Паэзія розных гадоў [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично

- Паэзія розных гадоў 218 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Уладзімір Караткевіч Паэзія розных гадоў

Казка пра сноп


Восенню чырванню ліст памячае.
Ўдзень ў гародзе пахне акроп...
Па шляхах пачарнелых дыбае,
З воза ўцёкшы, вясёлы сноп.
Сам такі таўшчэзны, пузаты,
Паяском перавіты ўвесь
Ў залацістым прыгожым халаце,
З буйным чубам на галаве.
Ён уцёк ад сваёй нявесты,
Што сасватаў Гуменнік яму.
Свет чырвоны вакол, пярэсты -
Проста на ногі стаў - і прамуй.
А нявеста яго шукае...
Вось ужо і зіма надышла,
Бач - сугорбак, рукой разрывае
І пад ім жаніха знайшла.
Пацямнеў ён, стаў шэрым як трэба,
Нежывым лёг пад белы плат,
Чуб асыпаўся ў мёрзлую глебу,
Пацямнеў залаты халат.
Плача-плача над ім дзяўчына...
Але вось пачарнелі гарбы,
Снег зароў у глыбокіх лагчынах,
Небасхіл пасміхнуўсь праз дубы.
І жаніх пацягнуўся сонны
І ажыў пад ветрам тугім,
Падаслаў пад сябе зялёны,
Малады, пушысты кілім.
Калі ж восень другая настала
З сумным шорахам пушч і гаёў -
У гумно нявеста ўязджала
З цэлым возам вясёлых снапоў.

На рацэ


Далечыня. Блакітныя абрывы
І Днепр зялёны ў веснавой пылі,
І сіняй пушчы млеючыя грывы
Павольна калыхаюцца ўдалі.
Разбіты човен. Ля яго дзяўчынка
Спакойна спіць, прылёгшы на прычал,
І сонца залатое безупынку
На ногі ёй накладвае закал.
А поруч загарэлыя бы маўры
На конях, з спін якіх нясецца пар,
Шалеюць трое хлопчыкаў-кентаўраў,
Вадою плешчучы адзін другому ў твар. 

Вясновая непагода


Харалуг замест неба. Вакол лазнякі,
Плынь гайдае ў пратоках чарот,
Дождж стучыцца па шэрай паверхні ракі,
Толькі скінуўшы першы свой лёд.
Беспрыютна, панура, але паглядзі
Лёд зышоў, гай прачнуўся ад сна,
На азёрах прызыўна трубяць лебядзі,
Блізка сонца, каханне, вясна.
Хутка ў небе сонца распусціцца квет,
Ўсё сагрэе мілым цяплом.
І адразу пакрые ўвесь белы свет
Чысты лебедзь блакітным крылом. 

"П'юць галубы блакiт iз каляiны..."


П'юць галубы блакіт із каляіны
І вось адзін, падняўшыся ўгару
Пад мірным небам, ласкавым і сінім
Як камячок святла трыпоча на вятру.
А далей, над калгаснымі палямі,
Дзе млеюць нівы ў сонечным цяпле -
Зусім нябачны жаўранак крыламі
Ў цымбалы сонечных праменняў б'е.
Прыпомні беларускае паданне,
Як на абшар замёрзлае зямлі,
Каб першым людзям даць магчымасць існавання
Дзве птушкі гэтыя цяпло і мір зняслі. 

"Вагеньчык у яблынным садзе..."


Вагеньчык у яблынным садзе
Як вецер дыхне па начах,
Яблыкі частым градам
Са стукам ляцяць на дах.
Тут так прытульна і ціха,
Тут добры такі народ,
Як быццам засталася ліха
За шуламі гэтых варот.
Тут цягне жыць і кахаці,
Тут добра так, як нідзе,
У старасвецкай хаце,
У дзедаўскім родным гняздзе.
Бо з гэтай няяркай зямліцы,
З абрываў рудых, з лугоў,
З садоў у начной расяніцы
Наш корань у свет пайшоў.
Блукаем па свету самі,
Часам звяртаючысь ў сад,
Каб слухаць як начамі
Яблыкі ў дах стучаць. 

"I зашумяць асiны над ракою..."


І зашумяць асіны над ракою,
І будуць светлымі улетку дні,
І зацвітуць на скалах над вадою
Спакойныя купальскія агні.
Як знак таго, што ўсё мінае ў свеце,
Сарве іх шэрань прагнаю рукой,
І толькі ты адна ва ўсім сусвеце
Навекі застанешся маладой. 

Бацька


Бярозкі ствол усхвалявана-тонкі,
Пясчанікавых скал крутыя йлбы,
Над берагам зялёным явар звонкі
І моцныя, спрадвечныя дубы.
Вось буслава гняздо над старай хатай
Вячэрнім, залатым агнём гарыць
І там, ля пуні, дзе вішняк калматы,
Сплятае сетку бацька мой