Казка пра рыбака і рыбку [Александр Сергеевич Пушкин] (fb2) читать постранично

- Казка пра рыбака і рыбку (пер. Алесь Якімовіч) 14 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Александр Сергеевич Пушкин

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Аляксандар Пушкін Казка пра рыбака і рыбку


Жыў стары са сваёю старою
Ля самага сіняга мора;
Жылі яны ў старэнькай зямлянцы
Роўна трыццаць год і яшчэ тры.
Стары лавіў невадам рыбу,
Старая прала сваю пражу.
Раз у мора закінуў ён невад.
Прыйшоў невад з адной тванню.
Ён другі раз закінуў невад,
Прыйшоў невад з травою марскою.
Трэці раз закінуў ён невад,
Прыйшоў невад з адною рыбкай,
З няпростаю рыбкай, залатою.
Як узмоліцца залатая рыбка,
Голасам кажа чалавечым:
«Адпусці ты, дзеду, мяне ў мора,
Дарагі за сябе дам выкуп:
Адкуплюся, чым сам пажадаеш».
Дзіву даўся стары, напужаўся:
Ён рыбачыў трыццаць год і яшчэ тры
І не чуў, каб рыба гаварыла.
Адпусціў ён рыбку залатую
І сказаў ёй ласкавае слова:
«Бог з табою, залатая рыбка!
Выкупу твайго мне не патрэбна;
Ідзі сабе ў сіняе мора,
Гуляй там сабе на прасторы».
Вярнуўся стары дахаты,
Расказаў старой вялікае дзіва:
«Я сягоння злавіў быў рыбку,
Ды не простую, а залатую;
Па-нашаму гаварыла рыбка,
Дамоў у мора сіняе прасілася,
Дарагою цаною адкуплялася:
Адкуплялася, чым толькі пажадаю.
Не пасмеў я ўзяць з яе выкуп,
Так пусціў яе ў сіняе мора».
На старога старая напала:
«Ах ты, дурань стары, недарэка!
Не ўмеў ты ўзяць выкупу з рыбкі!
Хоць бы ўзяў ты з яе карыта,
Наша вунь зусім раскалолася».
Вось пайшоў ён да сіняга мора.
Бачыць: мора злёгку разгулялася.
Стаў ён клікаць залатую рыбку.
Прыплыла к яму рыбка, спытала:
«Чаго табе трэба, дзядуля?»
Ёй з паклонам стары адказвае:
«Злітуйся, матухна рыбка,
Дужа лае мяне мая старая,
Не дае мне, старому, спакою:
Патрэбна ёй новае карыта;
Наша, бач, зусім раскалолася».
Кажа дзеду залатая рыбка:
«Не журыся, ідзі сабе з богам.
Будзе вам новае карыта».
Вярнуўся стары дахаты,
А ў бабы новае карыта.
Яшчэ горай злуецца старая:
«Ах ты, дурань стары, недарэка!
Выпрасіў, дурань, карыта!
Ці ж многа з карыта карысці?
Вярніся, дурніца, да рыбкі,
Пакланіся ёй, выпрасі хату».
Вось пайшоў ён да сіняга мора
(Памутнела сіняе мора),
Стаў ён клікаць залатую рыбку,
Прыплыла к яму рыбка, спытала:
«Чаго табе трэба, дзядуля?»
Ёй з паклонам стары адказвае:
«Злітуйся, матухна рыбка:
Яшчэ горай злуецца старая,
Не дае мне, старому, спакою;
Хату просіць сварлівая баба».
Кажа дзеду залатая рыбка:
«Не журыся, ідзі сабе з богам.
Так і быць: хата вам будзе».
Пайшоў ён да сваёй зямлянкі,
А зямлянкі няма ўжо і следу;
Перад ім хата са святліцай,
З цагляным комінам белым,
З дубовай дашчанаю брамай.
Старая сядзіць пад акенцам,
На чым свет стаіць мужа лае:
«Ах ты, дурань стары, недарэка!
Выпрасіў, недарэка, хату!
Вярніся, пакланіся рыбцы:
Не хачу быць чорнай сялянкай,
Хачу быць сталбавою дваранкай».
Пайшоў стары да сіняга мора
(Неспакойна сіняе мора);
Стаў ён клікаць залатую рыбку,
Прыплыла к яму рыбка, спытала:
«Чаго табе трэба, дзядуля?»
Ёй з паклонам стары адказвае:
«Злітуйся, матухна рыбка:
Яшчэ горш уздурэла старая,
Не дае мне, старому, спакою:
Ужо не хоча быць яна сялянкай,
Хоча быць сталбавою дваранкай».
Кажа дзеду залатая рыбка:
«Не журыся, ідзі сабе з богам».
Вярнуўся стары дахаты,
Што ж ён бачыць? Высокі церам.
На ганку стаіць яго старая
У дарагой сабалінай душагрэйцы,
На галаве парчовая хустка,
Жамчугі агрузілі шыю,
На руках залатыя пярсцёнкі,
На нагах чырвоныя боцікі.
Перад ёю старанныя слугі;
Яна б'е іх, за чуб цягае.
Кажа стары сваёй жонцы:
«Добры дзень, пані дваранка!
Ну, цяпер твая душачка здаволена».
На яго прытупнула старая
І на стайню служыць яго паслала.
Гэтак тыдзень, другі мінае,
Яшчэ горш уздурыла старая;
Зноў да рыбкі старога пасылае:
«Вярніся, пакланіся рыбцы:
Не хачу быць сталбавою дваранкай,
А хачу быць вольнаю царыцай».
Напужаўся стары, узмаліўся:
«Ці не з глузду ты з'ехала, баба?
Ні ступіць, ні сказаць што не ўмееш,
Насмешыш ты цэлае царства».
Узлавалася горш старая,
Па шчацэ