Чаравікі маленства [Ірына Багдановіч] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Чаравікі маленства (а.с. Першая кніга паэта) (и.с. Першая кніга паэта) 110 Кб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Ірына Багдановіч

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

выплывеш ніколі.
Але жыццёвы буйны ліставей
Аднойчы ўеё дакладна растлумачыць
Што гэта час нас па сабе іначыць
I трушчыць кладкі кволыя твае.

* * *

Ад злых баронячы вачэй
Душы патрэсканы крышталік,
Недавяраць часцей мы сталі,
Калі давер нас апячэ.
Дарослы боль,
«Даруй» — шчыміць,
I просіць лёс: даволі позы!..
Выратавальна ў нас глядзіць
Дзіцячы высветлены позірк.

ДЗЯЎЧЫНКА З ЛЯЛЬКАЙ

Пахнуць цукеркамі ручкі
Смешнай маленькай дзяўчынкі.
Ляльку хадзіць яна вучыць,
Позірк —
               ніводнай хмурынкі.
Толькі, здаецца, нядаўна
Ўпэўнена стала на ножкі,
Тузае ляльку старанна:
«Ну, навучыея хоць трошкі!..»
Ляльку прыціснула моцна,
Быццам дачку на расстанне.
Маці.
         Малеча.
                       Мадонна.
Будучыя зямляне.

* * *

Пакута жыць у паняверцы,
Калі пакіне ўсмешка твар.
Усё ж душа не прагне смерці,
Пакуль ёсць прага хараства,
I тайна думкі запаветнай —
Сустрэць,
                прайшоўшы каламуць,
Дзяўчынку ў камізэльцы светлай,
Якую Мараю завуць.

У ЧУЖОЙ СТАРАНЕ

Зайшоў, зайшоў бел малойчык

У чужую старонку.

Налівалі малойчыку

Тры поўныя чаркі.

Народная песня
Паехаў мой мілы ў старонку чужую,
У старонку чужую, далёкую.
Паехаў, пакінуў адну-аднюсеньку
Дзяўчыну сваю сінявокую.
У краі далёкім яму налівалі
Тры поўныя чарачкі горкай,
Забудзь, гаварылі, забудзь, ясны сокал,
Ты блізкую сэрцу старонку.
Забудзь i дзяўчыну,
тут лепшыя кветкі
З расой абуджаюцца ўранні.
Застанься, хлапчына, сустрэнеш у нас ты
I шчасце сваё i каханне.
Казаў мой міленькі ў тым краі далёкім:
Хоць колькі мне піць налівайце,
Я роднай старонкі вавек не забуду,
Аб ёй буду толькі спяваці.
Там зеляней i сады зелянеюць,
Калышуцца пушчы чароўна.
Там галасней i дзяўчаты спяваюць,
I тая, што сонейку роўная.

РАДЗІМА Трыпціх

I. ЗАПАВЕТНАЕ

У садоўніка ў садзе ёсць кветка адна,
Што між іншымі лепшай здаецца.
Гэтай кветцы душу аддае ён да дна,
Паліваць яе першай імкнецца,
I за лёс яе клопат ён мае,
А яна, як i ўсе там, такая.
Калі можна з тым садам i свет параўнаць,
То з нас кожны ў ім мае куточак
Запаветны. I нельга яго адабраць,
Абнячэсціць, ці зганьбіць аднойчы.
Бо не простая гэта краіна,
Бо завецца краіна — айчынай.
Сярод іншых не кінецца ў вочы яна,
Экзатычных пейзажаў няма ў ёй.
Колькі трэба, блакітнага ёсць палатна,
Колькі трэба, сінечы ільнянай.
Ёй лясныя сукенкі да твару,
У азёрных вачах яе — мары.
Дабрынёй маладой усміхаецца твар,
На дзяўчыну падобна з Палесся,
Ты, радзіма, усім надала хараства,
Хто з калыскі пачуў тваю песню.
У садоўніка кветка адзіная,
Чалавека ж няма без радзімы.

II. BО3EPA

* * *
Вякі мінаюць,
Знікаюць пакаленыі,
Ды застаецца неадступна слова
З нашчадкамі,
З нашчадкамі нашчадкаў.
Таго, чым жыў народ вякі,
Не сцерці.
I памяць слова
Даўніну шануе.
A знікне памяць —
Знікне i народ.

* * *
...У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчэла вялізнае возера. Вельмі прыгожае яно было. А яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, якая прыляпілася да аднаго з берагоў возера, жыла дзяўчына-сіраціна па імені Най-рыта, a аднавяскоўцы звалі яе Нарай. Вочы яе блакітныя, пад колер азёрнай хвалі, заўсёды весела ўсміхаліся. Залацістыя валасы тугой касой абкручвалі галаву. Голас у яе быў высокі i гучны... Стары пан закатаваў закаханага ў Пару хлопца, а самую дзяўчыну хацеў мець за жонку. Нара не пакарылася папу. Яна падпаліла маёнтак i пабегла да возера. Цёмныя хвалі ішлі адна за адной белымі грабянямі, а на беразе калыхаўся човен. Спрытна i ўмела ўхапілася яна за карму і, адштурхнуўшыся ад берага, села ў човен. Ад злосці панскія служакі