Замежная фантастыка [Айзэк Азiмаў] (fb2) читать постранично

- Замежная фантастыка (пер. Генадзь Шупенька, ...) 1.54 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Айзэк Азiмаў - Станіслаў Лем - Эрык Фрэнк Расэл - Ліно Альдані - П`ер Буль

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Замежная фантастыка

Станіслаў Саладоўнікаў, Уладзімір Цвяткоў «Пасткі» тэхналагічнай цывілізацыі


Пераклады твораў замежнай літаратуры звычайна ставяць такія мэты, як знаёмства чытача з творчасцю яшчэ незнаёмых нам пісьменнікаў, з жыццём іншых краін, стымуляванне творчых працэсаў у сваёй літаратуры, расстаноўка станоўчых акцэнтаў у культурных сувязях і г. д. Гэты зборнік не з’яўляецца выключэннем наконт мэт, але на першым плане павінна быць усё ж стымуляванне развіцця беларускай навуковай фантастыкі. Разам з тым размова пра навукова-фантастычны жанр азначае роздум пра Чалавека і Чалавецтва.

Герой рэалістычнага твора заўсёды належыць да пэўнай нацыі, краіны, мясцовасці. Калі ж мастак у сілу свайго таленту канцэнтруе ў ім агульначалавечыя рысы, адбываецца абагульненне, і герой, які ператвараецца ў мастацкі тып, робіцца блізкі і зразумелы ва ўсіх кутках Зямлі. Як Габсек і Тарцюф, Лаура і Наташа Растова, Роланд і Ілля Мурамец. У навуковай фантастыцы таксама ёсць сюжэты і вобразы, якія прывязаны да канкрэтных краін, але адначасова яна зрабіла новы крок у мастацкім асэнсаванні свету. Пісьменнікі-фантасты ствараюць агульную карціну жыцця на Зямлі, прычым з разглядам магчымага лёсу будучыні.

Адну такую мадэль будучыні прапануе нам французскі пісьменнік П’ер Буль у рамане «Планета малпаў». Мадэль гэта неадназначная. Яе можна разумець і як парафраз гістарычнага працэсу наогул, калі ў нетрах аднаго грамадскага ладу ўзнікае новая сацыяльная сіла, якая паступова выцясняе былых «уладароў жыцця». Гэты працэс звязаны з маральным адрахленнем такіх «уладароў», стратай тымі рэальнага погляду на свет, няздольнасцю змагацца за «месца пад сонцам». Важнай дэталлю ў рамане, ад якой, дарэчы, яго герою не лягчэй, з’яўляецца поўная аналагічнасць духоўных каштоўнасцей людзей і малпаў. Гэта азначае, што цывілізацыя малпаў таксама без будучыні.

Людзі, паводле Буля, стварылі «цывілізацыю адпачынку». Мысліцельная лянота забіла ў іх усякую здольнасць да дзеянняў, да духоўных намаганняў, цікавасць да жыцця. Дарэчы, зразумела, што часта адпачынак стамляе моцных больш, чым нават вельмі цяжкая работа.

У ролі малпаў, як «змяняючай разумнай расы», у навуковай фантастыцы часта можна сустрэць робатаў, якія створаны для агрэсіўных мэт і выйшлі з-пад кантролю, і наогул працэсы, якія выходзяць з-пад кантролю вучоных, абарочваюцца супраць людзей. Галоўнае, што можна і трэба зразумець з рамана «Планета малпаў», у тым, што чалавеку ніколі нельга даваць сабе паслабленняў, захапляцца непраўдзівымі, нават і прыгожымі «каштоўнасцямі». Бо тэхналагічны працэс, які ўсё павялічвае абароты, расстаўляе чалавецтву пасткі не толькі ў выглядзе прывіда вальготнага жыцця за кошт працуючых на яго аўтаматаў, але і ў вытворчасці зброі, усё болыш магутнай, смяротнай. Мноства тэхнічных вынаходніцтваў робяць жыццё чалавека ўсё больш лягчэйшым і бесклапотнейшым, а пры аслабленні выхаваўчай работы гэта развівае эгаізм, раўнадушнасць да чужога гора, дробязнасць інтарэсаў. I ці не з’яўляецца з’яўленне СНІДа рэакцыяй прыроды на празмерную эксплуатацыю людзьмі механізма асалоды, які звязаны з палавым актам? Той жа прызначаны ў першую чаргу для прадаўжэння жыцця.

П’ер Буль напісаў раман-перасцярогу. Ён папярэджвае чалавецтва сігналам трывогі. Ці будзе гэты сігнал пачуты?

У «пасткі» тэхналагічнага працэсу ўваходзіць і пэўная інтэлектуальная агрубеласць чалавека, які звязаны з навукай, разрыў сувязей з цеплынёй пачуццяў, шчырасцю, натуральнасцю. Працэс пазнання абсалютызуецца, рацыяналізм падыходу да свету патрабуе ахвяр. Часткова гэта здараецца з-за складанасці працэсаў, якімі ўсё больш займаюцца вучоныя. Патрэбна сканцэнтраванасць, дысцыпліна. I на гэтым шляху губляецца чалавечнасць.

Пра гэта — апавяданні А. Азімава «Выродлівы хлапчук», С. Камацу «Смерць бікуні». I добра, што ў Азімава ёсць гераіня, жанчына, якая можа заступіць дарогу жорсткаму эксперыменту, якая можа ўзяць на сябе адказнасць за дзіця, што трапіла ў гэты эксперымент, які праводзяць прадстаўнікі высокаразвітой цывілізацыі. У апавяданні Камацу нікога няма, хто б пайшоў на такое. I гіне цудоўная жанчына, вечная, як сама прыгажосць.

Асаблівы выгляд «пастак», пра іх піша і П. Буль, — у ажыццяўленні вечнай чалавечай мары, каб многія віды работ рабіліся быццам «самі па сабе»… У казках джыны за адну ноч будуюць палацы, пароль «шчупаковага загаду» прымушае рухацца і сані без коней, і сякера тут сама дровы сячэ, і печ сама едзе. I вось ужо сотні тысяч робатаў паспяхова працуюць у розных краінах свету, а вучоныя ЗША, СССР, Японіі працуюць над стварэннем «штучнага інтэлекту», каб даручыць яму складаныя задачы.

Амерыканскі фантаст Р. Шэклі з’едліва і бязлітасна выкрывае гэту накіраванасць чалавечай культуры. У апавяданні «Бітва» разглядаецца біблейскі сюжэт пра Армагедон, апошнюю бітву паміж сіламі дабра і святла, з аднаго боку, і сіламі зла і