Ліст да заложніка [Антуан де Сент-Экзюпери] (fb2) читать постранично

- Ліст да заложніка (пер. Нiна Мацяш) 64 Кб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Антуан де Сент-Экзюпери

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры Ліст да заложніка

І


Калі ў снежні 1940 года я апынуўся ў Партугаліі, каб адтуль дабрацца ў Злучаныя Штаты Амерыкі, Лісабон здаўся мне нейкім светлым і сумным раем. У тыя часы ўсюды толькі і размоў было што пра немінучае нашэсце, а Партугалія чаплялася за ілюзію ўласнага працвітання. Лісабон, які наладзіў самую бліскучую выстаўку з усіх, якія толькі былі ў свеце, усміхаўся нейкай трошкі хваравітай усмешкай: так усміхаюцца маткі, якія не маюць ніякіх вестак ад забранага на вайну сына і намагаюцца ўратаваць яго сваёй упэўненасцю: «Мой сын жывы, раз я ўсміхаюся…» Гэтак і Лісабон нібыта казаў: «Паглядзіце, як у мяне хораша, як спакойна і светла…» Увесь кантынент ціснуў на Партугалію накшталт дзікай гары, грознай сваімі ахвярнымі плямёнамі, але святочны Лісабон кідаў выклік Еўропе: «Хто пагаліцца на мяне, калі я прыкладаю столькі намаганняў, каб не хавацца! Калі я такі безабаронны!..»

Гарады маёй радзімы па начах былі колеру попелу. Я адвык ад асвятлення, і ў гэтай прамяністай сталіцы мне рабілася нейк ніякавата. Калі прадмесці акрыты цемрай, брыльянты за асляпляльна яркай вітрынай міжволі прыцягваюць увагу рабаўнікоў. Так і адчуваеш, як яны рыскаюць непадалёку. Я адчуваў, як над Лісабонам навісла ноч Еўропы, якая кішэла зграямі бамбардзіроўшчыкаў, быццам яны здалёк цікавалі за гэтым скарбам.

Але Партугалія быццам і не заўважала ненаеднасці пачвары. Яна адмаўлялася верыць кепскім прыкметам. Партугалія з адчайнай даверлівасцю займалася толькі мастацтвам. Хто наважыцца раздушыць яе з яе культам мастацтва? Яна павымала на свет усе дзівосы. Хто наважыцца раздушыць яе з усімі гэтымі дзівосамі? Яна дэманстравала сваіх геніяў. Не маючы арміі, не маючы гармат, яна выставіла супраць магутнай сталёвай сілы захопніка ўсіх сваіх каменных вартаўнікоў: помнікі паэтаў, мараплаўцаў, канкістадораў. Не маючы арміі і гармат, Партугалія перагарадзіла шлях ворагу ўсім сваім мінулым. Хто наважыцца раздушыць яе з гэтай спадчынай яе вялікага мінулага?

Вечарамі я зажурана блукаў сярод павільёнаў гэтай з надзвычайным густам аформленай выстаўкі, дзе літаральна ўсё было пазначана пячаткай дасканаласці, нават музыка, такая неназойлівая, падабраная з такім тактам, якая, ледзь дапамагаючы слыху, мякка разлівалася над садамі, як немудрагелістая песня ручаінкі. Хто ж асмеліцца ўзняць руку на гэтае беззаганнае адчуванне меры?!

I Лісабон з гэтай ягонай усмешкай здаваўся мне болей сумны, чым мае зацемненыя гарады.

Я ведаў, а магчыма, і вам знаёмы такія, трошкі дзівакаватыя сем'і, якія пакідаюць за сталом месца нябожчыку. Яны адмаўляюць непапраўнасць. Я ж не бачыў у такім выкліку нічога суцяшальнага. 3 мёртвых трэба рабіць мёртвых. Тады яны набываюць новую форму прысутнасці ў нашым жыцці. А сем'і, пра якія ідзе гаворка, бясконца адцягваюць іх вяртанне. 3 мёртвых яны робяць вечна адсутных сутрапезнікаў, навекі запозненых да стала. Яны падменьваюць жалобу марным чаканнем. I гэтыя дамы здаваліся мне ахопленымі бядой, болей непапраўнай, болей безвыходнай, чым страта. Божа каханы, згадзіўся ж я на жалобу па лётчыку Гіёмэ, апошнім з сяброў, які загінуў у паштовым рэйсе!.. Гіёмэ ўжо не зыначыцца. Ёй ніколі ўжо не з'явіцца, але ніколі і не пакіне мяне. Я ахвяраваў яго прыборам на маім стале, гэтым бескарысным сілом, і я зрабіў з яго сапраўднага мёртвага сябра.

А вось Партугалія сілілася верыць у сваё працвітанне, захоўваючы і яго прыбор, і яго святочныя агні, і яго музыку. Тут, у Лісабоне, гулялі ў шчаслівае жыццё, каб сам бо — і той паверыў у яго.

Пэўны налёт смутку надавалі Лісабону бежанцы. Я маю на ўвазе не выгнанцаў, якія шукаюць прытулку. I не тых эмігрантаў, што кідаюцца ў пошуках лапіка зямлі, які яны маглі б абрабіць сваёй працай. Я кажу пра людзей, якія за свет вочы ўцяклі з радзімы і кінулі ў галечы сваіх блізкіх дзеля ўратавання ўласнага кашалька.

Мне не ўдалося ўладкавацца ў сваім горадзе, і я пасяліўся ў Іштурыле, побач з казіно. Я толькі выйшаў з пекла вайны: мая авіягрупа, якая дзесяць месяцаў запар вяла разведвальныя палёты над Германіяй, адно ў дні нямецкага наступлення страціла тры чвэрці свайго складу. Па вяртанні дадому нада мной навісла змрочная атмасфера прыгнёту і пагроза голаду. Я перажыў беспрасветную ноч нашых гарадоў. А тут, за два крокі ад мяне, казіно Іштурыла штовечар напаўнялася зданямі. Бясшумныя «кадылакі» дзелавіта каціліся па тонкім пяску і высаджвалі іх ля пад'езда. Гэтыя здані, быццам у даваенныя часы, былі ў вячэрніх строях. Яны ззялі манішкамі і дыяментамі. Яны запрашалі адзін аднаго на абеды, на абеды статыстаў, бо ім не было пра што гаварыць.

Потым яны гулялі ў рулетку ці ў бакара — у залежнасці ад багацця. Часам я хадзіў паглядзець на іх. Яны не выклікалі ўва мне ні гневу, ні кпіну; мяне ахопліваў толькі нейкі неакрэслены страх. Той страх, які ахоплівае вас у заапарку перад апошнімі прадстаўнікамі якой-небудзь вымерлай пароды. Яны збіраліся ля сталоў. Яны