Белы Бім Чорнае вуха [Гаўрыіл Траяпольскі] (fb2) читать постранично

- Белы Бім Чорнае вуха (пер. Алесь Аляксандравіч Жук) 592 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Гаўрыіл Траяпольскі

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Гаўрыіл Траяпольскі Белы Бім Чорнае вуха

Аляксандру Трыфанавічу Твардоўскаму

Раздзел 1. Двое ў адным пакоі


Жаласна і, здавалася, безнадзейна ён пачынаў раптам скуголіць, нязграбна перакочвацца з боку на бок, — шукаў маці. Тады гаспадар браў яго да сябе на калені і ўсоўваў у роцік соску з малаком.

А што ж заставалася рабіць месячнаму шчанюку, калі ён нізвання не ведаў яшчэ ў жыцці, а маці ўсё няма і няма, як ты ні жалься. Таму ён і спрабаваў першыя дні наладжваць сумныя канцэрты. Хаця ўрэшце засынаў на руках у гаспадара ў абдымкі з бутэлечкаю малака.

Але на чацвёрты дзень малы пачаў ужо прывыкаць да цеплыні чалавечых рук. Шчанюкі вельмі скора адзываюцца на ласкавасць.

Імя свайго ён яшчэ не ведаў, але праз тыдзень дакладна вызначыў, што ён — Бім.

У два месяцы ён здзіўлена ўбачыў рэчы: высокі — для шчанюка — пісьмовы стол, а на сцяне — стрэльба, паляўнічая сумка і твар чалавека з доўгімі валасамі. Да ўсяго гэтага ён хутка прывык. Не дзіва было і тое, што чалавек на сцяне не рухаецца: калі не варўшыцца — мала цікавага. Праўда, крыху пазней, пасля, ён не-не ды і паглядзіць: што гэта абазначае — твар вызірае з рамкі, быццам з акенца?

Другая сцяна была цікавейшая. Уся з розных брусочкаў, кожны з якіх гаспадар мог выняць і ўставіць назад. У чатыры месяцы Бім, стаўшы на заднія лапкі, сам дастаў да сцяны, выцягнуў зубамі брусочак і паспрабаваў яго даследаваць. Але той чамусьці зашамацеў і пакінуў у зубах у Біма аркушык. Так цікава было драць на невялічкія шматкі той аркушык.

— Гэта яшчэ што?! — прыкрыкнуў гаспадар. — Нельга! — І тыцкаў Біма носам у кнігу. — Бім, нельга. Нельга!

Пасля такога павучання нават чалавек не захоча чытаць, але Бім — не: ён доўга і ўважліва глядзеў на кнігі, нахіляючы галаву то ў адзін бок, то ў другі. І, мабыць, усё ж вырашыў: калі нельга гэту, вазьму другую. Ён ціхенька ўцяў за пераплёт і пацягнуў здабычу пад канапу; там аджаваў спачатку адзін вугал пераплёту, потым другі, загуляўшыся, вывалак няшчасную кнігу на сярэдзіну пакоя і пачаў ірваць лапамі, весела падскакваючы.

Тут ён і даведаўся ўпершыню, што такое «балюча» і што такое «нельга». Гаспадар устаў з-за стала і строга сказаў:

— Нельга! — І тузануў за вуха. — Ты ж мне, дурная твая галава, «Біблію для веруючых і няверуючых» парваў.

І зноў:

— Нельга! Кнігі — нельга! — ён яшчэ раз тузануў за вуха.

Бім віскнуў і падняў угору ўсе чатыры лапы. Лежачы на спіне, ён глядзеў на гаспадара і не мог зразумець, што ж гэта робіцца.

— Нельга! Нельга! — уталкоўваў знарок гаспадар, зноў і зноў тыцкаў кнігаю пад нос, але больш не біў. Пасля ўзяў шчанюка на рукі, гладзіў і гаварыў адно і тое ж самае: — Нельга, хлопчык, нельга, дурненькі. — І сеў. І пасадзіў сабе на калені.

Такім чынам, у маленстве Бім атрымаў ад гаспадара павучанне з-за «Бібліі для веруючых і няверуючых». Бім лізнуў яму руку і пільна паглядзеў у твар.

Ён ужо любіў, калі гаспадар гаварыў з ім, але разумеў пакуль што толькі два словы: «Бім» і «нельга». І ўсё ж вельмі, вельмі цікава было глядзець, як звісаюць на лоб белыя валасы, варушацца добрыя вусны і як кранаюць шарсцінкі цёплыя, ласкавыя пальцы. Затое Бім ужо зусім-зусім дакладна ведаў: вясёлы цяпер гаспадар ці сумны, сварыцца ці хваліць, кліча да сябе або праганяе.

А гаспадар быў часам і сумны. Тады ён гаварыў сам з сабою і да Біма.

— Гэтак вось і жывём, дурненькі. Ты чаго глядзіш на яе? — паказваў ён на партрэт. — Яна, браце, памерла. Няма яе. Няма… — Ён гладзіў Біма і зусім упэўнена гаварыў: — Дурненькі ты, мой Бімка. Нічога ты яшчэ не ведаеш.

Але не ўсё гэта было праўда, таму што Бім разумеў, што гуляць цяпер з ім не будуць, ды і словы «дурненькі» і «хлопчык», ведаў, гаварыліся да яго. Таму, калі яго вялікі сябар называў яго дурненькім ці хлопчыкам, Бім ішоў адразу ж, як на клічку. А калі ён пачаў разумець інтанацыю голасу, то меўся вырасці ў разумнага сабаку.

Але ці толькі розум вызначае становішча сабакі сярод сваіх братоў? На жаль, не. Акрамя розуму ў Біма не ўсё было так добра.

Праўда, нарадзіўся ён у пародзістых бацькоў, сетэраў, якія мелі вялікую радаслоўную. У кожнага яго прародзіча быў асабісты лісцік, пасведчанне. Па гэтай анкеце гаспадар мог бы дабрацца не толькі да прадзеда і прабабкі Біма, але і ведаць, захацеўшы, прадзедаў прадзеда і прабабчыну прабабку. Гэта ўсё, вядома, добра. Але справа такая, што Бім пры ўсіх сваіх вартасцях меў і вялікі недахоп, які потым даў знаць і ў многім вызначыў яго далейшы лёс: хоць ён быў з шатландскіх сетэраў (сетэр-гардон), але акрас аказаўся зусім нетыповы — вось у чым загваздка. Па стандарту паляўнічых сабак сетэр-гардон абавязкова павінен быць «чорны, з бліскучым сіняватым адсветам — колеру воранавага крыла — і абавязкова з вялікімі яркімі рыжавата-чырвонымі падпалінамі»; нават белыя значкі на нявызначаных стандартам мясцінах лічацца за вялікі недахоп у гардонаў. Бім жа вырадзіўся такі: тулава белае, але з