Ліст да заложніка [Антуан де Сент-Экзюпери] (fb2) читать постранично, страница - 8

- Ліст да заложніка (пер. Нiна Мацяш) 64 Кб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Антуан де Сент-Экзюпери

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

ў вас. Не нам несці духоўнае святло тым, хто ўжо, як воск свечку, сілкуе яго сваёй істотай. Вы, магчыма, адмовіцеся чытаць нашы кнігі.

Вы, магчыма, не захочаце слухаць нашы прамовы.

Вы, магчыма, вывернеце нашы ідэі. Не мы цяпер ствараем Францыю. Мы можам толькі служыць ёй. I што б мы ні зрабілі, мы не будзем мець права ні на якую ўдзячнасць. Няма агульнай меры для смерці ў адкрытым баі і гібелі ўночы пад навалай захопніка. Няма агульнай меры для рамяства салдата-воіна і рамяства заложніка.

Вы — святыя.