Зацюканы апостал [Андрэй Макаёнак] (fb2) читать постранично

- Зацюканы апостал (и.с. Школьная бібліятэка) 247 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Андрэй Макаёнак

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Андрэй Макаёнак Зацюканы апостал

Трагікамедыя ў дзвюх дзеях

Дзейнічаюць такія асобы:

Тата — звычайны, хатні, такіх многа. Зусім ручны: хто паманіць, да таго і ідзе. Адна вельмі важная дэталь: ён жыве за мяжой. Праўдзівы, як і большасць мужчын.

Мама — таксама жыве за мяжой, гаворыць, можа, і правільна, а што яна думае… Каб яна з’ела тое, што яна думае. Яна хоча, каб усе жылі паводле правілаў хрысціянскай маралі, а сабе дазваляе іншы раз і так… як–небудзь…

Сын — іхні сынок. Ну і паслаў жа ім бог дзіцятка! Не дзіця, а камяк голых нерваў. Гарачлівы. Калючы. Мазгавіты. У нас гэткіх разумнікаў не бывае, а калі дзе і трапіцца, дык пра такога звычайна кажуць: малады, ды ранні. А ў іх вундэркіндам завуць. Але гэты — вундэркінд асобага роду: ён — не матэматык, не музыкант, не шахматыст, не паліглот, а зусім нечакана — вундэркінд–палітык. Пакуль што малавопытны, бо малады: што думае, тое і гаворыць. Вельмі хоча быць з барадой, а яна не расце, і ўсё.

Дачка — яго сястрычка, адзінаўтробны антыпод. Зачараваная брацікам, яна ахвотна падбірае тыя яго якасці, якія ён адкідае прэч, як непатрэбныя: дабрату, шчырую сумленнасць, ласкавасць. Ён лічыць, што яны перашкодзяць яму стаць тым, кім ён хоча стаць, а яна пераконана, што без гэтых якасцей — чалавек непаўнацэнны.

Дзед — старамодны, як і належыць дзядам. Ганарыцца тым, што адпакутаваў за ўсе будучыя пакаленні. Ён — дыялектычная процілегласць свайму ўнуку, і таму не дзіўна, што ў яго стрэчнае жаданне: хоча быць дзіцем, ён з радасцю памяняўся б з унукам і гадамі, і ролямі, і барадой.

Усе дзеючыя асобы ў гэтай п’есе імпартныя, нават палітычны каментатар у тэлевізары — занадта інфармаваны і палітычна падкаваны. Яму здаецца, быццам ён асабіста прымае роды ў чалавецтва, а нам здаецца, што ён вось–вось пакажа і нованароджанага, быццам і нованароджаны ўжо ў ягоных руках, там — пад сталом. Бо чаго ж ён так часта зіркае туды, уніз?

Дарэчы, каментатар можа быць у трох ці больш іпастасях, па прыкладу: бог–айцец, бог–сын, бог — дух святы.

Месца дзеі — недзе на ўзбярэжжы паўднёвага мора, здаецца, Міжземнага. Можа, нават на заваляшчым якім–небудзь востраве ў якім–небудзь акіяне, мелкім, неглыбокім, дзе і вады ўсяго па калена.

Час дзеі — якраз паміж мінуўшчынай і будучыняй. Акурат у свежай баразне паміж імі. Пакуль саха гісторыі не заарала гэтую баразну, паглядзім, падзівімся, што там дзеецца.

Ад аўтара

За апошнія гады мне часта даводзілася ездзіць у камандзіроўкі на чужыя землі. Усё, што я там назіраў — падзеі, факты, людзі, агульная атмасфера жыцця, — запаміналася, адкладвалася ў памяці. Што надоўга, а што і ненадоўга. Ад розных краін аставаліся розныя ўражанні, але гэтью розныя ўражанні складалі ўсё–такі адзіны вобраз жыцця там, у свеце, дзе пануе капітал. Пры ўсёй рознасці і часам экзатычнасці прыватных з’яў праглядалася агульнасць у сутнасці супярэчнасцей.

Усё, што адбываецца ў п’есе, магло здарыцца ў любой капіталістычнай краіне, дзе агіднасць маралі, прыніжэнне асобы, бесперспектыўнасць заўтрашняга дня, жорсткасць і бесчалавечнасць мяшчанскага быту становяцца відавочнымі не толькі тым, хто мае вялікі жыццёвы вопыт, а нават дзецям. Невыпадкова ў цэнтры п’есы — малы.

Для буржуазнага асяроддзя характэрныя дзве рысы, хоць і процілеглыя, але звязаныя дыялектычным адзінствам: псіхічная дэпрэсія на аснове прыніжэння асобы і на гэтай глебе з’яўленне фашысцкай ідэалогіі і культу сілы. Зачараванае кола, у якім чалавек гіне, калі не здолее з яго вырвацца.

I калі я зразумеў гэта, то пераварушыў усё, што назбіралася ў памяці, і выклаў на паперы ў форме п’есы. Калі атрымалася нешта сатырычна–вострае, то заслуга аўтара тут не такая ўжо і вялікая. Жыццё дае столькі фактаў і гатовых сітуацый, што варта толькі добрасумленна запісаць іх — і атрымаецца сатыра. Аб’ектыўна праўдзівы вобраз буржуазнага асяроддзя і ёсць самая злая сатыра. Віна не мая і заслуга не мая. Але не скажу, што мая хата з краю.

Дзея першая

Карціна першая

Сучасная кватэра накормленага чыноўніка. Ва ўсякім разе, сёння яго сям’я сытая. Кватэра на трэцім паверсе. Злева — шырокае акно, таму ў пакоі вельмі светла. За акном відаць вершаліны дрэў. Побач з экзатычнай пальмай можна паставіць міндаль ці каштан, а можна і ліпу. Яна расце на розных шыротах. Вялікі пакой. Тут усяго багата, як на нашай планеце. Але найбольш уражае, выклікае пачуццё, нібы ў храме, нібы ў свяцілішчы — на ўсю сцяну суцэльны кніжны стэлаж, напакаваны рознымі–рознымі кнігамі. Каля стэлажа лёгкія лесачкі, якімі часта карыстаецца сын, каб дастаць кніжку з верхняй паліцы. Дарэчы, ён асвоіў лесачкі, як цыркавы гімнаст. У стэлажы сярод кніг тры нішы. Адна ўсярэдзіне абклеена чорным аксамітам. У ёй сядзіць бронзавы Буда. Справа, крыху ніжэй, ніша з зялёным сукном. Там гіпсавая галава Майсея, копія