнай, а на ёй голую Еву, якая мела пад нагамі ўвесь сьвет, а вакол сябе ружовы садок, дык той адвакат застрэліўся, бо ягоная жонка выбрала беднага студэнта, як у нейкай апэрэце, усе тыя багатыя пані поўныя рамантызму, мне рабілі такія прапановы, што я ажно дастаў язваў, вам, зразумела, не адмоўлю ды зраблю яшчэ чаравічкі, насаджу на вочы тыя павелічальныя шкельцы, чаравічкі фасону КБ, імітацыя вужавай скуры, белая футравая высьцілка і белыя фрэнзьлі, чацьвертага памеру, мадэль «Дэрбы-Парызэр», чаравічкі зь белымі наскамі і лякаванымі абкладамі, абцасікі два цэнтымэтры, нікеляваныя дзіркі, кручкі з цэлюлёйду, масянжовыя штыфты і масянжовыя шрубкі, каб падэшвы даўжэй насіліся, потым зраблю вам на запас адну пару абутку на восень і другую на зіму, у сярэдзіну, згодна з