Лабух [Уладзімір Някляеў] (fb2) читать постранично

- Лабух 1.11 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Уладзімір Някляеў

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Уладзімір Някляеў


ЛАБУХ

Раманчык

Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўсе астатнія, колькі іх ёсць, героі раманчыка, у тым ліку тыя, якія названыя быццам бы сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі сапраўдных людзей, з’яўляюцца ўмоўнымі, выдуманымі літаратурнымі персанажамі, як таксама ўмоўнымі, прыдуманымі, нягледзячы на супадзенні ў назвах, з’яўляюцца горад, у якім яны жывуць, і краіна, якой, можа быць, няма.



“...быць беларусам — бяда.


Ды што зробіш?


Гонар не дазваляе


кімсьці іншым стаць”.

Сакрат, —


у размове з аўтарам.


I. ГУЛЬНІ ЖАДАННЯЎ

Я ведаю, што ўраніцы, прачынаючыся, яна доўга не расплюшчвае вачэй, бо ў сне забылася, як я выглядаю, і баіцца ўбачыць падношанага мужчыну з маршчынамі, якія не здолела разгладзіць нават ноч, праспаная на яе абцягнутым маладой скурай, белым, высокім і круглым плячы. Нарэшце яна асмельваецца, паціху вызваляе плячо з-пад маёй шчакі, прыўздымаецца на локаць, крыху паварочваецца і глядзіць... Не, не такі ўжо страшны, не гэтак ужо страшна стары, як ёй здавалася, пакуль мяне не помніла, уяўлялася, пакуль баялася расплюшчыць вочы. І маршчыны толькі дзве — і адна з іх, можна сказаць, і не маршчына... Так, маршчынка... Яна з палёгкаю ледзь чутна ўздыхае, гладзіць мяне шоўкавымі падушачкамі пальцаў па скроні, па шчацэ, па шыі, яе рука слізгае пад коўдру — па маіх грудзях, жываце, далей, глыбей, і там, у глыбіні, каля мэты, нерашуча і насцярожана замірае. Яна думае, што ёй рабіць і ці рабіць тое, пра што яна думае. Мне ўсяго б толькі зварухнуцца, сонна падацца да яе, каб дапамагчы ёй не думаць, але я ўжо не кожнага разу спакушаюся на ранішнія любоўныя ўцехі пасля ўцех начных, і сёння якраз той выпадак. Яна ўсё разумее, зноўку ледзь чутна ўздыхае, шоўкавыя падушачкі лашчацца зваротным шляхам па маім жываце, па грудзях, па шыі, па шчацэ, па скроні, да якой яна дакранаецца губамі, вылузваецца з-пад коўдры, сядае на край ложка, пацягваецца соладка, устае і падыходзіць да вакна. Паміргваючы прыжмуранымі вейкамі, я любуюся залацістымі на сонцы ў вакне лініямі яе цела, тым, як імкліва спадаюць яны па баках да таліі і запавальняюцца там, перацякаючы ў акругласць клубоў, з якіх плаўна сцякаюць па сцёгнах, па каленях, лытках, па ўсіх стройных, доўгіх-доўгіх, амаль бясконцых яе нагах, якія яна, кахаючыся, закідвае ў нябёсы, дзе лятае... “Не, сёння з раніцы без палётаў, у кожным узросце свае перавагі”, — думаю я, моцна зажмурваючыся, але зноў вярнуцца ў сон і пакінуць яе адну каля вакна ўжо не магу, і таму кажу насуперак сабе самому:


— Лі-Лі, ідзі да мяне.

Імя яе гэтак і ў пашпарце запісанае: Лі-Лі. Нібы яна кітаянка якая, хоць ніякая яна не кітаянка. Бацька яе займаецца кітайскай філасофіяй і лічыць мудрацамі ўсіх кітайцаў — у тым ліку вялікага Мао, які пераплываў Амур.

Выгляд аголенай жанчыны — свята вачэй, з якога пачынаюцца для мяне ўсе астатнія святы, якіх без першага свята не бывае. Але, калі вырашаеш не лятаць, лепей не глядзець на лятучае, як сказаў бы вялікі Мао.

Яна ведае, як мяне будзіць, павольна-павольна сцягвае з мяне коўдру, сядае мне на ніз жывата, схіляецца нада мной, накрывае лоскатнай, бязважкай хваляй валасоў, пад якой нядаўні шлях шоўкавых падушачак яе пальцаў паўтараюць яе аксамітныя, вільготна-цёплыя губы. Яна не спяшае спускацца з нізу майго жывата, сядзіць на мне, як ангорская кошка, выгінаючыся і ўсё болей даючы волю гулліваму языку, які чым ніжэй па шыі, па грудзях, па жываце, тым цяплей, тым гарачэй, і калі ён горача кранаецца майго пупка, я ўжо ўвесь стаю, і тады яна пачынае рухацца клубамі па маіх сцёгнах, зноў ніжэй, ніжэй, і мяне мякка, як аблачынка, гладзіць яе залатое, рыжавата-пуховае руно, што сплывае да маіх каленяў, а па мне ўжо слізгае яе атласны жывот, яна заціскае мяне ў пругкія, шырока расстаўленыя грудзі, адпускае, лашчыцца ружовымі бутончыкамі саскоў, зноў заціскае ў грудзі, я вырываюся, падкідваюся, узлятаю — і яна палоніць гарачымі губамі, ловіць гуллівым языком, атуляе і ўбірае ўсяго мяне ў расквітнелы пацалунак...

— Ідзі да мяне... — паўтараю я сціснутым шэптам, знемагаючы ад асалоды і трывання. Прыпадняўшыся, я хапаю яе за клубы так, быццам хачу іх разадраць, раскідаць па розных полюсах Зямлі, перакульваю, вырываючыся з палону, пад сябе, мы ледзь не падаем з ложка, я навальваюся на яе, уціскаю ў гэты ложак, у падлогу, у саму Зямлю, з якой звязаная і знітаваная яна ўсімі сваімі сакавітымі грахамі, цалую, прыдушваю і прыкусваю яе рот, яе гарачыя губы і гуллівы язык, злізваю пах яе, пах жанчыны, з шыі, з плячэй і ключыц, каля якіх бездапаможна б’юцца блакітныя жылкі, зарываюся ў пругкія і душныя, з потам жадання, грудзі, па чарзе ўцягваю ў сябе, стрымліваючыся, каб не ўкусіць, бутоны саскоў з вершалінкамі