Навелы [Томас Ман] (fb2) читать постранично

- Навелы (пер. Уладзімір Чапега, ...) (и.с. Школьная бібліятэка) 1.92 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Томас Ман - Штэфан Цвэйг

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Томас Ман, Штэфан Цвэйг Навелы


Томас Ман (1875–1955)

Пераклад Васіля Сёмухі

Вундэркінд

Вундэркінд выходзіць, у зале настае цішыня.

Настае цішыня, а потым людзі пачынаюць пляскаць, бо тут сярод іх апынуўся нехта, хто нарадзіўся, каб загадваць, вадзіць чалавечы статак, — той нехта запляскаў першы. Яны пакуль што нічога не чулі, але пляскаюць усе як адзін, бо ўсемагутная рэклама выперадзіла вундэркінда, і людзі ўжо абдураныя, і невядома, ці ўсведамляюць яны гэта.

Вундэркінд выходзіць з-за прыгожай шырмы, затканай вянкамі ў стылі ампір і вялікімі казачнымі кветкамі, якіх не бывае ў прыродзе, борздзенька лезе па прыступках на эстраду і ўвесь абвалокваецца воплескамі, быццам хвалямі, золка пацепваецца, абвеяны лёгкімі дрыжыкамі вусцішнасці,— і тым не меней гэта як бы яго родная, свойская стыхія. Ён падыходзіць да краю эстрады, усміхаецца, нібы каб яго фатаграфавалі, і дзякуе лёгкім, нясмелым, жаноцка-мілым паклонам, хоць ён — хлопчык.

Вундэркінд увесь у белым шоўку, і гэта, вядома, расчульвае залу. На ім белая шаўковая блуза, пад ёю такі самы шалік і нават туфлі з белага шоўку. Але з белых шаўковых штонікаў рэзка выступаюць калені, зусім карычневыя: вундэркінд — маленькі грэк.

Бібі Сакелафілакас — так яго завуць. Якім імем яго назвалі, адкуль узялося тое «Бібі», памяншальнае яно ці ласкальнае, ніхто не ведае, апрача імпрэсарыо, які лічыць гэта камерцыйнай тайнай. У Бібі абвіслыя да плячэй чорныя гладкія валасы, прабраныя касым радочкам і прыхопленыя вузкай шаўковай стужкай. У яго самы бестурботны дзіцячы тварык, яшчэ не сфармаваны носік, поўны няведання рот… толькі верх твару, пад смаляна-чорнымі, як у мышаняці, вачыма, ужо як бы абхуканы лёгкаю стомаю і пазначаны дзвюма характарнымі рыскамі. 3 выгляду яму гадоў дзевяць, ад роду ж — восем, выдаюць яго за сямігадовага. Папраўдзе, людзі і самі не ведаюць, ці верыць гэтаму. Магчыма, яны ўсё добра разумеюць, але вось жа вераць, — людзі спакон веку прывыклі так рабіць. «Прыгажосці,— думаюць яны, — патрэбна хоць каліўца ашукі. Што засталося б, — думаюць яны, — ад узнёслага лунання над будзёншчынай, калі б не свядомая згода прымаць яго нават за пяцігадовага?» І далібог жа, яны слушна разважаюць, людзі!

Вундэркінд дзякуе, пакуль не аціхаюць воплескі, потым падыходзіць да раяля, і людзі апошні раз кідаюць вокам на праграмку. Ага, спачатку будзе «Marche solenelle»[1], потым «Reverie»[2], а пасля «Le hibou et les moineaux»[3] — музыка Бібі Сакелафілакаса. Уся праграма складзена з ягоных твораў, гэта яго ўласныя кампазіцыі. Праўда, ён яшчэ не ўмее запісваць іх, усе яны ашчадна пакояцца ў яго маленькай, але незвычайнай галаве, і — як важка і непрадузята пазначана ў афішах, складзеных імпрэсарыо, — іх нельга не прызнаць сапраўдным мастацтвам. Падобна на тое, што гэтае прызнанне далося імпрэсарыо ў суровым змаганні з уласцівымі яму крытычнымі схілкамі.

Вундэркінд залазіць на табурэт-круцёлку, ёрзае, боўтае ў паветры ножкамі, намацваючы педалі, якія дзякуючы хітрамудраму прыстасаванню падняты вышэй звычайнага, каб Бібі мог даставаць да іх. Гэта яго, свой раяль, ён усюды возіць яго з сабою. Раяль умацаваны на драўляных блоках, паліроўка яго чаго толькі не пабачыла за час частых пераездак, але ад гэтага ўсё робіцца яшчэ больш цікавым.

Бібі ўладжвае свае бела-шаўковыя ножкі на педалі, робіць хітраваты твар, глядзіць у прастору перад сабою і падымае правую руку. Смуглае далікатна-дзіцячае ручаня, адна пясць не па-дзіцячы моцная, суглобы пальцаў рухавыя і пругкія.

Хітруе Бібі, бо ведае, што павінен іх крыху пазабаўляць. А сам сабе спадціха адчувае сваё шчасце, шчасце, якога не здолеў бы нікому апісаць. Шчыпучая радасць, таямнічае трымценне асалоды захлістваюць яго што раз, як толькі сядзе за раяль, — гэта яму ўжо дадзена назаўсёды. Клавіятура, сем чорна-белых актаў, па якіх ён так часта блукаў сярод прывідных відзежаў і трывожнага лёсу, зноў аддаецца на волю ягонай улады, — вось яно зноў усё перад ім, як некранутая, як начышчаная аспідная дошка. Музыка, музыка, вось яна ўся перад ім! Яна ляжыць перад ім неабсяжная і вабная, як мора, і Бібі можа ўкінуцца ў яе і шчаслівенька плыць, можа дазволіць ёй падхапіць, панесці яго, увабраць яго ў глыбіню, але ён умее ўтрымаць у руках уладу над ёю, умее загадваць, кіраваць ёю… Яго правая рука завісае ў паветры.

Зала затаіла дыханне. Усе напятыя, чакаюць першага гуку… Як гэта пачнецца? Пачалося! Бібі ўказальным пальцам здабывае гук з сярэдняга рэгістру, нечакана моцны гук, які нагадваў трубны. Новыя гукі сплятаюцца з ім, узнікае інтрадукцыя — зала пераводзіць дыханне.

Гэта шыкоўная зала ў адным з самых модных першакласных гатэляў, з сценамі, пазамазванымі ружовымі целамі, з люстрамі ў мудрагелістых