Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму [Алесь Зелімханаў] (fb2) читать постранично, страница - 4

- Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму 1.08 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Алесь Зелімханаў - Андрэй Казакевіч - Андрэй Ляховіч - Пётра Натчык - Віталь Сіліцкі

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

загадзя асуджаны. Падчас абвяшчэньня рэфэрэндуму ён, разам з Канстытуцыйным судом, заставаўся адзіным уладным інстытутам, які ня быў цалкам кантраляваны прэзыдэнтам. Сіла закону заставалася адзіным палітычным інструмэнтам антыпрэзыдэнцкай апазыцыі, але яна хутка саступіла закону сілы. Магчыма, беларуская гісторыя павярнулася б у іншы бок, калі б Вярхоўная Рада здолела вынесьці імпічмэнт Лукашэнку ў апошнія дні свайго існаваньня. Але гэтага ня здарылася, бадай, зь дзьвюх прычынаў. Першая: у парлямэнцкай апазыцыі не было сілавой падтрымкі, неабходнай, каб рэальна адхіліць Лукашэнку ад пасады. Яе ня здолела аказаць вуліца, яе цяжка было чакаць ад сілавых структураў. Другая: такі захад патрабаваў прынцыпова іншага складу парлямэнцкай большасьці: амаль уся “намэнклятурная апазыцыя” зрабіла для сябе той самы выбар, што і яе папярэднікі ў Вярхоўнай Радзе 12-га скліканьня: пераход пад поўную залежнасьць ад прэзыдэнцкай вэртыкалі забясьпечваў больш спакойнае існаваньне, чым барацьба зь ёй. Пяцьдзясят дэпутатаў, што засталіся вернымі канстытуцыі 1994 г., — сухі астатак сапраўднай апазыцыйнасьці апошняга паўнавартаснага беларускага парлямэнту.

Пачынаючы зь лістапада 1996 г., парлямэнт, цяпер ужо нацыянальны сход у складзе рады рэспублікі і палаты прадстаўнікоў, набыў кішэнны статус, фактычна зрабіўшы поўны круг, вярнуўшыся ў стан, зь якога пачынаўся беларускі парлямэнтарызм у канцы 1980-х — пачатку 1990-х гг. Кішэннасьць першага складу палаты прадстаўнікоў была літаральнай: ён быў фармальна прызначаны прэзыдэнцкім указам. Да таго ж, як стала вядома з новай вэрсіі Канстытуцыі краіны, новы парлямэнт амаль ня меў заканадаўчых паўнамоцтваў: у большасьці выпадкаў, калі прэзыдэнцкі ўказ ці дэкрэт і закон уступаюць у супярэчнасьць, перавагу мае першы. Першы склад палаты прадстаўнікоў запомніўся хіба што яго адчайнымі спробамі пацьвердзіць сам факт свайго існаваньня, пераважна за мяжой краіны, таму што ўнутры Беларусі ў гэтым не было асаблівай неабходнасьці. Вынікам гэтых высілкаў стала доўгая сага пад назвай “барацьба за легітымізацыю палаты прадстаўнікоў на міжнароднай арэне”. Гэтая барацьба, аднак, сышла на нішто зь цягам таго, як лукашэнкаўская ўлада рабіла выбар на карысьць уласнай самаізаляцыі на міжнароднай арэне перад даволі нязначнымі для яе перавагамі міжнароднага прызнаньня.

Да таго, аднак, як курс на самаізаляцыю быў канчаткова вызначаны, спробы набыцьця міжнароднай легітымнасьці спарадзілі палату прадстаўнікоў 2-га скліканьня, якая была абраная ў кастрычніку 2000 г. Новы парлямэнт быў дэ-факта такім жа кішэнным, як і яго папярэднік, аднак ён быў фармальна абраным. Выбары 2000 г. былі своеасаблівымі: апазыцыя ў асноўным адмовілася ўзяць у іх удзел, спасылаючыся на адсутнасьць базавых падставаў для свабодных і справядлівых выбараў. Тая яе частка, што паспрабавала ўзяць удзел, была збольшага адхіленая ад выбарчага працэсу ўжо на стадыі рэгістрацыі. Посьпеху дамагліся толькі два кандыдаты, што належалі да апазыцыі ў Вярхоўнай Радзе 13-га скліканьня (адна зь іх, Вольга Абрамава, у хуткім часе перайшла ў лягер паплечнікаў Лукашэнкі; другі, Уладзімер Навасяд, быў “адсеяны” на стадыі рэгістрацыі на наступных выбарах 2004 г.). Аднак, каб падтрымаць нейкія надзеі на легітымізацыю выбараў, прэзыдэнцкая вэртыкаль дазволіла своеасаблівы экспэрымэнт з увядзеньнем унутрырэжымнага плюралізму: на выбарах 2000 г. у кожнай акрузе паміжсобку канкуравалі некалькі прадстаўнікоў улады. Безумоўна, канкурэнцыя была толькі ўмоўная, але нават у яе выніку нарадзілася групоўка, якая ў рэшце рэшт ператварылася ў парлямэнцкую апазыцыю. Група “Рэспубліка” пакінула невялікі сьлед у палітычнай гісторыі Беларусі: хутчэй за ўсё, сам факт яе стварэньня запомніцца больш, чым тое, што зьдзейсьнілі яе лідэры, дэпутаты Сяргей Скрабец, Уладзімер Парфяновіч і Валеры Фралоў. (Цікава, што ў той жа час у вышэйшай палаце, радзе рэспублікі, таксама зьявіўся свой апазыцыянэр: ім стаў сам сьпікер палаты, былы прэзыдэнт Акадэміі навук Беларусі Аляксандар Вайтовіч. Яго тэрміновае адкліканьне ў жніўні 2003 г. і такая ж тэрміновая замена на прызначанага ў той жа дзень былога прэм’ера Генадзя Навіцкага, сасланага ў парлямэнт за правалы на гаспадарчай рабоце, толькі ў чарговы раз прадэманстравалі сапраўдны статус беларускага парлямэнту.) Лёс “Рэспублікі” быў вызначаны ня толькі яе статусам ізаляванай апазыцыі ў безуладным парлямэнце, але і адсутнасьцю палітычнай базы, за выключэньнем адміністрацыйнага рэсурсу, з дапамогай якога яны былі абраныя і які быў аўтаматычна страчаны, калі дэпутаты пачалі дазваляць сабе пэўную незалежнасьць. Аднак у гісторыі з палатай прадстаўнікоў 2-га скліканьня зноў пацьвердзілася тэндэнцыя, якую можна было назіраць і ў папярэдніх беларускіх парлямэнтах: палітычная апазыцыя ў Беларусі ўзьнікае і фармуецца незалежна ад поглядаў ізноў абраных дэпутатаў, кожны раз, калі выбары ня цалкам кантраляваныя.

Таму зразумела, чаму падчас выбараў 2004 г.