Маўглi Автор: Редьярд Джозеф Киплинг Жанр: Проза https://coollib.com/b/18805-redyard-dzhozef-kipling-mawgli Киплинг Редьярд Маўглi (на белорусском языке) Джозэф Рэдзьярд Кiплiнг Маўглi З "Кнiгi Джунгляў" Пераклаў С.Мiхальчук БРАТЫ МАЎГЛI Было сем гадзiн спякотнага вечара ў Сiянiйскiх гарах, калi Бацька Воўк прачнуўся пасля дзённага адпачынку, пачухаўся, пазяхнуў i выпрастаў адну за другой здранцвелыя лапы, праганяючы сон. Мацi Ваўчыха драмала, паклаўшы сваю вялiзную шэрую мысу на чацвярых ваўчанят, а тыя варочалiся i павiсквалi, i месяц асвятляў уваход у пячору, дзе жыла ўся сям'я. - Уф! - сказаў Бацька Воўк. - Пара зноў на паляванне. Ён ужо збiраўся спусцiцца скачкамi з гары, як раптам нiзенькi цень з калматым хвастом лёг на парог i занудзiў: - Жадаю табе ўдачы, о Правадыр Ваўкоў! Удачы i моцных белых зубоў тваiм высакародным дзецям. Няхай яны нiколi не забываюць, што на свеце ёсць галодныя! Гэта быў шакал, Падлiза Табакi, - а ваўкi Iндыi ставяцца з пагардай да Табакi за тое, што ё ...