загрузка...

Беларускiя народныя казкi (fb2)

- Беларускiя народныя казкi 250 Кб (скачать fb2) - Народные сказки

Настройки текста:




Беларускiя народныя казкi

Каток зь Пеўнікам ды Ліска

Жылі-былі каток і пеўнік. Збудавалі яны хатку пры лесе.

Кажа раз каток пеўніку:

— Я пайду ў лес на ўловы, а ты зачыніся й нікога ня пускай у хатку. — І пайшоў.

Ажно прыбягае ліска пад акенца ды просіць:

— Пеўнік, пеўнік, адчыні! Памяла мне пазыч. Прыехалі госьці з Замосьця, няма чым печ вымесьці, пірагі пячы.

А пеўнік на гэта:

— Зводзіш ты мяне, зводзіш, — ты мяне абманеш. — Не адчыню я хаткі й табе нічога ня дам.

— Ах, які-ж ты злосны! — кажа ліска.

— А я не маню, каб я жыла. Ну, калі ня верыш, дык падай мне памяло праз аконца, галубок!

Адчыніў пеўнік акенца і дае ёй памяло, а ліска не за памяло, а за яго ды наўцекі.

Стаў пеўнік галасіць:

Коціку-браціку,
Мяне ліска схапіла,
Зубамі крыльцы шчаміла,
Ды нясе мяне ў цёмныя лясы,
За высокія горы,
У глыбокія норы!
Ратуй мяне!

Шкада стала коціку пеўніка. Ён, як мага ў пагоню пагнаўся. Лісіцу дагнаў, за валасы надраў, пеўніка адабраў.

— Ну — кажа пеўніку: — глядзі-ж больш нікому не адчыняй хаткі. Бо цяпер пайду далей, за горы.

І ў другі раз прыбягае ліска.

— Пеўнік, пеўнік, адчыні! Пазыч мне лапату, прыехалі госьці з Замосьця, няма чым пірагі ў печ садзіць.

— Не, — кажа пеўнік, — не адчыню, бо ты мяне зрадзіш.

— Не, не, пеўнічку, далібо не абману.

Дык пеўнік, як добры дурань, адчыніў дзьверы і дае лапату, а ліска за пеўнічка і ў ногі.

Яшчэ мацней стаў крычаць пеўнік:

Коціку-браціку,
Мяне ліска схапіла,
Зубамі крыльцы шчаміла,
Ды нясе мяне ў цёмныя лясы,
За высокія горы,
У глыбокія норы!
Ратуй мяне!

Чуць толькі пачуў коцік пеўнікаў крык. Бегчы ды бегчы, бегчы ды бегчы — насілу дагнаў ліску зь пеўнікам. Калі-ж узлаваўся каток, як стаў лісіцу за патыліцу драць! Пусьціла лісіца пеўніка ды ходу.

Прывёў коцік пеўніка дахаты.

Назаўтра йзноў кажа яму:

— Сяньня я пайду яшчэ далей. А ты-ж глядзі, не ашукайся. Бо калі йзноў паслухаеш ліскі, дык яна цябе зьесьць.

Ліска пад акном пільнавала. Як толькі каток адыйшоўся, яна йзноў пад аконца прыбегла.

— Пеўнік, пеўнік, адчыні! Ехалі баяры, рассыпалі проса, няма каму пазьбіраць! Ідзі памажы.

— Хлусіш. Ты йзноў хочаш мяне ашукаць, — кажа пеўнік.

А ліска хітра сьмяецца ды кажа:

— А які-ж ты недаверлівы! Ды глянь-жа сам, калі ня верыш! А я пабягу хутчэй зьбіраць проса. — І сьхілілася за сьцяну.

Выхінуўся пеўнік праз аконца, а ліска — хоп — за яго ды ў лес.

Крычэў, крычэў пеўнік, але коцік яго ўжо не пачуў.

Прыходзіць коцік дамоў, а ў хатцы нікога няма, і аконца адчынена. Здагадаўся коцік, што ліска такі схапіла пеўніка.

Горка стала коціку. І пачаў ён у дарогу зьбірацца, пеўніка ратаваць. Надзеў боты-скараходы, да боку шаблю прычапіў, узяў з сабою скрыпачку й пайшоў.

Ішоў ды ішоў, ішоў ды ішоў, сустракае зайчыка.

— Зайчык, зайчык! Ці ня бачыў ты ліскі бягучы, пеўніка нясучы?

— Бачыў, — кажа зайчык вось у тую нару пабегла.

А тым часам у лісчынай хатцы ўжо ў печы паліцца, ў сагане вада грэецца, нож ляжыць навостраны пеўніка рэзаць.

Сеў каток каля нары, на скрыпцы зайграў ды й запяяў:

Дылі, дылі, скрыпачка,
Залатыя струначкі!
А ў норцы лісачка,
А ў ліскі новы двор,
Тры дачкі на выбор.

Ліска перапыніла работу на кухні. Пасылае старэйшую дачку Чучалку:

— Паглядзі, Чучалка, што там за паніч пад варотамі пяе?

Выйшла Чучалка, а коцік яе — хапець за карак, — ды ў торбу. А сам яшчэ гучней грае ды сьпявае:

Дылі, дылі, скрыпачка,
Залатыя струначкі!
А ў норцы лісачка,
А ў ліскі новы двор,
Тры дачкі на выбор.

Пасылае ліска сярэднюю дачку Пачучалку.

— Схадзі, паглядзі, Пачучалка, чаму гэта Чучалка так забавілася, мабыць, дужа важныя панічы прыехалі?

Выбегла Пачучалка, падскокваючы, за вароты. А коцік яе — хапець за карак, — ды ў торбу. А сам яшчэ гучней грае ды сьпявае:

Дылі, дылі, скрыпачка,
Залатыя струначкі!
А ў норцы лісачка,
А ў ліскі новы двор,
Тры дачкі на выбор.
Адна тая Чучалка харошая,
Другая Пачучалка прыгожая
А трэйцяя меншая,
Мабыць прыгажэйшая.

Ліска аж аблізнулася, так спадабалася ёй каткова песьня.

— Ідзі й ты, — кажа да





Загрузка...