Маленькi прынц [Антуан де Сент-Экзюпери] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Маленькi прынц (пер. Нiна Мацяш) 231 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Антуан де Сент-Экзюпери

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

раптам я ўзгадаў, што вывучаў у асноўным геаграфiю, гiсторыю, арыфметыку ды правапiс, i трошкi незадаволена сказаў малышу, што я не ўмею маляваць.

- Усё роўна, - адказаў ён. - Намалюй баранчыка.

Але я ж нiколi не маляваў баранчыкаў! Я падаў яму адзiн з двух малюнкаў, на якiя быў здольны. Той, на якiм удаў у агульным выглядзе. Як жа быў я ўражаны, калi пачуў адказ малыша:

- Не-не! Я не хачу слана ва ўдаве! Удаў вельмi небяспечны, а слон вельмi грузны. А ў мяне дома ўсё такое невялiчкае. Мне патрэбен баранчык. Намалюй баранчыка.

I я намаляваў.

Ён паглядзеў на малюнак i сказаў:

- Не, гэты баранчык вельмi ўжо хворы. Намалюй другога.

Я намаляваў. Мой новы сябар хораша, паблажлiва ўсмiхнуўся:

- Ты ж сам бачыш... гэта не баранчык, а баран. З рагамi...

Я зноў перарабiў малюнак. Але i гэты быў адхiлены, як папярэднiя.

- Гэты надта стары. Я хачу такога баранчыка, якi жыў бы доўга-доўга.

Тады, трацячы цярпенне, - мне ж трэба было хутчэй разбiраць матор, - я накрэмзаў.

- Гэта скрынка, - раздражнёна буркнуў я. - А ў ёй сядзiць твой баранчык.

Як жа я быў здзiўлены, калi нечакана мой юны суддзя ўвесь аж засвяцiўся ад радасцi:

- Вось гэткага мне i трэба! Як ты думаеш, яму спатрэбiцца шмат травы?

- А што?

- У мяне яе мала...

- Напэўна, хопiць. Я даю табе зусiм маленькага баранчыка.

Ён схiлiўся над малюнкам.

- Не такi ўжо ён i маленькi... Ты глянь! Заснуў...

Вось так я пазнаёмiўся з Маленькiм прынцам.


III


Не адразу зразумеў я, адкуль ён з'явiўся. Маленькi прынц, якi лiтаральна засыпаў мяне пытаннямi, нiбыта i не чуў маiх. Толькi з паасобных, выпадкова сказаных слоў мне пакрысе адкрылася яго таямнiца. Так, калi ён упершыню ўбачыў мой самалёт (самалёт я маляваць не буду, гэта надта складаны для мяне малюнак), ён спытаў:

- А гэта што за штука?

- Гэта не штука. Гэта самалёт. Мой самалёт. Ён лятае.

I я з гордасцю раслумачыў яму, што я ўмею на iм лятаць.

- Як?! - усклiкнуў ён. - Ты ўпаў з неба?!

- Так, - сцiпла пацвердзiў я.

- Як забаўна!..

I Маленькi прынц гэтак весела засмяяўся, што мне аж прыкра стала. Мне хацелася, каб ён паспачуваў мне.

- Значыць, ты таксама прыйшоў з неба! - дадаў ён. - А з якой планеты?

"Дык вось дзе разгадка яго таемнага з'яўлення тут, у пустынi!" - падумаў я i без усякiх хiтрыкаў спытаў:

- Значыць, ты прыйшоў сюды з iншай планеты?

Але ён не адказаў. Ён паглядзеў на мой самалёт i пакiваў галавой.

- Ну, на гэтым ты сапраўды не мог прыляцець здалёк...

I ён надоўга задумаўся. Потым дастаў з кiшэнi намаляванага баранчыка i стаў пiльна разглядваць гэты свой скарб.

Можаце сабе ўявiць, якая цiкаўнасць апанавала мяне ад прызнання наконт "iншых планет". I я паспрабаваў дазнацца паболей:

- Адкуль ты прыляцеў, малыш? Дзе гэта - "у цябе"? Куды ты хочаш забраць майго баранчыка?

Ён з хвiлiну маўчаў, потым прамовiў:

- От добра, што ты даў мне скрынку: буду заганяць у яе баранчыка нанач.

- Ну вядома. А калi будзеш разумны, я дам табе i вяровачку, каб можна было прывязваць яго на дзень, i калочак...

Гэтая прапанова прывяла ў недаўменне Маленькага прынца:

- Прывязваць? Якая недарэчнасць!

- Але, калi ты не прывяжаш яго, ён пойдзе невядома куды i прападзе.

Мой сябар зноў весела засмяяўся.

- Ды куды ж ён пойдзе?!

- Абы-куды. Куды вочы глядзяць...

Тады Маленькi прынц сур'ёзна сказаў:

- Гэта не страшна. Там, у мяне, так мала месца.

I з нейкай задуменнасцю дадаў:

- Калi iсцi толькi куды вочы глядзяць, далёка не зойдзеш...


IV


Так мне стала вядома яшчэ адна, вельмi важная акалiчнасць: яго родная планета была бадай цi большая за хату!

Зрэшты, гэта не вельмi здзiвiла мяне. Я добра ведаў, што, апроч вялiкiх планет, такiх, як Зямля, Юпiцер, Марс, Венера, ёсць яшчэ сотнi iншых, якiм нават iмёнаў не далi, такiх дробненькiх, што iх i ў тэлескоп цяжка разгледзець. Калi астраном адкрывае такую планету, ён дае ёй не iмя, а проста нумар. Напрыклад, называе яе так: "астэроiд "3251"".

У мяне ёсць сур'ёзныя прычыны думаць, што планета, адкуль прыляцеў Маленькi прынц, гэта астэроiд Б-612. Гэты астэроiд быў заўважаны ў тэлескоп толькi адзiн раз, у 1909 годзе, адным турэцкiм астраномам.

Астраном паведамiў тады пра сваё адкрыццё на Мiжнародным астранамiчным кангрэсе. Але нiхто яму не паверыў. А ўсё з-за таго, што астраном быў апрануты па-турэцку. Такi ўжо народ гэтыя дарослыя!

На шчасце, дзеля рэпутацыi астэроiда Б-612, тагачасны турэцкi правiцель загадаў свайму народу пад пагрозай смерцi апранацца на эўрапейскi лад. Той астраном у 1920 годзе зноў паведамiў пра сваё адкрыццё, - цяпер ён быў ужо ў надзвычай элегантным гарнiтуры. I на гэты раз усе паверылi яму.

Калi я расказаў вам усе гэтыя дэталi аб астэроiдзе Б-612, калi я даверлiва паведамiў вам яго нумар, дык гэта толькi з-за дарослых. Дарослыя любяць лiчбы. Калi гаворыш iм пра свайго новага сябра, яны нiколi не пытаюцца пра сутнасць. Яны нiколi не цiкавяцца: "Якi ў яго голас? Якiя гульнi ён любiць? Цi ловiць ён матылёў?" Яны пытаюцца: "Колькi яму год? Колькi ў яго братоў? Колькi ён важыць? Колькi зарабляе яго бацька?" Толькi тады iм здаецца, што яны ўведалi чалавека. Калi скажаш дарослым: "Я бачыў прыгожы