Жыцьцё пад агнём [Лявон Юрэвіч] (fb2) читать постранично, страница - 81

Книга 255151 устарела и заменена на исправленную

- Жыцьцё пад агнём 717 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Лявон Юрэвіч

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Ён правільна ашацоўваў палітычную сытуацыю і быў скрытым праціўнікам нямецкай палітыкі ў Беларусі. Ён рабіў усё магчымае, каб аблягчыць лёс беларусаў, быў праціўнікам вынішчаньня жыдоў і ў супрацоўніцтве зь беларускім актывам дапамагаў ім у ўцёках. Восеньню 1942 г. ён загінуў ад партызанскай кулі.

(обратно)

4

«Зондэрфюрэр» — гаспадарчы ахвіцэр, які дапільноўваў сваечасовай здачы паставак. За малымі выняткамі, былі гэта людзі нізкай культуры, пажадлівыя нажывы, спэкулянты й п’яніцы.

(обратно)

5

— Якія-ж вашы ўмовы?

— Незалежнасьць у вышкале й дзейнасьці. Зброя й вопратка перад наборам, коні й сёдлы пасьля 2-месячнага вышкалу.

— Калі спадзеяцеся Вы зарганізаваць адзінку?

— 3 дні пасьля атрыманьня ўспомненых рэчаў.

— Вы маеце маё слова, спадар капітан. Жадаю шчасьця. За 2 тыдні ўсё будзе на месцы (Перакл. Рэд.).

(обратно)

6

Фарны касьцёл пры вуліцы 25-га Сакавіка знаходзіўся ў падножы Замкавай Гары з усходняга боку. Праўдападобна Ягайла браў тут свой чацьверты шлюб.

(обратно)

7

S.D. — Sicherheitsdienst; нямецкая служба бяспекі, нешта падобнае да савецкага МВД.

(обратно)

8

— Не партызаны. Добрыя хлопцы. Ідзеце дадому, але лепш тут больш не праяжджаць (Перакл. Рэд.).

(обратно)

9

Z.H.O. — Zentralhandelsgesellschaft Ost — нямецкая каляніяльная ўстанова, што выкуплівала вартасныя рэчы на акупаванай Беларусі за нізкай якасьці прамысловыя нямецкія прадукты ды розныя пабразгушкі. Абсаджана палякамі пад прыкрыўкай «Фольксдойчаў».

(обратно)

10

Словы Карля фон Кляўзэвіца, прускага гэнэрала, аўтара слаўнае кнігі «Аб вайне (1800 - 1831)».

(обратно)

11

А, палонны, добра, добра.

(обратно)

12

Што-ж вы зь ім зробіце?

(обратно)

13

Неадкладна спаліць вёску. Тут усе партызаны. Падпальваць!

(обратно)

14

Назад, або страляю!

(обратно)

15

Сувязным афіцэрам (ням.).

(обратно)

16

Харчовым пайку (ням.).

(обратно)

17

Чыгуначнай паліцыі (ням.).

(обратно)

18

Перасыльны лягер (ням.).

(обратно)

19

Усходні работнік (ням.).

(обратно)

20

Харчовых картак (ням.).

(обратно)

21

Лягерох для ўсходніх работнікаў (ням.).

(обратно)

22

Кавалераў «Рыцарскага крыжа» (ням.).

(обратно)

23

Замежнік (ням.).

(обратно)